№17



Каманда РАУС - пераможца раённага турніру

Райкам ГА "БРСМ" арганізаваў раённы валейбольны турнір для мужчынскіх каманд сілавых структур. Турнір адбыўся 25 лютага ў спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі.

Спаборнічалі тут каманды раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС), раённага аддзела Дэпартамента аховы (РАДА), раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), папраўчай калоніі-пасялення №26 (ПКП №26).



10-ы тур Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе

У нядзелю, 26 лютага, на гарадскім стадыёне Дзятлава адбыліся матчы 10-га тура Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе.

Вынікі сустрэч наступныя:
Ніва" - "Наваельня" - 4:0
БНГ- "Круцілавічы" - 4:1
"Лібертас" - "Ніва" - 0:4
"FaZe" - "Фарт" - 5:0 (тэх.)



Команда Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў - пераможца турніру

Шэсць каманд спаборнічалі ў раённым мужчынскім валейбольным турніры, які быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

У першай групе, абыграўшы сапернікаў з ЦРБ і "Альфа Радона" па 2:0, стала пeраможцай i выйшла ў галоўны фінал каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС). Другое месца пасля перамогі над "Альфа Радонам" заняла каманда ЦРБ.

У другой групе каманда Наваельнянскага КХП па 2:0 абыграла сапернікаў з Круцілавічаў і ФСК (фізкультурна-спартыўны клуб), выйшла ў галоўны фінал. Другое месца ў групе дасталося ФСК пасля перамогі над камандай з Круцілавічаў з лікам 2:0.



БУКЕТ ВІНШАВАННЯЎ ДЛЯ САЦЫЯЛЬНЫХ РАБОТНІКАЎ

Сярод лепшых чалавечых якасцяў называюць чуласць, пяшчотнасць, клапатлівасць, міласэрнасць. Усе яны характэрны для сацыяльных работнікаў — людзей, якія не даюць старасці быць адзінокай і бездапаможнай, якія кожны дзень змагаюцца за здароўе, камфорт, душэўны спакой сваіх падапечных.

Пераважная болыиасць работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, занятых надомным абслугоўваннем, — гэта жанчыны, якія працуюць у аддаленых маланаселеных вёсках. Кожная з іх абслугоўвае па 10-12 пажылых грамадзян, каб як мага даўжэй дзядулі і бабулі жылі ў звыклых для іх хатніх умовах.



У ЧЫМ САКРЭТ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ?

Сям'я... Гэта проста пaпa, мама и дзеці ці нешта значна большае? Кожны адкажа на гэта пытанне па-свойму, але большасць з нас адзначыць: сям'я-гэта радасць, святло, надевя, падтрымка, вера ў будучыню. Сям'я... Якой яна сёння павінна быць? Колькі трэба мець дзяцей, каб жыло шчасце пад вашым дахам не год і не два, а ўсё жыццё?

Давайце паспрабуем знайсці адказ па пытанне ў сям'і, дзе гадуюцца тры хлопчыкі, дзе жывуць мір, давер і лагода. Гэта сям'я Віктара Віктаравіча і Наталлі Міхайлаўны Скібінскіх. Настаўнікі гімназіі ў адзін голас скажуць: цудоўныя хлопчыкі Павел і Ілья Скібінскія. Выхаваныя, уважлівыя, тактоўныя, ніколі не пакрыўдзяць злым словам аднакласнікаў, памяркоўныя, з павагай ставяцца да дарослых. А яшчэ яны выдатныя матэматыкі, абодва займаюць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе, удзельнічаюць у абласной. I гэта ад сям'і, ад таты і мамы, ад іх узаемаадносін, іх павагі адзін да аднаго, іх любові і пяшчоты. Бо хіба могуць у канфліктнай сям'і вырасці такія цудоўныя дзеці? Толькі ў дружнай і шчаслівай.



ФЕЛЬЧАР I ВЯСКОВЫ СТАРАСТА

Медык і вясковы стараста — у гэтых дзвюх справах рэалізуе сябе Ганна Міхайлаўна Кувік. Як медык яна клапоціцца пра здароўе жыхароў вёскі Падвялікае, я к стараста — дапамагае ў вырашэнні пытанняў, якія іх турбуюць. У першую чаргу гэта добраўпарадкаванне вёскі, стан яе дарог.



ЖАНЧЫНА 3 НЕРАЎНАДУШНЫМ ПОГЛЯДАМ

Педагог з вялікай літары, клапатлівая жонка і матуля, грамадская актывістка — усё гэта пра Ганну Мікшут. У наступным годзе будзе 40 гадоў, як Ганна Іванаўна ступіла на педагагічную ніву, прайшла незвычайны і шматгранны педагагічны шлях. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі жанчына некалькі гадоў выкладала рускую мову і літаратуру ў адной са школ Шчучынскага раёна, а пасля вярнулася працаваць на радзіму, у Азяранскую школу нашага раёна.

Пастаянна ўдзельнічала ў песеннай і тэатральнай самадзейнасці, дзякуючы якой нават сустрэла будучага мужа:
— Мы, маладыя настаўніцы, спявалі ў школьным хоры, удзельнічалі ў канцэртах па ўсім раёне, а муж быў вадзіцелем аўтобуса, вазіў нас, так і пазнаёміліся.



УЗНАГАРОДА - ВІФЛІЕМСКАЯ КРЫШТАЛЬНАЯ ЗОРКА

Тры хоры Дзятлаўшчыны з фэсту праваслаўных спеваў "Слава ў вышніх Богу" прывезлі дыплом лаўрэатаў і Віфліемскую крыштальную зорку.
Фэст праваслаўных спеваў "Слава ў вышніх Богу" — самая значная культурная падзея ў жыцці праваслаўных вернікаў Навагрудскай епархіі.

Кожны год колькасць удзельнікаў, жадаючых паказаць свае вакальныя дадзеныя і любоў да царкоўных спеваў, павялічваецца. Дзевяць гадоў таму, калі форум зараджаўся, у епархіяльным конкурсе ўдзельнічалі шэсць калектываў. Сёлета толькі ад нашага благачыння на адборачны этап было заяўлена сем хораў.



КАЛІ БУДУЦЬ ДОБРАЎПАРАДКАВАНЫ ВУЛІЦЫ?

У час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які праходзіў у студзені 2015 года ў Дзятлаўскім раёне, паступілі наступныя пытанні.

Пытанне: ці плануецца ўстаноўка банкамата або адкрыццё аддзялення ААТ "ААБ Беларусбанк" у аграгарадку Жукоўшчына?
Адказ намесніка дырэктара, начальніка аддзела рознічнага бізнэсу С. Кончык: устаноўка банкамата і адкрыццё аддзялення банка ў аграгарадку Жукоўшчына не плануецца і з'яўляецца немэтазгодным па наступных прычынах.

У населеным пункце жывуць усяго 463 чалавекі, з іх працаздольныя - 294 чалавекі. 3 усяго насельніцтва трымальнікамі плацежных картачак ААТ "ААБ Беларусбанк" з'яўляюцца 175 чалавек. Для ўстаноўкі банкамата нарматыў плацежных картачак павінен складаць 2500 картачак.
Ва ўсіх магазінах Жукоўшчыны ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне нашага банка і ААТ "Белаграпрамбанк".
Паштовае аддзяленне абслугоўвае нашы картачкі без спагнання камісіі.



СЛУЖЫЦЬ РАДЗІМЕ - ГАНАРОВА

У межах тэматычнага тыдня “Непераможная і легендарная", напярэдадні Дня абаронцау Айчыны і Узброеных Сіл Рзспублікі Беларусь, юнакі, вучні 10-11 класаў сярздняй школы №1 горада Дзятлава, іх настаўнікі наведалі Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.