чэрвень



Штрафы - за піва і спазненне

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 7 пытанняў: 4 адміністрацыйныя праташлы і 3 хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх.

Позна гуляць нельга

Праблема становіцца асабліва актуальней у час канікулаў і дзяржаўных святаў, калі падлеткі без суправаджэння дарослых гуляюць да ночы. Норма заканадаўства, якая абмяжоўвае да 23 гадзін вечара час знаходжання дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў на двары, уведзена, каб абараніць непаўналетніх ад супрацьпраўных замахаў і небяспекі. Пра гэта патрабаванне ведаюць і дарослыя, і дзеці, але не ўсе яго выконваюць. Калі дзіця затрымліваецца ў сяброў ці родных доўга, можна папрасіць, каб хто-небудзь з дарослых праводзіў яго дахаты або патэлефанаваць бацькам, каб забралі яго. На жаль, так адбываецца не заўжды, таму на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама часта выклікаюць юных парушальнікаў і іх бацькоў, на якіх міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы.



Каханне, мацнейшае за брыльянт

Брыльянт — самы трывалы мінерал у прыродзе. Паспрабуеце разбіць яго малатком — нічога не атрымаецца. Акрамя таго, гэты камень вельмі прыгожы і каштоўны. Нездарма 60-гадовы юбілей сумеснага жыцця называюць брыльянтавым вяселлем. Калі трывалую сямейную сувязь, заснаваную на глыбокай павазе і каханні, удаецца зберагчы і пранесці праз многія-многія дзесяцігоддзі — гэта шчасце.

60 гадоў таму, 2 ліпеня 1957 года, клятву маладажонаў далі мае прадзядуля і прабабуля — Валянцін Канстанцінавіч Папоў і Ядвіга Антонаўна Матусевіч, а сёлета яны рыхтуюцца адсвяткаваць сваё брыльянтавае вяселле. Для мяне прабабуля і прадзядуля — яскравы прыклад мудрасці, кахання, дабрыні.



"Жыві і квітней, мая родная вёска!"

Адбылося свята вёсак Ліжэйкі і Паўсаты. Яно сабрала ўсіх жыхароў пасепішчаў.

На пачатку мерапрыемства старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых павіншавала ўсіх прысутных са святам і пажадала прыемнага адпачынку. Стараста вёскі Ніна Мікалаеўна Дзянішчык, а таксама Людміла Пятроўна Кардаш сустракалі гасцей духмяным караваем. Кожны жыхар вёсак Ліжэйкі і Паўсаты пастараўся ўнесці свой уклад у гэтае свята. Прыгожа аформілі пляцоўку, на якой разгортвалася дзея.

Доўгажыхары Алена Іванаўна Чарняўская, якой 91 год, і Дзмітрый Цімафеевіч Кардаш, якому 88 гадоў, былі адзначаны каштоўнымі падарункамі. На свяце не пакінулі без увагі тых, хто ў гэтым годзе адзначае свой юбілей.



Свята вышыванкі

25 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Наваельня праводзілася свята вышыванкі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раёинага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім". Ушаноўвалі тых, хто пераняў ад сваіх матуляў і бабуляў, хто ўдасканальвае і прадаўжае займацца прыгожым майстэрствам - вышываннем.

3 работамі наваельнянскіх майстрых можна было пазнаёміцца на выставе, якая разгарнулася непасрэдна ля Дома культуры. На выставе былі прадстаўлены работы Сняжаны Піцур, Марыны Каплінскай, Ганны Ярмоленка, Таццяны Круглік, Наталлі Кардаш, Таццяны Васільевай, Галіны Нямкевіч, Святланы Кот, Алы Нікіпорчык, Наталлі Бяляк, Таццяны Загорцавай і Вольгі Гранкоўскай.



Працоўную моладзь сабраў турыстычны злёт

Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах.

На адкрыцці турыстычнага злёту перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Аляксандр Дубовік. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы.

Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: паласа перашкодаў, валейбол, перацягванне каната, "Гарады", дартс, конкурсы песні і турыстычнага быту.



Муляры

Муляры месцяцца на градзе за кіламетр ад асфальтавай дарогі з Дзятлава ў Дварэц. У справе за 1886 год "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой волости Слонимского уезда" вёска занесена ў "Дворцовую волость" і пазначана пры ўрочышчы Селішчы.



В. Макарэвіч: "Не спыняцца на дасягнутым"

Вераніка Макарэвіч працуе аператарам малочнай лініі на участку канцэнтрацыі сыроваткі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя прадпрыемства характарызуе маладую работніцу станоўча: "Яна і адукаваны спецыяліст, і актывістка, і спартсменка, і проста прыгажуня. Сама Вераніка ў жыцці прытрымліваецца прынцыпу: не спыняцца на дасягнутым". I прыступка за прыступкай бярэ новыя "вяршыні".

Вераніка — з вёскі Сачыўляны. Яна скончыла спачатку Яварскую сярэднюю школу, затым — Гродзенскі каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "тэхнік-праграміст". Пасля гэтага чатыры гады адпрацавала майстрам вытворчага навучання Нёманскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Аднак доўга выкладаць "сухую тэорыю" Вераніка не збіралася — імкнулася выкарыстаць свае веды на практыцы, таму вярнулася на Дзятлаўшчыну і ўладкавалася на сыраробны завод.



Малдуці

Вёска Малдуці. Адзіная яе вуліца.працягам болей за кіламетр кіруе ад асфальтавай шашы Дзятлава-Навагрудак у бок вёскі Змяёўцы.

Некалі вуліца была забрукавана неапрацаваным каменем, што ёсць неаспрэчным сведчаннем тымчасовай цывілізацыі. Але наступнага тэхнічнага прагрэсу брукаванка не вытрымала. Пад коламі цяжка нагружаных трактароў-машын камяні праселі, і ўтварыліся глыбокія каляіны. Колькі гадоў таму праблему праезду часткова вырашылі гравійнай падсыпкай.



Дзеці пакутуюць з-за бацькоў

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх раивыканкама разгледжаны 4 пытанні. Адно — аб магчымасці вяртання дзіцяці ў сям'і пасля прызнання маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Тры — хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія не належным чынам выконваюць свае абавязкі.

Маці папярэдзілі

Сацыяльна ненадзейная сям'я (жанчына і двое яе непаўналетніх дзяцей) жыве разам з бабуляй. Паміж дарослымі здараюцца скандалы.



Свята касцоў у Вензаўцы

Нядзельным днём, 18 чэрвеня, на свята касцоў запрасіў аграгарадок Вензавец.

На пачатку мерапрыемства госці свята і мясцовыя жыхары мелі магчымасць паслухаць паданні пра Вензавец і яго наваколле. А Вензавецкая школа прапанавала пазнаёміцца з экспанатамі музея пад адкрытым небам, сярод якіх рэчы з ужытку касцоў — даўнейшая каса, рэзгіны, конскія путы, разнастайныя збаны для вады і квасу, а таксама люлька з лазы, лапці.

Школьнікі распачалі свята сцяг-шоу, а затым саступілі сцэну маленькім танцорам з садка. Пад песню "Касіў Ясь канюшыну" хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі прысутным, і найперш матулям і бабулям, якія актыўна іх фатаграфавалі, танцавальныя здольнасці. Дзятва задала тон святу.