2016 - Год культуры



КРАСА ДЯТЛАЎШЧЫНЫ — 2016

Пад небам Парыжа — гэтыя словы сталі лейтматывам раённага конкурсу грацыі і таленту "Краса Дзятлаўшчыны — 2016". Сёлета ён прайшоў пяты раз. Удзел у ім узялі пяць прадстаўніц прыгожага полу: Алена Ясевіч, Наталля Кароль, Валянціна Гмір, Кацярына Назарава, Кацярына Іода.



ПАЎСТАГОДДЗЯ ЗАХОЎВАЕМ I РАЗВІВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КУЛЬТУРУ

Для многіх музей — гэта сховішча старых рэчаў і прадметаў, дакументаў і фотаздымкаў — нямых сведак сівой даўніны. Але за кожным фотаздымкам, за кожным радком дакумента — лёсы людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі.

Гісторыя Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея пачалася 50 гадоў таму з рашэння Гродзенскага аблвыканкама № 353 ад 29 жніўня 1966 года аб яго стварэнні. Ініцыятарамі стварэння музея былі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк і першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі іван Вікенцьевіч Крыжаноўскі.



"ГУЛЬНІ З ВАДЗЯНЫМІ ФАРБАМІ"

Выстава жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага "Гульні з вадзянымі фарбамі" адкрылася і будзе працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 16 кастрычніка 2016 года. У час адкрыцця выставы аўтар карцін Алесь Адамавіч Квяткоўскі расказаў наведвальнікам музея пра сябе і сваю творчасць. Нарадзіўся мастак у Валожыне. Пачынаў вучыцца маляванню ў студыі Рэспубліканскага палаца піянераў у Мінску ў выдатнага педагога і мастака Сяргея Пятровіча Каткова, з якім звязана стварэнне Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка). У свой час гэту школу скончыў і Алесь Квяткоўскі.

У творчасці мастак аддае перавагу вадзяным фарбам. Больш за сотню яго карцін, намаляваных менавіта ў гэтай тэхніцы, сёння знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: Германіі, Швейцарыі, Францыі, ЗША, Канадзе.



СВЯТА ДУХАВОЙ МУЗЫКІ

У суботу, 3 верасня, у Дзятлаве прайшло свята духавои музыкі. Яго дзятлаўчанам падарылі аркестр Упраўлення ўнутраных спpaў Гродзенскага
аблвыканкама і зводны ўзорны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Калектывы прайшлі з маршам па вуліцах райцэнтра і сустрэліся на плошчы 17 Верасня, дзе выканалі знаёмыя і любімыя ўсімі кампазіцыі.

Кіраўнік і дырыжор аркестра Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, капітан міліцыі Сяргей Будзеніс адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнткі газеты "Перамога".



Этнафестываль "Магутная вада" на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне прайшоў II Фестываль нацыянальных культур "Магутная вада", арганізатарам якога выступіў санаторый "Радон" ДАТ "Белаграздраўніца".

Сёлетні фестываль сабраў багата гасцей і ўдзельнікаў. Сваей творчасцю радавалі гледачоў народны лялечны тэатр "Батлейка", народны калектыў эстраднай песні "Родник", народны ансамбль яўрэйскай музыкі "Шалом", народны ансамбль літоўскай музыкі "Рута", ансамбль інструментальнай музыкі "Фестываль", танцавальны калектыў "Чаравічкі", юныя ўдзельнікі узорнага ансамбля танца "Крышталікі" і, нарэшце, нашы землякі — тэатр-студыя гульні "Прымакі".



ПРЫЗЁРЫ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ

Тры выхаванцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў увайшлі ў лік прызёраў абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды. Гэта Данііл Шуляк, Паліна і Анастасія Верамейкі. Рыхтавалі дзяцей да алімпіяды Святлана Уладзіміраўна Мазырка, Людміла Казіміраўна Раманава, дапамагала Аксана Сяргееўна Бекер.

Па выніках абласной алімпіяды дыплом другой ступені атрымаў Данііл Шуляк. Гэта не першае яго дасягненне такога ўзроўню. У мінулым годзе ён быў адзначаны дыпломам першай ступені ў конкурсе імя К. Горкага. У Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў Данііл займаецца чацвёрты год. Вучыцца іграць на фартэпіяна. Акрамя музыкі, Данііл захапляецца яшчэ і спортам, наведвае секцыі футбола і тэніса. 3 задавальненнем ездзіць на веласіпедзе.



КАРАОКЕ-КЛУБ "ПРОДВИЖЕНИЕ"

У Год культуры навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава вырашылі распрацаваць і рэалізаваць актуальны праект, скіраваны
на прафілактыку негатыўных з'яваў у моладзевым асяроддзі, — "Караоке-клуб "Продвижение".

На пашыраным пасяджэнні членаў пярвічак ГА "БРСМ", дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА "БРПА" ідэю прэзентавала Ілона Герасімовіч, прызёр раённага этапу конкурсу "Лідар года-2016".

Ілона зазначыла, што навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якія працавалі над праектам, папярэдне прааналізавалі сітуацыю ў моладзевым асяроддзі і заўважылі, што праблема арганізацыі вольнага часу сёння даволі актуальная.



ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі - вядомы беларускі мастак, кераміст, жывапісец, скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў. Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1931 года ў вёсцы Бацюты Беластоцкага ваяводства (Польшча). Любоў да сваёй малой радзімы Мікалай Лаўрэнцьевіч пранёс праз усё жыццё і прысвяціў сваёй роднай вёсцы паэму "Бацюты".

Мастак — з сям'і беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Бацька — Лаўрэн Маркавіч Несцярэўскі — хлебароб, маці — Настасся Лявонцьеўна — хатняя гаспадыня. У сям'і было трое дзяцей: Мікалай, Вольга і Галіна. На момант нараджэння малога Міколкі сям'я жыла заможна: мелі 25 гектараў зямлі (18 — ворнай, астатнія — паплавы і сенакосы), былі коні, каровы, свінні, куры, гусі.



СЯРЭБРАНЫ ЗВОН ЦЫМБАЛАЎ

Абласны конкурс імя К. Горскага сабраў у Лідзе юных выканаўцаў на народных струнных інструментах. Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі вучні Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Упершыню ўдзел у ім прынялі вучаніца Андрэя Яўгенавіча Цыгеля Аліцыя Харэвіч, вучаніца Алы Людвігаўны Хілевіч Яна Юшкевіч, вучаніца Валянціны Пятроўны Шумскай Дар'я Жамойдзік, вучаніца Святланы Іванаўны Бубен Кацярына Барысенка.

Усе яны дастойна прадставілі сваю, альма-матэр на конкурсе. Ёсць сярод прадстаўнікоў Дзятлаўскай школы мастацтваў і лаўрэаты конкурсу імя К. Горскага. Трэцяе месца заняў юны гітарыст Уладзіслаў Хіркоўскі. Дыпломам першай ступені адзначана Караліна Капковіч.



"Іграй, мой баян!"

На абласны фестываль-конкурс "Іграй, мой баян!" у Гродне штогод збіраюцца юныя выканаўцы на народных інструментах. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства кожны год з'яўляюцца і выхаванцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Як расказала Наталля Рыгораўна Лішык, выкладчыца народна-клавішнага аддзялення школы мастацтваў, сёлета ўдзел у фестывалі прымалі Вольга Гульнік, Алена Шапурка, Алеся Шыпіла і Мацвей Акулевіч. Папярэдне яны прайшлі раённы этап адбору на конкурс.