Актуальна



Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёй райвыканкама, з 23 па 26 студзеня 2018 года на Дзятлаўшчыне праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.



Аптэкі да сезона грыпу і ВРВІ гатовыя

Прастудзіцца ў такое надвор'е, як цяпер — дождж, моцны вецер, высокая вільготнасць, — вельмі проста. Разам з нізкімі тэмпературамі актывізуюцца нязваныя "госці" — інфекцыі і вірусы. Аднак фармацэўты падрыхтаваліся да павелічэння захворванняў загадзя. Падрабязней пра гэта расказала загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №55 Дзятлаўскага раёна Гродзенскага РУП "Фармацыя" Лідзія Баравік.

— Лідзія Віктараўна, ці дастаткова ў аптэцы лекавых сродкаў для прафілактыкі, лячзння грыпу і вострых вірусных шфекцый?
— Хвалявацца няма прычыны. Цяпер у аптэцы створаны неабходны запас супрацьвірусных і супрацьгрыпозных лекавых прэпаратаў, антыбіётыкаў, імунамадулятараў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.



"Без месца жыхарства" - спектакль пра дзяцей для дарослых

У межах акцыі "Галасуем за жыццё разам!", закліканай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы суіцыду, на Дзятлаўшчыне праходзяць выступленні ўзорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы" з мюзіклам "Без месца жыхарства".

За час правядзення акцыі юныя артысты выступілі ў Жукоўшчыне, Гезгалах, Наваельні, Круцілавічах, Дзятлаве, Вензаўцы, Казлоўшчыне, Раклевічах i Дварцы. У Хвінявіцкім доме культуры адбыўся фінальны паказ спектакля.

Мюзікл "Без месца жыхарства" пастаўлены па аднайменнай п'есе маладога пісьменніка Аль Кваціёна. Ён распавядае пра дзяўчынку Сафі, якая патрапіла пад гарадскі мост, дзе жывуць многія дзеці, якія былі пакінуты бацькамі па розных прычынах i не знайшлі іншага прытулку. Гісторыя, поўная суму і разам з тым, веры у жыццё. На працягу ўсяго спектакля дзеці са сцэны агучваюць ісціны, пра якія мы, дарослыя, вельмі часта забываем.



ПРАБЛЕМАМ ПАЖЫЛЫХ — ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

Дзятлаўшчыну наведала Міжведамасная камісія па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асобаў, пацярпелых ад наступстваў войнаў, пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Яе ўдзельнікі правялі маніторынг работы арганізацый Дзятлаўскага раёна ў сферы абароны правоў пажылых людзей, ветэранаў.



МАЛЕНЬКІХ ПРАБЛЕМ НЕ БЫВАЕ

Чарговая аглядавая камісія прайшла ў Данілавіцкім сельскім Савеце. Як адзначыла кіраўнік камісіі, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна
Жых, такія мерапрыемствы з'яўляюцца рэгулярнымі і маюць на мэце не пакараць людзей, а папярэдзіць па пытаннях пажарнай і асабістай бяспекі,
засцерагчы ад магчымай надзвычайнай сітуацыі.

У камісію ўвайшлі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, работнікі Данілавіцкага сельвыканкама, СВК "Граніт-Агра", аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, электрычных сетак і газавай службы раёна, медыцынскі работнік.



ВЫ - У АБ'ЕКТЫВЕ ФОТАКАМЕРЫ!

Розныя метады выпрабоўвала лясная ахова дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" для барацьбы з нядбайнымі наведвальнікамі лесу, якія пакідаюць пасля сябе кучы смецця або, што яшчэ горш, непатушанае вогнішча.

Аднак звароты ў сродках масавай інфармацыі і на Днях інфармавання насельніцтва, размяшчэнне папераджальных аншлагаў не дзейнічаюць на некаторых заўзятых парушальнікаў. 3 гэтай прычыны ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Дзятлаўскі лясгас" вырашылі "ўзяць на ўзбраенне" яшчэ адзін сродак: цяпер разам са спецыялістамі "дзяжураць" і абараняюць лясы спецыяльныя камеры. Дарэчы, сёлета фотапасткі ўжо "злавілі" многіх парушальнікаў.



ВОІНСКІ АБАВЯЗАК У МІРНЫ ЧАС

Штогод на базе сельвыканкамаў Дзятлаўшчыны, па ініцыятыве ваеннага камісарыята і згодна з рашэннем райвыканкама, праводзяцца інструктарска-метадычныя заняткі па тэме "Назначэнне, састаў і парадак работы пункта збору і адпраўкі сельскага выканаўчага камітэта".

Сёлета такія заняткі, згодна з планам, былі праведзены 5 лютага на базе Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта са старшынямі сельвыканкамаў раёна і службовымі асобамі, якія адказваюць за вядзенне воінскага ўліку ў сельскіх саветах, на мясцовых прадпрыемствах.



ЗА ЧАСТЫЯ НЕАБГРУНТАВАНЫЯ СКАРГІ - МАТЭРЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

23 студзеня 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў". Аб тым, што памянялася ў законе, куды і з якімі пытаннямі варта звяртацца грамадзянам, карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта М. Л. Панкевіч.

— Марына Лявонаўна, якія асноўныя змяненні адлюстраваны ў новым нарматыўным дакуменце?
— Законам прадугледжана змяненне парадку падліку тэрмінаў пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў, удакладняецца парадак разгляду электронных і калектыўных зваротаў, папоўнены пералік падставаў для адмовы грамадзянам у асабістым прыёме, замацаваны правы юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія разглядаюць звароты. Так, у прыватнасці, прадугледжана, што арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звяртацца ў суд для спагнання'з заяўнікаў расходаў, панесеных у сувязі з разглядам сістэматычна накіроўваемых (тры і больш на працягу года) неабгрунтаваных зваротаў у адну і тую ж арганізацыю, да аднаго і таго ж індывідуальнага прадпрымальніка ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама паведамленняў, якія ўтрымліваюць свядома лжывыя звесткі.



ДРУГАСНУЮ СЫРАВІНУ ЦЯПЕР МОЖНА ЗДАЦЬ ДОМА

Нездарма кажуць, што ўсё новае - гэта добра забытае старое. Яшчэ адзін неаспрэчны факт тое, што на сёння збор і перапрацоўка другаснай сыравіны ў ліку дзяржаўных прыярытэтаў. Для павышэння актыўнасці насельніцтва раёна ў здачы другаснай сыравіны аддзел нарыхтовак Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства згадвае вопыт колішніх выязных "мянялаў", і яго работнікі выязджаюць па макулатуру, шклабой і пластык да людзей. Пра графік збору другаснай сыравіны і ўмовы аплаты даведаемся ў намесніка дырэктара Дзятлаўскага філіяла па нарыхтоўках і прамысловасці Мікалая Гародкі.

— Мікалай Віктаравіч, якія планы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны сёлета даведзены арганізацыям раёна?
— Згодна з рашэннем райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў даведзены сур'ёзныя па аб'ёмах заданні для арганізацый раёна. Да прыкладу, тром вядучым арганізацыям-нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны - Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, прыватнаму прадпрыемству “Клімец Чысты горад" сёлета неабходна нарыхтаваць па 300 тон адходаў паперы і кардону, па 193 тоны шклабою (гэта тычыцца нас і жыллёва-камунальнай гаспадаркі), ад 20 да 30 тон палімерных адходаў. Таксама немалы план па нарыхтоўцы шынаў, тэкстыльных матэрыялаў.



ФЕСТЫВАЛЮ РОСТАВЫХ ЛЯЛЕК-СТАТУС ДЗЯРЖАЎНАГА

Развіццё сферы культуры у Дзятлаўскім раёне, захаванне гістарычнай спадчыны, нізкая заработная плата работнікаў галіны, ці ёсць будучыня ў гульнявога тэатра роставых лялек, "жыццё" сельскіх бІбліятэк - усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся на "Прамой тэлефоннай лініі" і прыёме грамадзян, якія правёу напрыканцы сакавіка ў Дзятлаве намеснік міністра культуры Рзспублікі Беларусь Васіль Чзрнік.

На сустрэчы з намеснікам міністра прысутнічалі прадстаўнікі вобласці і раёна, у чыёй кампетэнцыі знаходзяцца пытаны, якія цікавілі грамадзян. Гэта дало магчымасць афіцыйнаму госцю атрымаць поўную і дакладную інфармацыю па праблемных сітуацыях, спрыяла больш эфектыўнай рабоце з заяўнікамі.