№100



Завяршыўся абласны этап конкурсу

19 снежня на базе Моладзевага цэнтра горада Гродна маштабнай абласной выставай-прэзентацыяй завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" ў Гродзенскай вобласці.

Удзел у абласной выставе-прэзентацыі прынялі лепшыя моладзевыя праекты Гродзенскай вобласці з ліку занальных этапаў.



За творчасць - паездка на Прэзідэнцкую елку

Сёлетні год быў паспяховы для пяцікласніцы Вікторыі Шымчык. Віка — навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава, але ўрокамі дзяўчынка не абмяжоўваецца.



"КАНТАКТ" - ГЭТА ШЧЫРЫЯ РАЗМОВЫ НА СУР'ЁЗНЫЯ ТЭМЫ

На базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава працуе клуб для падлеткаў "Кантакт". Яго пасяджэнні праходзяць штомесяц у форме трэнінгаў, "круглых сталоў", размоваў на актуальныя тэмы. План работы разлічаны на падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаў-налетніх і маюць праблемы ў выхаванні. Аднак наведваць заняткі клуба могуць усе жадаючыя. Актуальныя тэмы з падлеткамі тут абмяркоўваюць не толькі сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі цэнтра, але і запрошаныя спецыялісты розных службаў і ўстановаў раёна.

Вось і на выніковае пасяджэнне 2016 года ("круглы стол" "Пра СНІД усур'ёз") да ўдзельнікаў клуба "Кантакт" завіталі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч і дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ В. В. Емяльянчык.



ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Нядаўна ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адкрылася новая экспазіцыя школьнага музея. Яна прысвечана развіццю сельскай гаспадаркі ў мікрараёне навучальнай установы.

На ўрачыстае адкрыццё былі запрошаны ветэраны працы сельскай галіны, перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі іх сем'яў, цяперашнія работнікі СВК "Граніт-Агра". Прысутнічалі на ўрачыстасці і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Фёдаравіч Казак, кіраўнік спраў Данілавіцкага сельскага выканкама Галіна Генадзьеўна Дворык.

 

В. БАГДЗЕВІЧ: "У ЛЕСЕ БЕЗ ЛЮДЗЕЙ НE АБЫСЦІСЯ"

На Дзятлаўшчыне багата працаўнікоў, якія ўсё свае жыццё прысвяцілі абранай справе, не здрадзіўшы ей ні на імгненне.
З ліку такіх людзей - інжынер-лесапатолаг дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" Войцех Мар'янавіч Багдзевіч.
Лясному работніку, узнагароджанаму нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь "30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь", ёсць што расказаць чытачам газеты.

Аб жыццёвым выбары

Войцех Мар'янавіч Багдзевіч — ураджэнец Шчучынскага раёна. Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ў вёсачцы Шкордзь у Васілішкаўскім сельсавеце. Па заканчэнні школы выпускнік паступаў у вышэйшую навучальную ўстанову па сельскагаспадарчай спецыяльнасці, але ў апошні момант перадумаў, вырашыў падаваць дакументы ў тагачасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны інстытут імя Кірава на спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", які паспяхова закончыў у 1973 годзе. Войцех Мар'янавіч Багдзевіч лічыць, што гэта быў шчаслівы выпадак:
— Hi разу ў жыцці за дзясяткі гадоў працы не пашкадаваў, што стаў не сельскагаспадарчым, а лясным работнікам, — кажа мужчына. — Не заўсёды атрымліваецца так, як мы жадаем, але гэта таксама да лепшага.



САМАЕ ГАЛОЎНАЕ I КАШТОЎНАЕ - ЧАЛАВЕЧЫЯ АДНОСІНЫ

Дзякуючы намаганням сацыяльных работнікаў, жыццё многіх пажылых людзей напоўнена сэнсам, у іх ёсць надзея і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. На жаль, у наша стагоддзе высокіх тэхналогій пажылыя людзі найчасцей "выпадаюць" з хуткаплыннага жыцця, знаходзяцца на яго перыферыі. У многіх з іх ёсць дзеці, унукі, часам, і праўнукі, аднак наведаць бабулю ці дзядулю яны могуць толькі па выхадных або ў святы, а тыя, хто жыве за мяжой, дык і ўвогуле - раз на год. А старым людзям найчасцей не хочацца перабірацца ў гарады, бо дома і родныя сцены дапамагаюць, і з суседзямі, з якімі жыццё пражылі, шкада развітвацца. Вось і застаюцца яны ў неперспектыўных вёснах і пасёлках дажываць свой век. I як добрыя анёлы-ахоўнікі на дапамогу ім прыходзяць работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму.



ЖЫХАРКА ХВІНЯВІЧАЎ УЗНАГАРОДЖАНА ОРДЭНАМ МАЦІ

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей былі ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай
і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня. У ліку ўзнагароджаных — жыхарка Дзятлаўшчыны, жывёлавод КСУП Хвінявічы Ганна Муха.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароду шматдзетнай маці ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

— Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі дазвольце ўручыць вам ордэн Маці і павіншаваць вас з гэтай высокай дзяржаўнай узнагародай, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.



ТВОРЧЫ ВЕЧАР ВЕРЫ ХРЫШЧАНОВІЧ

У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся творчы вечар Веры Ігнатаўны Хрышчановіч. 3 ёю сустрэліся вучні Гезгалаўскай школы.
Творчы вечар быў напоўнены ўспамінамі і вершамі. Вера Ігнатаўна шмат расказала пра сябе, пра свой жыццёвы і творчы шлях, чытала свае вершы.

Вера Ігнатаўна доўгі час працавала кінамеханікам у Жукоўшчынскім сельсавеце, затым — загадчыцай Нагародавіцкага сельскага клуба. Вершы пачала пісаць у 35-гадовым узросце, доўгі час была ўдзельнікам літаратурнага аб'яднання "Пралескі", якое было створана пры раённай газеце "Перамога".



ШТО ЦІКАВІЦЬ ЛЮДЗЕЙ ПАЖЫЛОГА ЎЗРОСТУ

У кастрычніку 2015 года на базе Цэнтра саиыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Асноўныя накірункі ў яго рабоце — гэта забеспячэнне дзённага нагляду за пажылымі грамадзянамі, аказанне ім садзейнічання ў атрыманні кансультацый спецыялістаў, маральна-псіхалагічная падтрымка, умацаванне здароўя, павышэнне інфармацыйнай дасведчанасці і адукацыйнага ўзроўню, правядзенне мерапрыемстваў па сацыяльнай, псіхалагічнай, творчай і працоўнай рэабілітацыі, арганізацыя вольнага часу, клубная работа.