№18



Шчодрае сэрца Валянціны

У нашай краіне прыбывае шматдзетных сем'яў, і многія бацькі рашаюцца на трэцяе дзіця. А вось у Андрэя Іосіфавіча і Валянціны Віктараўны Аніскевічаў, якія самі гадаваліся, ў шматдзетных сем'ях, варыянт "менш за тры дзіцяці" нават не разглядаўся. I сёння іх сям'я з'яўляецца не толькі шматдзетнай, але і прыёмнай: гадуюць чацвёра сваіх і адно прыёмнае дзіця.

Вядома, што і радасцяў, і клопатаў у шматдзетных бацькоў нямала. Андрэй Іосіфавіч працуе вахтавым метадам у Расійскай Федэрацыі. Палову месяца ён знаходзіцца ў Маскве, другую палову — дома з жонкай і дзецьмі. А вось Валянціна Віктараўна працуе "мамай" і ўсе 24 гадзіны ў суткі знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, жыве іх патрэбамі, дасягненнямі, інтарэсамі.



Ірына Сарачынская : "Шчасце, калі блізкія здаровыя"

Карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з абаяльнай жанчынай, добрай працаўніцай, мамай пецярых дзяцей - бармэнам кавярні кінавідэапрадпрыемства "Кінавідэасетка" Ірынай Сарачынскай.

— Ірына Віктараўна, раскажыце пра сябе.



Ажыццявіла мару дзяцінства

У скарбонцы ўзнагародаў былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Надзеі Міхайлаўны Абрамчык - Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі БССР, шэраг абласных і раённых узнагародаў. Надзея Міхайлаўна — прадстаўніца педагагічнай дынастыі. Работа ў школе стала для яе прызваннем, натхненнем душы.

За час прафесійнай дзейнасці Надзея Міхайлаўна выхавала не адно пакаленне вучняў, якія сталі годнымі людзьмі. Мінула шмат гадоў, а яны памятаюць, паважаюць і любяць сваю настаўніцу. Нядаўна яна адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Мы папрасілі Надзею Міхайлаўну падзяліцца ўспамінамі.



Ветэранскі юбілей

Пленум з нагоды святкавання 30-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

3 адметнай датай раённае аб'яднанне ветэранаў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна. Вёў пленум намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў.



П'ЯНАЯ ГАЛАВА, ШТО ПАЧВАРА

Яшчэ паўгадзіны таму ён быў прыемным госцем, з якім так легка ладзілася размова. А зараз гаспадар душыу яго з усёй моцы, схапіўшы абедзвюма рукамі за шыю, і чакаў, калі ж ужо апошні перастане шалёна супраціуляцца і заціхне.

Суд над жыхаром райцэнтра Л. адбыўся ў Дзятлаве ў жніўні 2014 года. Слуханні па справе доўжыліся некалькі дзён. Шмат меркаванняў тады давялося пачуць у апраўданне забойцы. “Спакойны чалавек, нікога ніколі не пакрыўдзіў, слова дрэннага не сказаў, дапамагаў па гаспадарцы - што ні папросіш. Разбярыцеся, можа гэта не ён, мы не верым,” - эмацыянальна, з хваляваннем выказвалася на судовым пасяджэнні адна з суседак абвінавачанага. А пасля сталая жанчына толькі цяжка ўздыхала, калі сам Л. расказваў, як забіваў.



"УСЕ ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ" ШКОЛЬНІКАЎ НА ВЫСТАВЕ Ў ДЗЯТЛАВЕ

У адной з залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адкрылася выстава творчых праектау школьнікаў Дзятлаушчыны "Усе грані творчасці”. Яна будзе дзейнічаць на працягу месяца. За гэты час наведаць выставу змогуць не толькі самі навучэнцы, але і іх бацькі. Наогул, работнікі музея і педагогі раяць прыходзіць сюды сем'ямі, каб пабачыць, якія цудоўныя рэчы можна ствараць сваімі рукамі.

У дзень адкрыцця выставы першымі яе наведалі навучэнцы і педагогі сярэдніх школ №3 і №1 горада Дзятлава. Гасцей вітала Ірына Станіславаўна Якаўчык, га-лоўны захавальнік фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Яна зазначыла, што раённая выстава творчых праектаў школьнікаў “Усе грані творчасці” праходзіць на Дзятлаўшчыне ўпершыню. Гэта своеасаблівая справаздача аб тым, што ствараюць дзеці на уроках працоўнага навучання. Тут школьнікі могуць раскрыцца, паказаць свае таленты, атрымаць карысныя навыкі.



У ЯКІХ ПЕДАГОГАЎ НАЙБОЛЬШ СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ПРАЦЫ?

Кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаускага райвыканкама падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую
арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ва установах адукацыі раёна.

У склад камісіі, якая вызначала пераможцаў, уваходзілі намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы I. Стромскі, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаускага райвыканкама С. Латушка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адука-цыі і навукі С. Фабішэўскі.



ДОБРА MEЦЬ ПРАФЕСІЮ, ЯКУЮ ТЫ САМ САБЕ ВЫБРАЎ

Куды вядуць нас жыццёвыя дарогі? Спачатку — за школьную парту, пасля — да прафесіі, бо выбраная аднойчы чалавекам справа спадарожнічае яму на працягу усяго жыцця. Напярэдадні Дня міліцыі карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, як яны прыйшлі на працу ў міліцыю, як сёння ацэньваюць свой выбар.

Аляксей Аляксеевіч Якімчык, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі:
- 3 дзяцінства захапляюся спортам, і калі ў старэйшых класах вырашаў, кім быць, зрабіў выбар на карысць прафесіі міліцыянера, бо з ёю ў мяне асацыяваліся пагоні, затрыманні, актыўны лад жыцця. Вучыўся ў Мінску, у акадэміі МУС. Туды прыйшоў запыт на падрыхтоўку мяне як спецыяліста крымінальнага вышуку, таму ў Дзятлава прыйшоў аператыўнікам. У аддзеле пачаліся кадравыя перастаноўкі, і мне прапанавалі першае павышэнне: з упаўнаважанага на старшага ўпаўнаважанага, але ўжо групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. На новай пасадзе - амаль два гады. Работа цікавая, падабаецца, хаця здараецца затрымлівацца на працоўным месцы амаль да раніцы. Гэта калі ладзім рэйды і затрыманні або назапашваецца неадкладная папяровая работа, якой шмат.



ВЯСКОВЫ СХОД: РАЗМОВА АБ БЯСПЕЦЫ ЖЫЦЦЯ

Размова аб папярэджанні надзвычайных сітуацый і гібелі людзей вялася на вясковым сходзе, які днямі прайшоў у аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага сельскага Савета.

Папярэднічала мерапрыемству, якое праводзілася ў рамках акцыі “Бяспека ў кожны дом”, анкетаванне жыхароў аграгарадка. Яго правялі юныя ратаўнікі з Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. А вось работнікі Дзятлаўскага участка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ прапанавалі людзям набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі.

У час сходу жыхарам аграгарадка быў паказаны відэафільм “Слёзы Галубіцы”, зняты спецыялістамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У цэнтры ўвагі стужкі — агнявая трагедыя, прычынай якой стала курэнне ў ложку. Як сведчыць статыстыка, дадзенае парушэнне часцей за ўсё і прыводзіць да пажараў. Гэта ў сваіх выступлениях зазначылі і людзі, якія прысутнічалі на вясковым сходзе: старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага сельсавета А. В. Маркушэўскі, намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. У. Гульнік.



І. КУНАХАВЕЦ: “ПАРАДАК ПАЧЫНАЕЦЦА З ДОМА"

3 2014 года галоўнае свята шанавання хлебаробаў змяніла свой фармат, аднак фестывалі-кірмашы па-ранейшаму ладзяцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Абласныя "Дажынкі-2015” восенню гэтага года будзе сустракаць адміністрацыйны цэнтр нашага раёна - горад Дзятлава. Гэта значная і адначасова адказная падзея - своеасаблівы экзамен для кожнага з жыхароў Дзятлаўскага раёна, час падвесці вынікі зробленага і паставіць новыя задачы. Пра тое, што ўжо дасягнута і што яшчэ мае быць у гарпасёлку Наваельня, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў старшыні Наваельнянскага пасялковага выканкама Ірыны Кунахавец.

— Ірына Іванаўна, вы ўзначальваеце пасялковы Савет з 2009 года. Што за гэты час было зроблена ў гарпасёлку?
— Я была прызначана на пасаду старшыні Наваельнянскага пасялковага выканкама ў лютым 2009 года, з таго часу нязменна працую тут. На працягу гэтага часу адным з прыярытэтаў у рабоце пасялковага выканкама было паляпшэнне ўмоваў жыцця насельніцтва, і ў гэтым напрамку за апошнія гады было зроблена нямала.