№38



Ахонаўскае Юр'я

5 мая ў Ахонаве сустракалі Юр'я. Самабытны абрад веснавога цыклу Юр'я традыцыйна праходзіць у Ахонаве 5 ці 6 мая. Земляробчае свята Юр'я адзначаецца ў гонар Юрая (Георгія Пераможцы) - па народных уяўленнях, заагупніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы.



Гэтых дзён не змоўкне слава

3 канцэртнай праграмай "Гэтых дзён не змоўкне слава" Дзятлава наведалі навучэнцы і педагогі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.



Тыдзень інклюзіі, "Планета сяброў"

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава рэалізаваў раённы праект "Тыдзень інклюзіі "Планета сяброў". У мерапрыемства ўключыліся члены Моладзевага парламента, навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны, Дзятлаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённая арганізацыя ГА "БелТІЗ".



Маладыя і перспектыўныя

Нядаўна згулялі вяселле галоўны інжынер КСУП "Хвінявічы" Юрый Маслоўскі і дыспетчар гаспадаркі Алена (у дзявоцтве Марук).

Маладую сям'ю работнікаў гаспадаркі з адметнай падзеяй у жыцці прыехалі павіншаваць старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Казак і першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" К. Хілімончык. На мехдвары, у прысутнасці калегаў па рабоце, віншаванні і падарункі прымаў Юрый Маслоўскі.

Ад імя моладзі раёна Кацярына Хілімончык павіншавала маладажонаў з "нараджэннем сям'і", пажадала Юрыю і Алене моцнага здароўя, удачы ў справах, каб яны былі хлебасольнымі і дбайнымі гаспадарамі.



ЛІКВІДАТАР ВІКТАР ЯРАШ

Сёлета сгіоўнілася 30 гадоў з дня аварыі на Чарйобыльскай АЭС. Увесь гэты час слова "Чарнобыль" асацыіруецца ў нас з тысячамі ахвяраў "мірнага атама", сотнямі тысяч скалечаных лёсаў, цяжкімі хваробамі, іншымі напасцямі. Ужо вырасла новае пакаленне, якое мала ведае аб гераізме і подзвігу людзей, якія змагаліся з нябачным, але рэальным, смяротным ворагам — радыяцыяй. Рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, яны ратавалі ад чарнобыльскіх радыёнуклідаў насельніцтва ўсіх краін Еўропы.

У ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы прымалі ўдзел і нашы землякі — жыхары Дзятлаўскага раёна. Вучням 7-ых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава нядаўна ўдалося сустрэцца з адным з іх — Віктарам Мікалаевічам Ярашам, які жыве ў вёсцы Лявонавічы, працуе ў СВК "Слава працы".



ПРЫЗЁРЫ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ

Тры выхаванцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў увайшлі ў лік прызёраў абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды. Гэта Данііл Шуляк, Паліна і Анастасія Верамейкі. Рыхтавалі дзяцей да алімпіяды Святлана Уладзіміраўна Мазырка, Людміла Казіміраўна Раманава, дапамагала Аксана Сяргееўна Бекер.

Па выніках абласной алімпіяды дыплом другой ступені атрымаў Данііл Шуляк. Гэта не першае яго дасягненне такога ўзроўню. У мінулым годзе ён быў адзначаны дыпломам першай ступені ў конкурсе імя К. Горкага. У Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў Данііл займаецца чацвёрты год. Вучыцца іграць на фартэпіяна. Акрамя музыкі, Данііл захапляецца яшчэ і спортам, наведвае секцыі футбола і тэніса. 3 задавальненнем ездзіць на веласіпедзе.



РАСЦІ I ПРЫГАЖЭЙ, МОЙ РОДНЫ ГОРАД

У свеце шмат велічных мегаполісаў, пры наведванні якіх займае дух, шмат і маленькіх утульных гарадкоў, па вузкіх вулачках якіх хочацца прагуляцца пешшу. Кожны з іх непаўторны па-свойму. Але самы дарагі сэрцу той горад, у якім ты жывеш. Наша Дзятлава год ад году прыгажэе.



АЛЯКСАНДР МАРКУШЭУСКІ: "ПРАЦАВІТАСЦЬ I ГАСПАДАРЛІВАСЦЬ ВЯСКОЎЦАЎ - ГАЛОЎНАЯ ПРЫЧЫНА НАШЫХ ПОСПЕХАЎ"

Аляксандр Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета дэпутатаў:
— Сёлета ўпершыню буду прадстаўляць раён на Усебеларускім народным сходзе. Гэта для мяне вялікі гонар і адначасова вялікая адказнасць. На форуме, спадзяюся, будзе магчымасць абмеркаваць надзённыя пытанні з калегамі з іншых рэгіёнаў краіны, пераняць станоўчы вопыт, падзяліцца нашымі дасягненнямі.

Дзятлаўскі сельскі савет, які я ўзначальваю, — адзін з самых буйных у раёне: ён налічвае 32 населеныя пункты, 2100 жыхароў. Аграгарадок Раклевічы на тэрыторыі нашага сельскага Савета стаў першым з сельскіх населеных пунктаў, у якім прайшло раённае свята работнікаў вёскі "Дажынкі". Было зроблена вельмі многа па добраўпарадкаванні населенага пункта: абноўлены фасады будынкаў, агароджы, капітальна адрамантаваны фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, вясковая сталовая, якая на сёння з'яўляецца адной з лепшых у раёне, часткова адрамантавана школа. За мінулую пяцігодку ў аграгарадку было праве дзена газавае ацяпленне.



КАМУ ДАСТАНЕЦЦА "ЗАЛАТОЕ ПЯРО "БЕЛАЙ РУСІ" - 2016"

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" праводзіць конкурс работ маладых журналістаў "Залатое пяро "Белай Русі"-2016". На Дзятлаўшчыне ўдзел у раённым этапе конкурсу прынялі наведвальнікі аб'яднання па інтарэсах "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (кіраўнік С. У. Урбан). Яны даслалі творчыя работы для ўдзелу ў намінацыі "Мой куток зямлі роднай".

Работа Ульяны Гушча:
Мая Радзіма — гэта, вядома, Беларусь. Прыгожая, ціхая, міралюбівая рэспубліка, у якой жывуць працавітыя добрасардэчныя людзі, людзі, якія любяць сваю Радзіму і мір у ей. У нас шмат прыгожых гарадоў і паселішчаў. Мне вельмі падабаецца сталіца нашай Радзімы горад-герой Мінск. Цяпер ён сучасны, прыгожы еўрапейскі горад, у якім шмат папулярных тэатраў, музеяў, спартыўных аб'ектаў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў, паркаў адпачынку, храмаў, а таксама новых жылых раёнаў.



ПРЫЯЗДЖАЛІ ПАБАЧЫЦЬ ГІСТАРЫЧНУЮ РАДЗІМУ

Музей гімназіі №1 г. Дзятлава наведалі госці з Ізраіля -- Браха Рагер, вядомая ў Ізраіле прафесар мікрабіялогіі, імуналогіі і генетыкі, яе дачка Шэрон і зяць Іцхак Айзэк. Гімназісты пацікавіліся, што прывяло гэтых людзей у музей.

Замежныя госці расказалі сваю гісторыю. Справа ў тым, што маці Брахі ў 30-я гады выехала ў Палесціну яшчэ падлеткам, там выйшла замуж і ў 1939 годзе нарадзіла дзіця. Праз некалькі месяцаў яна вырашыла з’ездзіць да сваіх родных у Баранавічы і Наваельню (маленькай Брасе тады было толькі сем месяцаў). Калі маладая маці з дачкой гасцявалі ў Наваельні, пачалася Другая сусветная вайна. Савецкія войскі ўвайшлі ў Заходнюю Беларусь, і госці аказаліся на тэрыторыі іншай дзяржавы.