№39



"Няхай заўжды будзе сонца!"

Раённы фестываль творчасці пад такой назвай прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Гэта было інклюзіўнае мерапрыемства. Удзел у фестывалі прынялі 17 каманд установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. У склад іх уваходзілі 75 удзельнікаў — дзяцей засаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх равеснікаў, якія нармальна развіваюцца. Разам з дзецьмі выступалі іх педагогі і бацькі.

Тэмай фестывалю творчасці была сям'я і сямейныя каштоўнасці, а таму і заданні ўдзельнікам прапанавалі адпаведныя. Першае — творчае выступление "Мая сям'я — мая радасць", другое — конкурс плакатаў "Сямейныя традыцыі і каштоўнасці".



"Сям'я - тэрыторыя шчасця"

Святочная праграма над такой назвай для сем'яў Дзятлаўшчыны і наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў "Праменьчык" прайшла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Мерапрыемства падрыхтавалі спецыялісты аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, харэаграфічны гурток "Непаседы" Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава (кіраўнік В. В. Палухіна).



Сельская гаспадарка - на ўсе жыццё

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Хвінявічы" - флагман у жывёлагадоўлі сярод сельгаспрадпрыемствау Дзятлаўшчыны. Сваімі вытворчымі поспехамі гаспадарка абавязана вопытным, дасведчаным, адданым сваёй справе работнікам.



Жыві і прыгажэй, мая веска

Стараста вёскі. Гэта пасада, абавязак, прызначэнне, а, можа, заклік душы?



І. Шах - лепшая шашыстка!

Іўліянія Шах узнагароджана дипломам першай ступені за перамогу ў міжраённым турніры па шашках.

Спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе. Іх ладзілі Лідская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" і аддзел адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама.



"Аўталэдзі і аўтамэн-2017"

У Навагрудку прайшоў занальны этап абласнога моладзевага конкурсу "Аўталэдзі і аўтамэн-2017". Удзел у спаборніцтвах прынялі
маладыя вадзіцелі чатырох раёнаў — Навагрудскага, Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага.

Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы абласнога камітэта ГА "БРСМ", дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ, аўташколаў, якія функцыянуюць на тэрыторыі Гродзеншчыны. Моладзевыя аўтаспаборніцтвы скіраваны на прафілактыку дарожнага траўматызму, прапаганду бяспечных паводзінаў на дарозе, павышэнне прафесіянальнага ўзроўню вадзіцеляў.



Вянок творчасці народнай

Ha летняй танцавальнай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў раённы фестываль фальклору "Вянок творчасці народнай", які сабраў творчыя калектывы і выканаўцаў з усяго раёна.

Праграма фестывалю пачалася з прэм'еры: работнікі культуры раёна падрыхтавалі масавы народны танец. Затым вядучыя праграмы Часлаў Свіб і Людміла Баклушына прадставілі конкурсную камісію сёлетняга фестывалю. У яе склад увайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, загадчыца аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Янушкевіч, метадыст аддзела метадычнай работы Таццяна Дудкіна.



Мілана Падліпская, Даніла Пігульскі, Дэвід Магбіці, Павел Андруцэвіч - пераможцы раённага турніру "Шашачная скарбонка"

Першынство раёна па шашках "Шашачная скарбонка", у якім штогод удзельнічаюць выхаванцы дашкольных установаў, сёлета прайшло 17 — 18 мая ў дзятлаўскім дзіцячым садку №1. Каманды гарадскіх садкоў налічвалі па тры чалавекі, за сельскія садкі гулялі па адным удзельніку.



Дзявочая зборная каманда раёна - сярэбраны прызёр абласной спартакіяды "Каласок"

У Мастах прайшоў турнір абласной спартакіяды "Каласок". Удзельніналі ў ім дзяўчаты 2000-2002 гадоў нараджэння з сельскай прапіскай. У першы дзень 17 зборных камандаў раёнаў спаборнічалі ў чатыpox адборачных групах, па два лепшыя калектывы з кожнай групы выходзілі ў наступны этап. Дзятлаўчанкі выступілі паспяхова і прадоўжылі барацьбу з першата месца ў групе.

У другі дзень восем каманд сапернічалі за месцы ў стыкавых матчах. Наша каманда зноў заняла першае месца ў групе і атрымала шанц пазмагацца за чэмпіёнскі тытул. У фінальным матчы нашым апаніравалі дзяўчаты з Мастоўскага раёна і выйгралі. Такім чынам, каманда Мастоўскага раёна - пераможца абласной спартакіяды. Зборная Дзятлаўскага раёна — сярэбраны прызёр. Трэцяе месца занял і валейбалісткі з Іўеўскага раёна, яны выйгралі стыкавы матч у карэліцкіх дзяўчат.



АКТЫВІСТКА. РАЗУМНІЦА. СПАРТСМЕНКА

Нягледзячы на свой юны ўзрост, вучаніца 7 класа Казлоўшчынскай школы Ксенія Пякарская ставіць перад сабой сур'ёзныя мэты і дасягае іх. Яна рознабакова развітая асоба, якая паспявае і добра вучыцца, і займацца спортам, спрабаваць сябе ў навуковых праектах.

Ксенія — старшыня школьнай піянерскай дружыны, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове, выдатніца. А яшчэ — пераможца школьнага конкурсу "Дзясяткі для мамы": толькі за адну чвэрць яна атрымала 38 дзясятак. Багатая калекцыя добрых адзнак сведчыць аб стараннасці і мэтанакіраванасці Ксеніі.