Абрамчык А.



У звычайным убачыць неверагоднае

Часам чалавеку бывае складана адразу знайсці свой шлях у жыцці, у прафесіі. Спачатку лёс водзіць яго кружнымі дарогамі, ставіць перад складаным выбарам, пасылае выпрабаванні. Але нейкая незвычайная сіла ўсё ж нарэшце прывядзе на тую сцежку, што яму вызначана, наканавана.



Паэт са шчырым сэрцам патрыёта

2 красавіка Вікенцію (Віктару) Мікалаевічу Шымуку споўнілася б 85 гадоў. Многія людзі ў такім узросце яшчэ бадзёрыя, рухавыя, цікавяцца жыццём свах дзяцей і ўнукаў, жывуць заўтрашнім днём. А яго няма з намі ўжо дваццаць гадоў.



Фрыда Давыдаўна Гурэвіч

Напэўна, мала хто з дзятлаўчан адкажа, хто такая Фрыда Давыдаўна Гурэвіч.



Ад роднай зямлі

Так можна сказаць пра жыццё і навуковую дзейнасць прафесара Алены Іванаўны Ківейшы, якой 5 снежня споўнілаcя б 85 гадоў. Алена іванаўна наша зямлячка, нарадзілася на хутары Львоўшчына непадалёк ад вёскі Явар у сялянскай сям'і. Некалькі гадоў таму яе не стала.



Фізік з крылатай душой

Не будзем весці дыскусіі на тэму, хто важнейшы ў жыцці — фізікі ці лірыкі. Патрэбныя і тыя, і другія. I людзей з крылатай душой, і з матэматычным складам мыслення на нашай дзятлаўскай зямлі шмат. Ёсць у нас і вучоныя-фізікі, прычым знакамітыя не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі.



Акадэмік з вёскі Кузьмічы

Праўду кажуць: чым больш адукаваны і інтэлігентны чалавек, тым прасцей з ім весці гутарку. Менавіта такое ўражанне засталося ад размовы з нашым земляком, акадэмікам Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Лакоткам.

Сёлетні Год навукі даў нашаму музею штуршок для пошуку землякоў — людзей навукі. Пра Аляксандра Іванавіча ўжо былі матэрыялы, сабраныя некалькі гадоў таму, ёсць у музейным сховішчы і кнігі вучонага. Аднак захацелася сустрэцца з ім асабіста, пагутарыць, а заадно і папоўніць музейны фонд.



Светлым імем маці славіцца зямля

Маці, мама, матуля... Самыя святыя і светлыя словы на зямлі. Сутнасць іх разумеет глыбока толькі тады, калі сам дажываеш да пэўнага ўзросту, пачынаеш задумвацца над тым, што жыццё такое хуткаплыннае, крохкае, як шкло, непрадказальнае. Кагосьці з тваіх блізкіх ужо няма на гэтым свеце, але яшчэ жывая мама — і ты адчуваеш сябе маладым, яе дзіцём, верыш, што мама будзе жыць і жыць, што мама вечная. Ёй можна патэлефанаваць вечарам, пачуць навіны пра родную вёску і яе жыхароў, пра радню, далёкую і блізкую, якой ты і не помніш, але слухаеш уважліва, час ад часу ўстаўляючы слова. А ў сэрцы радасць: як добра, што ў цябе ёсць мама!

Маме прысвячаюць вершы і кнігі, з імем мамы ідуць у бой салдаты. Маме прысвечаны і чырвоныя дні календаре. Адзін з іх — Дзень маці, што адзначаецца 14 кастрычніка. У народзе яго называюць Пакроў (Пакровы).



Гасцінна сустракаў Ваўкавыск

Хіба гэта не цікавы занятак — вандроўкі, асабліва калі выправляется ў дарогу з цікавымі табе людзьмі і аднадумцамі. Так атрымалася і 8 лютага.



ГІСТОРЫЯ - ЦАРЫЦА НАВУК

3 такім перакананнем жыве і працуе настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава Лідзія Андрэеўна Ляўкевіч. А калі чалавек у нечым перакананы, то будзе несці святло сваіх перакананняў праз усе жыццё, працаваць так, каб гэта складаная навука, якая патрабуе не толькі ведаў, але і глыбокага аналізу, для школьнікаў перататрылася ў радасную дзею.

У кожнага настаўніка свой педагагічны лёс, свой шлях да сэрцаў дзяцей, свая дарога да педагагічнага майстэрства. Нельга сказаць, што ў некага яна лёгкая і бязвоблачная — усе прабіраюцца праз церні, шукаюць і знаходзяць, губляюць і ідуць наперад, да новых вяршыняў, інакш не будзе настаўніка, не будзе прафесіянала і проста Чалавека з вялікай літары, якім павінен быць кожны ў сваёй прафесіі.



МЫ НЕ ЗВЕДАЛІ ЖАХАЎ ВАЙНЫ

Я папрасіла сваіх вучняў-выпускнікоў напісаць пра тое, што з пачутага пра вайну найбольш уразіла, запомнілася, Што з пабачанага панінула адметны след у душы і свядомасці, што ўвогуле яны думаюць пра той час.

Аляксандра Жэгалік: