Краязнаўства



АБ МІНУЛЫМ РАСПАВЯДАЕ МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ

Адметнасцю Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы з'яўляецца музейны пакой "Наша спадчына". Экспазіцыю пакоя складаюць некалькі раздзелаў. Яны прысвечаны гісторыі школы, Вялікай Айчыннай вайне, гістррыі мясцовага калгаса.



ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Нядаўна ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адкрылася новая экспазіцыя школьнага музея. Яна прысвечана развіццю сельскай гаспадаркі ў мікрараёне навучальнай установы.

На ўрачыстае адкрыццё былі запрошаны ветэраны працы сельскай галіны, перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі іх сем'яў, цяперашнія работнікі СВК "Граніт-Агра". Прысутнічалі на ўрачыстасці і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Фёдаравіч Казак, кіраўнік спраў Данілавіцкага сельскага выканкама Галіна Генадзьеўна Дворык.