№99



Не дарэмныя яе намаганні

"Ніколі не спыняцца на дасягнутым, ставіцца з павагай да мінулага і смела глядзець У будучыню! Трэба верыць, што задумы ажыццявяцца, надзеі не згаснуць, мары спраўдзяцца, і зрабіць усё магчымае, каб умацаваць імідж школы як адной з лепшых установаў адукацыі раёна", — так сцвярджае Ганна Франюк,



Дзясяткі гадоў і тысячы кіламетраў

Ад стабільнай працы дарожнаq гаспадаркі залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна. Ужо 60 гадоў Дзятлаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №119 абслугоўвае дарогі і з'яўляецца ўзорам высокага прафесіяналізму і працавітасці.



Віктар Белы: "У маёй рабоце - толькі плюсы"

Энергетыкі жартуюць, што іх праца незаўважная для людзей, пакуль не адключыцца электрычная энергія, тады гэта становіцца сапраўднай катастрофай і яны адразу ж становяцца самымі неабходнымі на свеце людзьмі.



ПА СТАРОНКАХ ЛЕТАПІСУ

Аб школьным жыцці Таркачоўскага дзіцячага сада-базавай школы карэспандэнтцы газеты расказала дырэктар установы Ганна Рыгораўна Гаўрош.

ГІСТОРЫЯ I ВЫПУСКНІКІ

Гісторыя школы пачынаецца з 1957 года. Па 2014 год школа была сярэдняй. За гэты перыяд былі 52 выпускі, установу адукацыі закончылі 892 чалавекі. Каля 100 вучняў атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі. 42 выпускнікі школы сталі педагогамі. Таццяна Яўгенаўна Лазовік, Ганна Пятроўна Дайліда, Кацярына Пятроўна Бялькевіч, Людміла Пятроўна Кардаш вярнуліся працаваць у родную школу.



ПА МАТЫВАХ "АПОШНЯГА ГЕРОЯ"

У Пятрэвіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходэіў конкурс "Апошні герой" — своеасаблівы аналаг вядомага тэлевізійнага шоу. Удзел у мерапрыемстве прымалі прадстаўнікі чатырох школаў щ Гродзеншчыны.

Дзятлаўскі раён прадставілі вучні Круцілавіцкага і Раготнаўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. "Апошнім героем" па выніках конкурсу стала прадстаўніца Круцілавічаў Дар'я Буча. Яна атрымала своесаблівы татэм бессмяротнасці, сертыфікат на наведванне салона прыгажосці, а таксама майку і кепку з лагатыпам конкурсу.



"Я МАСТАК. ВОСЕНЬ"

Такую назву сваёй творчай рабоце дала Кіра Калюцік, юная мастачка з Дзятлава, якая прыняла ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, што праводзіў сайт "OZ.BY" — буйнейшы інтэрнэт-магазін Беларусі. Мастацкі конкурс быў прымеркаваны да 16-годдзя інтэрнэт-рэсурсу. Удзел у творчым выпрабаванні прымалі юныя мастакі ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў. Арганізатары конкурсу прапанавалі ім паразважаць над тэмай "Кім я стану праз 16 гадоў".

Кіра Калюцік убачыла сябе ў будучым мастачкай. Азы творчасці яна пакуль яшчэ толькі асвойвае ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якую наведвае на працягу двух гадоў. Да гэтага Кіра разам са сваёй сяброўкай Ірынай Авярчук наведвала мастацкі гурток.



ТАРАС ОPCIК: "СВАЁЙ ПРАФЕСІЯЙ ГАНАРУСЯ!"

Самарэалізацыя ў выбранай прафесіі — мара ўсіх маладых спецыялістаў, многія з іх гэтую мару ўжо ажыццявілі. Чатыры педагогі, журналіст, аграном выхавальнік дэманстравалі свае прафесійныя навыкі і таленты на Гродзенскім абласным конкурсе "Малады спецыяліст 21 стагоддзя". У фінал пасля раённых і занальных этапаў выйшлі 8 удзельнікаў з розных куткоў Прынёманскага краю. Геаграфія конкурсу даволі шырокая: Воранаўскі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Лідскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Астравецкі раёны і горад Гродна.

Дзятлаўшчыну на абласным фінале прадставіў настаўнік англійскай мовы і інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Тарас Орсік. Кожны з фіналістаў імкнуўся даказаць журы, што ён дастойны звання "Лепшы малады спецыяліст Гродзенскай вобласці". Для гэтага ўдзельнікі падрыхтавалі эсэ, відэаролікі, візітоўкі.



ЗВЫШ 20 ГАДОЎ СТАЖУ I МЕДАЛЬ "ЗА БЕЗДАКОРНУЮ CЛУЖБУ"

У час аператыўнай нарады асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама кіраўнік аддзела Аляксандр Францавіч Біль падзякаваў за прафесіяналізм і ўручыў дзяржаўную ўзнагароду — медаль "За бездакорную службу" памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Івану Іванавічу Саракульскаму.



МОЛАДА - НЕ ЗЕЛЕНА

Сельгасвытворчы кааператыў "Хвінявічы" ганарыцца сёння адным са сваіх маладых спецыялістаў. Як кажа старшыня гаспадаркі Мікалай Бубноўскі, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі — гэта молада, але не зелена, такога чалавека можна рыхтаваць сабе на змену. За два гады хлопец праявіў сябе адказным, ініцыятыўным спецыялістам. На ім цяпер "трымаецца ўвесь аўтапарк і механічная майстэрня кааператыву, у падпарадкаванні - амаль 100 чалавек. Пра жыццёвы выбар, станаўленне ў прафесіі і планы на будучыню малады чалавек расказаў карэспандэнту газеты "Перамога".

— Сам я родам з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адвучыўшыся ў Жыровіцкім тэхнікуме на механіка, прыехаў па размеркаванні на Дзятлаўшчыну. Адпрацаваў паўгода на пасадзе інжынера па забеспячэнні, і прызвалі ў войска. Увесь тэрмін адслужыў у Мінску, у войсках МУС, а дэмабілізаваўшыся, вярнуўся працаваць у гаспадарку.



БЫЛОГА МУЖА, ЖОНКУ МОЖНА ВЫСЕЛІЦЬ

Пытанне: ці можа ўласнік жылога памяшкання выселіць з яго былога мужа, жонку?

Адказ: з 2 сакавіка 2014 года ўступіў у сілу пункт 5 артыкула 221 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які дае права ўласніку жылога памяшкання з гэтай даты выселіць былога мужа, жонку.

Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 2 сакавіка 2013 года, у адрозненні ад раней дзеючага Жыллёвага кодэкса, у пункце 2 артыкула 95 прадугледзеў, што цяпер уласнік жылога памяшкання мае права выселіць без прадастаўлення іншага жылога памяшкання былога мужа, жонку, якія жывуць пасля скасавання шлюбу ў адным жылым памяшканні.