№34



Дзесяць гадоў на сцэне

2017 год - знакавы для тэатральнай студыі "Мелодыя душы". Па-першае, сёлета калектыў пацвердзіў ганаровае званне "ўзорны", па-другое - адзначыў дзесяць гадоў свайго існавання. Карэспандэнтка газеты "Перамога" завітала на рэпетыцыю "Мелодыі душы", каб разам з юнымі артыстамі і рэжысёрам Іванам Каско ўзгадаць, з чаго ўсё пачыналася, і паслухаць тэатральныя навіны.

Па словах першага і нязменнага рэжысёра ўзорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы" Івана Іванавіча Каско, першы кліч аб зборы каманды быў кінуты ў цяпер ужо далёкім 2007 годзе. Сабраўся касцяк з аднадумцаў, вучняў сёмых-восьмых класаў. Ідэйнымі натхняльнікамі творчага калектыву былі Вераніка Чыгір, Вераніка Каляга, Юля Каско, Марына Цуманкова. Са з'яўленнем у тэатры Кацярыны Губко звязана цікавая гісторыя. Першай пастаноўкай юных тэатралаў быў "Новы Калабок", і на ролю Калабка шукалі дзіця, ім у рэшце рэшт і аказалася Каця — маленькая сярод старэйшых.



Спаборнічалі юныя інспектары

Ужо некалькі гадоў запар вясной на базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава праходзіць раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Не стаў выключэннем і 2017 год.

Конкурс ладзіцца з ініцыятывы міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў і аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Дзяржаўтаінспектары ацэньваюць, наколькі дасканала вучні ведаюць правілы дарожнага руху, умеюць кіраваць веласіпедамі.



ПЕРАЖЫТАЕ БАЛЮЧА ЎСПАМІНАЦЬ

3 Галінай Аляксандраўнай Зубавай, дзяцінства якой апаліла вайна, нас пазнаёміла кіраўнік народнага музея "Дзеці ліхалецця" Наваельнянскай сярэдняй школы Тамара Уладзіміраўна Крывеня. Тамара Уладзіміраўна з мясцовымі вучнямі шмат гадоў займаецца пошукавай работай, беражліва адносіцца да гістарычнай спадчыны пасёлка Наваельня і Дзятлаўшчыны ў цэлым. Яна можа доўга і цікава расказваць пра лёсы землякоў, аднак лічыць, што такія аповеды найлепш пачуць ад саміх людзей.

ПРАКРУЦІЦЬ КАДРЫ КІНАСТУЖКІ

I вось мы ўжо на дагледжаным падворку аднаго з прыватных дамоў, які стаіць амаль на ўскрайку Наваельні. Нас сустракае ветлівая гаспадыня. Пачуўшы пра мэту візіта, Галіна Аляксандраўна Зубава не адразу згаджаецца расказачь гісторыю свайго ваеннага дзяцінства, бо і сёння многае з перажытага ёй балюча ўспамінаць. На дапамогу зноў прыходзіць Тамара Уладзіміраўна, якая прапаноўвае, расказваючы пра мінулае, уяўляць, што перад вачамі проста пракручваюцца кадры знаёмай кінастужкі. Нарэшце, Галіна Аляксандраўна згаджаецца.



СВЯТА 3 НОТАМІ СМУТКУ

Вясна майскай квеценню абвяшчае беларусам: семдзесят адзін год мы жывём на мірнай зямлі дзякуючы людзям, якія не шкадавалі жыцця, змагаліся за сваю Радзіму. Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, у напружаных баях. Яе здабывалі цяжкай штодзённай працай тыя, каго сёння па праву лічым героямі.

Для жыхаркі Вензаўца, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, працаўніцы тылу, былой шахцёркі Анастасіі Іванаўны Салікавай май звязаньі не толькі з радасцю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, але і з горыччу страты.

— Першага мая, у свята npaцы, споўніўся семдзесят адзін год, як загінула ў шахце мая сястра Рыма, - паказаае Анастасія Іванаўна маладых, усмешлівых сябе і сястру на чорна-белай фотакартцы. - Там адбыўся выбух, уся брыгада эагінула. Я засталася жывая, бо тады была не мая змена.
Яны з Рымай былі зводнымі сёстрамі, пагодкамі. Маці і айчым Анастасіі рана аўдавелі, праз некаторы час стварылі новую сям'ю. Так у дзяўчынкі, акрамя роднага брата, э'явіліся яшчэ дзве зводныя сястры.



МЫ НЕ ЗВЕДАЛІ ЖАХАЎ ВАЙНЫ

Я папрасіла сваіх вучняў-выпускнікоў напісаць пра тое, што з пачутага пра вайну найбольш уразіла, запомнілася, Што з пабачанага панінула адметны след у душы і свядомасці, што ўвогуле яны думаюць пра той час.

Аляксандра Жэгалік:



Дзяцінства, апаленае вайной

Дар'я Сямёнаўна і Уладзімір Сцяпанавіч Павачкі — старэйшыя жыхары Малой Волі.
Ёй — восемдзесят два гады, яму — восемдзесят пяць. У шлюбе сямейная пара ўжо пяцьдзясят сем гадоў. У іх — адзін сын, пяць унукаў, тры праўнучкі.

Аднойчы ўнучка спытала ў бабулі: "А хто такія фашысты? Чаму яны такія страшныя?

Дар'я Сямёнаўна змушана ўзгадала мінулае, калі сямігадовай дзяўчынкай упершыню пачула чужую незразумелую мову, убачыла чужых салдатаў.
Веска Поручы Брэсцкай вобласці — малая радзіма Дар'і Сямёнаўны. Яна нарадзілася ў сям'і, дзе было шасцёра дзяцей — усе дзяўчынкі. Яны выраслі годнымі людзьмі, атрымалі вышэйшую адукацыю. Азы навукі асвойвалі ў пачатковай школе ў іх роднай вёсцы.



НІТКАВЫ ЖЫВАПІС ІНЫ ЛАЎНІК

Здаўна вышыўка з'яўлялася адным з самых запатрабаваных відаў рукадзелля. Вышытыя гладдзю або крыжыкам арнаменты на вопратцы, сурвэтках, ручніках надавалі ім адметны стыль, узровень якога залежаў ад майстэрства рукадзельніцы.

Такія ўзоры-вышыванкі былі не толькі ўпрыгожаннем, але яшчэ і абярэгам. Асабліва гэта датычылася вышыўкі крыжыкам, які ў вераваннях славян меў сілу адганяць усё злое. I майстрыца, аздабляючы ўзорамі кашулю або ручнік, нібыта надавалі вырабу магічныя ўласцівасці. Найбольш каштоўнымі ў гэтых адносінах лічыліся ручнікі, вышытыя за адзін дзень. Часцей за ўсё над імі працавалі некалькі жанчын адначасова. Калі, пачаўшы работу на світанку, яны паспявалі закончыць яе да таго часу, як схаваецца за небасхіл сонца, то выраб лічыўся бездакорна чыстым, здольным аберагаць ад злых сілаў і розных хваробаў.



ПАДАРУНАК АД ВЕТЭРАНА

Ціхі, утульны падворак, маленькая хата. Сюды прыходзім мы з навучэнцамі Наваельнянскай сярэдняй школы, каб аказаць дапамогу гаспадыні, пенсіянерцы, добрай, гасціннай і вясёлай жанчыне Ганне Канстанцінауне Кізік (у дзявоцтве Дзяхцевіч).

Сёлета напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі Ганна Канстанцінаўна наведала музей нашай школы “Дзеці ліхалецця” і прынесла сюды рэчы свайго мужа — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Яўграфавіча Кізіка, 1918 года нараджэння. Сам ветэран ужо памёр, але яшчэ пры жыцці папрасіў жонку перадаць у школьны музей свае баявыя ўзнагароды, падзякі, фотаздымкі, дакументы. Цяпер яго пажаданні ажыццявіліся, шкада толькі, што самі ўзнагароды кудысьці зніклі, затое захаваліся дакументы на некаторыя з іх.



ДЗЯЦІНСТВА, АДАБРАНАЕ ВАЙНОЙ. ч.2

(Працяг)

У сусветнай гісторыі ёсць падзеі і даты, якія назаўсёды пакінулі глыбокі след у жыцці народаў і іх лесе. Менавіта такой датам з'яўляецца для усіх нас 9 мая 1945 года. Гзта дата назаусёды застанецца днём усенароднай радасці, найвялікшага шчасця і, у той жа час, днём памяці і смутку па загінулых на вайне, якая забрала мільёны жыццяў, перакрэсліла лесы дзясяткаў мільёнаў людзей. Сёлета мы адзначаем 70-годдзе Вялікай Перамогі, і напярэдадні гзтага вялікага дня варта нагадаць пра тых, хто быў ахвярай фашызму не на франтах і не ў канцлагерах, а на нямецкіх фабрыках і заводах, на гаспадарках баўэраў, пра тых, хто быў рабом фашысцкай ідэалогіі, машыны, якая выкарыстоўвала людзей як рабочую сілу, біялагічны матэрыял для сваіх вялікадзяржаўных мэтаў. Многія з былых вязняў - дзядулі і бабулі нашых гімназістаў: тых, хто ўжо скончыў гімназію, і тых, хто яшчз набывае веды ў яе сценах.



СЛУЖЫЎ, КАБ ЛЮДЗЯМ ЖЫЛОСЯ СПАКОЙНА

Служыць Айчыне, абараняць свой народ — прафесія для сапраўднага мужчыны. Менавіта яе вырашыў абраць для сябе Уладзімір Яўгенавіч Лашчэўскі.

Служыць яму давялося ў Гезгалах, дзе на той час знаходзілася ракетная дывізія. Аднак пасля падзелу Савецкага Саюза адбыўся вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі незалежнай Беларусі і ваенных накіравалі ў далёкую Чыту. Пакідаць Радзіму Уладзіміру Яўгенавічу не хацелася, ён вырашыў, што яго прафесійныя навыкі спатрэбяцца тут, на Дзятлаўшчыне. Перавёўся ў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Так былы ваенны стаў міліцыянерам, пачаў ахоўваць спакой і законныя правы сваіх землякоў.