№97



Галоўны рэдактар газеты "Перамога"

Ірына Чаславаўна Камарова

Нарадзілася 8 лютага 1981 года ў горадзе Дзятлаве Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе скончыла сярэднюю школу №3 горада Дзятлава з сярэбраным медалём. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "журналіст, спецыяліст па рэкламе і сувязі з грамадскасцю" са спецыялізацыяй "інфармацыя і камунікацыя", які паспяхова скончыла ў 2003 годзе.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце "Антэна" памочнікам менеджера па сувязях з грамадскасцю і маркётынгу, затым — у ТДА "БелСваМО" спецыялістам па рэкламе.



Сіла - у сяброўстве і дабрыні

Добрых цудаў чакаюць людзі напярэдадні калядных і навагодніх святаў. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі. 3 гэтай мэтай Дзятлаўшчыну чарговы раз наведалі ўдзельнікі дабрачыннай місіі "Рука ў руцэ".



"Краса Дзятлаўшчыны-2017"

Жаночая прыгажосць такая ж непаўторная, як прыгажосць стыхіі. Гэта пацвердзілі ўдзельніцы конкурсу грацыі і прыгажосці "Краса Дзятлаўшчыны-2017", які сёлета шосты раз прайшоў у нашым раёне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.



В. ГРЫШУК: "Я ЎПЭЎНЕНА ІШОЎ ДА СВАЁЙ МАРЫ"

17 лістапада 1923 года Цэнтральным адміністрацыйным упраўленнем Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму назіральніку горада. Яна заклала нарматыўную базу для стварэння і развіцця ўчастковай службы.



КІНО, ТУРЫЗМ І БЯСПЛАТНЫ ІНТЭРНЭТ

Якім быў бягучы год для Дзятлаўскай кінавідэасеткі? Якое кіно карысталася асаблівым попытам у дзятлаўчан? Што за новыя паслугі з'явіліся ў арганізацыі? Напярэдадні Дня беларускага кіно на гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў дырэктар Дзятлаўскай кінавідэасеткі Юрый Васільевіч Скрабец.



САПРАЎДНЫ СТРАХАВЫ АГЕНТ

Павел Фёдаравіч Аблажэй:
— У мяне застрахавана кватэра, маёмасць, грамадзянская адказнасць, бо жыву на чацвёртым паверсе і хачу засцерагчыся ад нечаканасцяў, абавязкова - здароўе сям'і. Таксама ў арганізацыі мы страхуем усе віды медыцынскіх выдаткаў, па гэтай страхоўцы можна бясплатна абследавацца ў любой дзяржаўнай установе краіны.
Адна з найважнейшых якасцяў характеру страхавога агента, па маім разуменні, гэта камунікабельнасць і жыццёвы вопыт, праз які можна знайсці агульную мову з людзьмі, патлумачыць на сваім прыкладзе.
Калегам па працы і кліентам жадаю ўсяго найлепшага.



ВЕРНЫ СВАЁЙ ПРАФЕСІІ

Уладзімір Белавус працуе страхавым агентам ужо 13 гадоў. За гэты час паспеў зарэкамендаваць сябе як выдатны прафесіянал, дасягнуў поспехаў у працы. У вёсках Парэцкага сельсавета добра ведаюць свайго страхавога агента і ў азначаны дзень заўжды чакаюць яго. Ды і сам Уладзімір Яўгенавіч кажа, што такіх шчырых і добразычлівых людзей, як яго кліенты, мала дзе сустрэнеш.

Згадваючы, якой была і стала праца страхавога агента, Уладзімір Белавус заўважае пэўныя змены. Раней больш страхавалі хатніх жывёлін, бо трымалі вялікую гаспадарку. Цяпер пераважная большасць дагавораў прыпадае на страхоўку жылля, маёмасці і страхаванне ад няшчасных выпадкаў. За немалы адрэзак часу на памяці вопытнага спецыяліста не адзін выпадак, калі страхавая выплата станавілася галоўнай падтрымкай тым, да каго нечакана прыйшла бяда, і стымулам засцерагчы сябе страхоўкай для суседзяў пацярпелых.



С.ПЫЛ: "ДАВЕР ДА БЕЛДЗЯРЖСТРАХУ ЗАВАЯВАНЫ и ПАЦВЯРДЖАЕЦЦА ШТОГОД"

Разам з апошнім месяцам календара 2015 года выходзіць на фінішную прамую. У гэты час адзначаюць сваё прафесійнае свята страхавыя работнікі - тыя, хто засцерагае наша здароўе, маёмасць і транспарт ад нечаканых здарэнняў і ўсемагчымых форсмажораў. Наколькі паспяховым для прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне быў гэты працоўны год, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў дырэктара арганізацыі Сяргея Пыла.

— Сяргей Пятровіч, ці можна ўжо падвесці вынікі сёлетняй працы прадстаўніцтва?
— Год яшчэ не скончаны, але магу сказаць, што сёлета мы спрацавалі выдатна. Практычна па ўсіх напрамках дзейнасці мы выканалі план, задавальняе і фінансавы вынік. Сёлета заключылі 19227 дагавораў (плюс 218 да мінулагодняга выніку), на рахунак прадстаўніцтва паступіла 10,6 мільярда рублёў (плюс 3,5 мільярда да мінулага года). 3 гэтай колькасці па добраахвотных відах страхавання заключены 13691 дагавор на суму 4,1 мільярда рублёў. За гэты год мы выплацілі 3,7 мільярда рублёў па 1312 страхавых выпадках.



ПАДЗЯКА ЗА ДАПАМОГУ

Напрыканцы верасня дзятлаўская міліцыя па гарачых слядах шукала педафіла, які напаў на дзяўчынку-шасцікласніцу. Зламысніка затрымалі ўжо праз некалькі дзён, дзякуючы прафесійным дзеянням праваахоўнікаў і неабыякавасці мясцовых жыхароў, якія прыйшлі на дапамогу людзям у пагонах.

Пасля затрымання высветлілася, што нападзенне на дзіця ў райцэнтры, з-за якога адшуквалі зламысніка, не адзінае ў яго "паслужным спісе". Гэта значыць, што былі б і новыя злачынствы супраць непаўналетніх, калі б затрыманы застаўся на свабодзе.

У час чарговай аператыўнай нарады асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама супрацоўнікі міліцыі і кіраўнік аддзела Аляксандр Францавіч Біль падзякавалі за неабыякавасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамогу ў пошуках злачынцы работніцы Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Жанчыне аб'явілі падзяку і ўручылі грашовую прэмію.



У сямейным і творчым дуэце

Таццяна Фёдараўна Семянік родам з вёскі Драбавічы. Аднак другой яе радзімай стала веска Войневічы. Сюды яна, выпускніца Ашмянскага тэхнікума, прыехала працаваць бухгалтарам у мясцовую гаспадарку.

Цяпер Таццяна Фёдараўна Семянік — "правая" рука старшыні Войневіцкага сельскага Савета, працуе кіраўніком справаў сельсавета. На гэтай пасадзе — ужо больш за дзесяць гадоў.

Калегі характарызуюць яе як выдатнага і граматнага спецыяліста, а яшчэ як клапатлівую маці і бабулю. Дарэчы, муж Таццяны Фёдараўны — Міхаіл Мікалаевіч таксама працуе ў СВК "Войневічы". Ён — загадчык мехмайстэрні, камбайнер і вадзіцель "Холмеpa", на якім працуе ў час уборкі буракоў.