№12

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Зорачка маёра Мацюкевіча

Многія задачы, якія стаял і ў Афганістане перад савецкімі войскамі, былі міратворчымі. Нашы вайскоўцы дапамагалі простаму народу ў гарнізонах, гарадах, будавалі дарогі, аднаўлялі школы, фабрыкі. А колькі па медыцыне дапамагалі!



Прыняты ў атрад юных ахоўнікаў правапарадку

У лютым раённы моладзевы атрад аховы правапарадку імя Івана Талерчыка адзначыў свой чарговы "дзень нараджэння". 3 гэтай нагоды адбыўся ўрачысты прыём ва ўдзельнікі атрада навучэнцаў старэйшых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы.



Пазнавальная сустрэча

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом" Дзятлаўскія ратаўнікі наведалі дом-інтэрнат у гарпасёлку Казлоўшчына і аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.



А. Дубовік: "У дзяржавы і Царквы агульная задача - адвесці чалавека ад бяды"

9 лютага адбылася сустрэча старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка з благачынным цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаанам Кісялём і ксяндзом-пробашчам Дзятлаўскай парафіі Здзіславам Пікулам.



Шырокая Масленіца

Дзятлаўчане адсвяткавалі Масленіцу - з шумным гуляннем, з блінамі праводзілі зіму і сустракалі вясну. Традыцыйна былі падрыхтаваны святочныя мерапрыемствы, спартыўныя конкурсы, наладжаны гандаль. Асартымент бліноў прапаноўвалі ўстановы культуры раёна: з яблыкамі, мясам, грыбамі, шакаладам.



ВОЛЬГА БАРОДЗІЧ: ЗАХОЎВАЙЦЕ СЯМЕЙНАЕ ЦЯПЛО

Колькі шлюбаў было зарэгістравана ў 2016 годзе? Колькі нарадзілася дзетак? Якія імёны найчасцей ім давалі? На гэтыя і іншыя лытанні адказала начальнік аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Бародзіч.

— Ці шмат пар у Дзятлаўскім раёне ў 2016 годзе захацелі афіцыйна аформіць свае адносіны?
— Усяго летась пабраліся шлюбам 133 пары, з іх большасць, 102, — у аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. У сельскай мясцовасці найбольш зарэгістраваных актавых запісаў па шлюбах у Жукоўшчынскім, 12, і Казлоўшчынскім, 8, сельвыканкамах.



ПА ЗДАРОЎЕ У КАЗКУ

Нягледзячы на пераменлівае надвор'е і сезон прастуды, выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава не здаюцца, не сумуюць, а загартоўваюцца. Нядаўна тут прайшоў чарговы зімовы Дзень здароўя. У госці да дзяцей прыйшлі Карлсан, доктар Айбаліт і Снегавік, якога выхаванцы садка напярэдадні вылепілі на сваім участку. Малеча і дашкольнікі сустракаліся з казачнымі героямі, разам з якімі замацоўвалі правілы здаровага ладу жыцця, адпрацоўвалі іх на практыцы, займаліся фізкультурай і загартоўкай.

На працягу цэлага дня дзяцей чакалі цікавыя тэматычныя заняткі, рухомыя гульні і, вядома, карысныя для здароўя пачастункі — свежая садавіна.



Адкрыты дыялог "Сувязь пакаленняў"

У актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў адкрыты дыялог моладзі "Сувязь пакаленняў". Мерапрыемства падрыхтавалі Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА "БРСМ" сумесна з раённым саветам ГА "БРПА".

Прыняць удзел у адкрытым дыялогу былі запрошаны навучэнцы гарадскіх школ, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Ю. Кашко, відавочца Вялікай Айчыннай вайны А. Ю. Лях, ветэраны камсамольскага і піянерскага руху Г. М. Чура, Л. I. Халопік, а таксама моладзевыя лідары нашага часу — першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына Хілмончык і старшыня раённага савета ГА "БРПА" Ірына Мішчанка.



ВЁСКА ЖЫВЕ, ПАКУЛЬ ЖЫВЕ ПЕСНЯ

Веска Студзераўшчына — маляўнічы край, багаты на паданні і легенды. Некалі мнагалюдная, з вірлівым жыццём, з добрымі, працавітымі, улюбёнымі ў песню людзьмі. У гэтай вёсцы людзі многа працавалі і шмат спявалі. Ішлі на працу — спявалі, ішлі з працы — спявалі, адпачывалі — таксама спявалі. Спявалі і на жніве, і на вячорках, і на святах.

Але гады ішлі, час няўмольна ўносіў у жыццё вёскі свае карэктывы. Цяпер тут жыве сорак дзевяць чалавек, і ў асноўным гэта людзі пажылога ўзросту. Але і цяпер гонарам вёскі з'яўляецца народны фальклорны гурт, які існуе ўжо больш за сорак гадоў. Сёння яго кіраўніком з'яўляецца Аліна Міхайлаўна Мішчук. Гурт быў створаны ў 1975 годзе тагачасным загадчыкам клуба Антонам Фёдаравічам Гузарыкам і налічваў больш за два дзясяткі чалавек. Ужо сорак гадоў спяваюць жанчыны песні, якія чулі ад сваіх матуляў і бабуляў, песні сваёй роднай вёскі.



ЛЮБІМАЙ ШКОЛЕ - 50!

Пад такой назвай у Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе праходзіў вечар-сустрэча школьных сяброў. Па традыцыі ў першую суботу лютага выпускнікі школ прыязджаюць на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Такая традыцыя захоўваецца і ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. А сёлетні вечар-сустрэча быў прысвечаны і 50-гадоваму юбілею ўстановы.

Канцэртную праграму мерапрыемства падрытавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гасцей павіталі вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык. Яны прапанавалі разам прайсці шлях у палову стагоддзя і ў гонар значных падзеяў мінулага запальваць свечкі як сімвал душэўнай цеплыні, якую пакідаюць добрыя ўспаміны.