Русін В.



Каманда РАУС - пераможца раённага турніру

Райкам ГА "БРСМ" арганізаваў раённы валейбольны турнір для мужчынскіх каманд сілавых структур. Турнір адбыўся 25 лютага ў спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі.

Спаборнічалі тут каманды раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС), раённага аддзела Дэпартамента аховы (РАДА), раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), папраўчай калоніі-пасялення №26 (ПКП №26).



Лідыруе "Белтэлекам"

Чатыры перамогі ў чатырох апошніх матчах атрымалі дзятлаўскія валейбольныя каманды "Белтэлекам" і "Белтэрміз".

Сумесны выезд на гасцявыя матчы ў Ашмяны жаночага "Белтэрміза" і мужчынскага "Белтэлекама" даў 100-працэнтны вынік. Інтрыгу ў саперніцтве жаночых каманд складала адсутнасць інфармацыі пра ашмянскую каманду. Летась, здаецца, з-за нястачы транспарту ашмянкі ў Дзятлава не прыехалі. А потым і дзятлаўчанкі не паехалі ў Ашмяны: матч на фінішы чэмпіянату ўжо не меў турнірнага значэння. Гэтак і засталіся для нас ашмянкі камандай-інкогніта.