Ступчык Н.



Узнагароджаны лепшыя працаўнікі і школьнікі

1 мая, у Дзень працы, на галоўнай плошчы горада Дзятлава сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымалі лепшыя працаўнікі і калектывы раёна. Павіншаваў дзятлаўчан са Святам працы і ўручыў узнагароды старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

На раённую Дошку гонару па выніках работы за 2016 год былі занесены фотаздымкі перадавікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, культуры, адукацыі, органаў мясцовага кіравання, арганізацый і службаў раёна.



Сябры з Галандыі наведалі Дзятлаўшчыну

Напярэдадні чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Дзятлаўскі раён наведалі прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Чарнобыля". У Беларусь яны прыязджаюць двойчы на год, гэта іх 39-ы візіт.

Муж і жонка Дан і Ханні Пландсоен, а таксама іх сябар Пім прыехалі з галандскага горада Капэла, каб аказаць дапамогу людзям, якія жывуць на тэрыторыі, забруджанай у выніку аварыі на ЧАЭС. У нашым раёне яны падтрымліваюць стасункі з Дварэцкім і Мяляхавіцкім сельсаветамі. Па традыцыі госці з Еўропы прыязджаюць на Дзятлаўшчыну з фінансавымі сродкамі, каб тут набыць мясцовыя харчовыя тавары і сфарміраваць пасылкі для адраснай дапамогі. Сёлета толькі на тэрыторыі згаданых сельскіх саветаў іх перадалі 120.

 

ЛЮДМІЛА САВАСЦЮК: "СЁННЯ ЛЮДЗІ СВЯДОМА КЛАПОЦЯЦЦА AБ CBAIM ЗДАРОЎІ"

Людміла Савасцюк, загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя "Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца":



АЛЯКСАНДР МАРКУШЭУСКІ: "ПРАЦАВІТАСЦЬ I ГАСПАДАРЛІВАСЦЬ ВЯСКОЎЦАЎ - ГАЛОЎНАЯ ПРЫЧЫНА НАШЫХ ПОСПЕХАЎ"

Аляксандр Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета дэпутатаў:
— Сёлета ўпершыню буду прадстаўляць раён на Усебеларускім народным сходзе. Гэта для мяне вялікі гонар і адначасова вялікая адказнасць. На форуме, спадзяюся, будзе магчымасць абмеркаваць надзённыя пытанні з калегамі з іншых рэгіёнаў краіны, пераняць станоўчы вопыт, падзяліцца нашымі дасягненнямі.

Дзятлаўскі сельскі савет, які я ўзначальваю, — адзін з самых буйных у раёне: ён налічвае 32 населеныя пункты, 2100 жыхароў. Аграгарадок Раклевічы на тэрыторыі нашага сельскага Савета стаў першым з сельскіх населеных пунктаў, у якім прайшло раённае свята работнікаў вёскі "Дажынкі". Было зроблена вельмі многа па добраўпарадкаванні населенага пункта: абноўлены фасады будынкаў, агароджы, капітальна адрамантаваны фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, вясковая сталовая, якая на сёння з'яўляецца адной з лепшых у раёне, часткова адрамантавана школа. За мінулую пяцігодку ў аграгарадку было праве дзена газавае ацяпленне.



ЖАНЧЫНА 3 НЕРАЎНАДУШНЫМ ПОГЛЯДАМ

Педагог з вялікай літары, клапатлівая жонка і матуля, грамадская актывістка — усё гэта пра Ганну Мікшут. У наступным годзе будзе 40 гадоў, як Ганна Іванаўна ступіла на педагагічную ніву, прайшла незвычайны і шматгранны педагагічны шлях. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі жанчына некалькі гадоў выкладала рускую мову і літаратуру ў адной са школ Шчучынскага раёна, а пасля вярнулася працаваць на радзіму, у Азяранскую школу нашага раёна.

Пастаянна ўдзельнічала ў песеннай і тэатральнай самадзейнасці, дзякуючы якой нават сустрэла будучага мужа:
— Мы, маладыя настаўніцы, спявалі ў школьным хоры, удзельнічалі ў канцэртах па ўсім раёне, а муж быў вадзіцелем аўтобуса, вазіў нас, так і пазнаёміліся.



АДКАЗНАСЦЬ ПЕРАД ЗАКОНАМ - ПЕРСАНАЛЬНАЯ

У Наваельнянскім сельсавеце адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых ведамстваў раёна, суб'екты прафілактыкі, мясцовыя жыхары. Мэта такіх мерапрыемстваў - папярэджанне надзвычайных сітуацыі (у тым ліку, пажараў), прафілактыка злачыннасці, недапушчэнне алкагалізацыі насельніцтва. Левыпадкова месцам правядзення першага ў гэтым годзе сходу быў абраны гарпасёлак Наваельня: у новым годзе тут адбыўся пажар з гібеллю чалавека.

Да пачатку мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства . Юныя ратаўнікі-пажарныя з Наваельнянскай сярэдняй школы правялі анкетаванне прысутных і раздалі прафілактычныя лістоўкі.



МОЛАДА - НЕ ЗЕЛЕНА

Сельгасвытворчы кааператыў "Хвінявічы" ганарыцца сёння адным са сваіх маладых спецыялістаў. Як кажа старшыня гаспадаркі Мікалай Бубноўскі, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі — гэта молада, але не зелена, такога чалавека можна рыхтаваць сабе на змену. За два гады хлопец праявіў сябе адказным, ініцыятыўным спецыялістам. На ім цяпер "трымаецца ўвесь аўтапарк і механічная майстэрня кааператыву, у падпарадкаванні - амаль 100 чалавек. Пра жыццёвы выбар, станаўленне ў прафесіі і планы на будучыню малады чалавек расказаў карэспандэнту газеты "Перамога".

— Сам я родам з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адвучыўшыся ў Жыровіцкім тэхнікуме на механіка, прыехаў па размеркаванні на Дзятлаўшчыну. Адпрацаваў паўгода на пасадзе інжынера па забеспячэнні, і прызвалі ў войска. Увесь тэрмін адслужыў у Мінску, у войсках МУС, а дэмабілізаваўшыся, вярнуўся працаваць у гаспадарку.



ВЕРНАЕ БЕЛАРУСАМ СЭРЦА

26 лютага ў раённым Доме культуры горада Дзятлава Аляксандр Саладуха прадставіў новую канцэртную праграму “Вернае сэрца”. Яна прымеркавана да выхаду ў свет аднайменнага, дзясятага па ліку, альбома выканаўцы. Выступленне ў нашым раёне стане 571-ым у насычанай гастрольнай кар’еры спевака. Які атрымаўся юбілейны дыск і чым будзе радаваць мясцовых гледачоў , Аляксандр распавёў газеце “Перамога'' напярэдадні прыезду на Дзятлаўшчыну.

- Дыск “Вернае сэрца" пісаўся два гады - 2012-2013-ы, як і папярэдняя пласцінка, ён быў аранжыраваны і запісаны на маскоўскай студыі. У першым аддзяленні канцэртнай праграмы я прадстаўлю песні з новага альбома, у другім - залатыя хіты за 28 гадоў работы на прафесійнай сцэне. У перапынку мае сыны-двайняты Аляксандр і Антон прадставяць свой новы альбом пад назвай "Мы". Усе жадаючыя змогуць пасля канцэрта ўзяць аўтограф, сфатаграфавацца са мной.



ДОБРЫ ДЗЕНЬ, МЫ ВАШЫ ВУЧНІ, або Хронікі адной школы

Лес гэтай школы цікавы і няпросты: адзін будынак і дзве навучальныя установы. Сярэдняя школа №2 горада Дзятлава, так званая "беларуская школа", сёлета святкуе свой паўвекавы юбілей, а гімназія №1 толькі нядаўна перасягнула дзесяцігадовы рубеж. Але першая субота лютага штогод сцірае усе межы, збіраючы ў адной зале ўсіх. хто калісьці насіў званне "выпускнік". Вечар сустрэчы - самы час пачуць некалькі школьных гісторый.

Выпускнікі 1985 года СШ №2:
"Асаблівасць нашага класа была ў тым, што амаль усе яго вучні былі з навакольных вёсак. Таму і школьнае каханне ў нас было, толькі пакуль ідуць урокі. А пасля заняткаў - усе па хатах да наступнай раніцьі. Самае запамінальнае з тых часоў - гэта ўрокі фізкультуры, самы любімы наш прадмет. Тады ў школе яшчэ не было спартыўнай залы, і мы амаль увесь год займаліся на стадыёне: летам - бегалі, зімой - каталіся на лыжах (спартыўны інвентар захоўваўся там, дзе цяпер гаражы кінатэатра), а дзяўчаты актыўна гэтыя заняткі "сачкавалі". Самым вясёлым з аднакласнікаў быў Ігар Лашчэўскі, за свавольствы яму не раз даводзілася хавацца ад настаўнікаў па школе. Ён жа быў і самым умелым - нават пячаткі адліваў з металічных гаек".