№13



КЛACIKA - ДЛЯ БУДУЧЫХ МУЗЫКАНТАЎ

3 ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзеншчыны прайшлі канцэрты, якія падрыхтавалі навучэнцы Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў, Гродзенскага каледжа мастацтваў.

— Канцэрт "Напоўнім музыкай сэрцы" на Дзятлаўшчыне праводзіцца найперш з мзтай прафесійнай арыентацыі будучых музыкантаў, сённяшніх навучэнцаў школы мастацтваў. Такія мерапрыемствы закліканы папулярызаваць класічную музыку, знаёміць гледачоў з маладымі таленавітымі музыкантамі Гродзеншчыны. Магчыма, сённяшнія маленькія гледачы натхняцца мастацтвам і пажадаюць звязаць сваю будучыню з музыкай або танцамі, — заўважыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько.



Гасцінна сустракаў Ваўкавыск

Хіба гэта не цікавы занятак — вандроўкі, асабліва калі выправляется ў дарогу з цікавымі табе людзьмі і аднадумцамі. Так атрымалася і 8 лютага.



Сельскі сход у Раклевічах

У аграгарадку Раклевічы адбыўся чарговы сельскі сход мясцовых жыхароў і работнікаў гаспадаркі. Да вяскоўцаў прыязджалі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. А. Шундрык і ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае гэты адміністрацыйны ўчастак, Д. А. Дзьякаў.

Прадстаўнікі органаў аховы правапарадку нагадалі аб тым, як зрабіць жыццё мясцовага насельніцтва больш бяспечным. Вядома ж, як патлумачыў участковы інспектар міліцыі, у першую чаргу варта задумвацца аб уласных дзеяннях, ці не вядуць яны да бяды. Па-другое, варта быць уважлівымі да тых, хто знаходзіцца побач. Дзеці, састарэлыя бацькі, адзінокія суседзі не павінны заставацца без клопату і ўвагі, Абыякавасць і раўнадушша часта становяцца асноўнымі прычынамі бяды.



АлімпіяТайм Люты-2017

Валейбол

У другім туры чэмпіянату вобласці па валейболе (мужчынскія каманды, група "А") Дзятлава прымала Астравец і выйграла 3:0 (25:21, 25:12, 25:10). Сапернікі дзятлаўчан у групе каманды Ашмянскага і Лідскага раёна сустрэліся ў Ашмянах.

Гаспадары пляцоўкі атрымалі валявую перамогу — 3:2 (23:25, 16:25, 25:22, 25:21, 15:10).

Дзятлаўская каманда лідзіруе ў турніры з абсалютным вынікам — 6 ачкоў у двух матчах.



ШАХМАТНА-ШАШАЧНЫЯ СТРАТЭГІ

У вучняў пачатковых класаў Дварэцкай школы Вікторыі Сямашка і Уладзіслава Кашко захапленне даволі сур'ёзнае — шахматы і шашкі. Гэта і гульня, і выдатны спосаб развіцця інтэлектуальных здольнасцяў.

Шахматна-шашачную стратэгію Вікторыя і Уладзіслаў разам з іншымі юнымі аматарамі гэтага віду спаборніцтваў асвойваюць пад кіраўніцтвам Святланы Аляксееўны Мацюкевіч.

Дзеці знаёмяцца з тэорыяй шахматнай і шашачнай гульняў, рашаюць адпаведныя задачы. Менавіта яны, як адзначае Святлана Аляксееўна, і дазваляюць вызначыць найбольш таленавітых і здольных дзяцей. Уладзіслаў і Вікторыя — у гэтым пераліку. Яны актыўна ўдзельнічаюць у школьных шахматна-шашачных турнірах, а таксама ў раённых спаборніцтвах.



IX АБ'ЯДНОЎВАЕ СЦЭНА

Удзельнікі агітбрыгадаў, вядучыя мерапрыемстваў, школьныя рамантыкі — усё гэта пра іх, вучняў 10 класа Дварэцкай школы: Алёну Лашкоўскую, Марыю Лубешка і Аляксандра Якшука.

Як і амаль кожны прадстаўнік цяперашняй моладзі, яны шматбакова развітыя асобы. Алёна — валейбалістка, пастаянная ўдзельніца прадметных алімпіядаў, аматар добрай кнігі. У будучыні Алёна бачыць сябе юрыстам або эканамістам.



ШЛЯХ 3 ВАЕННЫХ У СВЯТАРЫ

Пра інтэрв'ю з айцом Сергіем Антошкавым думала не раз. Шчыра цікавіла, як складваўся лес чалавека, які нарадзіўся ў сям'і ваеннага, сам таксама абраў прафесіяй службу Айчыне і раптам прыняў духоўны чын.

На сустрэчу айцец Сергій прыехаў з матушкай Аленай. Яна сціпла прысела ў кутку кабінета, трымаючы ў руках куртку мужа, і слухала нашу размову, зрэдку дапаўняла аповед святара. Айцец Сергій быў у добрым настроі.

— 3 чаго, — кажа, — пачнём?
— Як належыць, з дзяцінства, — адказваю.

— Ну, добра. Нарадзіўся ў Гомелі, у сям'і ваеннага лётчыка. Калі мне споўні-лася два гады, сям'я пераехала ў Баранавічы. Помню, што мяне малога цікавілі розныя рэчы, вельмі падабалася вывучаць замежную мову, хацелася ўдасканальваць свае веды ў будучым. Мама выпісвала мне "Маскоўскія навіны" на англійскай мове. Але, як для большасці савецкіх хлопчыкаў, высокую матывацыю меў лад жыцця бацькі. Чым старэйшы я станавіўся, тым больш схіляўся да таго, каб пайсці па яго прафесійным шляху. У лётнае вучылішча, праўда, не трапіў, таму што не прайшоў медыцынскую камісію. Але вырашыў, што не трэба засмучацца, ёсць у ваеннай справе іншыя прафесіі. Паспрабаваў паступіць у Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. Конкурс быў вялікі — не хапіла балаў. Каб цэлы год не губляць, не займацца абы-чым, паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Пасля заканчэння першага курса забраў дакументы і зноў паехаў у Харкаў. Другая спроба паступлення аказалася ўдалай.



ДОБРЫ ДЗЕНЬ, МЫ ВАШЫ ВУЧНІ, або Хронікі адной школы

Лес гэтай школы цікавы і няпросты: адзін будынак і дзве навучальныя установы. Сярэдняя школа №2 горада Дзятлава, так званая "беларуская школа", сёлета святкуе свой паўвекавы юбілей, а гімназія №1 толькі нядаўна перасягнула дзесяцігадовы рубеж. Але першая субота лютага штогод сцірае усе межы, збіраючы ў адной зале ўсіх. хто калісьці насіў званне "выпускнік". Вечар сустрэчы - самы час пачуць некалькі школьных гісторый.

Выпускнікі 1985 года СШ №2:
"Асаблівасць нашага класа была ў тым, што амаль усе яго вучні былі з навакольных вёсак. Таму і школьнае каханне ў нас было, толькі пакуль ідуць урокі. А пасля заняткаў - усе па хатах да наступнай раніцьі. Самае запамінальнае з тых часоў - гэта ўрокі фізкультуры, самы любімы наш прадмет. Тады ў школе яшчэ не было спартыўнай залы, і мы амаль увесь год займаліся на стадыёне: летам - бегалі, зімой - каталіся на лыжах (спартыўны інвентар захоўваўся там, дзе цяпер гаражы кінатэатра), а дзяўчаты актыўна гэтыя заняткі "сачкавалі". Самым вясёлым з аднакласнікаў быў Ігар Лашчэўскі, за свавольствы яму не раз даводзілася хавацца ад настаўнікаў па школе. Ён жа быў і самым умелым - нават пячаткі адліваў з металічных гаек".



III АДКРЫТЫ ЧЭМПІЯНАТ ДЗЯТЛАВА

Ілья Гранкоўскі і Арцём Урбановіч - пераможцы рэспубліканскага турніру па кіакушынкай каратэ ў Дзятлаве. Яшчэ 10 нашых спартсменаў - прызёры.

Трэці адкрыты чэмпіянат Дзятлава па барацьбе кіакушынкай каратэ 7 лютага сабраў вялікую колькасць удзельнікаў — 165 чалавек (для параўнання: у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па кіакушынкай каратэ 2014 года ў Гродне ўдзельнічалі 172 спартсмены). Удзельнікі дзятлаўскага першынства прадстаўлялі аддзяленні абласнога спартыўнага клуба "Барс" з Гродна, Дзятлава, Наваельні, Слоніма, Навагрудка і Мінска. Гродзенцы і мінчане выставілі па дзве каманды.

Спартсмены спаборнічалі ў 25 вагава-ўзроставых катэгорыях, пачынаючы з сямігадовага ўз росту.



ТЫ - У БАЛЬНІЦУ, Я - У ТУРМУ

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна у раённым судзе падтрымана абвінавачанне па крымінальнай справе аб прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднаму з жыхароу вёскі Вялікія Шастакі.

Інкрымінуемыя падзеі мелі месца ў кастрычніку 2014 года, калі зламысніца, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, два разы ўдарыла нажом свайго сужыцеля. У час папярэдняга і судовага следстваў устаноўлена, што ўсё пачалося з простай, здавалася б, бытавой сваркі, а скончылася - традыцыйна каларытна: кроў, слёзы, хуткая дапамога, міліцыя, пракуратура, суд...