Мікола Грышан

Роздум

Нельга жыць толькі шэрым,
I без веры не жыць.
Час грукоча у дзверы,
Што душа аж дрыжыць.

Вернасць

Ёсць на свеце краіна такая,
Там лугі, нівы, рэкі і гай.
А зямля, што малітва святая,
Хоць да раны яе прыкладай.

Помста

5 снежня 1947 года я і мой сябра Саша Клімашэўскі,
вучні 7-га класа Чарніхоўскай СШ,
у гонар свята сталінскай Канстытуцыі,
парэзалі партрэты вялікіх правадыроў
Я - Сталіна, ён - Леніна.

Не думаў: за гэта што будзе,
Кудысьці падзеўся мой страх,
Як брытваю рэзаў я грудзі,
Закутыя ўсе ў ардэнах.

Як жыць нам сёння без надзеі?

Як жыць нам сёння без надзеі?
На тое многа трэба сіл,
А ўсіх масцей чыны-зладзеі
Пускаюць нам у вочы пыл

Дух Максіма

Мы ўсе пад зоркаю Максіма
Сваё жыццё штодня снуём,
I ў нашых сэрцах яго імя
Іскрыцца любасці агнём.

Яны і мы

Сягоння ўсе яны кіруюць проста
У выдуманы імі іх саюз.
Але аб'есць бакі нам, як кароста,
Утвораны махлярствам той хаўрус.

Хто нам палічыць нашы страты?

Хто нам палічыць нашы страты?
I колькі нам яшчэ іх мець?
А з цёмных вокнаў шэрых хатаў
Глядзець вякамі будзе смерць.

Мы расцягваем час, а жыццё, што імгненне...

Не ўмею я, што можа ўмець мне трэба,
Не стану тым, кім мне патрэбна быць.
Я ціхі: ёсць якісь кавалак хлеба,
А ўсё астатняе няхай, як набяжыць.

Я сам (адно без довадаў, сумненняў)
Адзіная з тых кропель з гушчыні.
А калі свет пагасне ў сутарэнні,
То зыркну той жа кропляй у агні.

***

Мы расцягваем час, а жыццё, што імгненне:

Я нікога не папікаю...

Я нікога не папікаю,
I прашэннямі не тлумлю,
Што спаткаў за жыццё, тое маю,
Хаця шчасцем не назаву.

Мы выраслі даўно...

Мы выраслі даўно,
Паверыць нават цяжка,
Што ў нашае акно
Больш не загляне казка.