Бурдун Н.



ЛЮБІМАЙ ШКОЛЕ - 50!

Пад такой назвай у Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе праходзіў вечар-сустрэча школьных сяброў. Па традыцыі ў першую суботу лютага выпускнікі школ прыязджаюць на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Такая традыцыя захоўваецца і ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. А сёлетні вечар-сустрэча быў прысвечаны і 50-гадоваму юбілею ўстановы.

Канцэртную праграму мерапрыемства падрытавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гасцей павіталі вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык. Яны прапанавалі разам прайсці шлях у палову стагоддзя і ў гонар значных падзеяў мінулага запальваць свечкі як сімвал душэўнай цеплыні, якую пакідаюць добрыя ўспаміны.