Актальна



БУДУЧЫМ АБІТУРЫЕНТАМ РАСКАЗАЛІ ПРА ВАЕННУЮ АКАДЭМІЮ

3 вучнямі старэйшых класаў школ і гімназіі горада Дзятлава сустрэліся прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і раённага ваеннага камісарыята. Сустрэчы мелі прафарыентацыйны накірунак. Першая прайшла ў гімназіі №1 райцэнтра.



Горыч салодкага рубля

Выплата заработай платы у канвертах — сур езная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна, які атрымліоае надобныя барышы. Атрымальнік такой зарплаты становіцца ўдзельнікам не бяспечнай гульні з законам, удзельнікам ценевай эканрмікі, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Работнік, які пагаджаецца на "ценевыя" грошы, магчыма, не бачыць адваротнага боку гэтай з'явы. Пасля выхаду на пенсію ён будзе задаваць пытанне: чаму пенсія такая малая? Атрымліваючы "жывую капейку", думаючы пра цяперашнюю выгаду, работнік рызыкуе абдзяліць сябе і сваіх блізкіх. Нярэдка бывае, што наймальнікі пазбаўляюцца ад работнікаў, не выплачваючы ім зарплату за некалькі адпрацаваных месяцаў. Няма працоўнага дагавора, няма ў наймальніка і абавязацельстваў.