№101



Інтарэсы непаўналетніх былі разгледжаны ў судзе

У ліку асноўных накірункаў палітыкі дзяржавы — абарона правоў, свабодаў і законных інтарэсаў непаўналетніх як найбльш уразлівых членаў нашага грамадства. Правы дзяцей абараняе і судовая сістэма. Асаблівую катэгорыю складаюць судовыя справы, якія закранаюць інтарэсы непаўналетніх.



Рознакаляровае жэле і шчупак - да навагодняга стала

Лічаныя дні застаюцца да Новага года. У дзятлаўскіх магазінах і на гарадскім рынку ідзе бойкі перадсвяточны гандаль. Людзі набываюць падарункі і прадукты да святочнага стала.



На "Калядных сустрэчах" Герман Цітоў дарэчы

He сакрэт, што зімовых святаў чакаюць як дзеці, так і дарослыя. Менавіта ў перыяд Калядаў і Новага года пануе чараўніцтва, здзяйсняюцца жаданні. Таксама адбываюцца цікавыя сустрэчы і прыемныя сюрпрызы. Прывесці прыклад?



Калядны турнір па валейболе

Раённы калядны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх каманд прайшоў у Дзятлаве. У турніры ўдзельнічалі 7 каманд груп A і В.

Каманды групы А гулялі у спартзале СШ №3. Першае месца занялі аматары з Вензаўца, другое — КХП "Наваельня", трэцяе - аддзел Дэпартамента аховы МУС, чацвёртае — валейбалісты Наваельнянскай школы.



Дабро перамагае і ў жыцці

Дзед Мароз, Снягурка, Зімушка-Зіма, Баба Яга, Лешы і Чырвоная Шапачка завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці на навагодні ранішнік для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і падарылі ім сапраўдную казку.



ЛЕПШАЕ ЛЯКАРСТВА ПАД НАЗВАЙ "СЯМ'Я"

Па словах галоўнага спецыяліста ла ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай, на 1 снежня 2016 года ў банку даных Дзятлаўскага раёна аб дзецях-сіротах і дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, на ўліку знаходзяцца 54 непаўналетнія. Сярод іх — 6 дзяцей-сірот і 48 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Усе дзеці ўладкаваны на сямейныя формы выхавання.

Для дзіцяці сям'я — гэта цэлы свет. Свет, у якім яно жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, радавацца, спачуваць, набывае вопыт міжасабовых адносінаў. Дзіця не можа быць шчаслівым, калі не мае сям'і.



ГІСТОРЫЯ - ЦАРЫЦА НАВУК

3 такім перакананнем жыве і працуе настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава Лідзія Андрэеўна Ляўкевіч. А калі чалавек у нечым перакананы, то будзе несці святло сваіх перакананняў праз усе жыццё, працаваць так, каб гэта складаная навука, якая патрабуе не толькі ведаў, але і глыбокага аналізу, для школьнікаў перататрылася ў радасную дзею.

У кожнага настаўніка свой педагагічны лёс, свой шлях да сэрцаў дзяцей, свая дарога да педагагічнага майстэрства. Нельга сказаць, што ў некага яна лёгкая і бязвоблачная — усе прабіраюцца праз церні, шукаюць і знаходзяць, губляюць і ідуць наперад, да новых вяршыняў, інакш не будзе настаўніка, не будзе прафесіянала і проста Чалавека з вялікай літары, якім павінен быць кожны ў сваёй прафесіі.



В. КРЭЙДЗІЧ: "ХАЧУ, КАБ СВЕТ СТАЎ КРЫХУ ДАБРЭЙШЫ"

Першае месца ў абласным этапе конкурсу Беларускага тавары-ства інвалідаў па зроку "Я — самы рэабілітаваны", другое — у рэспубліканскім конкурсе "Без межау", плюс перамога у дзвюх намінацыях, дыпломы. Гэта толькі частка сёлетніх дасягненняў нашага земляка, удзельніка раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, наведвальніка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Віталя Крэйдзіча. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў Віталя, як яму ўдаeццa дасягаць высокіх вынікаў, чым ён яшчэ захапляецца, да чаго імкнецца.



Ілья Гранкоўскі з Наваельні - уладальнік Кубка Eўропы па каратэ

5 снежня ў польскім горадзе Катовіцэ адбыліся спаборніцтвы Кубка Еўропы па кіакушынкай каратэ сярод юніёраў і ветэранаў. Беларусь прадстаўлялі 13 спартсменаў і дабіліся выдатнага выніку: 6 юніёраў гродзенскага абласнога спартыўнага клуба "Барс" сталі прызёрамі: занялі 2 першыя, 2 другія і 2 трэція месцы.

У ліку залатых прызёраў — Ілья Гранкоўскі, вучань Наваельнянскай школы, які трэніруецца ў спартклубе "Барс" пад кіраўніцтвам Максіма Максімава. Ілья заняў першае месца ў катэгорыі "14-15 гадоў да 55 кілаграмаў" у раздзеле "кумітэ".



ПРАЙШОЎ РАЁННЫ ТУРНІР ПА ШАШКАХ

На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў раённы турнір па шашках. Правесці шашачныя спаборніцтвы наведвальнікам аддзялення прапанаваў трэнер Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А. Ляпешка.

Паспрабаваць свае сілы за шашачнай дошкай вырашылі 12 человек. Павітаць іх прыйшоў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. Ёда. Ён зазначыў, што ў свеце ўсё большую папулярнасць набываюць паралімпійскія гульні. А гэта значыць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі пры вялікім жаданні і пэўным старанні могуць дасягнуць значных спартыўных поспехаў.