№98



Наталля Лях: "На рабоце гляджу кіно"

Многія, прачытаўшы загаловак, маглі падумаць: "Як пашанцавала, вось бы ўсім такую работу, дзе можна глядзець кіно". Згаджаецца з гэтым і Наталля Лях, відэадэманстратар кінатэатра "Спадарожнік".

— Ужо 35 гадоў працую ў кінатэатры і на рабоце гляджу кіно. Здаецца, толькі нядаўна прыйшла на працу, а як хутка праляцеў час.



У лесе нарадзілася - у доме спатрэбілася

Пах ігліцы ў доме стварае асаблівую пераднавагоднюю атмасферу, а ўпрыгожваць сапраўдную ёлку значна цікавей, чым штучную. Дзе ў нашым горадзе можна набыць "жывую" ёлку і ці будзе "кусацца" цана на калючую прыгажуню?



На Дзятлаўшчыне стартовала акцыя ''Нашы дзеці"

11 снежня 2017 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" з удзелам лідараў раённых пярвічных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў.

Юных дзятлаўчан з пачаткам акцыі, якая заклікана дарыць радасць навагодніх святаў кожнаму дзіцяці, павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Ігар Кухарэвіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Алена Жадзейка.



"ЁЛКА ЗДАРОЎЯ". НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ MIMA

Напярэдадні Новага года і Калядаў мы чакаем добрых цудаў і ажыццяўлення мараў. Гэтыя светлыя адчуванні падмацоўваюць зялёныя прыгажуні — ёлкі, некаторыя з якіх нават паспелі атрымаць новы статус.



ЦЁПЛАЯ СУСТРЭЧА Ў КАВЯРНІ

У кавярні аграгарадка Гезгалы адбылася цёплая сустрэча членаў Гезгалаўскай пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, прымеркаваная да Дня інвалідаў.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі прыйшлі сюды, каб падтрымаць адзін аднаго, падзяліцца навінамі, планамі надалей, ушанаваць самых актыўных і проста прыемна правесці час у кампаніі сяброў.

Музычна-забаўляльную праграму сустрэчы падрыхтавалі работнікі аддзела культуры і адпачынку Гезгалаўскага дома культуры. Праграма была багатая на песні, жарты, конкурсы. Вядучая Наталля Капковіч не давала ўдзельнікам мерапрыемства сумаваць, прапаноўвала для іх усё новыя і новыя заданні, а салісты вакальнай групы радавалі задушэўнымі песнямі.



"Калі мы разам - мы мацнейшыя!"

У аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна прайшоў VII абласны фестываль маладых інвалідаў "Калі мы разам — мы мацнейшыя!". Кожны раз гэта мерапрыемства праходзіць у новым населеным пункце, а рыхтуюцца да яго цэлы год. Удзел у фестывалі прымаюць выхаванцы і калектывы аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці. Паказаць сябе на фестывалі можна ў любым накірунку творчасці: песні, танцы, ігры на музычных інструментах, тэатральных пастаноўках — выступленні не абмяжоўваюцца ніякімі рамкамі.

Вось і сёлета юныя таленты ў чарговы раз даказалі, што ў жыцці няма межаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, калі яны ўпэўнены ў сабе, імкнуцца рэалізаваць свой творчы патэнцыял і падарыць іншым шчасце, усмешкі, добры настрой.



ГІСТОРЫЯ АДНАГО ЛЁСУ

Жыццёвая дарога Ірыны Ігнацьеўны Лішык, цяперашняй жыхаркі Жыкавічаў, пачалася ў вёсцы Ёцавічы.

Нарадзілася яна ў звычайнай сялянскай сям'і, была самая малодшая з траіх дзяцей. Бацька памёр рана, яго Ірына Ігнацьеўна не помніць. Як і не памятае сваіх сястру і брата, жыццё якіх ва ўзросце пяці і чатырох гадоў забрала хвароба. Да гэтых выпрабаванняў лёсу далучылася і яшчэ адно — згарэла хата, дзе жыла сям'я.

— Спачатку мы з мамай і малодшым братам — мама нарадзіла яго ў другім шлюбе — жылі ў доме старшыні калгаса. Пасля гаспадарка купіла нам жыллё — хутчэй, невялікі "хлевушок", аднак і гэта было добра: усё ж такі ёсць свой дах над галавой.



ДА ДЗЯЦЕЙ - 3 ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Менавіта пад такім дэвізам прайшла дабрачынная акцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Прымеркавана яна была да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Актыўна да дабрачыннага мерапрыемства падключыліся і прадстаўнікі іншых арганізацый і службаў раёна.



ЯК ЖЫВЕШ, ГРУПА ПАДОЎЖАНАГА ДНЯ?

У Гезгалаўскай сярэдняй школе арганізавана работа групы падоўжанага дня для вучняў 1-4 класаў, якую наведваюць 24 чалавекі. У распарадку групы - час для самападрыхтоўкі, прагулак, гуртковай работы, клубных гадзін.

Кожны дзень школьнікаў тут чакаюць сюрпрызы і цікавыя справы. Так, да Дня настаўніка дзеці стваралі арыгінальныя паштоўкі з кветкамі. Гэта заняло нямала часу, але ўзнагародай сталі шчырыя ўсмешкі іх педагогаў.

Да Дня маці рыхтавалі рознакаляровыя канверцікі з запісачкамі. Сюрпрыз называўся "8 прычын, чаму я люблю цябе". Што напісалі наведвальнікі групы падоўжанага дня - сакрэт, аб гэтым даведаліся толькі іх матулі.



АБ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЕ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

Адбылася “Прамая лінія” з начальнікам аддзела падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццянай Генадзьеўнай Касцюкевіч.

Пытанне: прыватнае ўнітарнае прадпрыемства прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання з вядзеннем кнігі даходаў і расходаў. Ці абавязана прадпрыемства ў дадзеным выпадку пры спісанні паліва прымяняць лінейныя нормы расходаў або мае права спісваць паліва па фактычна атрыманых расходах?
Адказ: паколькі падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання плаціцца з выручкі, не памяншаемай на суму атрыманых затрат, неабходнасць прымянення лінейных нормаў расхода паліва для мэтаў вылічэння падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў арганізацыі адсутнічае. Аднак згодна з палажэннямі главы 16 Падатковага кодэкса пры адсутнасці пярвічных дакументаў па ўліку расходавання паліва ў межах устаноўленых лінейных нормаў яго кошт з'яўляецца даходам фізічнай асобы і належыць абкладанню падаходным падаткам ў агульнаўстаноўленым парадку.