Гісторыя Дзятлаўшчыны

Нарысы аб гiсторыi Дзятлаўшчыны

* Кароткая гістарычная даведка

Территория района входила в состав Великого Княжества Литовского с XIII века.

После третьего раздела Речи Посполитой – 1795 г. – территория района вошла в состав Слонимского повета Слонимской губернии Российской империи.

1708 год – во время Северной войны России со Швецией в Дятлово стояли на зимних квартирах главные силы русской армии во главе с А.Меньшиковым.

1709 год – в январе приезжал и пробыл неделю царь Петр I.

С 1801 года - в составе Гродненской губернии.

1812 год – летом через Дятлово отступали на восток русские войска 2-й армии П.И.Багратиона.

1915-1918 г.г. – территорию оккупировали войска кайзеровской Германии.

1919-1920 г.г. – территорию оккупировали войска Польши.

1921 – 1939 г.г. – территория района входила в состав Польши.

1939 год – территория района вошла в состав БССР.

С июня 1941 по июль 1944 г.г. – территория района оккупирована немецко-фашистскими захватчиками.

Район организован:

1990 г. – городскому поселку Дятлово присвоен статус города.

Ад часоў першабытных да 1917 г.

Нарысы аб гісторыі Дзятлаўшчыны перыяду ад першабытных часоў да 1917 г.

Важнейшыя археалагiчныя помнікі Дзятлаўскага раёна

З палеаліту да бронзавага веку

Упершыню чалавек на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з'явіўся больш як дзесяць тысячагоддзяў назад. У гэты час канчалася эпоха вялікага зледзянення Зямлі. Клімат на Панямонні прыкметна памякчэў. У самым канцы старажытнага каменнага веку — палеаліту — тут з'явіліся і першыя людзі. Яны насілі скураную вопратку і былі ўзброены лукамі. Паляванне дапаўнялі рыбалоўствам і збіральніцтвам. Часта перамяшчаючыся ўслед за статкамі аленяў, людзі ладзілі на прырэчных пясчаных выспах кароткачасовыя стаянкі, на якіх з жэрдак і скур будавалі канічныя жытлы, падобныя на сучасныя чумы сібірскіх народаў. Болышасць прылад працы ў тыя часы выраблялі з крэменю. Крамянёвымі былі наканечнікі стрэл і дзідаў, скрабкі, праколкі, разцы для апрацоўкі косці і рога.

Усё, што засталося ад першых людзей — рэшткі жытла, вогнішчы, прылады працы і зброя, касцяныя вырабы, вучоныя аб'ядноўваюць у асобную археалагічную культуру — свідэрскую, названую так па ўпершыню даследаванай стаянцы каля в. Свідры-Вельке, што непадалёку ад Варшавы.

Хутчэй за ўсё носьбіты свідэрскай культуры трапілі на Дзятлаўшчыну, перасяляючыся на Панямонне з заходняга Палесся далінай Шчары. Сляды іх знаходжання выяўлены на правым беразе гэтай ракі на ўсходняй ускраіне в. Чарлёнкі. Аднак найболын значная стаянка знойдзена на самім Нёмане, непадалёку ад вусця Моўчадзі. Берагі Нёмана ў гэтым месцы надзвычай багатыя на матэрыялы розных эпох. Тут літаральна на кожным поплаўным павышэнні, на мысах і дзюнах тэрасы маюцца рэшткі першабытных паселішчаў. Людзей прыцягвалі шматлікія рыбныя старыцы і затокі, зручнае для рыбалоўства нізоўе Моўчадзі, багатае дзічынай наваколле. Значны інтарэс для мясцовых жыхароў уяўлялі і залежы крамянёвай сыравіны ў крэйдавых адкладах на Моўчадзі каля в. Гезгалы.

Свідэрская стаянка захавалася за 1 км на паўднёвы захад ад в. Нясілавічы. Першыя людзі аблюбавалі сабе пясчаны невялікі ўзгорак на краі плоскай наднёманскай тэрасы, паўднёвей якога працякаў ручай. Тут былі знойдзены лістападобныя наканечнікі стрэл і іншыя крамянёвыя рэчы, тыповыя для свідэрскай культуры. На краі левабярэжнай наднёманскай тэрасы паміж Нясілавічамі і Дзям'янаўцамі знойдзена яшчэ некалькі стаянак першабытнага чалавека.


Каля дзевяці тысячагоддзяў назад пачаўся сярэдні каменны век — мезаліт. Клімат яшчэ больш пацяплеў, раслінны і жывёльны свет набылі сучасны выгляд. Акрамя палявання на лясную дзічыну, людзі пачалі займацца рыбалоўствам і збіральніцтвам. На паўночнай ускраіне Нясілавіч на высокім пясчаным узгорку выяўлена паселішча тых часоў. На жаль, значная частка помніка знішчана.
На захаванай жа частцы ўзгорка пад пяском выяўлены шэраваты гумусавы пласт, які звычайна застаецца на месцы доўга існаваўшых калісьці чалавечых пасяленняў. У пласце ўжо не сустракаюцца лістападобныя наканечнікі стрэл. Іх змянілі ланцэтападобныя вастрыі з пласцінак і дробныя наканечнікі ў выглядзе трапецый. I наогул увесь крамянёвы інвентар адрозніваецца ад свідэрскага сваімі памерамі, ён драбнейшы.

У познім мезаліце (7 — 6 тысячагоддзяў назад) чалавек асвоіў усе берагі Нёмана і Шчары. На сённяшні дзень тут выяўлена каля дзесятка мясцін са слядамі яго жыццядзейнасці.
Шэсць тысячагоддзяў назад пачаўся новы каменны век — неаліт. Ён характарызуецца шэрагам важнейшых змен як у матэрыяльнай культуры, так і ў гаспадарцы. Крамянёвыя вырабы стано вяцца больш разнастайнымі і дасканала апрацаванымі. З'яўляюцца серпападобныя нажы, у будаўніцтве і пры высечцы лесу пад ворыва сталі шырока ўжывацца сякеры. Найбольш вызна чальнае для матэрыяльнай культуры беларускага неаліту — вынаходніцтва керамікі (выраб глінянага посуду), які стаў неабходным для гатавання ежы.

Калі ў папярэднія эпохі непадзельна дамінавалі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, то ў неаліце нашы продкі пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. Гэта рабіла чалавека менш залежным ад з'яў прыроды, давала магчымасць мець пастаянныя запасы харчавання. Адпаведна з гэтым пачала расці і колькасць насельніцтва. У нізоўях Шчары, на Моўчадзі і Нёмане ў межах Дзятлаўшчыны ўзнікла каля трох дзесяткаў стаянак познекаменнага веку. На раскапанай частцы стаянкі выяўлены сляды наземнага жытла з вогнішчамі. У вогнішча клалі некалькі камянёў, каб зручней было замацоўваць вастрадонныя гаршкі. Побач знаходзіліся невялікія гаспадарчыя ямы.

3 4-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Дзятлаўшчыны жыло насельніцтва нёманскай археалагічнай культуры, для якой характэрны вялікія яйкападобныя гаршкі з вострым дном, упрыгожаныя глыбокімі круглымі ямкамі пад брыжам, адбіткамі тонкага грэбеня, насечкамі, нарэзкамі і наколамі на паверхні сценак. У пачатку 3-га тысячагоддзя да н. э. на Панямонне пранікаюць уплывы цэнтральнаеўрапейскай культуры лейкападобных кубкаў, а з сярэдзіны таго ж тысячагоддзя перасяляюцца групы носьбітаў культуры шарападобных амфар. Кераміка набывала новыя фор мы — з'яўляліся гаршкі са звужанымі шыйкамі, аздобленыя пад брыжам глыбокімі наколамі, традыцыйныя ўзоры на паверхні сценак дапаўняліся тарцовымі адбіткамі розных лапатак. Прышлыя плямёны прынеслі больш развітыя формы земляробства і жывёлагадоўлі, як сведчанне гэтаму мы сустракаем на стаянках серпападобныя крамянёвыя нажы і асабліва шмат сякер, неабходных для расчысткі лесу і хмызняку пад палі.

У канцы 3 — пачатку 2-га тысячагоддзяў да н. э. на Панямонні пачынаецца бронзавы век, эпоха, калі першабытны чалавек упершыню навучыўся выплаўляць з руды металы і вырабляць з іх прылады працы, зброю, уцрыгожанні. Аднак з-за таго, што гэта тэрыторыя была аддалена ад цэнтраў старажытнай металургiі, медных і бронзавых рэчаў сюды трапляла вельмі мала. Таму на Дзятлаўшчыне па-ранейшаму апрацоўвалі крэмень, дапаўняючы яго рогам, косцю і дрэвам. Але ў цэлым ў матэрыяльнай і духоўнай культуры назіраліся істотныя змены. Паўсюдна пачалі развівацца земляробства і жывёлагадоўля, пры гэтым тагачасныя жыхары ўзбярэжжаў Шчары, Нёмана і Моўчадзі ў сваім статку мелі кароў, коней, авечак, коз, свіней. Яшчэ з сярэднекаменных часоў служыў чалавеку сабака. Ва ўжытку распаўсюдзіўся пласкадонны посуд, што сведчыла пра з'яўленне сталоў, паліц, вогнішчаў з роўным подам. Шырока практыкавалася шліфаванне крамянёвых сякер. З'явіліся каменныя шліфаваныя сякеры і булавы з прасвідраванымі для рукаятак адтулінамі.

Пачатак бронзавага веку звязваецца з пашырэннем плямён культур шнуравой керамікі, якія пачалі суіснаваць і змешвацца з мясцовым насельніцтвам. На стаянках каля в. Нясілавічы знойдзены абломкі добра абпаленага тонка сценнага посуду, аздобленага адбіткамі шнура лапаткі, а таксама наразнымі лініямі. Сярод шматлікіх і разнастайных крамянёвых вырабаў выдзяляюцца трохкутныя шыпастыя наканечнікі стрэл.

У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н. э. на Панямонне з Заходняга Палесся пачалі пранікаць нешматлікія групы носьбітаў тшцінецкай культуры. Гэта пераважна земляробчае насельніцтва займалася бронзаліцейнай справай, карысталася разнастайным посудам, сярод якога найболып характэрныя цюльпана-падобныя гаршкі з баразёнкавымі і ружанцавымі арнаментамі, жыло ў паўзямлянках на прыбярэжных паселішчах. Сляды жыхарства прышлых з Па лесся людзей знойдзены каля Чарлёнкі, дзе, дарэчы, трапіліся арыгінальныя рагатыя праселкі — сведчанне прадзення і ткацтва.

Позні бронзавы век на тэрыторыі раена даследаваны слаба. Варта адзначыць хіба што паселішча таго часу на поплаўнай дзюне левабярэжжа Нёмана каля в. Рыбакі. Акрамя цюльпанападобнай формы посуду знойдзены абломкі бочкападобных гаршкоў з моцна заштрыхаванымі паверхнямі. У наступіўшым на Панямонні жалезным веку такі посуд стаў вызначальным для культуры штрыхаванай керамікі.

М. М. Чарняўскі

Ад бронзавага веку да яцвяжскiх плямён

У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н. э. на значнай частцы тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на землях сучаснага Дзятлаўскага раёна, распаўсюджваецца археалагічная культура плямён штрыхаванай керамікі (7-е ст. да н. э. — 5-е ст. н. э.). Сваю назву яна атрымала па характэрнаму спосабу афармлення глінянага посуду. Па свайму этнічнаму складу плямёны культуры штрыхаванай керамікі адносіліся да балтаў. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна паселішчы са штрыхаванай керамікай выяўлены каля в. Таўкуны і Яцвезь.

Плямёны гэтай культуры жылі спачатку на адкрытых (селішчы), а пасля і на ўмацаваных паселішчах (гарадзішчы). Асноўнай гаспадарчай ячэйкай тагачаснага грамадства з'яўлялася сямейная абшчына. Некалькі такіх абшчын, якія размяшчаліся на агульнай тэрыторыі, складалі род. Жытламі служылі наземныя драўляныя пабудовы слупавой канструкцыі. На ранніх этапах існавання культуры (7 — 5-е ст.ст. да н. э.) шырокае распаўсюджанне мелі вырабы з каменю (сякеры), косці і рога жывёл (наканечнікі дзідаў, стрэл, праколкі, упрыгожанні).

На пачатку нашай эры ў гаспадарцы пачынаюць выкарыстоўвацца жалезныя вырабы. Асноўнымі прыладамі працы былі зробленыя з жалеза сярпы, нажы, шылы. На многіх паселішчах знойдзены каменныя зернедрабілкі з мяламі для расцірання зерня. Рэчамі штодзённага ўжытку з'яўляюцца жалезныя і бронзавыя фібулы (дэкаратыўныя брошкі), іголкі, гліняныя прасліцы і гузікі. У якасці зброі найболын часта выкарыстоўваліся дзіды і дроцікі. 3 упрыгожанняў ужываліся бронзавыя падвескі, бранзалеты, скроневыя кольцы і г. д. Галоўны занятак насельніцтва — земляробства, жывёлагадоўля, паляванне і рыбная лоўля. Былі развіты і хатнія промыслы. Напрыклад, на селішчы каля в. Таўкуны знойдзены жалезныя шлакі, што сведчыць пра здабычу, а магчыма, і апрацоўку жалеза.


Прыкладна ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н. э. на тэрыторыі Беларускага Панямоння з'яўляецца новае насельніцтва, культуру якога па назве яе найболын вядомага археалагічнага помніка гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам вучоныя звычайна называюць банцараўскай. Для яе характэрны селішчы, побач з якімі знаходзіліся гарадзішчы-сховішчы, наземныя жытлы і паўзямлянкі з печкамі-каменкамі, цюльпана-падобны гліняны посуд, пахавальны звычай у выглядзе трупаспалення.

У 2-й палове 1-га тысячагоддзя н. э. на тэрыторыі басейна Нёмана адбываліся складаныя і недастаткова добра пакуль што даследаваныя этнакультурныя працэсы. Можна толькі адзначыць, што да канца 1 — пачатку 2-га тысяча-годдзяў н. э. землі Верхняга Панямоння былі заселены плямёнамі балцкага паходжання. У гэты ж перыяд з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу сюды прыбыла і першая хваля славянскіх плямён (дрыгавічы, валыняне, крывічы).

Пра часы першапачатковага засялення славянамі тэрыторыі сучаснага Дзятлаўскага раёна яскрава сведчаць дадзеныя тапанімікі. Тут мы сустракаем рэчкі з назвамі балцкага паходжання (Моўчадзь, Шчара), а таксама славянскага (Вязаўка, Чарняўка, Ятранка). Населеныя пункты з балцкімі назвамі (Гезгалы, Яцвезь, Латышы, Дукрава) суседнічаюць са славянскімі (Нагародавічы, Дзям'янаўцы, Жукоўшчына, Маркавічы). Сустракаюцца і змешаныя, балцка-славянскія назвы (Погіры, Даўгялавічы, Войневічы).

На аснове цеснага ўзаемадзеяння ўсходнеславянскай і балцкай культур адбывалася фарміраванне беларускага народа.

У часы сярэдневякоўя значную частку тэрыторыі Дзятлаўшчыны займалі лясы. Рэшткі старажытных лясных масіваў захаваліся да нашых дзён (Ліпічанская пушча). Славянскія паселішчы ўяўлялі сабой невялікія вёскі, што ўзнікалі ўздоўж рэк на расчышчаных ад лесу прасторах (астравах). Насельніцтва займалася лядным земляробствам, жывёлагадоўляй. Прыродныя ўмовы краю спрыялі заняткам промысламі (бортніцтва, паляванне, рыбная лоўля). Жылі пасяленцы ў драўляных зрубах, побач з якімі знаходзіліся нешматлікія гаспадарчыя пабудовы (клець, хлеў). На працягу XII — XIII стст. славянскія плямёны замацаваліся на болыдай частцы левабярэжнага Нёмана. Побач з імі працягвалі існаваць і асобныя балцкія населішчы.

Згодна з Іпацьеўскім летапісам, у 2-й палове XIII ст. літоўскі князь Тройдэн пасяліў каля Слоніма прусаў — балцкае племя, якое ў старажытнасці засяляла сучасныя тэрыторыі Заходняй Літвы, Калінінградскай вобласці і Паўночна-Усходняй Польшчы. У часы жорсткіх войнаў з крыжаносцамі землі прусаў былі захоплены, а сам народ амаль цалкам знішчаны. Многія гісторыкі (Э. Вольтэр, К. Буг, Г. Лаўмянскі) лічаць, што паселішчы прынятых Тройдэнам прусаў былі заснаваны ў ваколіцах Дзятлава.

Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ў 2-й палове XVI ст. нашчадкі прусаў жылі на тэрыторыі цяперашняй Дзятлаўшчыны. Паводле інвентару маёнтка Дзятлава (Здзенцел) за 1580 г., сем'і з прозвішчамі балцкага паходжання сустракаліся як у самім Дзятлаве, так і ў сёлах Страла, Погіры, Засецце, Норцавічы, Яцвезь і некаторых іншых. У пачатку XX ст. асобныя прускія словы і моўныя асаблівасці захоўваліся ў жыхароў пералічаных вёсак. Па словах старажылаў в. Засецце, яшчэ зусім нядаўна ў асобных сем'ях старыя людзі гаварылі на літоўскай мове. Гэту мову разумелі і прыезджыя з Літвы, але адзначалі, што на такой мове ў іх ужо ніхто не размаўляе. Такім чынам, мову, што захавалася ў некаторых жыхароў вёсак з ваколіц Дзятлава, можна лічыць адгалоскам той старажытнай мовы, якой карысталіся ў мінулым перасяленцы з Прусіі. Пра балцкія ўплывы ў гісторыі асобных вёсак Дзятлаўшчыны сведчаць назвы ўрочышчаў (Патылты, Відугіры), а таксама некаторыя прозвішчы жыхароў в. Засецце (Гярва, Жукель).

Сведкамі славянскай каланізацыі зямель Панямоння з'яўляюцца гарадзішчы X — XI стст. каля в.в. Санюкі і Агароднікі. Яны выкарыстоўваліся славянамі як сховішчы пры пагрозе небяспекі. У мірныя часы насельніцтва жыло ў размешчаных побач з гарадзішчамі селішчах.

Гарадзішча каля в. Саннікі (мясцовая назва «Талерка») размешчана на асобным пагорку вышынёй 12 м. Яго пляцоўка мае форму правільнага круга дыяметрам каля 30 м. Па краях помніка прасочваюцца сляды аплыўшага вала. У паўночнай частцы гарадзішча размяшчаліся старажытныя могілкі. Сярод мясцовых жыхароў жыве легенда пра царкву, якая стаяла некалі на гарадзішчы і аднойчы правалілася скрозь зямлю.


Гарадзішча каля в. Агароднікі («Замкавая гара») размяшчалася на высокім (каля 15 м) мысе і абаранялася з напольнага боку валам. Пляцоўка мае форму трохкутніка з памерамі бакоў 22 — 30 м. Згодна з народным паданнем, даўней на гары стаяў замак, а пад ім знаходзілася падзямелле, напоўненае старажытнай зброяй.

Сляды сельскіх паселішчаў часоў Кіеўскай Русі (IX — XIII стст.) выяўлены археолагамі каля вв. Дзям'янаўцы, Раманавічы, Чарлёнка. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна захавалася даволі значная колькасць курганных могільнікаў і асобных курганоў. Яны размяшчаюцца каля вв. Дзям'янаўцы, Пруд, Дукрава, Талявічы, Маркавічы, Жыхі, Гернікі, Бондары і некаторых іншых. Найбольш высокія курганы насыпаны каля в. Дзям'янаўцы. Некаторыя з іх дасягаюць вышыні больш за 2 м, дыяметрам да 12 м. Першыя даследаванні курганных могільнікаў Дзятлаўшчыны праведзены ў 2-й палове XIX ст. і звязаны з імёнамі такіх вядомых вучоных, як Э. Вольтэр, Ф. Пакроўскі, М. Федароўскі. Цікавасць да вывучэння курганных старажытнасцей праяўлялі і некаторыя памешчыкі. Вядома, што некалькі курганоў на тэрыторыі сваіх маёнткаў раскапаны Гнаінскім і Стравінскім. На жаль, нам невядомы лёс знаходак з раскапаных курганоў.

Па спосабах наладжвання курганных насыпаў можна меркаваць пра этнічную прыналежнасць пахаваных. Напрыклад, каменныя абкладкі на насыпах курганоў сведчаць пра тое, што яны пакінуты заходнебалцкім племенем яцвягаў. Падобныя курганы адзначаны каля вв. Маркавічы, Гнаінскія, Талявічы.

Яцвяжскі звычай абкладваць магілы камянямі захаваўся ў Верхнім Панямонні і ў больш познія часы (XIV — XVII стст.).

В. У. Шаблюк

***
Яцвягі, ятвягі (судовы, судзіны)— група заходнебалцкіх плямён, якія ў 1-м — пачатку 2-га тысячагоддзя н. э. насялялі Падляшша, Берасцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоння.

Упершыню яцвягі ўпамінаюцца ў рускіх летапісах у X ст. Сярод пасольства Русі ў Візантыі пад 944 г. названы «ятвяг Гунарев». Да 983 г. адносіцца першае паведамленне пра ваенны паход кіеўскага князя Уладзіміра на яцвяжскія землі.

Апошнія звесткі пра яцвягаў у рускіх летапісах датуюцца сярэдзінай XIII ст., у польскіх храністаў — у XV — XVI стст.

Асноўныя археалагічныя помнікі яцвягаў — каменныя курганы. Насыпы звычайна невысокія, круглыя ў плане, дыяметрам 8 — 15 м.

На змену каменным курганам прыйшлі каменныя магілы, найбольш раннія з якіх датуюцца канцом XI — XII стст.

Для курганоў III — IV стст. характэрна біабраднасць: побач з трупапала жэннем існуе трупаспаленне.

Пачынаючы з V ст. трупаспаленне становіцца пануючым. Рэшткі спаленняў змяшчалі ў грунтавых ямах пад насыпам або сярод каменняў у насыпе. Колькасць пахаванняў у адным кургане 1 — 6.

У XI — XII ст.ст. трупаспаленне змяняецца трупапалажэннем.

Сведкі даўніны: паходжанні назваў

Непадалёк ад вёсак Дукрава і Студзераўшчына (Студзяроўшчына), у густым яловым лесе між пагоркамі знаходзяцца капцы раннесярэднявечнага могільніка. Яны вышынёю па два — тры метры і шырынёю да дзесяці — пятнаццаці з глыбокімі раўкамі вакол паўсфер. Паблізу іх узвышаецца гара Калечая з крутымі схіламі. На вяршыні яе невялікая роўная пляцоўка.

Назва в. Студзераўшчына незвычайная. Корань студ- — старажытнага паходжання, ад слова «стод». 3 цягам часу літара «о» перайшла ў літару «у». У мовах індаеўрапейскіх народаў зафіксавана два значэнні слова «стод»: 'ідал' і 'слуп, калона'. На абшарах Дзятлаўскага раёна, заселеных здаўна балтамі, а потым славянамі, у назвах вёсак, альбо мясцовасцей, размешчаных каля язычніцкіх свяцілішчаў, адлюстравалася іх гістарычнае мінулае. У назве в. Дукрава корань дукра- ў перакладзе з літоўскай тлумачыцца як 'дзяўчына'. У славян гэтак жа зафіксаваны назвы святых гор, якія ў сваёй аснове маюць слова «дзявочая» альбо вытворныя ад яго.

Існаванне на невялікай тэрыторыі назваў Дукрава і Студзераўшчына, у значэнні каранёў якіх заключаны абрадавы і рэлігійны сэнс, а таксама курганнага могільніка на схілах Калечай гары і падання пра яе сведчыць аб магчымасці знаходжання ў даўнейшыя часы на ёй мясцовага язычніцкага свяцілішча.

П. А. Русаў

Старонкі мiнулага


Датай заснавання любога горада з'яўляецца першае ўпамінанне яго ў пісьмовых крыніцах. Доўгі час лічылася, што ўпершыню Дзятлава адзначана ў даравальным акце вялікага князя літоўскага Аляксандра ад 1498 г., калі «Двор Здетело» быў падараваны гетману літоўскаму князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму (вялікі гетман, пан Віленскі, Трокскі, стараста Луцкі, Браслаўскі і Вініцкі, маршалак Валынскай зямлі). Князь атрымаў права заснаваць тут мястэчка. У 1507 г. Жыгімонт I узнагародзіў К. I. Астрожскага за шматгадовую і верную службу, а таксама пацвердзіў яго права на Дзятлава, дадзенае вялікім князем літоўскім Аляксандрам.

Дзятлава ў тыя гады ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, якое перажыло зеніт сваёй магутнасці, але з'яўлялася яшчэ моцнай дзяржавай. 3 усходу княства цясніла Маскоўская дзяржава, а з захаду — Польская, каралём якой быў вялікі князь літоўскі Аляксандр.

Усю ўладу і сістэму дзяржаўнага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім ўзначальваў вялікі князь. Яму падпарадкаваліся князі і баярытіаны, якія кіравалі княствам і буйнымі вотчынамі. Такімі ж населенымі пунктамі, як Дзятлава, кіравалі старасты, або, як тады называлі, старцы. Старасту прызначалі з жыхароў мястэчка. Вядома імя аднаго з першых старцаў Дзятлава. У 1514 г. ім быў Дзяніс.

Аснову насельніцтва мястэчка складалі сяляне. 3 развіццём феадальных адносін сяляне ўсё болып траплялі пад уладу феадалаў. Пазней 1557 г., насля правядзення рэформы, меўшай назву «Устава на валокі», сялянскія землі яшчэ больш паменшыліся. У 1580 г. у дзятлаўскіх сялян з 530 валок зямлі, якімі яны валодалі, 220 былі паўвалочныя.

Калі ў пачатку XII ст. феадалы збіралі з сялян толькі натуральны аброк, г. зн. яны аддавалі частку ўраджаю, іншых прадуктаў, вырашчаных сялянскім дваром, то ў сярэдзіне XVI ст. акрамя натуральнага ўводзіцца грашовы аброк. Да таго ж сяляне выконвалі разнастайныя павіннасці, якіх да XVI ст. было няшмат.

На працягу XVI ст. у Вялікім кня-стве Літоўскім зменена адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Большасць ваяводстваў дзялілася на паветы, а паветы — на воласці. Дзятлава ўвайшло ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. Па Люблінскай уніі Рэччу Паспалітай кіраваў кароль, якога феадалы Польшчы і Вялікага княства Літоўскага выбіралі на агульным сейме. Разам з тым прадугледжвалася, што будзе існаваць адзіная грашовая сістэма, агульная знешняя палітыка. Вялікае княства Літоўскае ў адна веднасці з уніяй захавала пэўную самастойнасць: яно мела ўласнае войска, асобнае заканадаўства, суды, фінансы і інш. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай заставалася беларуская, польскім феадалам забаранялася займаць у княстве дзяржаўныя пасады.

1 ліпеня 1569 г. Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб'ядналіся па Люблінскай уніі у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую, каб супрацьстаяць Рускай дзяржаве. Беларусь засталася ў межах Вялікага княства Літоўскага.

У першай чвэрці XVII ст. Дзятлава ад князёў Астрожскіх трапляе ва ўладанне Сапегаў. Казімір Сапега ў 1624 г. пачаў будаваць у мястэчку касцёл Успення Багародзіцы. У 1646 г. закончылася будаўніцтва храма ў Дзятлаве. Вышэй нагаданы касцёл Успення Багародзіцы з'яўляецца самым старажытным збудаваннем у горадзе.

У 1655 г. мястэчка пераходзіць да князёў Палубінскіх. А ў 1685 г. князь Кшыстоф Канстанцін Палубінскі аддае мястэчка Ганне Марыі Палубінскай як пасаг, калі апошняя становіцца жонкай Дамініка Радзівіла, падканцлера Вялікага княства Літоўскага. Дзятлава надоўга становіцца ўладаннем Радзівілаў — аднаго з самых багатых сямействаў княства.

3 княскіх інвентарных вопісаў Радзівілаў відаць, што ў 1699 г. у Дзятлаве налічвалася каля тысячы жыхароў. Цэнтрам мястэчка быў рынак (цяпер плошча 17 Верасня), побач касцёл, пабудаваны Сапегам. Ад рынку на паўднёвы захад вяла вуліца Замкавая і ўпіралася ў драўляны панскі замак (цяпер тэрыторыя старой бальніцы). Замак пабудаваў яшчэ князь К. Астрожскі. Брама з боку мястэчка была абабіта жалезам. На дарозе да замка стаяла маленькая драўляная праваслаўная царква, таксама пабудаваная К. Астрожскім. Прастаяўшы амаль чатырыста гадоў, яна да XIX ст. струхлела і развалілася.

Усіх вуліц налічвалася дзевяць, што мелі назвы: Беліцкая, Замкавая, Пана-марніцкая, Дворная, Слонімская (астатнія прачытаць у дакуменце не ўдалося). На іх стаялі 126 дамоў, 25 з іх належалі яўрэйскім сем'ям.

У пачатку XVIII ст. польская дзяржава прыняла ўдзел у Паўночнай вайне на баку Расіі, якая вяла барацьбу за выхад да Балтыйскага мора. У Дзятлаве ў пачатку 1708 г. спынілася руская армія. 15 студзеня 1708 г. у Дзятлава прыехаў Пётр I. Тут ён напісаў шэраг пісьмаў. Першае з іх адрасавана князю В. В. Далгарукаву 15 студзеня, апошняе — «да польскіх міністраў» 20 сту-дзеня. 3 Дзятлава ляцяць загады цара ў Маскву, Пецярбург, Пскоў, Гродна, іншыя гарады.

У тым жа годзе шведы спалілі драўляную крэпасць у Дзятлаве, пабудаваную К. Астрожскім.
Пасля заканчэння Паўночнай вайны і да 90-х гадоў XVIII ст. Рэч Паспалітая ў войнах не ўдзельнічала, што садзейнічала аднаўленню і развіццю гаспадаркі. 3 1717 да 1760 г. у Вялікім княстве Літоўскім не было эпідэмій. Да таго часу, калі Дзятлава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, яно моцна ўзнялося эканамічна. Напрыклад, у 1784 г. было 5 маёнткаў, у іх 697 двароў, 11 вінакурняў, 8 гаспадарчых пабудоў агульнага карыстання (млыноў, маслабойняў).

А. А. Ляўковіч

Паходжанне назвы «Дзятлава»


Назва сучаснага Дзятлава адрозніваецца ад старажытных, зафіксаваных гістарычнымі крыніцамі: Зецела, Здзецель, Здзенцель, Дзенцел, Здзечаль, Здзецел. Яшчэ ў мінулым стагоддзі і ў даваенныя гады мясцовае насельніцтва часцей выкарыстоўвала назву Зецела, Зецел. Старажытны тапонім, які захаваўся ў народнай гаворцы, — сведчанне ўстойлівасці лінгвістычных каранёў і гістарычнай памяці народа.

Адлік існавання сённяшняга Дзятлава пачынаецца з 1498 г., калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў паселішча Зецела з воласцю К. I. Астрожскаму. Яму ж быў дадзены дазвол і на пабудову драўлянага замка ў Зецеле. Але гісторыя Зецела пачынаецца не з 1498 г., а намнога раней.

Так, Іпацьеўскі летапіс 1253 года засвед-чыў ваеннае сутыкненне і перамогу войск Літвы над галіцка-валынскім: «...і послаша сторож Лiтва на озере Зьято и гнаша через болота реки Щары...». Даследчык А.А.Непакупны вызначыў, што назва возера стала асновай слова ў назве старажытнага Зецела. Суфікс «ела» ўжываецца толькі ў выпадках, калі само возера знаходзіцца ля вытоку альбо ў рэчышчы ракі, па назве якой паселішча і атрымала назву. Лінгвістычная ідэя А.А.Непакупнага была даследавана ў розных накірунках.

У вытоке рэчкі Дзятлаўкі і ў рэчышчы на поўнач ад Дзятлава, ніжэй па цячэнню ў бок в. Засецце, знаходзяцца наслаенні торфу. Яшчэ ў дакуменце XVI ст. пішацца аб вёсцы Засецце, побач з якой знаходзіўся «застенокь ... сеножатный надь рекою Здетелкою обаполъ реки, которого есть волока целая съ полемъ и сь кустовьемъ». Поле, парослае кустамі, магло сведчыць аб затарфаванасці рэчышча. Возера Зьято знаходзілася, менавіта, тут, паміж населенымі пунктамі Засецце і Дзятлава. Назва возера прысутнічае ў абодвух тапонімах. Яго старажытная балцкая назва магла мець значэнні «звязваць», «злучаць».

Непадалёк ад вёскі Засецце ў рэчку Дзятлаўку ўпадаюць: злева рачулка Патыльты і, трохі ніжэй па цячэнню з правага боку, — Карачоўка. Ніжэй гэтых суток Дзятлаўка рэзка зварочвае ўправа, сустракаючы пясчаную граду, што і магло паслужыць стварэнню прыроднага «штучнага» возера. Такім чынам, балцкамоўная назва возера, якая ўжывалася ў навакольнага насялення, адпавядала яе прызначэнню: яно звязвала, злучала дзве рачулкі ў рэчышчы Дзятлаўкі. Магчыма, назва возера ў той час на мясцовай мове магла гучаць як Сеці, альбо Сето, ці Сата. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца азёры, назвы якіх падобны Зецельскаму: возера Сіта ў Браслаўскім раёне (басейн р. Друйка, левага прытоку Заходняй Дзвіны), возера Сіта таго ж раёна (басейн р. Дрысвята, левага прытоку Дзісны), возера Сетаўскае, альбо Сеты, у Глыбоцкім раёне (басейн р. Дабрылаўка, правага прытоку Бярозаўкі).

Тэкст з летапісу аб бітве на возеры Зьято ўказвае на шлях, якім галіцка-валынскае войска павінна было ісці. Ён звязваў карацейшай дарогай два гарады: Слонім і Наваградак і праходзіў праз возера Зьято (Сеці). Бітва адбылася зімой, і таму галіцка-валынскае войска накіравалася па замёрзлых руслах рэчак. Ад Слоніма войска ішло па Шчары, далей звярнула ў яе правы прыток — рэчку Пад'яварку, потым у прыток апошняй — Караўку, побач з вытокамі каторай паралельным курсам, на адлегласці прыкладна 750 м у адваротны бок, накіроўваліся вытокі рэчкі Дзятлаўкі, левага прытока Моўчадзі, з якой па яе праваму прытоку Промшы маглі трапіць у Наваградак.

Вось тут, дзе стаяла высокая вада ў перыяды вясенніх паводкаў і асенніх разліваў, гандляры і вандроўнікі маглі трапіць з басейна ПІчары ў басейн Моўчадзі, мінаючы хуткія воды Нёмана. Зімой жа роўная гладзь русел невялікіх рэчак дазваляла пазбегнуць небяспекі з-за тонкага лёду на Нёмане ў цёплыя зімы. Летні шлях па Нёмане ад вусця Шчары да Моўчадзі станавіўся цяжкім з-за супраціўлення моцнага патоку вады самай хуткай з рэк Беларусі. Адзначаны водны шлях па малых рэках паралельна Нёмана дазваляў дасягнуць Наваградка, скараціўшы значную адлегласць.

3 цягам часу рэчкі Дзятлаўка і Караўка забалоціліся, і да XVI ст. іх рэчышчы пераадольваліся з цяжкасцю. Таму ўскрай балота ўзнікалі паселішчы, жыхары якіх знайшлі для сябе спосаб дадатковага заробку. Яны дапамагалі вандроўнікам пераадольваць багну, перацягваючы іх груз. У дакуменце за 1580 г. упамінаецца вёска Хадзевічі (сучасная назва Хадзяўляны). У назве самой вёскі корань «ход» такі, як і ў назвах тых вёсак, што мясціліся на вялікіх прасторах Усходняй Еўропы каля падобных волакаў: Пераходцы, Пераходы, Пераход і г. д.

Сёння побач з гэтай вёскай існуе вёска Юравічы. Корань «юр» і яшчэ падобнае па гучанню слова «вір» у беларускай мове азначае вадавароты, хуткае цячэнне ў рэках. 3 гэтым жа коранем звязаны словы «юрлівы», «юрыць», якія ўжываюцца ў некаторых раёнах Беларусі са значэннем хуткага руху. Мясцовыя жыхары пераносілі, перацягвалі, перавозілі грузы ў вярхоўях гэтых рэк. У старажытналітоўскім фальклоры слова «юре» азначае вялікае балота, багну. Большасць сучасных вёсак на Бела русі ўтварыліся ў познім сярэднявеччы. К таму часу тут існавала вялікае балота. У дакуменце XVI ст. Юравічы не ўпамінаюцца. Назва вёскі магла ўтварыцца і ад імя яе жыхароў, якія жылі каля балота, юру — Юравічы.

Самой прыродай былі падрыхтаваны ўмовы ўзнікнення невялікага населенага пункта побач з волакам, дзе водныя вандроўнікі маглі адпачыць, знайсці сабе прытулак і ахову і наладзіцца для далейшага пуці. Магчыма, невялікая застава і магла існаваць на тым месцы, дзе пазней узнік Зецела.

П. А. Русаў

Археалагiчныя даследаванні культурнага пласта сярэдневяковага Дзятлава


У Дзятлаве здаўна склаліся два цэнтры: замак і рынак.

Зецельскі замак упершыню ўпамінаецца ў канцы XV ст., з XVI па XVII ст. ён значыцца як двор, уласнае валоданне з сядзібай. У тэксце інвентару, складзенага ў 1580 г., «двор Здетело» знаходзіўся за ракою, паблізу якога жылі Мінец Мельнік, Якім Півавар Вольны, Пашук і Сямён Ключнік. На месцы замка, на левым беразе ракі, быў пабудаваны ў 1751 г. палац, які захаваўся да нашага часу.

Непадалёк мясціўся другі старажытны цэнтр, дзе знаходзіўся рынак, Рыначная плошча (цяпер плошча 17 Верасня). Тут захаваліся помнік архітэктуры — касцёл Успення Багародзіцы, пабудаваны ў 1646 г., і двухпавярховыя мураваныя дамы, узведзеныя па ўсходняму яе боку ў XVII — XIX ст.ст.

Археалагічныя раскопкі, з сямі шурфоў і аднаго раскопу, што ахапілі азначаную тэрыторыю, праводзіліся ў 1990—1992 гг.

Шурф быў закладзены таксама па вуліцы Дзяржынскага, побач з былой Рыначнай плошчай. Пад дзірваном культурны пласт таўшчынёй 1,2 м падзяляўся на верхні, 40 — 60 см, цёмна-шэрага колеру, з прадметамі XIX — XX стст., і ніжні, чорны слой, які прасціраўся да мацерыка і ўтрымліваў рэчы XVI — XVII стст.: фрагменты кафлі і тытунёвай люлькі. Аналіз матэрыялаў шурфа 1 дазваляе меркаваць аб заселенасці гэтай часткі мястэчка з XV — XVI ст.ст.

Палац Радзівілаў стаў арыенцірам у даследаванні замкавай часткі горада. Шурфы 2 і 3 былі закладзены знутры, у скляпеннях будынка, з мэтай устанаўлення часу і спосабу ўзвядзення падмуркаў. Культурны пласт можна падзяліць на два слаі: верхні, які ўтрымліваў прадметы XVIII — XX ст.ст., і ніжні — XVIII ст.

Шурфы 5 і 6 закладзены звонку, паблізу палаца Радзівілаў. У шурфе 5 на глыбіні 1,5 м выяўлены рэшткі цаглянага падмурка будынка. Па знаходках з культурнага пласта шурфа вызначана, што гэта быў палац, пабудаваны адным з Сапегаў: герб і ініцыялы адлюстраваны на кафлі. У вялікім развале будынка знойдзены манеты XVII ст. Вялікага княства Літоўскага, польскай і літоўскай чаканкі, пячная рамкавая кафля з зялёнай палівай, аздобленая раслінным арна-ментам. Будынак быў разбураны шведамі ў час Паўночнай вайны.

Шурф 7 закладзены па трасе газаправода па вуліцы Азёрнай у некалькіх дзесятках метраў на ўсход ад палаца. Магутнасць культурнага пласта ў асобных месцах складала звыш 4 метраў. Былі знойдзены прадметы матэрыяльнай культуры XVI — XVIII стст.: пячная кафля, сталовы і кухонны керамічны посуд, вырабы са шкла. Выяўлена каменная ладэшва агароджы, якая абмяжоўвала сядзібу ў XVI — XVII стст. Выяўлены і абарончы роў, які мог быць мяжой замка да XVI ст.

Разнастайнасць прадметаў, выяўленых у шурфах і раскопе, сведчыць, што ў дадзеным месцы ў XVI ст. мог знаходзіцца замак, які быў акружаны абарончым ровам, а ў XVII — XVIII ст.ст. з'явіліся палацы, узведзеныя ў той час чарговымі ўладальнікамі Дзятлава: князямі Сапегамі і Радзівіламі. Гэта быў арыстакратычны цэнтр мястэчка.

Археалагічныя даследаванні культурнага пласта Дзятлава дазволілі акрэсліць межы і таўшчыню культурных напластаванняў горада.

Зецельшчына: род Змяёўскіх

Першым падрабязным апісаннем сярэднявечнага Зецела быў Інвентар замка, складзены ў 1580-ым годзе, 24 красавіка, пісарам каралеўскім Андрэем Іванавічам і ўраднікам здзецельскім (на той час замак называўся Здзецельскім) Янам Змяёўскім. Гэты дакумент даў магчымасць атрымаць цікавыя звесткі аб гісторыі краю, яго жыхарах і паселішчах.

Інвентары ў Вялікім Княстве Літоўскім складалі спецыяльна ўпаўнаважаныя для гэтага службовыя асобы. Рабілася гэта так: усю маёмасць аглядалі візуальна, апытвалі мясцовых жыхароў і ўсе заўвагі запісвалі.
Інвентары былі поўныя і кароткія. Інвентар маёнтка Зецела можна аднесці да поўных. Праўда, трэцяя частка Інвентару, у якой апісвалі памеры і спосабы вылічэння феадальных павіннасцяў, нагадвае "берчакі" — разнавіднасць кароткіх інвентароў.

Пісар быў службоваю асобаю ва ўстановах дзяржаўнага і судовага апарату Вялікага Княства Літоўскага. У яго абавязкі ўваходзіла складанне і перапіс афіцыйных дакументаў. Роля пісара з цягам часу ўзрастала: і калі першыя пісары паходзілі з простых людзей, то пазней пісарамі пераважна станавіліся вылучэнцы ад шляхты.

Падкаморны Андрэй Іванавіч з'яўляўся службовай асобай, і паколькі ён займаўся зямельнымі справамі, то быў павятовым. Гэта пасада была даступная толькі шляхцічу-хрысціяніну, ураджэнцу Вялікага Княства Літоўскага, які валодаў маёнткам у тым жа павеце і ведаў права.

Найбольш цікавая для гістарычнага мінулага Зецельшчыны асоба ўрадніка Яна Змяёўскага. Па-першае, прозвішча яго сугучнае з назвай сучаснага паселішча — вёскі Змяёўцы. У той час прозвішчы шляхты адпавядалі назвам паселішчаў, з якіх яна, шляхта, паходзіла, альбо якімі валодала. У Інвентары назва вёскі не зафіксавана, што паказвае на магчымасць існавання невядомага маёнтка на месцы сучаснай вёскі Змяёўцы. Земскіх ураднікаў прызначалі альбо зацвярджалі Вялікі князь, ваявода, стараста са шляхты, якая валодала маёнткамі ў тым жа павеце, дзе іх выбіралі. Пасада ўрадніка была пажыццёвая да пераходу на больш высокую пасаду.

Да 50-х гадоў вёскі Змяёўцы і Міклашы раздзяляла некаторая прастора, цяпер яны зліліся ў адно паселішча. Але іхнія жыхары і сёння помняць умоўны падзел. Па сведчанню вяскоўцаў, на поўдень ад Міклашоў у даваенны час знаходзіліся татарскія могілкі. Паведамленне гэта цікавае тым, што яно падказвае археолагам магчымае месца капцоў — старажытных могілак славянскіх ці балцкіх жыхароў. Сёння на месцы колішніх могілак — паша. Карпатлівае даследаванне ледзь не кожнага яе метра дало плён: была знойдзена кераміка ХУІ-ХУІІ стагоддзяў і праз гэта вызначана месца паселішча.
У вёсцы Міклашы, на агародах, таксама сустракаецца кераміка таго часу. Значыць, паселішча існавала на момант складання Інвентару, але яно не згадана. Па расказах, на адным з узвышшаў каля вёскі Міклашы раней мелася круглая, акальцаваная невялiкiм валам пляцоўка, з якой былі бачны вёска Нарбутавічы і Дзятлава.

У апошняй частцы Інвентару засведчаны баяры Пётр, Адам, Лаўрук і Томук Молдуці і Мацьяска Міклашэвіч. Магчыма, неназванае паселішча было ўмацаваным маёнткам баярына Мацьяскі Міклашэвіча.
Размяшчэнне тутэйшых вёсак, варта думаць, не змянілася на працягу некалькіх стагоддзяў, таму што, згодна дакумента, Пётр Малдуцкі жыў "у Карачэвічах". Да 50-х гадоў паміж сучаснымі вёскамі Малдуці і Змяёўцы існаваў хутар Карачоўка, які, безумоўна, атрымаў сваю назву ад суседняга ручая Карачаўка. Запіс пра гэту рачулку ёсць у больш познім Інвентары ад 1785 года.

Верагодна, недзе тут і знаходзіўся маёнтак Пятра Малдуцкага. Яго браты ці блізкая радня маглі жыць у іншым, асобным, маёнтку, таму што з імі не звязваецца тапонім Карачэвічы. У Інвентары ад 1785 году даецца апісанне вёскі Серафіны, якой зараз няма, і ўпамінаецца рэчка Молдзя непадалёк ад Моўчадзі. Магчыма, маёнтак, у якім жылі сваякі Адам, Лаўрук і Томук Молдуці, мясціўся побач з гэтай рачулкай.
Але вернемся да асобы Яна Змяёўскага. Мястэчка Зецела (на той час Здзецель) уваходзіла ў Навагародскі павет — адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку ў Вялікім Княстве Літоўскім. Навагародак тады быў значным паселішчам, дзе мелася свая буйная арыстакратыя. Тут збіралася мясцовая знаць на сеймікі — сходы шляхты. У гэтым горадзе знаць, несумненна, валодала нерухомасцю: дамамі, сядзібамі. 3 цягам часу навакольная шляхта замацоўвалася ў горадзе, асядала ў ім. Так з'яўляліся сем'і аднаго роду. Дакументы ўпамінаюць асобу, якая безумоўна, знаходзілася ў сваяцкіх адносінах з Янам Змяёўскім. Гэта суддзя горада Навагародка Балтазар Змяёўскі.

Захаваўся адбітак яго пячаткі, датаваны 1616 годам. На ім адлюстраваны герб з ініцыяламі Балтазара. Вядома, што ў той час васьмікутнымі пячаткамі карысталіся прадстаўнікі дзяржавы і прыватныя асобы. Але адбітак пячаткі быў з чырвонага воску, а такім воскам абавязаны былі карыстацца толькі тыя, хто належаў да заканадаў чай ці выканаўчай улады. Чатырохчастковы падзел шчыта з нанесенымі на яго сімваламі дае ўяўленне аб продках Балтазара.

Прозвішча Змяёўскія ў дакументах таго часу даволі рэдкае. Наяўнасць маёнтка Яна Змяёўскага каля Зецела і абавязкі баярына ў дачыненні да мястэчка сведчаць, што менавіта з гэтых мясцін быў род Змяёўскіх. У адным з дакументаў ад 1756 года апавядаецца пра двараніна Наўгародскага ваяводства Самуіла Змяёўскага. Несумненна, што ён быў нашчадкам шляхецкага роду Змяёўскіх, выхадцам тых баяраў, якія заснавалі паселішча, якое праз колькі стагоддзяў стала вёскай Змяёўцы.

У Інвентары названы баяры Малдуці, Міклашэвічы, Гнаінскі і Змяёўскі. Яны валодалі маёнткамі, якія мясціліся непадалёк адзін ад другога, цягнуліся паласой. Гэта вельмі важнае назіранне. Мясцовасць, занятая пад маёнткі, магчыма, была здаўна не заселена і аддадзена ў валоданне баярам. Баяры ў Вялікім Княстве Літоўскім былі вайскова-служылымі людзьмі, якія ў ХІІІ-ХУІ стагоддзях атрымалі саслоўныя прывілеі феадалаў. Большая частка іх з'яўлялася васаламі Гаспадара, Вялікага князя, іншыя — васаламі буйных феадалаў. Яны атрымлівалі ўчасткі зямлі Пры ўмове нясення службы. Яны маглі мець некалькі феадальна-залежных сялян.

Названыя баяры, верагодна, упершыню з'явіліся ў гэтых мясцінах, пачаўшы вайсковую службу ў Канстанціна Астрожскага, гетмана Беларускага войска. Ён мог надзяліць іх зямлёй. Маёнткі баяраў мясціліся на ўзвышшах, акружаючы сярэднявечны Зецел, і кантралявалі падыходы да яго з паўднёвага накірунку, прыкрывалі дарогі ад Навагародка, Дварца і Казлоўшчыны. У той неспакойны час Беларусь часта цярпела ад крымскіх татараў, і вансковы вопыт Канстанціна Астрожскага падказаў яму, што заставы службоўцаў дапамогуць апярэдзіць раптоўны наезд крымчакоў.

Ян Змяёўскі згадваецца ў дакументах яшчэ пад 1566 годам. У той час Здзецел належаў сыну Канстанціна Астрожскага — Васілю, які не быў на вайсковай службе. Зыходзячы з гэтага, верагодна, што толькі яго бацька, таленавіты і славуты воін, Гетман найвышэйшы (галоўны начальнік над войскам дзяржавы) з 1497 года, як уладар маёнтка Здзецела мог так удала пасяліць баяраў, якія неслі вайсковую службу.
Прозвішчы баяраў здольны шмат расказаць аб іх паходжанні.

У Мацьяскі Міклашэвіча, відавочна, быў бацька Мікаш. Імя даволі рэдкае на той час. Такія імёны мелі, звычайна, венгры, палякі. Канстанцін Астрожскі быў родам з Астрога, невялікага гарадка на рэчцы Гарынь, што на Валыні. Магчыма, гэта і паспрыяла таму, што іншаземец падаўся на службу да Канстанціна Астрожскага.

Продкам баяраў Пятра, Адама і Лаўрука Молдуцкіх мог быць і мясцовы жыхар, які пасяліўся каля рэчкі Молдзя. Назва рэчкі балцкага паходжання. Падобныя словы зафіксаваны ў прускай мове meadle (маланка), у літоўскай meldziu (малюсь). Прускае слова абазначала язычніцкае ўяўленне маланкі, як прылады вярхоўнага бога Перуна. У тым жа кантэксце язычніцтва асэнсоўваецца і літоўскае слова. У арыгінале Інвентару ад 1785 года рэчка была напісана па-беларуску лацінскімі літарамі Моldzia, што гучала як Молдзя і амаль дакладна адпавядала яе балцкамоўнаму гучанню.

Прозвішча Змяёўскі ўласціва выхадцам з мясціны Змеева. Назва вёскі, падобная па гучанню — Зміёў — упамінаецца ў гістарычных дакументах пад 1540-1541 гады. Яна знаходзілася пад Гародняю (Гродна).

У тых жа дакументах засведчана і мясцовасць Гнойнікі. Магчыма, што баяры Гнаінскі і Змяёўскі былі паходжаннем з гэтых мясцін, але такое меркаванне яшчэ трэба праверыць.

Пётр Русаў, «Перамога»

Уладальнікі Дзятлава

  • АСТРОЖСКІ Канстанцін Іванавіч (каля 1460—1530 гг.)

Гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода трокскі, першы ўладальнік Дзятлава, нарадзіўся ў знатнай і багатай сям'і.

3 юнацкіх гадоў Канстанцін захапляўся кніжкамі пра ваенныя падзеі, пра ролю дыпламатаў у міжнародных адносінах. 3 часам пачаў добра разбірацца ў гэтых справах. Быў заўважаны пры княжацкім двары і стаў атрымліваць адказныя даручэнні.

Асабліва праявіў сябе Канстанцін Астрожскі ў ваеннай справе. Перамог больш як у 60 бітвах. У 1491 г. ён найлепшым чынам паказаў сябе ў той момант, калі конніца Вялікага княства Літоўскага дагнала і разбіла татараў пад Ізяславам. Затым К. I. Астрожскі ўзначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татар у 1495 і 1496 гг.

3 таго часу ваенныя і дзяржаўныя справы больш за ўсё займалі К. I. Астрожскага. У сваіх гаспадарках ён усё падпарадкоўваў абароне роднай зямлі ад ворагаў. У мястэчках і памесцях будаваў крэпасці: у пачатку 1500 г. у Дзятлаве над рэчкай Дзятлаўкай была ўзведзена драўляна-земляная крэпасць.

Былі ў ваенным жыцці К. I. Астрожскага і няўдачы. У бітве з рускім войскам на р. Вядроша ў ліпені 1500 г. атрад Астрожскага быў цалкам разбіты. Сам гетман трапіў у палон, дзе правёў амаль сем гадоў.

У 1507 г. К. I. Астрожскі здолеў уцячы і зноў узначаліў велікакняжацкае войска.

У тым жа годзе вялікі князь пацвердзіў правы К. Астрожскага на ўладанне памесцем Здзецел. 3 таго часу Дзятлава пачало расці, паступова ператвараючыся ў мястэчка.

У Аршанскай бітве 1514 г. Астрожскі кіраваў войскамі Вялікага княства Літоўскага, якія паспяхова перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы.

Актыўна абараняў праваслаўе, будаваў цэрквы ў гарадах Беларусі, Украіны, Літвы. Не абышоў увагай і Дзятлава, дзе пабудаваў невялікую драўляную царкву.

Пасля смерці жонкі Таццяны Галынанскай (1522) ажаніўся на князёўне Аляксандры Сямёнаўне Алелькавіч-Слуцкай (1524). У 1527 г. у іх нарадзіўся сын — Канстанцін (Васіль) Астрожскі, які таксама адыграў значную ролю ў гісторыі Дзятлава.

Смерць Канстанціна Іванавіча Астрожскага ў 1530 г. была значнай стратай для Вялікага княства Літоўскага. За выдатныя заслугі перад радзімай, перад праваслаўнай царквой і выконваючы апошнюю волю самога гетмана, яго пахавалі ў Кіева-Пячэрскай лаўры, пад скляпеннямі Успенскага сабора.

  • АСТРОЖСКІ Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч (1527 — 1608 г.г.)

Нарадзіўся ў Тураве ў сям'і вядомага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага.

Свае дзіцячыя і юнацкія гады Канстанцін (Васіль) прысвяціў падрыхтоўцы да дзяржаўнай службы, а таксама вядзенню гаспадаркі, якая налічвала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак.

Дзятлава таксама з'яўлялася ўласнасцю К. К. Астрожскага. Аднак разгарэлася барацьба за правы на ўладанне мястэчак. Пасля смерці гетмана К. I. Астрожскага валодаць Дзятлавам пачала яго другая жонка — княгіня Аляксандра. Правы на ўладанне меў і старэйшы сын гетмана Ілья. Пакуль падрастаў другі сын Канстанцін, закон быў на яго баку. Таму з 1531 па 1541 г. Дзятлавам валодаў Ілья Канстанцінавіч.

3 1541 г. амаль да канца стагоддзя ўсё гаспадарчае і культурнае жыццё мястэчка падпарадкоўвалася князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму.

Шмат увагі ўдзяляў К. К. Астрожскі дзяржаўным справам. Ён займаў пасады старасты Уладзіміра-Валынскага, з 1550 г.— маршалка Валынскай зямлі, а з 1559 г.— ваяводы кіеўскага. Не стаяў у баку К. К. Астрожскі і ад палітычнай барацьбы, якая разгарэлася ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI ст.

Пэўную цікавасць выклікае і культурнае жыццё К. К. Астрожскага. Увесь свой вольны час ён прысвячаў стварэнню праваслаўных брацтваў, заснаванню школ для розных саслоўяў, прымаў удзел у стварэнні мноства бібліятэк. У 1580 г. на яго сродкі адкрылася друкарня ў Астрозе, дзе некаторы час працаваў рускі першадрукар Іван Фёдараў.

Памёр К. К. Астрожскі ва ўзросце 81 года, увайшоўшы ў гісторыю як палітычны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

  • САПЕГА Казімір Леў (1609 - 1656 г.г.)

Сын вядомага канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Гэта быў адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу.

У 1634 г. Казімір Сапега прымаў удзел у якасці пасла пры падпісанні Палянаўскага міру з Масквой, з 1637 г. — выконваў абавязкі маршалка надворнага літоўскага, а з 1647 г.— падканцлер літоўскі.

Займаўся Казімір Сапега мецэнацтвам і бібліяфільствам. На яго сродкі быў заснаваны юрыдычны факультэт у Віленскай акадэміі. Праз некаторы час К. Сапега падараваў яму Ружанскі кнігазбор — 3 тысячы кніжак.

Зарэкамендаваў сябе Казімір Сапега як прыхільнік і абаронца рэлігіі. Пад яго кіраўніцтвам і на яго сродкі заснаваліся многія храмы і манастыры. У 1624 г. у Дзятлаве пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, а ў 1646 г. на рыначнай плошчы мястэчка ўзняўся прыгожы і велічны касцёл Успення Багародзіцы, які захаваўся да нашых дзён. У касцёле, пад наглядам Казі-міра Сапегі, пачаўся збор цікавай бібліятэкі, якая згарэла падчас пажараў у Дзятлаве ў XVIII ст.

Казімір Сапега валодаў Дзятлавам да 1655 г. і незадоўга да сваёй смерці запісаў мястэчка пісару Вялікага княства Літоўскага Аляксандру Палубінскаму.

  • СОЛТАН Станіслаў (1756 – 1836 г.г.)

3 канца XVIII стагоддзя па 1831 год Дзятлавам валодала буйная магнацкая сям'я Солтанаў. Гэта быў старажытны род, вядомы на Беларусі ў XV — XX стст., да нершай паловы XVI ст. ён насіў прозвішча Салтановічы ці Перасвіт-Солтаны. Прадстаўнікі роду займалі дзяржаўныя і адміністрацыйныя насады ў Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях.

У 1782 г. Станіслаў Солтан стаў харунжым вялікім літоўскім, у абавязкі якога ўваходзіў нагляд за дзяржаўным сцягам. У 1790 г. С. Солтана назначаюць на пасаду падкаморага вялікага літоўскага. У 1791 г. не становіцца маршалкам надворным лггоўскім — вышэйшай службовай асобай у Вялікім княстве Літоўскім.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Станіслаў Солтан на некаторы час адышоў ад дзяржаўных спраў і заняўся гаспадарчай дзейнасцю. У сваім мястэчку Дзятлава ён пабудаваў у пачатку XIX ст. невялікую папяровую фабрыку, цагельны завод і паштовую станцыю. Зямлі меў Станіслаў Солтан 5300 дзесяцін, з якіх 1671 былі ў карыстанні сялян, 1200 - у карыстанні жыхароў мястэчка. Астатнімі раснараджаўся сам граф.

У час Айчыннай вайны 1812 г. выступіў на баку Напалеона. Прымаў актыўны ўдзел таксама ў паўстанні 1830 — 1831 гг., за што былі канфіскаваны ягоныя ўладанні, у тым ліку і Дзятлава.

В. Л. Лакіза

Айчынная вайна 1812 г.


У ноч на 12.06.1812 600-тысячная армія на чале з французскім імператарам Напалеонам I без абвяшчэння вайны пераправілася цераз Нёман з намерам разбіць рускія войскі (200 тыс. чалавек) у прыгранічных раёнах і прымусіць Расію заключыць выгадны для Францыі мірны дагавор. Пачалася Айчынная вайна 1812 г. народаў Расіі супраць агрэсіі напалеонаўскай Францыі.

22 чэрвеня 1812 г. у Гродна ўступіла французскае войска. 60 тысяч рускага войска стаялі ў Лідскім павеце. Неўзабаве французы з'явіліся каля Слоніма, і 26 чэрвеня корпус французаў апынуўся каля Навагрудка. Пасля прыезду Баграціёна генерал Платаў са сваёй кавалерыяй сустрэў непрыяцеля і прымусіў яго адысці. Аднак у ліпені пад націскам буйных сіл французаў рускаму войску давялося адступіць.

Мясцовае дваранства перакінулася на бок французаў. 15 ліпеня дваране Слонімскага павета яшчэ да ўваходу французскага войска, па закліку генерала Рэно склалі акт канфедэрацыі, у якім «паўстаўшым супраць Расіі і выявіўшым гатоўнасць усімі сіламі супрацьстаяць непрыяцелю адправілі на Варшаўскі сейм дэлегатаў, гэтак жа зрабілі і іншыя паветы».

Але сваіх паноў не падтрымалі сяляне, за што французы рабавалі, забівалі іх, палілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Жыхароў абкладалі непасільнымі падаткамі. Напалеон выдаў загад: аб рэкруцкім наборы 10 000 чалавек для арганізацыі апалчэння; аб выдзяленні людзей для выканання разнастайных работ; аб выдзяленні фурманак, фуражу, харчу. Сяляне пачалі хавацца па лясах. Для таго, каб пракарміць свае войскі, французы арганізавалі «магазіны» (склады з правіянтам) у Скідэлі, Шчучыне, Беліцы, Навагрудку, Карэлічах, Лідзе, Гродна, Жалудку. Забеспячэнне харчам і фуражом лягло на плечы мясцовага насельніцтва. Гродзенскі губернатар штодзень атрымліваў скаргі ад павятовых прэ-фектаў аб злоўжываннях французскіх войск.

Праз некалькі месяцаў па спустошанай Гродзенскай губерні зноў прайшла хваля захопнікаў, праўда, на гэты раз яны адступалі ад Масквы пад ударамі рускіх войск. Страты, панесеныя адным толькі Слонімскім паветам, былі вялізныя.

Колькасць мужчынскага насельніцтва зменшылася з 34 103 чалавек да 29 331. Страты жывёлы склалі 1 млн 22 тыс. 758 руб. серабром (па тым часе вялізная лічба). Вайна наклала цяжкі адбітак на сялянскую гаспадарку.

Але і пасля вызвалення ад захопнікаў жыццё народа засталося нязменным. У неўраджайныя гады па-ранейшаму галадалі. Вось што пісаў гродзенскі губернатар пра голад у Слонімскім павеце міністру ўнутраных спраў у 1823 г.: «...из полученного мной рапорта от 13 апреля исправник доносит, что по личному его свидетельствованию обще с уездным доктором Пучковским в имении Яворе князя Радзивилла Яновщине помещицы Забеловой оказалось, что, хотя болезни в оных от недостатка продовольствия еще не существует, но люди в 256 домах изнурены голодом до той степени, что, не давши им вскорости вспомоществования в хлебе, ожидать должно худого последствия...»

А.А. Ляўковiч

Дзятлаўшчына ў XIX стагоддзi


У першай чвэрці XIX ст. граф Солтан адкрыў у Дзятлаве невялікую папяровую фабрыку і цагельны завод. Дзейнічала паштовая станцыя, якая давала графу паўтары тысячы даходу штогод. Солтан меў 5300 дзесяцін зямлі, з якіх 1671 дзесяцінай карысталіся сяляне і 1200 — жыхары мястэчка.

Другім буйным уладальнікам лічыўся касцёл, які валодаў 600 дзесяцінамі зямлі, дзвюма вёскамі (Плябанавічы, Змяёўцы) і 88 прыгоннымі. Акрамя таго, касцёл меў карчму ў мястэчку і 26 месцаў у Дзятлаве (так званых «пляцоў» — зямельных участкаў, якія здаюць у арэнду пад будаўніцтва дома). (Усе звесткі за 1827 год.)

У 1830—1831 гг. у Польшчы ўспыхнула паўстанне. Яго асноўныя прычыны: незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 года. У ноч на 29.11.1830 паўстанне пачалося ў Варшаве, ахапіла Польшчу, а вясной 1831 г. перакінулася на Беларусь.

Да пачатку красавіка 1831 г. паўстанне ахапіла ўсю Літву і паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы, каля 10 тысяч паўстанцаў). У кожным павеце выбіраўся ўрад і камандуючы войска, аб'яўлялася мабілізацыя. Царскі ўрад выдаў указ аддаваць пад суд шляхціцаў — удзельнікаў паўстання і канфіскоўваць іх маёнткі; сялян, якія добраахвотна вернуцца дадому, не судзілі. Сяляне і мяшчане (іх мала было ў атрадах) пакідалі паўстанцаў.

У канцы мая 1831 г. царскія войскі разбілі паўстанцаў у Мінскай і Віленскай губернях, але паўстанне ўзмацнілася ў Гродзенскай губерні (Белавежская пушча). На дапамогу мясцовым паўстанцам Нацыянальны ўрад і каманда-ванне польскай арміі 19.05.1831 накіравалі атрад генерала Д. Хлапоўскага (820 чал.), які 2 чэрвеня ў Літве злучыўся з 12-тысячным корпусам генерала А. Гелгуда і рэшткамі мясцовых атрадаў.

Таксама у маі пад кіраўніцтвам Адама Солтана арганізаваўся атрад i ў Слонімскім павеце. Да паўстанцаў акрамя мясцовай шляхты, якая склала аснову атрада паўстанцаў, граф далучыў сваіх дваровых людзей і мяшчан з Дзятлава. Аб'яднаныя сілы рушылі ў Лідскі павет і злучыліся з Хлапоўскім.

19.06.1831 аб'яднаныя сілы паўстанцаў у ваколіцах Вільні разбіты царскімі войскамі. Толькі 4-тысячнае войска генерал Г. Дэмбінскі праз Гродзенскую губерню вывеў да Варшавы. У час яго пераходу ў Навагрудскім павеце адбылося паўстанне шляхты пад кіраўніцтвам Ю. Кашыца. У чэрвені — ліпені 1831 г. паўстанне пачалося ў Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах, на Валыні, але не мела падтрымкі.

У ліпені ў Слонiмскам павеце з'явіліся атрады Гітуса Пуслоўскага, Вронскага і Незабытоўскага. Неўзабаве яны рушылі ў Мінскую губерню і ў Пінскім павеце пад Няўлянамі іх разбілі царскія войскі. Многія паўстанцы загінулі ў баі, іншых схапілі і аддалі пад суд. Паўстанне было зараней асуджана на паражэнне, таму што сяляне адмовіліся прыняць у ім шырокі ўдзел. Шляхта дамагалася толькі сваёй мэты — аднаўлення Польшчы. Аграрнае ж пытанне, якое найбольш хвалявала сялян, а таксама прыгоннае права, ад адмены якога сяляне чакалі вызвалення, у закліках кіраўнікоў паўстання не закраналіся.

На пачатку жніўня 1831 г. паўстанне задушана на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У сярэдзіне XIX ст. сялянства Беларусі ўсё больш выказвала незадаволенасць прыгонам. Павялічылася колькасць злачынстваў. Буйныя сялянскія хваляванні ўспыхнулі ў 1856 г. у Слонімскім павеце. Народны гнеў пагражаў вырасці ў паўстанне ўсерасійскага маштабу. Гэта разумеў і царскі ўрад.

Эканамічнае развіццё Расіі прывяло царскае самадзяржаўе да неабходнасці правядзення рэформы 1861 г.

Царскі ўрад стварыў «Гродзенскую губернскую ліквідацыйную камісію па справах
мяцежнікаў», што займалася перадачай у казну канфіскаваных маёнткаў удзельнікаў паўстання.

Дзятлаўскі памешчык Адам Солтан уцёк за мяжу. Яго маёнтак у Дзятлаве перадалі казне.

Царскі ўрад асабліва быў заклапочаны становішчам у заходніх губернях. Тут антыфеадальны рух сялян зліваўся з нацыянальна-дэмакратычным рухам у Польшчы. Таму правесці рэформу, на думку ўрада, трэба было асабліва хутка ў заходніх губернях. Аднак чаканага збаўлення ад памешчыцкага гнёту сяляне не атрымалі. Думаючы, што памешчыкі падманваюць іх і сапраўдны ўказ цара не хочуць праводзіць у жыццё, сяляне павялі барацьбу супраць рэформы.

Грабежніцкая рэформа 1861 г. не аблегчыла жыццё сялян. Надзеі ўрада на «ўдзячнасць сялян» не спраўдзіліся. Тут характэрна паездка віленскага генерал-губернатара Назімава ў ліпені 1861 г. Выехаўшы з Вільні, ён не мінуў Воранава, Ліду, Дзятлава, Слонім. Усюды выступаў перад сялянамі, казаў, што цяпер ім даравана воля, жыцце іх стане лепшае. Але ў адказ гучала незадаволенасць рэформай. Сяляне гаварылі, што памешчыкі іх па-ранейшаму прыцясняюць. Узвар'яцелы генерал-губернатар загадаў біць непакорлівых палкамі.

Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці, чакалі «сапраўднага ўказу» цара. Часта сяляне па-свойму тлумачылі маніфест. Так, у красавіку 1861 г. памешчыкі Слонімскага павета даносілі: «...приходские свяшенники Слонимского уезда, Дзенциольской и соседней Накрышской церквей и еше какой-то проживающий в м. Дзенциолах солдат толковали им (крестьянам), что барщины можно не отбывать, если крестьяне того пожелают».

Міравы пасрэднік 4-га стану, гэта значыць Дзятлаўскага, звярнуўся на «з'ездзе міравых суддзяў Слонімскага павета з пытаннем, што рабіць, калі сяляне адмаўляюцца ад выканання павіннасцей. I атрымаў адказ: «...взыскивать оную с крестьян при содействии земской полиции».

Незадаволеныя ўмовамі вызвалення, сяляне ўсёй Расіі выказвалі свой пратэст масавымі хваляваннямі. Каб абараніць памешчыцкую ўласнасць, былі мабілізаваны войскі, жандармерыя, урадавая адміністрацыя і духавенства. У Беларусі ў 1861 — 1862 гг. былі раскватараваны больш за 100 тыс. рэгулярнага войска.

Аднак адразу пасля абнародавання маніфеста пачаліся сялянскія хваляванні. Яны ахапілі Мінскую, Віленскую, Гродзенскую губерні. «Скверно у нас,— пісаў гродзенскі памешчык В. Фрыбес у сакавіку 1861 г. свайму родзічу ў Пецярбург, — крестьяне бунтуют, не хотят отправлять барщину, собираются толпами. Флигель-адьютант Нарышкин с полком и офицерами разьезжает по имениям, а им вслед несколько сот мужиков: «Не пойдем, мы вольные, не позволим бить наших»... Нарышкин не знает, что делать с толпой... попа мужики обозвали пьяницей. Жизнь помещиков не в безопасности».

Хваляванні ахапілі і Слонімскі павет. Неспакойна было ў Дзятлаве. Прыстаў Пахноўскі даносіў у Слонім земскаму спраўніку, што сяляне ў маёнтках Накрышкі і Міроўшчына памешчыка Адама Стравінскага, Яноўшчына памешчыка Незабытоўскага, іншых адмовіліся адбываць паншчыну ў выніку тлумачэння маніфеста па-свойму.

Далей прыстаў паведаміў, што ўгаворы прыходскага свяшчэнніка ні да чаго не прывялі. 7 красавіка 1861 г. слонімскі земскі спраўнік Маслаў звярнуўся ў Гродна, просячы дазволу падавіць хваляванні сілай. 3 Гродна неўзабаве прыбыў чыноўнік па асобых даручэннях Савіцкі, а затым з'явіўся корпус жандараў.

12 красавіка корпус на чале з палкоўнікам Прасолавым пры падтрымцы дзвюх рот пяхотнага палка заняў Дзятлава. Перад гэтым сюды ўжо прысылалі салдат, але сяляне працягвалі непадпарадкоўвацца. На плошчы мястэчка сабралі сялян вёсак Краглі, Пецюкі, Гернікі, Накрышкі, іншых (усяго 18). Сялян акружылі войскам, пасля гэтага да іх звярнуўся палкоўнік Прасолаў. Ён пагражаў, што калі сяляне не згодзяцца падпарадкоўвацца памешчыкам, яны будуць пакараны. Большая частка сялян пад уздзеяннем вялікага войска і пагроз «сознавалась в своей вине». Толькі сяляне дзвюх вёсак памешчыка Корсака (усяго 48 двароў) і в. Погіры адмовіліся падпарадкоўвацца. Таму 21 чалавека пакаралі «посредством нанесення ударов числом от 20 до 50». Пасля гэтага ўсе сяляне згадзіліся выконваць павіннасці. Двух падбухторшчыкаў — казённага селяніна Восіпа Бамбіра і брата свяшчэнніка Нагародавіцкага прыходу Казіміра Сцяпуру адправілі ў Слонім. Бамбір неўзабаве вярнуўся дамоў, а Сцяпуру судзілі. У Дзятлаве пасля адыходу жандараў для падтрымання парадку на дзесяць дзён засталіся дзве роты салдат.

Дзятлаўскія падзеі мелі вялікі рэзананс. Гродзенскі губернатар Шпір падрабязна апісаў тое, што адбылося, у рапарце імператару Аляксандру II.

Асноўная прычына сялянскіх выстушіенняў — грабежніцкі характар рэформы. Памешчыкі не выконвалі і тых палажэнняў, якія прадпісвала рэформа, у прыватнасці, мясцовых «положений». Нават царская адміністрацыя была вымушана звярнуць на гэта ўвагу. Па словах міністра ўнутраных спраў Ланскага, «памешчыкі імкнуцца ўтрымаць за сабою ўладу, большую за тую, каторая ім адводзілася па закону».

Шматлікія выступленні былі скіраваны да поўнага знішчэння павіннасцей. Сялянскі пратэст выказваўся таксама ў самавольных высечках і патравах. Нярэдкімі сталі выпадкі падпалу памешчыцкіх сядзіб, забойства памешчыкаў. Часта памешчыкі ішлі на ўступкі пад націскам сялян. Так, памешчык Корсак з Дзятлава быў вымушаны замяніць аканома пасля выступлення сялян.

Арганізатарамі сялянскіх выступленняў у Дзятлаве былі адстаўныя салдаты, прадстаўнікі ніжэйшага духавенства, разначынцы.

У другой палове 1861 г. сялянскі рух супраць рэформы паступова аслабеў. Царскаму ўраду ўдалося адбіць першы націск. Аднак гэта зацішша было нядоўгім. Сялянскія выступленні ў Беларусі супалі з уздымам нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, што прывяло да паўстання 1863 г.

У польскім нацыянальна-вызваленчым руху былі два кірункі, каторыя дзялілі яго ўдзельнікаў на два лагеры — «белых» і «чырвоных». «Белыя» выяўлялі інтарэсы буйных і сярэдніх памешчыкаў. Сваёй асноўнай задачай яны лічылі аднаўленне Польшчы ў межах 1772 г.

Паўстанне ўзначалілі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Р. Ражанскі і інш. 3 мэтай прапаганды сярод сялян выходзіла газета «Мужыцкая праўда». К. Каліноўскі лічыў, што рух у Польшчы павінен зліцца з рэвалюцыйным рухам у Расіі.

Прапаганда вялася і сярод сялян Дзятлава. У жніўні 1862 г. слонімскі земскі спраўнік Гарадоўскі даносіў губернатару I. В. Галеру, што прыстаў знайшоў у мя-стэчку «Мужыцкую праўду».

У канцы красавіка — пачатку мая 1863 г. у Слонімскім павеце пачаў дзейнічаць атрад Юндзіла, які налічваў каля 300 чалавек.

У Мілавідскіх лясах сканцэнтраваліся буйныя сілы паўстанцаў. Дзятлаўскі прыстаў даносіў, што з лясоў, якія прылягаюць да Навагрудка, выйшлі «інсургенты» і праз в. Белагурна, Наваельня, мястэчка Дзятлава рушылі ў бок Мілавід: «Інсургенты зачытвалі маніфест, абуралі сялян, заклікалі да прысягі польскаму ўраду».

Па сцвярджэнню прыстава, колькасць паўстанцаў дасягала 150 чалавек. Ваенны начальнік Слоніма паведаміў у Гродна, што ў лясах пад Мілавідамі «сабраліся да трох тысяч інсургентаў». Відаць, ён быў вельмі напалоханы і спадзяваўся, што яму дапамогуць, бо завысіў лік паўстанцаў у 3 разы. Пад Мілавіды прыбыў К. Каліноўскі.

Некалькі разоў царскія войскі спрабавалі разбіць паўстанцаў у Мілавідскіх лясах, аднак гэта не ўдалося. У Слонімскім павеце працягвалі дзейнічаць атрады «інсургентаў». Неаднойчы з'яўляліся яны ў Дзятлаве.

У рапартах слонімскага земскага спраўніка называюцца жыхары мястэчка Дзятлава сяляне Ігнат Грынеўскі і пісьмавадзіцель прыстава Катовіч. Уся маёмасць Катовічаў была канфіскавана, а на самого яго аб'яўлены вышук у «Губернскнх ведомостях», адпраўлена паведамленне ў Пецярбургскі дзяржаўны банк «аб вышуку маёмасці Катовіча».

Да сярэдзіны лета 1863 г. у паўстанні намеціўся спад. Восенню ўзброеная барацьба ў Беларусі спынілася. К. Каліноўскі ў студзені 1864 г. быў схоплены і 10 сакавіка пакараны смерцю ў Вільні.

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы, праведзеныя ў 60-я гады XIX ст., стварылі ўмовы для больш хуткага пераходу ад феадалізму да капіталізму. Пасля 1861 г. царскі ўрад правёў змяненні ў становішчы дзяржаўных сялян, якіх ураўнялі ў правах з памешчыкамі і пераводзілі ў агульны раздзел сялян-уласнікаў. Такім чынам сяляне мястэчка, якія былі аддадзены ў казну за ўдзел графа Солтана ў паўстанні 1830 — 1831 гг., сталі сялянамі-ўласнікамі.

У 1877 г. сярод дзятлаўскіх сялян 5 — 8% мелі надзел больш 15 дзесяцін, каля 80 % — ад 7 да 15 дзесяцін, а 13—15% — не мелі і 7 дзесяцін. Аднак не толькі колькасць зямлі ва ўладанні можа быць характарыстыкай сялянскай гаспадаркі, але і наяўнасць коней, буйной рагатай жывёлы. Многія гаспадаркі мелі аднаго каня і адну карову, а іншыя — нічога. А вось селянін Іван Чучэйка меў трох каней і дзвюх кароў — належаў да заможнай часткі сялян. Рост насельніцтва спрыяў драбленню зя-мельных участкаў. Калі ў 1-й палове XIX ст. гэты рост быў марудны (аб прычынах мы ўжо казалі), то ў апошняй чвэрці паскорыўся.

Акрамя сялянскіх гаспадарак, зямлю — 44 дзесяціны — мела Дзятлаўская праваслаўная царква, настаяцелем якой быў Іаан Макарэўскі. На гэтай зямлі працавалі 14 чалавек. 34 дзесяціны зямлі меў рымска-каталіцкі касцёл, дзе працавалі 6 чалавек. Адміністратарам касцёла быў ксёндз Іосіф Прачамыцкі.

Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы паскорыла развіццё гандлёвых зносін. Асаблівую ролю ў рыначных сувязях адыгрывалі такія мястэчкі, як Дзятлава. Яны з'яўляліся прамежкавым звяном паміж вёскай і горадам. Гандлёвыя аперацыі адбываліся на базарах і кірмашах.

Базары мелі значэнне толькі для мясцовага насельніцтва. У Дзятлаве яны праходзілі штотыдзень: зімой — па аўторках, а летам — па нядзелях.

Аднак больш шырокае значэнне мелі кірмашы. Яны працягвалі заставацца галоўнымі цэнтрамі гандлю мясцовымі і прывазнымі таварамі. У мястэчку кірмашы, як і ў першай палове XIX ст., адбываліся 2 разы ў год: у дзень Святога Георгія — 23 красавіка і ў дзень Святой Троіцы — 30 мая.

У самім мястэчку прамысловых прадпрыемстваў не было, яны размяшчаліся непадалёк ад яго. У канцы 60-х — пачатку 70-х га-доў меліся 2 гарбарныя, 3 цагляныя, 6 шкіпінарных прадпрыемстваў, 15 бровараў. Яны выпускалі за год прадукцыі на суму каля 17 тыс. руб.

У сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя з'явіліся ў мястэчку першыя дробныя прамысловыя прадпрыемствы: тры гарбарныя майстэрні, дзе панавала ручная праца і занята было 6 чалавек. Затым пабудавалі тры млыны: два вадзяныя на р. Дзенцыолка (цяпер Дзятлаўка) і адзін паравы.

3 1893 г. у Дзятлаве пачалі вырабляць паркет пад назваю «дзятлаўскі». Тут было занята 10 чалавек.

А. А. Ляўковіч, матэрыялы БСЭ, ЦДГА

Славутыя землякі Дзятлаўшчыны XVIII-XIX ст.ст.


  • РАДЗІВІЛ Крыштоф Удальрык (1712 — 1763)

Пiсьменнік. Нарадзіўся ў Дзятлаве. Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў. Займаў пасады ваяводы навагрудскага, з 1734 г.— канюшага, з 1762 г. — пісара Вялікага княства Літоўскага, мінскага староства.

Значную частку жыцця правёў у сваіх валынскіх уладаннях. Сучаснікі характарызавалі яго як дзівака і фантазёра, здольнага, вельмі начытанага, але схільнага да авантурызму.

Горача абараняў у польскім сейме права «ліберум вета» (свабоднага пратэсту), па якім адзін член сейма мог зрабіць несапраўднай пастанову ўсяго сейма, рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку.

Добра валодаў пяром і пакінуў пасля сябе даволі значную літаратурную спадчыну.

Аўтар кніг: «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (т. 1-5, 1752) і інш.

Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мову.

Частка яго твораў засталася ў рукапісах.

"Мысліцелі і асветнікі Беларусі”

  • ЖАБРОЎСКІ Тамаш (1714-1758)

Прафесар Віленскага універсітэта, выдатны беларуска-літоўскі асветнік, матэматык і астраном, адзін з вядучых архітэктараў віленскай школы барока.

Адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме, потым на філасофскім (1735—1738) і тэалагічным (1740 — 1744) факультэтах Віленскага універсітэта. Выкладаў у калегіумах Каўнаса, Ілуксце, Бабруйска, Кражай. I ўсюды займаўся будаўніцтвам. Быў адным з архітэктараў касцёла святых Пятра і Паўла ў Бабруйску, які быў фундаваны яшчэ ў 1615 г., але ж пастаянна дабудоўваўся і перабудоўваўся.

На працягу 1750 — 1752 гг. Жаброўскі ўдасканальваў свае веды па матэматыцы ў Вене і Празе. У час вучобы ў Пражскім універсітэце слухаў лекцыі прафесара I. Стэплінга, заснавальніка і кіраўніка Пражскай астранамічнай абсерваторыі. Там Жаброўскі выдаў 2 падручнікі па арыфметыцы і геаметрыі, астранамічнае даследаванне «Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні».

3 верасня 1752 г. стаў прафесарам Віленскага універсітэта. Праз няпоўныя два месяцы атрымаў ступень магістра. Кіраваў кафедрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, па яго ініцыятыве універсітэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленнем вадзяных млыноў і ветракоў.

У 1753 г. узначаліў будаўніцтва Віленскай абсерваторыі, для якой выпісаў з Англіі неабходнае абсталяванне. Праз 2 гады абсерваторыю адкрылі, і Т. Жаброўскі атрымаў магчымасць праводзіць сістэматычныя назіранні. Будынак абсерваторыі, як адзначалі сучаснікі, па сваёй аснашчанасці і архітэктуры не ўступаў падобным збудаванням Еўропы.

У 1755 годзе пачалося аднаўленне будынка калегіума ордэна езуітаў у Жодзішках (зараз Смаргонскi раён), якi яшчэ ў 1734 годзе спалiлi разам з Жодiшкамi маскоўскія войскі. Будаўніцтва новага мураванага калегіума ішло на працягу 1757-1770 гадоў. Аўтарам праекта стаў Тамаш Жаброўскі.

Т. Жаброўскі — аўтар праекта езуіцкага кляштара ў Жодзішках пад Смаргонню, які будаваўся на працягу 1757 —1766 г.г.

А.Госцеў

  • ДАМЕЙКА Ігнат Іпалітавіч (31.07.1802-23.01.1889)

Вучоны-даследчык, геолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Нядзведка Навагрудскага павета Мінскай губерні.

3 1812 г. вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне.

У 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру, слухаў лекцыі вядомых прафесараў I. Лялевеля, Я. Снядэцкага і інш. Ва універсітэце разам са сваімі землякамі А. Міцкевічам і Я. Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў («што імкнуцца да ведаў»), асноўнымі лозунгамі якога было: айчына, навука, дабрачыннасць.

У 1822 г. Дамейка атрымаў ступень магістра філасофіі.

Восенню 1823 г. разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмакратычнага руху арыштаваны і пасля заканчэння следства высланы з Вільні пад нагляд паліцыі ў в.Заполле на Лідчыне, а потым у в. Жыбартоўшчына паблізу Дзятлава.

Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. Жыццё ў глушы было нялёгкім, і Дамейка ў сваёй гаспадарцы распачаў доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове. Пазней Міцкевіч у паэме «Дзяды» паказаў Дамейку ў вобразе аканома Жэготы (так звалі Дамейку сябры па універсітэце).

Дамейка прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830 — 1831 гг. у Польшчы і на Беларусі. Пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць.

У 1832 г. перайшоў граніцу непадалёку ад Круляўца і быў інтэрніраваны прускімі ўладамі. Вызваліўшыся з палону, Дамейка ў Дрэздэне сустрэўся з Міцкевічам, і яны выехалі ў Францыю. У Парыжы Дамейка вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага універсітэта, займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, дапамагаў Міцкевічу перапісваць рукапісы паэмы «Пан Тадэвуш».

Мэтанакіраваны і поўны энергіі, Дамейка ў сваіх лістах на радзіму піша, што марна шукае суцяшэнне ў кнігах і навуках.

У лістападзе 1833 г. ён разам з Міцкевічам і іншымі эмігрантамі падпісаў зварот да былых паўстанцаў, у якім засцерагаў іх ад непрадуманых і паспешных дзеянняў.

Пасля заканчэння Вышэйшай горнай школы Дамейка займаўся даследаваннямі. У 1837 г. ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую карты зямель былой Рэчы Паспалітай, напісаў геаграфічны каментарый да іх.

У 1850 г. у Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы, у якім без пазначэння аўтарства прадстаўлены яго карты і каментарыі да іх. Такім чынам, Дамейку можна лічыць заснавальнікам фізіка-геаграфічнага раянавання Польшчы, Беларусі і Літвы.

У снежні 1837 г. па рэкамендацыі парыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы ў г.Какімба на поўначы Чылі і 02.02.1838 адплыў туды. Дамейка прывёз з сабой багаж з кнігамі і абсталяваннем, за 3 месяцы вывучыў іспанскую мову і з гэтага часу ўсе свае веды, творчы запал і энергію пачаў аддаваць новай радзіме.

У Какімба Дамейка чытаў лекцыі, займаўся з вучнямі. У 1840 г. у час канікул накіраваўся з геалагічнай экспедыцыяй у горы, дзе адкрыў паклады невядомага навуцы альгамату серабра, які атрымаў назву аркерыт. Ён арганізаваў для моладзі курсы па вывучэнні фізікі і хіміі, заснаваў фізічную лабараторыю, навуковую бібліятэку.

Дамейка распрацаваў арыгінальную методыку навучання, сутнасць якой у практычным замацаванні ведаў, у паступовым і трывалым засвойванні вучнямі асноўных паняццяў і законаў хіміі, фізікі, геалогіі.

Яго вучань Ніколас Нараньо знайшоў багатую срэбраносную жылу, якую назваў імем свайго настаўніка — «Міна дэ Дамейка».

У 1845 г. Дамейка наведаў паўднёвую ўскраіну Чылі — аўтаномную зямлю Араўканію, дзе знаёміўся з побытам і звычаямі мясцовых жыхароў, сабраў багаты фальклорны матэрыял. Па матэрыялах падарожжа ён напісаў і апублікаваў на іспанскай мове кнігу «Араўканія і яе жыхары», у якой звярнуў увагу грамадскасці на становішча індзейцаў-араўканцаў, што на працягу трох стагоддзяў не скарыліся іспанскім заваёўнікам і праследаваліся чылійскім урадам. Нягледзячы на абвінавачванні ў несправядлівых адносінах да абарыгенаў, кніга прыйшлася даспадобы чылійцам, была перакладзена на многія іншыя мовы, у 1860 г. перавыдадзена ў Вільні і распаўсюджвалася на Беларусі і ў Літве. Землякі Дамейкі ўпэўніліся, што былы «мяцежнік», як і раней, змагаецца за свабоду прыгнечаных людзей.

Пасля заканчэння тэрміну кантракта Дамейку запрасілі на працу ў сталічны горад Сант'яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва універсітэце, пра што ён раней пісаў міністру адукацыі Чылі. Універсітэт, заснаваны ў 1843 г., не з'яўляўся вышэйшай навучальнай установай, а выконваў функцыі нагляду і кіравання школамі. Выкарыстаўшы віленскі вопыт, Дамейка адрэдагаваў праект рэформ універсітэта і школ, прыняў удзел у іх правядзенні.

У 1847 г. ён атрымаў ва універсітэце кафедру хіміі, займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля Сусветнай выстаўкі ў Парыжы ў 1867 г., дзе Да-мейка прадстаўляў маладую прамысло-васць Чылі, яго выбралі рэктарам універсітэта. Перыядычна на гэтай пасадзе ён быў у 1867 — 1883 гг.

Заслугі «Дона Ігнаціо» (так з павагай называлі яго ў Чылі) перад новай радзімай нельга пераацаніць. У адчыненай паводле яго праекта Горнай школе былі падрыхтаваны першыя нацыянальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў. Яго вучні завяршалі адукацыю ў Еўропе і вярталіся ў Чылі, дзе займаліся педагагічнай і навуковай дзейнасцю, станавіліся вядомымі вучонымі.

У сталіцы Чылі Дамейка арганізаваў службу метэаралогіі, стварыў і рэалізаваў праект новага водаправода. Упершыню ў Лацінскай Амерыцы ён увёў у Чылі метрычную сістэму мер і вагі. Дамейка займаўся бібліятэчнай справай, стварыў хімічную і горную лабараторыі, тры музеі, у тым ліку мінералагічны і этнаграфічны, розныя навуковыя калекцыі.

Для даследавання прыродных багаццяў Чылі і пошукаў новых крыніц сыравіны ён арганізоўваў навуковыя экспедыцыі ў пустыню Атакама і ў горы, вывучаў вулканы, неаднойчы перасякаў Анды і Кардыльеры. 3 гэтай жа мэтай ён пабываў у Бразіліі, Уругваі, Перу, Аргенціне і інш. і ўзбага ціў навуку звесткамі пра новыя расліны і мінералы ў гэтых краінах, шматлікія лекавыя крыніцы.

3 імем Дамейкі звязана распрацоўка навуковай асновы эксплуатацыі прыродных багаццяў. У выніку даследаванняў ён прапанаваў здабываць прамысловым спосабам некаторыя мінералы. Сам займаўся будаў-ніцтвам шахтаў і капальняў, здаў у эксплуатацыю некалькі капальняў па здабычы медзі, серабра, золата. Яго нават выбіралі вярхоўным суддзёй па горных спрэчках. На Чылійскім узбярэжжы Ціхага акіяна Дамейка знайшоў значныя паклады салетры і прапанаваў выкарыстоўваць яе на ўгнаенне глебы. Ён першы распачаў картаграфаванне і раянаванне геаграфічных і геалагічных з'яў, у сваіх навуковых працах закранаў праблемы межаў геаграфічных арэалаў.

Дамейка распрацаваў арыгінальную на той час канцэпцыю пра залежнасць прадукцыйнасці геаграфічнага асяроддзя ад натуральных умоў: тапаграфічнага становішча краіны, геалагічнай будовы нетраў, гідраграфіі, расліннасці і інш. Свае шматлікія творы, у тым ліку падручнікі па хіміі, мінералогіі, фізіцы, Дамейка пісаў пераважна на іспанскай і французскай мовах.

Выдадзены ў Чылі падручнік «Мінералогія» на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся ў многіх лацінаамерыканскіх краінах. Вынікі навуковых пошукаў і адкрыццяў Дамейкі апублікаваны на розных мовах у 130 яго навуковых працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць і славу. Яны займалі ганаровае месца ў тагачаснай навуцы, сведчаннем чаго з'яўляецца выбранне Дамейкі ганаровым членам шматлікіх навуковых таварыстваў. Яго навуковыя паведамленні абмяркоўваліся на пасяджэннях Парыжскай акадэміі навук, публікаваліся ў навуковых часопісах Еўропы.

Дамейка назаўсёды парадніўся з Чылі, быў жанаты з чылійкай, але ніколі не забываў сваю далёкую радзіму і заўсёды марыў пра яе. Так, апісваючы пейзажы Чылі, ён часам супастаўляў іх з Беларуссю ці адзначаў, што мясцовая рака «не шырэйшая за наш Буг каля Брэста».

Толькі амаль у канцы жыцця яму было дазволена наведаць радзіму. У 1884 г. Дамейка разам з сынамі прыязджаў у родныя мясціны, наведаў Нядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын, пасадзіў у Крошыне дубок, а мясцовы каваль П. Багрым высек памятны надпіс на камені.

У канцы 1888 г., наведаўшы іншыя краіны, Дамейка вярнуўся ў Чылі.

Па-мёр Дамейка 23.01.1889. Дзень яго паха-вання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. Дамейка быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль (да 30-годдзя яго дзейнасці), прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і фіялкавая кветка (віёла дамейкона).

У яго доме быў створаны музей, а ў Сант'яга пастаўлены помнік «Грандэ Эдукатору» («Вялікаму Асветніку»).

Аўтар мемуараў «Мае падарожжы».

Мысліцелі і асветнікі Беларусі

  • ДМАХОЎСКІ Вікенцій Ігнатавіч (1807 — 1862)

Нарадзіўся ў в. Нагародавічы, што размешчана за 16 км ад Дзятлава, у сям'і дробнапамеснага беларускага шляхціца. Адукацыю, верагодна, атрымаў у Навагрудку.
Але гэтага не хапіла для дапытлівага юнака, і ён паступіў у 1826 г. у Віленскі універсітэт на літаратурны факультэт. Такім чынам быў зроблены крок у духу патрабаванняў грамадскай думкі. Па тых часах для шляхты лічылася прэстыжным атрымаць адукацыю юрыста, філосафа або літаратара.

Паралельна з наведваннем лекцый на літфаку, Вікенцій браў урокі малявання ў Яна Рустэма, які пастаянна імкнуўся да рэарганізацыі сістэмы выкладання. Гэта ён адным з першых увёў для сваіх навучэнцаў маляванне з жывой натуры, што паглыбіла і ўмацавала ў маладых сэрцах любоў да прыроды наогул.

Збіраючыся на свае вечарынкі, студэнты горача абмяркоўвалі пытанні развіцця літаратуры і мастацтва, духоўнай чысціні асобы. Гарачыя спрэчкі разгараліся вакол рэвалюцыі ў Францыі, аб намеры цара Мікалая I задушыць яе штыкамі польскіх легіянераў. Тыя з прысутных, хто быў больш дасведчаны ў гэтых справах, праводзілі думку аб неабходнасці вызваленчай вайны палякаў разам з рускімі супраць царызму — «за нашу і вашу вольнасць».

Душы прысутных поўніліся свяшчэннай нянавісцю да прыгнятальнікаў, а рукі самі цягнуліся да зброі. У лістападзе 1830 г. успыхнула ў Польшчы, Беларусі і Літве паўстанне, якое было падрыхтавана тайнымі арганізацыямі. Да пачатку красавіка 1831 г. яно ахапіла ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь. У кожным павеце выбіраўся ўрад і камандуючы войскам, аб'яўлялася мабілізацыя. Па сваёй волі ці не, але ж Вікенцій Дмахоўскі апынуўся ў радах змагароў.

У канцы мая 1831 г. царскія войскі разбілі паўстанцаў у Мінскай і Віленскай губернях. Ратуючыся ад праследаванняў, Вікенцій вымушаны быў эмігрыраваць ва Усходнюю Прусію. Вось калі спатрэбілася яму ўменне маляваць, што давала хоць які, ды ўсё ж надзейны кавалак хлеба.

На берагах чужой Прэголі не раз успамінаў родныя Нагародавічы, якія раскінуліся па-над плыткай Дзятлаўкай, палі і пералескі, шырокі тракт Дзятлава — Ліда. Усплывала ў памяці чыгуначная станцыя Яцукі, адкуль пачаўся шлях у далёкую і невядомую Вільню.

Нарэшце ў 1837 г. цар аб'явіў амністыю, згодна з якой удзельнікаў нядаўняга паўстання перасталі праследаваць. Тады і вырашыў Вікенцій Дмахоўскі вярнуцца ў Вільню. Тут ён цалкам аддаўся творчасці. Працаваў натхнёна, з захапленнем. Пэўна, як адгалосак уражанняў былога паўстання, з'явілася карціна на гістарычную тэму — «Крыжаносцы пры асадзе крэпасці Пуня» (1837).

Родныя краявіды хвалявалі чуллівае сэрца мастака, не давалі яму спакою. Ён часта наведваўся ў сваё небагатае памесце Нагародавічы. Мясцовыя сяляне бачылі Вікенція Ігнатавіча з мальбертам то ў адным, то ў другім месцы ў ваколіцах Вільнюса, Нагародавічаў або дзе-небудзь на Навагрудчыне.

Ён з захапленнем стварае рамантычныя пейзажы «Рака Нерыс каля Верак», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах»), «Вуліца ў Вільні», «Замак у Крэве», «Дом Міцкевіча ў Навагрудку», «Сядзіба ў Туганавічах» і інш.

У першай палове 50-х гадоў Вікенцій Ігнатавіч афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Ра-сіні, «Фаварытка» Даніцэці і інш.). Не цуралася яго муза і паказу чыста бытавых карцін («Яўрэйскае вяселле» (каля 1860-х гадоў)).

На жаль, многае з творчай спадчыны мастака Вікенція Дмахоўскага знахо дзіцца па-за межамі радзімы, асеўшы ў музеях Літвы і Польшчы.

Валянцін Ляшчынскі

Загадка старажытнай тапанімікі: i зноў аб назвах


3 Дзятлаўшчынай звязана цікавая гістарычная з'ява. У яго наваколлі здаўна жывуць нашчадкі людзей, якіх мясцовыя жыхары называлi літоўцамі.

Гістарычныя крыніцы сцвярджаюць, што ў час княжання Тройдэна на землях Чорнай Русі з'явіліся плямёны прусаў і бартаў. Гісторыя іх паяўлення тут такая. У XIII ст. ішла каланізацыя крыжаносцамі земляў Прыбалтыкі. Мясцовыя плямёны змагаліся, але сілы былі няроўныя. Некаторыя з іх (плямёны прусаў і бартаў) не захацелі знаходзіцца пад уладай крыжаносцаў і папрасілі дапамогі ў літоўскага князя Тройдэна. Ён пасяліў частку іх пад Гродна, частку — каля Дзятлава. Найболып буйныя пасяленні — в.в. Засецце, Погіры, Норцавічы. Да апошняга часу iх жыхарам удавалася захаваць сваю мову. Моўныя асаблівасці гэтых літоўцаў у розны час вывучалі Э. А. Вольтера К. К. Буг, А. Валайціс, А. Відугірыс і інш.

Так, Э. А. Вольтэр у сваей працы «Следы древних пруссов и их языка в Гродненской губернии», што надрукавана ў 1911 г., піша наступнае:

«Профессор М. К. Любавский в «Очерке истории литовско-русского государства» (М., 1910) доказывает, что преемники Миндовга Шварко Данилович и Тройден занимали такое же положение, как и Миндовг. Тройден (1270-1282) распоряжался силами всей Латвии, как это видно из его столкновений с ливонскими немцами, которых он не раз поражал и избивал в большом количестве, он развивал свою деятельность на всей территории собственной Литвы и Жмуди. На южном пограничье, в городах Черной Руси, Городне и Слониме он селил бежавших к нему пруссов и бортев. Известия о приходе пруссов заимствованы из Ипатьевской летописи, Дословно там сказано: «Придота пруси ко Троиденеви из своей земли неволею перед немци. Он же прия е к себе и посади часть их в Городне, а часть их во Слоним».

Осенью 1276 г. крестоносцы вновь подчинили себе землю Погезанию (центральная часть Пруссии), всех убивая или пленя, за исключением немногих, которые со своими семействами переселились в Гродненскую область в Литву.

Языковые следы древних пруссов исследовались учеными в деревнях Погири, Засетье и Норцевичи.
В 1905 г. К. К. Буг посетил эти места. Выяснилось, что до 1885 г. запрещалось говорить по-литовски и только после моего первого посещения этих местностей, по распоряжению покойного генерал-губернатора И. С. Коханова, надпись «По-литовски говорить запрещается» в Дятловском волостном правлении снята.

Литовцев в 1848 г., по исследованиям Кеппена, насчитывалось в Слонимском уезде, близ Дзенциолы в пяти населенных местах, 140 мужчин, 385 женщин, или всего 825 душ. В 1886 г. в Дятлово — Дзенциольской волости было католиков 7569, из которых по-польски говорили 1454, по-белорусски 4959, а по-литовски 1156.

Как свидетельствуют документы, сохранившиеся в имении Здетела, датированные 24 апреля 1580 года, литовские прозвища встречались:
1) в местечке Здетеле: Дайлида, Пашко, Ванакель, Скренди;
2) в дер. Засети: Кибилда, Рунча;
3) в селе Ятвезь: Пукас, Кгойли Демьянович, Юрий Жиборт, Боярин;
4) в селе Нарчевичи: Ян Вирбил, в селе Погири: Контминович, Стульгевич;
5) в селе Стрела: Покгронди, Нарель Монтвилочич;
6) в Олехновичах: Михаил, Масюк Покгронди;
7) в селе Лавный мост: Ванакгир и Вонокгир.

В прозвищах крестьян Здецельской волости встречаются еще такие прозвища, напоминающие литовско-прусские слова, как, например, Свиб в дер. Ятвезь и Засети, Шикня (лит. ремень); Лойло и Лайла (лит. тонкий, худощавый), Герва (лит. журавль), Коско, Кошко, Римжа, Ленко, Лях».

Літоўскі вучоны А. Відугірыс лічыць, што каля Дзятлава збераглася літоўская ці балцкая тапаніміка, нават у назвах тых вёсак, дзе ў цяперашні час няма літоўскага насельніцтва: Бутвілавічы, Гезгалы, Гернікі, Малдуці, Нарбутавічы, Жадзейкі, Жыбарты. Шмат тапонімаў на -ішкі: Падаўкуцішкі (в. Нарбутавічы), Цецялішкі (в. Хадзяўляны), Войдзішкі (в. Краглі), Вайнуцішкі (в. Малдуці).

На яго думку, дзятлаўскі говар з'явіўся ў выніку працяглага сумеснага жыцця прадстаўнікоў двух розных дыялектаў (паўднёва-заходніх аўкштайтаў і дзукаў) на адной тэрыторыі. Калі сюды пасялілі аўкштайтаў і прусаў, тут жылі літоўцы, якія былі носьбітамі дзукскага дыялекту. Так і ўзнік дзятлаўскі говар літоўскіх нашчадкаў.

Ф. Ф. Красюк

На пачатку XX стагоддзя


У першыя гады бягучага стагоддзя ў Дзятлаве адкрылі тры аптэкі, на базе якіх стварылася аптэкарскае таварыства.

Бальніцы не было. I толькі ў 1912 г. з'явіўся ўрач, які займаўся прыватнай практыкай у сваім доме. Адкрылася майстэрня па апрацоўцы жалеза.

У мястэчку былі 6 заезных двароў, 6 шынкоў, 4 бакалейныя лаўкі.

Даволі высокае развіццё гандлёвых зносін прывяло да адкрыцця ў Дзятлаве крэдытна-ашчаднага таварыства, якое давала насельніцтву грошы пад працэнты.

У пачатку XX ст. на новую ступень узнялася класавая барацьба як у горадзе, так і на вёсцы. 3-за маруднага развіцця прамысловасці ў Дзятлаве не было шырокага прадстаўніцтва рабочага класа, таму вялікіх выступленняў у перыяд першай рускай рэвалюцыі на Дзятлаўшчыне не было.

Аднак хваляванні ўсё ж узнікалі. Пераважна — стыхійныя выступленні сялян супраць памешчыкаў і мясповых улад. Даведзеныя да крайнасці, сяляне, нягледзячы на рэпрэсіі, высякалі панскія лясы, рабілі патравы, самавольна захоплівалі землі буйных землеўладальнікаў.

Так, у 1904 г. сяляне в. Боркі ўчынілі патраву памешчыку Пратасовічу. Прыстаў, які прыбыў з Дзятлава ў суправаджэнні некалькіх ураднікаў, не змог прагнаць сялян (каля 70 чалавек) з па севаў. Сяляне, узброеныя палкамі і камянямі, далі адпор. Завадатарамі былі Фелікс Барадзюк, Якаў Шумскі, Іван і Вікенцій Якаўчыкі. Іх арыштавалі і пасадзілі на 2 месяцы. Праз некалькі дзён сяляне той жа вёскі прагналі работнікаў памешчыка і не далі араць поле.

У верасні таго ж года шырокі размах у Беларусі атрымалі мітынгі пратэсту ў адказ на расстрэл у Беластоку рабочага мітынгу. Мітынгі адбыліся ў Гродна, Слоніме, Ваўкавыску, іншых
гарадах. Адбыўся мітынг у Дзятлаве.

Шырокую вядомасць атрымала выступленне сялян в. Данілавічы ў маі 1907 г.

Сяляне не хацелі мірыцца з існуючым становішчам. Выступленні супраць улады і паліцыі былі найбольш вострай формай пратэсту. Яны мелі вялізнае значэнне для рэвалюцыйнага выхавання мас. А давяршыла тэта выхаванне першая сусветная вайна 1914 —1918 г.г.

А. А. Ляўковіч

Першая сусветная вайна


Восенню 1914 г. у мястэчках і вёсках Дзятлаўшчыны пачалася мабілізацыя ў армію.

На жаль, існуючыя дакументы не даюць магчымасці вызначыць, колькі дзятлаўчан прынялі ўдзел у падзеях, якія разгарнуліся на франтах першай сусветнай вайны. Тым больш каштоўнымі з'яўляюцца і кароткія звесткі, што захавалі імёны тых, хто сумленна ваяваў за сваю Бацькаўшчыну, хто паверыў у высакародныя мэты вайны з «германцам». Сярод іх былі Максім Вікенцьевіч Кавальчук з в.Марозавічы, Рыгор Міхайлавіч Дзяніскін з в.Доўбневічы, Апанас Аляксандравіч Рамашэўскі — ураджэнец в.Накрышкі, Іван Іванавіч Мацюкевіч з в.Гернікі, Аляксандр Карпавіч Касцюшка з в.Сачыўляны, Уладзімір Міхайлавіч Саўка з в. Ананічы і іншыя.

Многія жыхары Дзятлаўшчыны ў сувязі з пагрозай акупацыі пакінулі родныя мясціны і падаліся ў бежанцы. Толькі з Дзятлава ў пачатку верасня 1915 г. адправіліся на ўсход некалькі абозаў з імі.

Некаторыя з дзятлаўчан сталі працаваць на фабрыках Пецярбурга, Екацярынаслава, Чыты, Адэсы, Масквы, іншых гарадоў Расіі. Астатнія, хто не знайшоў сталай працы, гадамі блукалі па розных кутках краіны і, калі пасля вайны вярнуліся дамоў, пачалі будавацца на папялішчах і пустках.

У другой палове верасня 1915 г. Дзятлаўшчыну, якая ў той час уваходзіла ў склад Слонімскага і часткова Навагрудскага паветаў, захапілі германскія войскі і пачалі ўстанаўліваць жорсткі акупацыйны парадак. Нямецкія гарнізоны аселі перш-наперш у Дзятлаве, на чыгуначнай станцыі Наваельня, у Казлоўшчыне, у вёсках Зарой, Парэчча і інш.

На штабных картах акупіраваная тэрыторыя Беларусі, уключаючы Дзятлаўшчыну, значылася пад назвай «Зямля Оберост». Мяжа «Обероста» праходзіла на ўсходзе па лініі Дзятлава — Ліда — Воранава.

Камандаваў Дзятлаўскім гарнізонам капітан Гейстліхэн. Ён разам са старастам мястэчка адказваў за нармальны рух цягнікоў па чыгунцы, што звязвала Ліду з Баранавічамі, Баранавічы са Слонімам. Такія ж гарнізоны размясціліся і на ст. Наваельня, у м.Казлоўшчына і некаторых вёсках. Камендатуры, пагражаючы зброяй, старанна сачылі за тым, каб жыхары спраўна плацілі шматлікія падаткі і паборы (жывёлу, птушку, іншыя сельскагаспадарчыя прадукты).

Акупанты вывозілі прамысловую прадукцыю з тых нямногіх прадпрыемстваў, што дзейнічалі ў мястэчку, — ватнай фабрыкі, цагельнага і скуранога заводаў, лесапілкі, 5 мёдаварак, на якіх працавалі 48 рабочых.

Рэвалюцыйныя падзеі, што адбываліся ў Петраградзе (люты -- кастрычнік 1917 г.), не маглі не адгукнуцца і ў тыле германскіх войск. Жыхары Дзятлаўшчыны не заўсёды разумелі сэнс гэтых падзей. Аднак усталяванне Савецкай улады ў Мінску выклікала рост рэвалюцыйнага настрою, імкненне як мага хутчэй выгнаць нямецкіх захопнікаў.

Нямецкае камандаванне ўзмацняла барацьбу з падполынчыкамі і партызанамі на тэрыторыі раёна. Сюды пачалі прыбываць спецыяльныя атрады карнікаў.

Аднаўленне ваенных дзеянняў на савецка-германскім фронце ў лютым 1918 г. з'явіла ся пачаткам краху рэжыму Вільгельма II. Лінія руска-германскага фронту ў той час праходзіла на захад ад Дзвінска (Даўгаўпілса) — Смаргоні — Карэліч, а затым на ўсход ад Пінска.

Мірны дагавор, заключаны ў Брэсце 3 сакавіка 1918 г. паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, ненадоўга працягнуў існаванне акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, у тым ліку і на Дзятлаўшчыне.

У пачатку лістапада 1918 г. як міжнародны, так і ўнутрыпалітычны стан Германіі рэзка пагоршыўся. 11 лістапада 1918 г. германскае камандаванне падпісала акт аб капітуляцыі. А 13 лістапада 1918 г. Савецкі ўрад ануляваў умовы Брэсцкага мірнага дагавору.

I. А. Фёдараў, Я. А. Місарэвіч

В поисках утраченного...

Более 300 лет назад, в середине января 1708 года, в местечко Дятлово приехал Петр I. Российский император написал здесь несколько писем. Одно из них было адресовано коронному гетману Адаму Сенявскому: «Мы, получив ведомость о походе неприятельском на сю сторону Вислы, намерены отсюда до кавалерии нашей поход воспринять к Гродне, для расположения войск наших к разрушению намерений неприятельских... Бога желая здравия, пребываем желаемо склонны. Петр из Дзенцол, января 19–го 1708».

Не удивляйтесь: Дзенцол — это император о Дятлово. Так называли тогда город.

20 января император покинул местечко. Пришли шведы. Сожгли деревянную крепость. В 1812 году, когда Дятлово уже находилось в Российской империи, с поселением познакомились солдаты Наполеона — в этот раз встреча с неприятелем прошла гораздо спокойнее. Войска прошли мимоходом: шли из Слонима на Новогрудок. А после началось в общем–то мирное и спокойное столетие. Были, правда, некоторые тревоги в 1830 — 1831 и 1861 годах. Как только обнародовали в 1861–м известный манифест, крестьяне заволновались и на словах попытались устроить «хорошую жизнь» державным и местным супостатам. Но пришли в Дятлово войска во главе с полковником Прасоловым — и одним днем противостояния на местечковой площади все и закончилось. 21 бунтарь из числа крестьян, правда, понес наказание «...посредством нанесения ударов числом от 20 до 50...».

Жизнь в Дятлово концентрировалась вокруг все той же местечковой площади. Прежним, окруженным административными зданиями и магазинами, остался центр и нынче, спустя многие годы. Вроде не такой уж и маленький город, чью историческую тишину, впрочем, нарушают дороги на Лиду и Слоним, на Новогрудок, первое знакомство с Дятлово безапелляционно убеждает: город замер... Но ведь бурлила и кипела когда–то здесь жизнь. Как, к примеру, в сентябре 1939–го, когда Дятловщина и вся Западная Белоруссия сбросили с себя «польский гнет». Художник Семен Герус (сам он родом из деревни, не так далеко расположенной от дятловской земли) одну из своих работ так и назвал — «Освобождение Дятловщины (сентябрь 1939)». И снова перед нами та же главная площадь. Сегодня — площадь 17 Сентября... А в прошлом — Торговая...

В молчаливой умиротворенности и традиционной тишине районных городков — свои прелести. Первая и, пожалуй, главная в их череде — спокойствие, предрасположенность к несуетливым размышлениям о временах, о бренности земного существования. Гуляя по улицам Мицкевича, Ленина, Советской, я вспомнил о том, что город, внешне такой простоватый и, пусть простят меня дятловчане, не впечатляющий, был некогда переполнен драматическими и романтическими революционными событиями. Как и во всех местах Западной Белоруссии, в первые же дни оккупации немцы и местные полицаи уничтожили всех евреев. К 1942 году началась партизанская война. Между прочим, партизанской борьбой в Дятловской зоне руководил знаменитый чекист Кирилл Прокофьевич Орловский. В Дятловском музее народной славы о нем и других героях Западной Белоруссии множество экспонатов. Это — одна из лучших сокровищниц исторической памяти Гродненщины. По значимости собранные в экспозиции и фондах материалы не уступают иным столичным музеям. За честь почитали оставить в Дятловском музее свои дарственные надписи, книги с автографами Янка Брыль, Петрусь Макаль, Адам Русак, Макар Последович, Алексей Карпюк, Констанция Буйло... В экспозиции — скульптуры, картины Заира Азгура, Семена Геруса, Исаака Давидовича, других именитых мастеров белорусской культуры. В музее народной славы непременно расспросите о талантливом художнике Владимире Матюке. Хотя и родился он в начале века в Белостоке, самым тесным образом жизнь его связана с Дятлово — здесь жил и работал. А произведения свои вырезал из дерева (благо что Липичанская пуща совсем неподалеку — там материал самый разный можно отыскать) — рельефы, барельефы, малые и большие статуэтки. Мастерства и признания достиг Владимир Иосифович высочайшего: работы дятловского жителя хранятся не только в музеях Беларуси, но и в Государственном музее этнографии в Санкт–Петербурге... А устанете от музейных историй — снова отправляйтесь гулять по городу. Сходите, даже если самочувствие у вас будет прекрасным, в местную больницу. Она — на берегу реки Дятловки. В одной из построек дятловской усадьбы конца ХVIII века располагается больничный корпус. Стиль — позднее барокко.

Петровский Дзенцол, Здзетел... Были у милого города и другие имена. Теперь они — достояние архивной и книжной памяти.

А современные горожане пишут новую историю.

Открытки из коллекции Владимира ЛИХОДЕДОВА.

Ад 1917 г. да 1941 г.

Нарысы аб гісторыі Дзятлаўшчыны перыяду ад 1917 г. да 1941 г.

Ігнат Дварчанін: Дарога пачыналася ў Погірах

Ігнат на перакладных, нарэшце, дабраўся да мястэчка Дзятлава. Да роднай вёскі Погіры яшчэ далекавата, падумаў і рашыў заглянуць на невялікую пляцоўку, дзе размяшчаліся гандлёвыя лаўкі, піўнушкі, а сяляне прадавалі свае пажыткі. Спадзяваўся, што можа сустрэне каго з вяскоўцаў на падводзе, а калі і пешшу, дык усё ж весялей бавіць час у дарозе.

Вузкая вулачка з перакошанымі платамі, што злучалі адну хату з другой, вывела яго на пляцоўку. Яшчэ здалёк заўважыў, што людзі таўпяцца каля крамаў, стаяць кучкамі, размаўляюць, кураць. Пайшоў па кругу, але ні знаёмых, ні вяскоўцаў - нікога не сустрэў. Нават думка мільганула: землякі, а адчуў сябе чужаком. Яно і вядома, колькі часу прайшло, як закружыла жыццё ў віхуры неспакойных будняў. Той жа вулачкай выйшаў на акраіну мястэчка, перайшоў тракт, што вядзе з Ліды на Слонім, і вось яна, выбітая каляінамі, заросшая лапухамі і бур'яном дарога на Погіры. Па ёй і пакрочыў, закінуўшы на плечы невялікі драўляны чамаданчык.

Доўгай здаецца дарога, калі ідзеш адзін. Колькі думак перадумаеш, колькі ўсплыве ўспамінаў. Вось і на гэты раз усё больш і больш у памяці звяртаўся да маці, якую любіў як нікога на свеце. Разумеў, што яна аддавала ўсе свае сілы і ласку ім, дзецям. А сям'я была не маленькая, адзінаццаць чалавек. Усе цяжкасці ў асноўным клаліся на яе плечы. Трэба было і накарміць, і абшыць, і па гаспадарцы справіцца. Хацелася маці, каб дзеці яе людзьмі раслі. Яна гэта неаднаразова паўтарала. Калі яны паважаць людзей будуць, то і іх паважаць стануць. 3 усмешкай успомніў: "Ладаны". Гэта вясковая мянушка іх сям'і. Але чаму "Ладаны"? У вёсцы амаль кожная сям'я мае сваю мянушку, трапна прыдуманую кімсьці, і якая пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Чуў ад людзей, што мянушка гэтая прыліпла да нашай сям'і таму, што бацькі і дзяды стараліся жыць у згодзе з людзьмі, былі памяркоўныя і чулыя да лёсу другіх.

I сапраўды, гэта было так. У хаце заўжды панаваў мір, сямейны лад і разуменне адзін аднаго.

Бацька. Як тонка падыходзіў ён да нашых дзіцячых душ, як умела накіроўваў выхаванне характару кожнага. Мабыць таму, што ён настаўнічаў і справу меў з дзецьмі.

Не дзіўна, што да нашай хаты цянуліся людзі са сваімі радасцямі, бедамі і проста пагутарыць у вольную часіну. Ведалі, што Дварчаніны разумна рассудзяць і параяць, а калі трэба і дапамогуць.

Ганарыўся Ігнат сваімі бацькамі, хоць і беднасць не абмінула і іх хату.

А вось і ўзгорак. 3 цікавасцю заўважыў, як за прайшоўшыя гады надцягнуліся стромкія яліны і беластволыя бярозкі. Гэта напомніла другі лес, панскі, калі пастрачаўся з хлапчукамі і залез на самую высокую хваіну, каб паглядзець, што ёсць у гняздзе вароны. Але калі залез, то заўважыў, што новыя штаны, якія надзеў першы раз, усе былі ў смале. Усьміхнуўся пра сябе, але ж тады было не да смеху.

Неўзабаве заўважыў саламяныя стрэхі вёскі, пад якімі навісалі разголістыя вербы і бярозы. Ёкнула сэрца - Погіры. Сустрэлі яго радасна і цёпла. Нібы па сігналу вяскоўцы запоўнілі хату. Кожны цягнуўся павітацца, штосьці сказаць добрае, а то і адпусціць жарт. I толькі позна вечарам застаўся ён са сваёй сям'ёй. Усе з цікавасцю слухалі пра жыццё ў Вільні, яму расказвалі пра вясковыя навіны. Незабыўныя гэтыя сустрэчы, яны захаваліся ў сэрцы да апошніх дзён.

Дарэчы, як жа склаўся лёс кожнага з гэтай сям'і? Маці з бацькам так і не дачакаліся ўнукаў ад Ігната. I ён не змог праводзіць іх у апошні шлях. Такімі былі абставіны. Сёстры Вольга, Адара пражылі ў Погірах, мелі свае сем'і. Дзве малодшыя сястры Юля і Ганна знайшлі сваё сямейнае шчасце ў іншых вёсках.

Старэйшы брат Ясь вярнуўся з імперыялістычнай вайны параненым і праз пяць гадоў памёр. Кароткім было жыццё яшчэ аднаго брата Юзіка. У пошуках лепшай долі адправіўся ў Амерыку, але чужая зямля не была да яго прыхільнай. Пакалечаны вярнуўся дахаты і ў хуткасці памёр. Не дажылі да старасці Гіляр, Мікалай. Гіляр загінуў у сталінскіх засценках, якога несправядліва абвінавацілі як "ворага парода", а Мікалая расстралялі фашысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі.

Нямала пабачыў Ігнат буйных гарадоў, паездзіў па свеце, але родныя Погіры нібы магнітам цягнулі да сябе. I ён ведаў добра гісторыю сваёй вёскі, жыццё яе жыхароў. Бывала сярод сяброў-аднадумцаў пачне Ігнат расказ аб Погірах, і тыя слухаюць у задуменні, нібы ёп чытае старонкі цікавай кнігі. I сапраўды было што паслухаць. 200 сялянскіх хат налічвала ў той час вёска. Цягнулася яна вузкай вуліцай, з двух бакоў шчыльна агароджаная драўлянымі платамі. Па-рознаму выглядалі гэтыя хаты. Адны глядзелі на вуліцу з-пад саламяных стрэх падслепаватымі вокнамі, другія ж хіліліся, нібы ў паклонах, дажываючы свой век. I ні ў адной з іх не было шчасця і дастатку.

Беднасць панавала ўсюды. Адкуль жа быць заможнымі сялянам, калі пясчаная і камяністая зямля давала мізэрныя ўраджаі. Не ў кожнай сям'і хапала хлеба. Таму бацькі аддавалі ў наймы сваіх дзяцей у другія вёскі да кулакоў і памешчыкаў, каб хоць крыху аблегчыць сваё становішча. Як сведчаць архіўныя дакументы, з Погір да пана ў маёнтак Жукоўшчына ішлі на заробкі не толькі здаровыя і маладыя, але і дзеці, і старыя. I ўсё ж беднасць не разлучала, а аб'ядноўвала вяскоўцаў. На сабраныя па капейках грошы яны купілі радыёпрыёмнік. Гэта быў першы прыёмнік у акрузе, паслухаць які прыходзілі не толькі пагіране, а і жыхары суседніх вёсак.

У 30-я гады ў каго-нікаго паявіўся всласіпед, хоць моладзь да касцёла на фэст хадзіла басяком. А калі і быў у каго абутак, дык абуваліся перад храмам.

Сялянскім хлапчукам і дзяўчынкам было не да вучобы. Толькі сын лавачніка змог закончыць у Вільні гімназію.

Рэдкімі былі прыезды ў вёску Ігната, але заўжды яны выклікалі радасныя пачуцці і гонар землякоў. Яны прыходзілі да яго на сустрэчу, каб паслухаць, што робіцца ў свеце, як будаваць свас далейшае жыццё, змагацца з несправядлівасцю і галечай. Ігнат не прамінаў падкрэсліваць аб нацыянальнай годнасці беларусаў.

— Вось вы спяваеце песні на польскай мове. А хіба ж няма добрых беларускіх песень?

— Можа і ёсць, — чуў у адказ. — Але дзе ж іх узяць?

Аднойчы ён паабяцаў прыслаць ім тэксты беларускіх песень. I, як успамінае вясковы старажыл Іван Пятровіч Шыдла, слова сваё Ігнат стрымаў. Колькі радасці было, гуртом вывучалі гэтыя песні, а потым спявалі на святах і вяселлях. Асобныя з іх і цяпер спяваюць у вёсцы.

Такія гутаркі адкрывалі вочы сялянам на прычыны іх бядняцкага жыцця, сеялі ў душах нянавісць да паноў і памешчыкаў, якія бязлітасна эксплуатавалі іх працу. Яны разумелі, што толькі ў з'яднанні беларусаў у адзіную сям'ю жыццё стане лепшым і заможным. Не заставаліся непрыкметнымі прыезды Ігната ў вёску і з боку мясцовых улад. Стараста і жандары папярэджвалі мужыкоў: маўляў, не слухаёце гэтага прапагандыста, ды і самому Ігнату пагражалі, каб не збіраў вяскоўцаў, не парушаў парадкаў. Але гэта не дзейнічала, людзі ўсёроўна ішлі, каб паслухаць, як яны казалі, разумнага чалавека. А калі Ігнат ад'язджаў, праводзілі ўсёй вёскай.

I зноў дарога з Погір павяла Ігната ў людзі, але ўжо ў сталым узросце, калі яго прызвалі ў царскую армію.


І.С. Місарэвіч, М.Д. Каралёў.

Ігнат Дварчанін: Праца ў белнацкаме

Савет Народных Камісараў начале з У.I. Леніным выдаў Дэкрэт "Аб праве нацый на самавызначэнне". Гэтае права рашылі выкарыстаць Вялікая Беларуская рада і БАК (Беларускі абласны камітэт, створаны пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе).

У снежні 1917 года яны склікалі Усебеларускі Кангрэс (з'езд) для вырашэння пытання "аб краявой уладзе". На Усебеларускім кангрэсе Дварчанін выбіраецца ў пашыраны прэзідыум і, як былы вайсковец, уваходзіць у ваенную секцыю. Многія дэлегаты з'езда ведалі яго як таленавітага журналіста, чыталі яго вершы, вострыя па тэматыцы артыкулы. Таму ўвялі ў склад рэдкалегіі газеты "Беларуская Рада". Шмат сіл ён аддаваў гэтаму выданню, хоць і ў ваеннай секцыі быў амаль незаменны. У час работы кангрэсу ён адпачываў не больш 3-х гадзін і здзіўляў сваіх калег працаздольнасцю.

Кангрэс выказаўся за перадачу яму ўсёй улады ад Савета Народных Камісараў, які раней ужо ўсталяваў Савецкую ўладу ў Заходнім краі. Гэта прывяло да таго, што Савет Народных Камісараў вымушаны быў распусціць кангрэс. Пашыраны прэзідыум і Савет старэйшын кангрэса былі арыштаваны, у тым ліку і Ігнат Дварчанін. Праз тыдзепь яго выпусцілі з турмы. Пасля вызвалення з-пад арышту Днарчанін працаваў карэспандэнтам у газеце "Вольная Беларусь". Зноў на старонках гэтай газеты з'явіліся яго вершы, артыкулы. Але Ігнат нядоўга папрацаваў тут. Захварэў бацька, які знаходзіўся ў бежанстве са старэйшымі дзецьмі ў Новачаркаску, а маці з малодшымі дзецьмі находзілася ў Погірах, даглядала гаспадарку. Лёс бежанцаў быў добра вядомы Ігнату, ён бачыў іх па дарогах вайны. Гэта была стыхія. Але стыхія, падпарадкаваная логіцы вайны: як мага далей і хутчэй адыйсці ад месц баёў. Асноўную масу гэтых пакутных людзей складалі старыя і зусім яшчэ малыя дзеці са збляднелымі перапалоханымі тварамі, у наспех накінутай вопратцы. Хто ўсеўся на торбс з рэчамі, хто ішоў каля фурманак, у многіх за плячамі вузялкі з рэчамі. Толькі дзіцячы плач, ды пагоня коней нарушалі гэты аднатонны шум.

I бацьку дастаўся такі ж лёс. Гэта ж загналі ў такую далячынь - ажно ў Новачаркаск.

У студзепі 1918 года Ігнат дабраўся да Новачаркаска. Толькі дзе ж было знайсці іх, калі горад быў запалонены бежанцамі і гарадскія ўлады не ведалі, хто дзе зарэгістраваны і, наогул, не ведалі, хто дзе жыве. Толькі выпадкова, пасля доўгага блукання, напаткаў брата Гіляра. Радасці не было канца, калі той паведаміў, што ўсе жывыя.

Вярнуцца назад Ігпат не змог, таму што Мінск у лютым 1918 года быў акупаваны немцамі, ды і Новачаркаск апынуўся ў руках атамана Каледзіна.

Каб не быць мабілізаваным у белую армію, як былы афіцэр, Ігнат запісаўся бежанцам, уладкаваўся на працу чорнарабочым. Пасля вызвалення Новачаркаска Чырвонай Лрміяй у сакавіку 1918 года ён наладзіў сувязі са старымі сябрамі Язэпам Лявонавічам Дылам і Дзімітрам Фёдаравічам Жылуновічам. Дарэчы адрасы іх на шчасце захаваліся. Неўзабаве Ігнат атрымаў тэлеграму паступнага зместу:

"Белкамісарыят збірае лепшых работнікаў для культурна-асветнай работы. Шлём Вам запрашэнне і дакумент на ўезд у Маскву. Абдумайце. Рыхтуйцеся выязджаць. (Камісар Чарвякоў)".

Тэлеграма акрыліла Ігната і ён хуценька сабраўся ў дарогу, развітаўся з роднымі і разам з сястрой Вольгай выехаў у Маскву. Тут ён з галавой акунуўся ў работу ў якасці сакратара культурна-асветнага аддзела Беларускага Нацыянальнага Камісарыята (Белнацкама). Гэта быў вельмі кароткі адрэзак часу, але насычаны падзеямі бурлівага жыцця. Працягвалася імперыялістычная вайна. 3 усіх бакоў на маладую Савецкую рэспубліку наступалі войскі Антанты, белагвардзейцы. За незалежнасць Беларусі ў той час вялі барацьбу дзве процілеглыя палітычныя сілы, з рознымі поглядамі на незалежнасць: пры Народным Камісарыяце па правах Нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі Беларускі Нацыянальны Камісарыят і Беларуская Народная Рада (БНР), што таксама ўскладняла работу Белнацкама. Беларускі Нацыянальны Камісарыят праіснаваў з 14 лютага 1918 года да стварэння Беларускай ССР у сакавіку 1919 года. Перад Белнацкамам стаяла галоўная задача — забеспячэнне перамогі Савецкай улады ў Беларусі і ўтварэнне рэспублікі прыкладна ў этнаграфічных граніцах згодна з картай прафесара Я.Ф. Карскага. У Белнацкаме было 8 аддзелаў, сярод іх найбольш важныя: статыстычны, культурна-асветны, юрыдычны, працы, бежанскі, ваенны. Цэнтральнае месца займаў культурна-асветны. Чаму? Таму што беларускі край быў адзін з самых адстаючых царскіх акраін. Амаль усё населніцтва было неадукаваным. Нават тыя пачатковыя школы, якія меліся ў вёсках, былі знішчаны вайной. Частка настаўнікаў і выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх школ эвакуіраваліся ў Расію. Аддзел паставіў перад сабой задачу знайсці гэтых людзей, прыцяшуць іх да работы па спецыяльнасці. Але ў той час гэта было не лёгка зрабіць. Ігнату даручылі скласці зварот да настаўнікаў-беларусаў і надрукаваць яго ў газетах. Праз два дні тэкст быў прадстаўлены на зацвярджэнне ў аддзеле. Яго ўхвалілі і ён быў надрукаваны ў "Правде", "Известиях" і органе Белнацкама "Дзянніцы". У звароце гаварылася, што вучні і настаўнікі павінны звяртацца ў Белнацкам, ствараць беларускія гурткі і школы, па магчымасці абяцалася дапамога. Зварот заканчваўся вершаванымі словамі:

"Вас праца жджэ, народ вас просіць.
Вы, вы яго надзея, цвет".

Адозва дайшла да беларусаў. 3 Калугі, напрыклад, пісалі, што вучні-беларусы аддадуць усе свае сілы на карысць роднага народа і краю, прасілі дапамагчы ім падручнікамі.

Газета "Дзянніца" з'яўлялася асноўным арганізатарам і прапагандыстам, якая распаўсюджвалася сярод беларусаў у Расіі, на тэрыторыі Беларусі. Рэдагаваў "Дзянніцу" Д. Жылуновіч (Цішка Гартны). У многіх нумарах газеты з'яўляліся артыкулы Ігната. Тут былі надрукаваны яго вершы "Думка", "Гудок", "Мусі трэба так", "Песня сэрца".

Культурна-асветны аддзел працаваў зладжана і ініцыятыўна. У гэтым немалая заслуга Ігната, як сакратара гэтага аддзела. Па яго ініцыятывс ў Маскве быў створаны Беларускі Народны Універсітэт-лекторый. Сюды залічваліся, у першую чаргу, настаўнікі пачатковых і сярэдніх школ, а таксама супрацоўнікі Белнацкама. Хто не меў жылля, грошай, тым прадастаўляўся інтэрнат і было арганізанана харчаванне ў сталоўцы. Вядома, у Нацкаме не заўжды хапала сродкау, таму ён звяртаўся за дапамогай у Камісарыят Народнай Асветы РСФСР. У архівах захавалася запіска ў харчовы аддзел Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў за подпісам I. Дварчаніна, у якой выказана просьба культурна-асветнага аддзела Белнацкама сумесна з Камісарыятам Народнай асветы адпусціць неабходныя прадукты для харчавання з 8 ліпеня па 31 жніўня на 100 чалавек.

Ва ўніверсітэце працавалі чатыры цыклы: беларусазнаўства, сацыяльна-палітычных навук, агульна-педагагічны, прыроданавуковы. Лекцыі чыталі вядомыя беларускія вучоныя прафесар У.I. Пічэта, Е.С. Кончар і другія. Закончыўшыя каротка-тэрміновыя курсы пры ўніверсітэце раз'язджаліся па беларускіх школах Расіі і Беларусі, многія з іх сталі актывістамі Белнацкама.

21-23 ліпеня 1918 года ў Маскве праходзіла нарада настаўнікаў школ Беларусі. На нараду былі вынесены пытанні: Задачы Савецкай улады ў галіне школьнага будаўніцтва (Н.К. Ульянава-Крупская); даклад культурна-асветнага аддзела Беларускага Нацыянальнага Камісарыята (Ф.Ф. Турук); сучаснае становішча настаўніцтва і школ Беларусі (П.А. Урбановіч); даклады з месц; агульны план арганізацыі справы народнай адукацыі ў Беларусі (Мазур, I. Дварчанін); распрацоўка плана рээвакуацыі навучальных устаноў Беларусі ў сувязі з іх фінансаваннем (М.О. Арлова); арганізацыйныя пытанні.

У будынку педагагічнага інстытута імя Шалапуціна, у пакоі Беларускага Народнага ўніверсітэта сабралася больш за 100 настаўнікаў з абодвух частак Беларусі. Акрамя дэлегатаў-настаўнікаў, на нараду прыйшлі прадстаўнікі Усерасійскіх настаўніцкіх курсаў, слухачы Беларускага народнага ўніверсітэта, настаўнікі-дэлегаты Усерасійскага з'езда бежанцаў з Беларусі. У спісе ўдзельнікаў нарады былі будучы міністр асветы БССР Платон Саевіч, настаўнік Аляксандр Куляшоў - бацька народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, этнограф і фалькларыст Ісак Сербаў.

У дакладзе Н.К. Ульянавай ставілася галоўная задача — зрабіць школу адзінаю працоўнаю, дзе б тэорыя і практыка дапаўнялі адна другую. Ф.Ф. Турук выказаў заклапочанасць, каб не дапусціць развалу школьнай справы ў Беларусі. Аддзел усе намаганні накіроўвае, каб дапамагчы настаўнікам акупаванай часткі Беларусі, якія знаходзяцца зараз у надта дрэнным становішчы. П.А. Урбановіч засяродзіў увагу на палажэнні эвакуіраваных беларускіх школ і беларускага настаўніцтва, якія знаходзяцца ў становішчы поўнага развалу і безнадзейнасці.

"Дзянніца" ў справаздачы аб дакладах Мазура і Дварчаніна адзначыла, што яны як бы дапаўняюць адзін другога. Калі Мазур малюе карціну школьнай справы, якою яна павінна быць на Беларусі ў звязку з агульным будаўніцтвам школы ў Расейскай Сацыялістычнай Рэспубліцы, то Дварчанін засяродзіў увагу на тых асаблівасцях, якія павінны адрозніваць школу як школу беларускую.

Што гэта за асаблівасці? "Перш-наперш беларуская справа, гаварыў I. Дварчанін, ёсць справа разам з тым і сацыялістычная. Пад імем беларусаў разумеецца ня ўвесь народ з усімі класамі, а толькі адзін клас працавітай беднаты і сялян, работнікаў. Буржуазія ў нас жыдоўская, памешчыцтва - польскае, чыноўніцтва - вялікарускае. Царскі ўрад быў зацікаўлены, каб беларускі народ быў абрусеўшым. Цераз цэрквы і школы пачаў праводзіцца гэты прыпцып абрусіцельства, які цяжкім пластарам лажыўся на народ, вызываючы ў ім устыд за сябе, што ён належыць да нейкае нізшае нацыі, гаворыць толькі на "простай" мужыцкай мове, так што пры сустрэчы з гаворачым па-расейску ёп знімаў шапку.
Апроч таго, справа ў тым, што рускі насадзіцельны нацыяналізм, ня маючы прыпынку сярод беларусаў, знайшоў перашкоду сярод польскіх нацыяналістаў, якія цераз касцёлы і школы працавалі над асіміляцыяй беларусаў, але ў польскі бок. Беларусы раздзяліліся на два варожых станы і замест таго, каб разам з'яднаўшыся ісці проць сваіх агульных прыгнятальнікаў, біліся сярод сабою. Інтэлігенцыя беларуская пайшла ў другія бакі і таксама пачала змагацца паміж сабою, а на народ перастала глядзець. Праз гэта народ той цёмны, такі забіты. Сацыялістычная ўлада павінна рабіць іначай. Школа беларуская павінна атрымаць аўтаномію, дзе поруч з агульнымі заданнямі сацыялістычнай школы, павінны быць уведзены асобныя прадметы беларускай мовы, літаратуры і наогул беларусазнаўства. Дзеля таго, каб народ беларускі пазнаў самога сябе і лічыў сябе ня нізшым пасярод другіх, а чуў сябе, як роўны з роўнымі" (“Дзянніца, 1918 г., 26 жніўня).

Не без непасрэднага ўдзелу I.С. Дварчаніна рыхтаваліся і былі прыняты рэзалюцыі нарады настаўнікаў, асноўны змест якіх заключаўся ў тым, што беларускаму народу пагражае культурнае і духоўнае здзічэнне, калі неадкладна не будуць прыняты ўсе магчымыя меры да аднаўлення на новых пачатках школ, разбураных чатырохгадовай імперыялістычнай вайной. Для рашэння гэтай задачы нарада прызнала: неабходна ў першую чаргу правесці рээвакуацыю навучалыіых устаноў, хаця б у неакупаванай частцы тэрыторыі Беларусі.

Па пытанню аб характары бўдучай школы нарада выказалася ў тым сэнсе, што яна ўхваляе карэннае пераўтварэнне справы народнай адукацыі на пачатках стварэння адзінай працоўнай школы.

Да правядзення ў жыццё плана рээвакуацыі навучальных устаноў усіх тыпаў, эвакуіраваных па абставінах ваеннага часу, нарада лічыць неабходным захаваць іх ад ліквідацыі перайменавання і замацавання іх на месцах, і ўвогуле не прадпрыймаць ніякіх мер без згоды Беларускага Нацыянальнага Камісарыята.

У рэзалюцыі аб фінансаванні навучальных устаноў гаворыцца, што для ўзнаўлення і захавання нармальнага жыцця школы ў Беларусі неабходна аказанне ёй матэрыяльнай падтрымкі з боку цэнтральных устаноў Савецкай Расіі. Фінансаванне ўсіх эвакуіраваных навучальных устаноў павінна прадаўжацца на агульных асновах з навучальнымі ўстановамі Савецкай Расіі.

Па ініцыятыве I. С. Дварчаніна ў Маскве было арганізавана таварыства беларускіх вучоных. Ігнат Дварчаніп за час працы ў Белнацкаме падтрымліваў цесныя сувязі з Язэпам Лявонавічам Дылам - беларускім грамадскім дзеячам і пісьменнікам, Алесем Бурбісам - адным з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, Анатолем Восіпавічам Бонч-Асмалоўскім - вядомым рэвалюцыянерам-народнікам, дзеячам арганізацый "Зямля і воля" і "Чорны перадзел" - членам Уладзімірскага губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Ігнат Дварчанін сустракаўся з дзеячамі розных узроўняў, поглядаў і ідэйных плыняў, што не магло не аказаць уплыву на вызначэнне яго далейшай жыццёвай пазіцыі.

Для каардынацыі дзеянняў у межах усёй Савецкай Расіі пры Народным Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў была створана Культурна-асветная камісія з прадстаўінкоў культурна-асветных аддзелаў пры ўдзеле прадстаўніка Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцяў. 17 ліпепя 1918 года I.С. Дварчанін удзельнічаў ад Беларускага культурна-асветнага аддзела ў пасяджэннях вышэйназванай камісіі пры Народным Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў. Ён быў прызначаны пастаянным прадстаўніком ад культурна-асветнага аддзела Белнацкама ў Культурна-асветнай камісіі.

За час знаходжання ў Белнацкаме ён папоўніў свае веды, набыў практыку дзяржаўнай работы, стаў адным з актыўных дзеячаў беларускай інтэлігенцыі.

І.С. Місарэвіч, М.Д. Каралёў.

У салдацкім шынялі

На зборным пункце ў Слоніме стаяў суцэльны гоман. Сотні навабранцаў запоўнілі даволі прасторны двор вайсковага ведамства. Частка людзей ужо была апранута ў вайсковую форму і "пакупнікі" з фронта гучна выкрыквалі каманды, выстройваючы ў няроўныя рады новаспечаных салдат.

Нехта ў натоўпе зацягнуў сумную песню, спрадвечную спадарожніцу навабранцаў:

Последний нынешний денечек
Гуляю с Вами я друзья...

На зборным пункце Ігнат асабліва адчуў, у якую трагедыю ўцягнула людзей імперыялістычная вайна. Гэтыя сумныя расставанні маці з сынам, іх слёзы, развіталыіыя абдымкі, пацалуНкі з роднымі і блізкімі моцна ўразілі яго. I ён міжволі падумаў, што многія з гэтых людзей ніколі ўжо больш не ўбачацца. I ці давядзецца яму вярнуцца ў родныя Погіры, убачыць сваіх.

- Чаму спазніліся амаль па суткі? - Прыняўшы па-вестку, упіўся поглядам у Ігната афіцэр. — Не ведаеш, які зараз час?

- Ведаю, але... - пачаў апраўдвацца Ігнат.

- Ніякіх але, — абарваў яго афіцэр. I звярнуўся да прапаршчыка: у вашу каманду.

Так Ігнат у маі 1915 года ўпершыпю апрануў шэры салдацкі шынель. А неўзабаве ў маршавай роце прыбыў пад Коўна на фронт.

Многія сялянскія хлопцы, як і Ігнат, былі не абучаныя вайсковай справе. Таму малодшым камандзірам і афіцэрам-франтавікам такія ваякі дастаўлялі нямала клопатаў. Аднак яны цярпліва адносіліся да "сырога матэрыялу", як называлі навічкоў, вучылі іх стральбе, хадзіць у атаку і штыкавому бою.

Ігнат заўважыў, што франтавыя афіцэры з большай добразычлівасцю адносяцца да салдат, чым падцягнутыя, выхаленыя, з да бляску начышчанымі ботамі тылавікі.

Да радавога Ігната Дварчаніна ўзводны адносіўся прыхільна з першых дзён, бо заўважыў у ім здольнага і кемлівага байца. I, сапраўды, Ігнат выдзяляўся сярод салдат узвода. Да прызыву ў армію ён закончыў школу падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ і нават настаўнічаў. Ды і вырас у сям’і настаўніка.

У вольную ад франтавых спраў хвіліну камандзір узвода запрашаў іншы раз Ігната ў сваю зямлянку. Нават частаваў гаклянкай гарбаты і вёў з ім гутаркі на розныя тэмы: распытваў пра яго жыццё, расказваў пра сваё, калі-нікалі адкрыта выказваў незадавальненьне распачатай царскім урадам вайной, беспарадкамі, якія пачыналіся ў арміі, аб чыноўніках-бюракратах...

— Колькі забітых і пакалечаных, — гаварыў ён, — і мы не ведаем, што заўтра будзе з намі, а думаеш, у вёсцы тваёй палепшае жыццё?

Такая адкрытасць камандзіра некалькі пасцярожвала Ігната. Але ён дачуўся, што ў палку існуе нейкая група рэвалюцыйна настроеных салдат і афіцэраў. Таму думаў, што і яго камандзір - аднадумец тых рэвалюцыянераў, і рашыў спытаць пра гэта, усё падбіраў зручны момант. Але пачасціліся артылерыйскія абстрэлы баявых пазіцый, усё часцей даводзілася адбіваць наступ варожых салдат.

У адзін з такіх неспакойных франтавых будняў камандзір узвода ўзняў салдат у контратаку. Ігнат заўважыў, як ён раптам пахіснуўся на бягу і ўпаў. Параненага камандзіра ён выцягнуў у тыл. А калі санітары перавязалі ўзводнага, той раскрыў вейкі, ціхім голасам падзякаваў Ігната і паведаміў, што ён хадайнічаў у штабе палка, каб у ваеннае вучылішча паслалі яго, Ігната, бо паступіла такая дырэктыва.

Афіцэр гаварыў праўду. Ігната ў хуткім часе выклікалі ў штаб палка і адкамандзіравалі ў Цвер. У Цверскім рэальным вучылішчы вытрымаў іспыты на вольнаапрадзяляючага 2-га разраду. Пасля чаго быў накіраваны ў 1-го Арыенбаўмскую школу прапаршчыкаў. Пасля заканчэння школы ў верасні 1916 г. быў накіраваны зноў на Заходпі фронт у 43 Сібірскі стралковы полк.

За той час, пакуль Ігнат вучыўся ў ваенным вучылішчы, у дзеючай арміі адбыліся значныя змены. ІІачасцілася дызерцірства з фронту, салдаты не заўжды падпарадкоўваліся загадам камандзіраў, пачалі стварацца салдацкія камітэты, якія вялі прапаганду супраць вайны і г.д. Аб гэтым сведчаць архіўныя дакументы. Так, напрыклад, Генеральны штаб сваім загадам папярэджваў камандуючага Мінскай ваеннай акругай аб тым, што ў праязджаючых нізшых чыноў даволі часта выкрываюцца выпадкі фіктыўных праязных дакументаў і адпускных білетаў і ўсякага роду пасведчанняў на бланках і з пячаткамі часцей дзеючых армій.

Беглі з фронту не толькі на цягніках і фурманках, а яшчэ больш пакідалі салдаты акопы і прабіраліся да родных мясцін ляснымі сцяжынкамі пад прыкрыццём ночы.

Хвалявала царскіх ваенных чыноў і тое, што ў вайсковых падраздзяленнях дзеючай акругі ўсё часцей паяўляюцца агітатары-рэвалюцыянеры, падпольныя лістоўкі і пракламацыі. У адным з загадаў начальніка Мінскай ваеннай акругі гаворыцца, што ўсе лістоўкі і пракламацыі, якія тайна распаўсюджваюцца ў вайсковых часцях, збіраць і тэрмінова высылаць у штаб акругі, а старшаму афіцэрскаму саставу строга сачыць за падначаленымі ніжнімі чынамі і прымаць адпаведныя меры.

Рэвалюцыйны настрой ахапіў і байцоў 43-га Сібірскага стралковага палка. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў і прапаршчык Ігнат Дварчанін. I ў першыя дні па фронце і потым, калі апынуўся ў цэнтры Расіі, ён пераканаўся, што царскае самадзяржаўе няшчадна эксплуатуе людзей і супраць яго трэба змагацца. Аб гэтым ён гаварыў са сваімі сябрамі і вакол яго стваралася група аднадумцаў. Перш за ўсё былі аднапалчане-беларусы. Трэба адзначыць, што паміж рэвалюцыйна настроенымі салдатамі, аб'яднанымі ў гурткі розных франтавых часцей, устанаўліваліся сувязі. Гэта давала магчымасць абменьвацца літаратурай, больш арганізавана планаваць і праводзіць агітацыйную работу сярод салдат і афіцэраў. Такім чынам, Ігнат Дварчанін пазнаёміўся з кіраўнікамі рэвалюцыйных гурткоў беларусаў-вайскоўцаў Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Аляксандрам Чарвяковым, Осіпам Дылам і іншымі.

Зацягнуўшаяся імперыялістычная вайна, разруха ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, яшчэ большае збядненне людзей, бяздарнасць вышэйшага камандавання на франтах — усё гэта выклікала гнеў працоўных мас і салдат на фронце і ў канчатковым выніку з’явілася прычынай падзення царскага самадзяржаўя. Да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы Урад. Але і ён ужо не змог спыніць разрухі на фронце і ў краіне, хоць і выдаваліся больш лаяльныя загады і абяцанні Керанскага і яго стаўленікаў. Гэтыя напалову дэмакратычныя рашэнні Часовага Ўрада не прыносілі плёну. Вайна працягвалася і паяўляліся больш суровыя загады, як, папрыклад, вось гэты, разасланы Генеральным штабам ва ўсе воінскія часці дзеючай арміі. У ім гаварылася аб спыненні палітычнай барацьбы ў войсках, узмацненні баявой магутнасці арміі, усім вайсковым арганізацыям і камісарам прыпісвалася стаць у строгія рамкі дзелавой работы, пазбаўленай палітычнага нецярпення і падазрэння... Аднак, "палітычнага нецярпення і падазрэння" войскі не пазбавіліся.

Так, да сярэдзіны 1917 года адбыўся I з'езд беларусаў-воінаў Заходняга фронту, на якім у парадак дня было унесена і пытанне аб кандыдатурах у члены Устаноўчага Сходу Расіі. Актыўны ўдзел у рабоце з'езда прыняў Ігнат Дварчанін. Ён быў выбраны членам Выканаўчага Камітэта. На пасяджэнні Выканаўчага Камітэта Заходняга фронту прадстаўнікі іншых франтоў выбіралі членаў Цэптральнай беларускай вайсковай Рады (ЦБВР). Бурна абмяркоўваліся кандыдатуры ва Устаноўчы Сход. Пасля доўгіх спрэчак і дэбатаў былі зацверджаны кандыдатуры 14 найбольш актыўных дзеячоў, сярод іх: Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч, Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч, Дыла Осіп Лявонавіч, Мамонька Іосіф Аляксандравіч і іншыя. Крыху пазней Ігнат Дварчапін прадстаўляў ад імя I з'езда беларусаў-воінаў Заходняга фронту і Беларускай сацыялістычнай грамады гэты спіс на зацвярджэнне выбаршчыкаў выбарчай акругі Заходняга фронту.

Вылучаныя кандыдатуры ў дэпутаты і ва Устаноўчы Сход ад БСГ і іншых беларускіх органаў на выбарах, якія нраходзілі ў сярэдзіне лістапада 1917 года, не прайшлі. Яны яшчэ не карысталіся ў той час падтрымкай шырокіх народных мас, бо нацыяналыіая свядомасць беларусаў была нізкай.

Нягледзячы на нялёгкую вайсковую службу і палітычную дзейцасць, Ігнат знаходзіў час, каб павысіць сваю адукацыю. Ёп самастойна вывучаў нямецкую мову, алгебру і іншыя прадметы за курс сярэдняй школы. Яго імкненне да ведаў не толькі здзіўляла афіцэраў, але і прыцягвала да яго, як чалавека сур'ёзнага і мэтанакіраванага.

У ліпені 1917 года Ігнат Дварчанін як кіраўпік гуртка беларускіх вайскоўцаў быў абраны на з'езд беларускіх арганізацый і партый, які праходзіў у Мінску. Гэты з'езд абраў Цэнтральную Беларускую Раду, якая стала начале беларускага нацыяналыіага руху. Выкарыстаўшы момант развала арміі ў ліпені 1917 года, Ігнат пакідае свой полк у чыне падпаручніка і на гэтым скончылася яго вайсковая кар'сра.

Пасля звяржэння царызму актывізавала сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Узмацніліся сувязі паміж асобнымі гурткамі не толькі ў гарадах і вёсках, але і ў войску. Ішат Дварчанін удзельнічаў у рабоце з'езда Беларускай сацыялістычнай грамады, які праходзіў з перапынкамі 14-25 кастрычніка 1917 года. Як актыўнага члена партыі, з'езд зацвярджае яго сакратаром. Ігнат на з'ездзе далучаецца да левага крыла, ідэйнымі кіраўнікамі якога былі Д.Ф. Жылуновіч, А.Р. Чарвякоў і іншыя.

3 моманту свайго ўзнікнення БСГ ніколі не была аднароднай. У ёй былі розныя сацыяльныя накірункі ад буржуазна-нацыяналістычнага да рэвалюцыйна-дэмакратычнага. Усе яны маглі ўжывацца толькі да той пары, пакуль не наспеў рэвалюцыйны крызіс. К моманту гэтага з'езда, калі ўзмацнілася рэвалюцыйная барацьба, працэс размежавання ўзрос. Прадстаўійкі левай плыні асудзілі контррэвалюцыйную дзейнасць буржуазных нацыяналістычных груповак і рэзка крытыкавалі згодніцкую палітыку ЦК БСГ, які стаў на пазіцыі прымірэння канфліктуючых бакоў. Рознагалоссі былі таксама па праграмных патрабаваннях: аграрнаму, нацыяналыіаму, рабочаму; аб нацыянальных фарміраваннях.
Рэвалюцыйна-дэмакратычны кірунак у БСГ усё бліжэй і цясней злучаўся з рабочым рухам.

І.С. Місарэвіч, М.Д. Каралёў.

За новае жыцце


1918 год...
Адным з важнейшых палітычных фактараў, што садзейнічалі паспяховаму прасоўванню савецкіх войск на захад, была падтрымка іх насельніцтвам Беларусі. У чырвонаармейцах працоўныя бачылі сваіх вызваліцеляў. Імкненне Чырвонай Арміі дабіцца бяскроўнага вызвалення акупіраваных зямель знаходзіла паразуменне і з боку часткі дэмакратычна настроеных сіл нямецкай арміі. Звычайнай з'явай сталі сумесныя мітынгі чырвонаармейцаў і нямецкіх салдат, братанні.

На жаль, так было не ўсюды. Па загаду камандавання адступаўшыя германскія часці рабавалі прыватную і дзяржаўную маёмасць, разбуралі чыгунку, лініі сувязі, узрывалі масты. У данясенні камандавання 152-га палка Заходняй арміі аб падзеях у раёне Слоніма і Дзятлава паведамлялася: «На перагаворах перад заняццем Слоніма немцы абяцалі пакінуць усё ў парадку, але пасля адыходу апошняга эталона спалілі чыгуначнае дэпо, узарвалі адзін мост, а другі давялося абараняць са зброяй у руках. Пры абароне маста немцамі былі забіты два мірныя грамадзяніны і адзін паранены, а таксама паранены адзін чырвонаармеец. У Слоніме немцамі пакінута шмат узрыўчатых рэчываў. Пасля адыходу са Слоніма немцы аддалі над грабёж некалькі бліжэйшых вёсак. Насельніцтва Слоніма з радасцю сустрэла чырвонаармейскія войскі».

У гэты час на тэрыторыі Заходняй Беларусі актывізаваліся дзеянні буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Яе кіраўніцтва разглядала Гродзеншчыну як неад'емную частку «ўсходніх крэсаў», у сувязі з чым усяляк заахвочвала дзейнасць розных польскіх нацыяналістычных арганізацый, такіх, як «Страж крэсова», «Саюз палякаў з беларускіх крэсаў» і інш. Яны абвясцілі мэтай палітыкі «развіццё польскай культуры і польскага ўплыву», маючы на ўвазе ў перспектыве «перанясенне граніц Расіі як мага далей на ўсход, што знаходзяцца пад нашым уплывам». Безумоўна, некаторая частка польскага насельніцтва сімпатызавала мэтам і задачам гэтых арганізацый, уступаючы ў рады праціўнікаў Савецкай улады.

У Дзятлаве і ў шэрагу іншых раёнаў Гродзеншчыны прыход часцей Чырвонай Арміі суправаджаўся сутычкамі, якія правакавалі ўзброеныя фарміраванні польскіх нацыяналістаў. Так, пад час вызвалення Навагрудка і Баранавіч падраённы камітэт бальшавікоў арганізаваў камуністаў і тых, хто спачувалі ім, у атрад пад назвай «Камуністычны», які разам з часцямі Чырвонай Арміі прыняў бой з польскімі атрадамі пад ст. Наваельня. У баі загінуў камандзір падраздзялення камуніст Яфіменка і быў паранены мясцовы жыхар, які спачуваў бальшавікам.

Услед за выступлениям! асобных узброеных польскіх нацыяналістычных фарміраванняў на тэрыторыю Гродзеншчыны ў сакавіку 1919 г. уварваліся і рэгулярныя часці арміі Польшчы. Дзятлаўшчына апынулася ў цэнтры польска-савецкага фронту, што прахо-дзіў па лініі Вільна — Ліда — Слонім — Баранавічы. Наступление войск буржуазна-памешчыцкай Польшчы прымусіла на некаторы час забыцца пра спакойнае жыццё. Навейшыя даследаванні беларускіх і польскіх гісторыкаў пераконваюць, што ў абвастрэнні канфлікту, які ператварыўся ў вайну 1919 — 1920 г.г.., былі вінаваты абодва бакі.

Органы Савецкай улады пачалі наладжваць мірную працу: арганізавалі насяўную кампанію, забяспечылі бежанцаў харчаваннем і жыллём. У вёсках Дзятлаўшчыны пачалі стварацца рэвалюцыйныя камітэты, а дзе-нідзе выбраны валасныя Саветы.


У Дзятлаве першая партыйная ячэйка ўзнікла на базе падпольнай партгрупы, якая дзейнічала ў перыяд акупацыі.

У дакладзе Замір'еўскага падраённага камітэта партыі Навагрудскага пав. у ЦК КП(б)Б сказана, што падраённы камітэт звязаны са Слонімскім пав. цераз Дзятлаўскую ячэйку, якую даводзілася падтрымліваць літаратурай і грашыма. Ячэйка гэта па прадпісанню падраённага камітэта пасля адступлення немцаў узяла ўладу ў свае рукі. На тэрыторыі Навагрудскага пав., куды ўваходзіла на той час Дзятлаўшчына, пачалі дзейнічаць Саветы народнай гаспадаркі. 15 красавіка 1919 г. Савет народнай гаспадаркі Навагрудскага пав. прыняў рашэнне аднавіць вузкакалейную чыгуначную дарогу і звязаць ей станцыі Наваельня — Навагрудак — Замір'е.

Вялікая ўвага надавалася ўзмацненню кадравага складу арганізатараў і кіраўнікоў гаспадарчай і палітычнай дзейнасці ў Дзятлаве і навакольных паселішчах. Вясной 1919 г. Паўночна-Заходні абласны камітэт КП(б)Б накіраваў у заходнебеларускія гарады і паветы вялікі атрад партыйных і савецкіх работнікаў.

Яны арганізоўвалі органы ўлады — рэўкомы. На Дзятлаўшчыне першымі арганізатарамі рэўкомаў сталі А. А. Рамашэўскі, М. А. Мертэнс, Ф. С. Бабрукевіч, П. М. Чучэйка, I. I. Бельскі, М. Р. Гранкоўскі.

За час савецка-польскай вайны Дзятлаўшчына тройчы аказвалася ў паласе баёў, бо фронт неаднаразова прасоўваўся з захаду на ўсход, з усходу на захад. Гэтым абумоўлівалася масавая эвакуацыя людзей, маёмасці, дзяржаўнага апарату. У красавіку — маі 1919 г., выкарыстаўшы колькасную перавагу і лепшую падрыхтаванасць да вайны, польская армія разгарнула імклівае наступление ў глыб Беларусі. У пачатку ліпеня пачалося контрнаступление войск Заходняга фронта, але з-за недахопу сіл яно прыпынілася.

Да пачатку веснавой кампаніі 1920 г. у раёне Ліда — Дзятлава — Навагрудак і далей на поўдзень былі сканцэнтраваны часці 4-й польскай арміі і шэраг падраздзяленняў з групоўкі, што прыкрывала шляхі на Гродна і Вільню. Польскія легіянеры рыхтаваліся да наступления Чырвонай Арміі, стварылі моцную эшаланіраваную абарону, скарыстаўшы чыгуначныя магістралі і старыя ўмацаванні, што засталіся з часоў імперыялістычнай вайны.

У першых чыслах ліпеня 1920 г. часці Заходняга фронта пад камандаваннем М, Н. Тухачэўскага пачалі цясніць праціўніка. Наступление ў напрамку Навагрудак — Дзятлава — Ліда вялі часці 15-й арміі, якую складалі 3-я кавалерыйская брыгада 15-й каўдывізіі, 57-ы і 60-ы каўпалкі. Пераадольваючы супраціўленне 2-й і 8-й польскіх дывізій са складу 4-й арміі, злучэнні Чырвонай Арміі вызвалілі Дзятлаўшчыну ў канцы ліпеня 1920 г.

Да канца ліпеня 1920 г. Гродзенская губ. была ачышчана ад варожых войск. ЦК КП(б)Л і Б 26 ліпеня 1920 г. разгледзеў пытанне аб арганізацыі Савецкай улады ў губерні і пастанавіў: Слонімскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Кобрынскі, Брэст-Літоўскі і Сакульскі пав. перадаць Беларускаму рэўкому, які арганізуе там Савецкую ўладу.

Галоўныя задачы, што паўсталі перад органамі Савецкай улады, — мабілізацыя ў Чырвоную Армію і аказанне дапамогі фронту. Утварыліся спецыяльныя тройкі ўпаўнаважаных пры губкомах, паветах і валасцях з прадстаўнікоў армейскіх паліторганаў, работнікаў палітасветы і камсамола. Упаўнаважаныя арганізоўвалі мітынгі, чыталі даклады, лекцыі, наладжвалі ў валасцях і паветах сустрэчы і провады мабілізаваных.

Мабілізацыя ў Слонімскім павяткоме праходзіла паспяхова, штодня адпраўляліся атрады мабілізаваных і добраахвотнікаў у Чырвоную Армію. У рэзалюцыях мітынгаў несумленнымі абвяшчаліся тыя, хто хаваўся ад прызыву і хто хаваў здраднікаў працоўных.

На Дзятлаўшчыне нраводзілася энергічная работа па аднаўленні народнай гаспадаркі, пераразмеркаванні зямельных угоддзяў, камплектаванні кадрамі культурна-асветных устаноў.

3 паведамлення Слонімскага павяткома ад 17 верасня 1920 г. вядома, што ў мясцовы земаддзел паступалі неаднаразовыя просьбы і заявы як з валасцей, так і ад гарадскіх жыхароў аб арганізацыі земляробчых камун і калектыўных гаспадарак. Камуны забяспечваліся насеннем і інвентаром, які ўцалеў у панскіх маёнтках. Галоўным матывам уступлення ў камуны, як уяўляецца, было збядненне сялянскіх двароў, нястача коней і ўсведамленне таго, што аднаасобнай працай гаспадарку не адрадзіць.

Тым часам у валасцях Слонімскага павета рыхтаваліся да збору ўраджаю і сяўбы азімых. Для дакладнага ўліку ўраджаю паветрэўком накіраваў у воласці інструктараў. У Навагрудскім і Слонімскім пав. збор і здачу ўраджаю забяспечвалі 32 інструктары і савецкія работнікі.

Аднаўляліся прамысловыя прадпры-емствы, іншыя аб'екты народнай гаспадаркі. Па даных эканамічнага аддзела Слонімскага павяткома, на 4 жніўня 1920 г. у павеце зарэгістраваны 150 фабрык і заводаў, з чаго можна зрабіць выснову, што прамысловасць на Слонімшчыне была добра развіта. Выдзяляліся, акрамя Слоніма, мястэчкі Дзятлава і Наваельня (адзначалася гарбарная вытворчасць і перапрацоўчая прамысловасць пры дастатковай колькасці сыравіны для іх).

У дакументах павятовага камітэта звярталася ўвага на тое, што пры адступленні польскія войскі разабралі або вывезлі некаторыя машыны і механізмы, асабліва чыгуначнае абсталяванне. Але рабочыя Слоніма і Наваельні зрабілі ўсё магчымае, каб хутчэй наладзіць вытворчасць.

Праводзілася рэгістрацыя медыцынскіх работнікаў, настаўнікаў, выхавальнікаў пазашкольных устаноў, артыстаў, музыкантаў, іншых спецыялістаў. Аддзел народнай асветы Слонімскага паветрэўкома браў на ўлік прадметы, якія мелі культурную каштоўнасць і мастацкае значэнне, рыхтаваў да адкрыцця дзіцячыя дамы. Быў выдадзены указ аб нацыяналізацыі аптэк.

Такім чынам, з верасня 1920 г. на Дзятлаўшчыне пачалося пастуновае наладжванне мірнага жыцця, штодзённая работа па ліквідацыі вынікаў доўгіх гадоў вайны.

Аднак галоўнае камандаванне Чырвонай Арміі недаацаніла ўзровень баяздольнасці польскай арміі, якая да таго часу змагла падрыхтаваць значныя рэзервы, добра ўзброеныя і экіпіраваныя за кошт дапамогі Францыі, іншых саюзнікаў па антысавецкай кааліцыі. Былі дапушчаны і сур'ёзныя палітычныя пралікі, што выявіліся ў лозунгах пераносу пралетарскай рэвалюцыі на тэрыторыю Польшчы.

Узброеныя сілы Польшчы паставілі часці Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў вельмі небяспечнае становішча. Чырвоная Армія пад пагрозай флангавага акружэння спыніла рух у глыб Польшчы, а затым і адступіла на цэнтральным участку фронту, несучы немалыя страты. Вырысоўвалася змрочная перспектыва зацяжной вайны. У такіх абставінах Савецкі ўрад прапанаваў Польшчы заключыць мірнае пагадненне.

Па такіх вось прычынах з канца верасня 1920 г. тэрыторыя Дзятлаўшчыны надоўга апынулася ў складзе Польшчы. Пры падпісанні мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 г. у Рызе польскія ўлады абавязаліся забяспечыць свабоднае раз віццё ўсіх народаў, якія насяляюць «усходнія крэсы» — так пачалі называцца Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна. Але неўзабаве пасля падпісання міру кіруючыя колы Польшчы перасталі ўтойваць сапраўдныя мэты «крэсавай палітыкі», накіраванай на нястрымную эксплуатацыю насельніцтва.

Выдатны дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Браніслаў Тарашкевіч, выступаючы ў польскім сейме, казаў: «Калі вы не ведаеце, што такое Нясвіж, што такое Радзівіл, то спытайце сялян — там няма рэспубліканскай улады. Там існуе толькі ўлада князя Радзівіла... там існуе прыгон у поўным сэнсе гэтага слова!»

І. А. Фёдараў, Я. А. Місарэвіч

Праз гады выпрабаванняў i мужнасці


(1921-1939)

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, заключанага паміж Савецкай Расіяй і Польшчай 18 сакавіка 1921 г., з каранных беларускіх земляў да Польшчы адышлі цяперашнія Гродзенская, Брэсцкая і паўночна-заходнія раёны Мінскай і Віцебскай абласцей. Гэтыя землі атрымалі назву Заходняя Беларусь, або «крэсы ўсходнія». Такім чынам плошча звыш 12 тыс. км2 з насельніцтвам (1931 г.) 4,6 млн. чалавек стала калоніяй польскіх памешчыкаў і капіталістаў. Прамысловасць тут не развівалася. Эканоміка Заходняй Беларусі ў 1939 г. так і не паднялася вышэй узроўню 1913 г.

У Дзятлаўскім раёне 41 памешчык меў больш 33 тыс. га зямлі, 50 асаднікаў валодалі 1670 га.

У Заходняй Беларусі налічвалася звыш 70 тыс. батракоў. У 1931 г. у сельскай гаспадарцы мелася каля 700 тыс. чалавек «лішніх рук», што складала 50 % усіх працаздольных. Гэтыя людзі вымушаны былі працаваць на лесараспрацоўках, займацца сезоннай і падзённай працай у памешчыкаў, кулакоў і асаднікаў. У пошуках работы і лепшай долі многія выязджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Амерыку, Аўстралію. 3 1925 па 1938 г. у іншыя краіны эмігрыравалі 78 тыс. чалавек.

Сацыяльны прыгнет цесна пераплятаўся з нацыянальным бяспраўем. Польскія ўлады праследавалі беларускую культуру, праводзілі насільную паланізацыю. Яны адмаўлялі існаванне беларускага народа, яго права на развіццё мовы і культуры, закрывалі беларускія школы. Калі ў 1918 — 1919 гг. тут дзейнічала каля 400 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі і 5 гімназій, то да 1939 г. улады іх закрылі. Колькасць непісьменных складала амаль палову насельніцтва. Людзі, якія па свайму паходжанню, духоўнаму складу, традыцыях, мове належалі да этнічнай агульнасці беларусаў, былі пазбаўлены права называцца беларусамі.

Цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, палітычнае бяспраўе працоўных з'явіліся базай, на якой рос і развіваўся рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

3 1918 па 1924 г. у Заходнюю Беларусь вярнуліся каля 700 тыс. бежанцаў. Сярод іх былі і дзятлаўчане, многія з іх — удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны: А. I. Яновіч, Р. М. Дзянісік, I. I. Шумскі, Н. К. Кардаш. На радзіме яны разгарнулі рэвалюцыйную агітацыю, выступалі арганізатарамі барацьбы сялянскіх мае супраць памешчыкаў, асаднікаў, акупацыйных улад.

Многія ішлі ў лясы і стваралі там партызанскія атрады. У Дзятлаўскай зоне партызанскай барацьбой кіраваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. У Музеі народнай славы захоўваецца дакумент, які сведчыць, што ў міжрэччы Шчары і Немана партызаны разграмілі карны атрад.
Аднак рэвалюцыйная і нацыянальна-вызваленчая барацьба мела стыхійны характар. Узнікла неабходнасць стварэння рэвалюцыйнай партыі.

У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася першая (нелегальная) канферэнцыя Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Канферэнцыя аформіла КПЗБ як тэрытарыяльна-аўтаномную партыйную арганізацыю ў складзе Кампартыі Польшчы. 3 гэтага часу рэвалюцыйная барацьба стала мэтанакіраванай. Арганізатарамі і кіраўнікамі КПЗБ былі I. К. Лагіновіч, С. А. Мертэнс, А. С. Славінскі, М. С. Арэхва і інш.

Дзятлаўскі райком КПЗБ спачатку ўваходзіў у Баранавіцка-Слонімскую акругу, а ў 30-я гады — у склад новаўтворанай Навагрудскай. У лады арыштоўвалі камуністаў, збівалі, калечылі, высылалі ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Паліцыя праводзі ла масавыя арышты не толькі камуністаў, камсамольцаў, але і беспартыйных актывістаў. У 1936 г. у турмах пакутавалі 16 тыс. палітычных зняволеных. Асаблівай жорсткасцю вызначалася Навагрудская турма, якую празвалі «катоўняй».

Аднак ні турмы, ні катаванні, ні праследаванні не аслаблялі рэвалюцыйны рух, а выклікалі яшчэ большую нянавісць да акупантаў. Былы сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ А. I. Багданчук успамінаў: «У той час у Навагрудку і навокал яго было прынята замест звычайнага «Добры дзень» вітаць узнятай рукой са сціснутымі ў кулак пальцамі і словамі «На акупанта». Адказвалі: «Заўсёды гатоў!».

На тэрыторыі цяперашняга Дзятлаўскага р-на было тры падрайкомы КПЗБ — Наваельненскі (1926), Казлоўшчынскі (1929), Дзятлаўскі (1930). Сакратарамі падрайкомаў у розны час былі: Дзятлаўскага — Браніслаў Іванавіч Ленка, Казлоўшчынскага — Віктар Ісідаравіч Мазоль, Наваельненскага — Навум Кандратавіч Кардаш. Ячэйкі КПЗБ на Дзятлаўшчыне дзейнічалі ў 28 населеных пунктах. Актыўнасцю выдзяляліся падпольныя арганізацыі в.в. Засецце, Зачэпічы, Погіры, Краглі, Харашкі, Ахонава, Сцяткоўшчына, г. п. Казлоўшчына і Наваельня. Яны праводзілі вялікую арганізатарскую і палітыка-выхаваўчую работу: вывешвалі сцягі і транспаранты з рэвалюцыйнымі лозунгамі, друкавалі і распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі масоўкі, мітынгі, ладзілі забастоўкі. Арганізавана прайшла забастоўка воз-чыкаў лесу ў в.в. Маскалі, Воля і Капці зімой 1933 — 1934 гг. Дзякуючы згуртаванасці, удзельнікі забастоўкі дабіліся павышэння заработнай платы амаль удвая. Такая ж забастоўка возчыкаў лесу адбылася ў в.в. Ахонава, Боцкавічы, Баравікі, а таксама на Дзятлаўскім лесапільным заводзе.

Беззямелле, непасільныя падаткі і штрафы даводзілі сялян да крайняга збяднення. Таму баявы характар насілі сялянскія выступленні супраць падаткаў у Наваельні, Азяранах, Погірах, іншых вёсках. Пра выступленні сялян в. Погіры ў 1931 г. супраць высялення на хутары і падаткаў успамінаў член КПЗБ П. I. Варабей: «Выступление погірскіх сялян прайшло арганізавана, з палітычнымі патрабаваннямі. Для расправы з удзельнікамі выступления прыбыў начальнік Навагрудскай дэфензівы, была сцягнута паліцыя з многіх паліцэйскіх участкаў».

Правядзенне тайных мітынгаў і масовак было справай адказнай і небяспечнай. Перад удзельнікамі выступалі з прамовамі падпольныя работнікі партыі. Мітынгі і масоўкі праводзілі часцей за ўсё ў лесе. Такімі месцамі былі невялікі лясок каля галаўлёўскіх могілак, хата Піліпа Дудара ў Талкунах, могілкі ў Баравіках, лес каля в. Краглі, Лагуцьеўскі лес каля Колак.

Восенню 1934 г. на Яварскім балоце ў Ліпічанскай пушчы адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Удзельнікі мітынгу рашылі вывесіць на Кастрычніцкія святы чырвоныя сцягі ва ўсіх навакольных вёсках. Рашэнне выканалі.

Падпольшчыкі не толькі распаўсюджвалі лістоўкі, але і друкавалі іх самі. Член КПЗБ з 1928 г. Браніслаў Іванавіч Ленка ўспамінаў: «Лістоўкі мы друкавалі ў маёй хаце на шапірографе, які ўдалося дастаць у Дзятлаве». Лістоўкі друкавалі таксама і ў Казлоўшчыне ў хатах Вольгі Мазоль і Канстанціна Васюкевіча.

На Дзятлаўшчыну дастаўлялі падпольную газету «На акупанта» — орган Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Камуністычную літаратуру прывозіў на Дзятлаўшчыну і Максім Танк. У кнізе «У суровыя гады падполля» ён успамінаў: «У 1930 г. мне некалькі разоў даводзілася завозіць у раёны Навагрудчыны пачкі камуністычнай літаратуры. Першы раз, калі я вёз адозвы, набраўся многа страху. Ехаць трэба было ў вёску, размешчаную ў кіламетрах дзесяці ад мястэчка Дзятлава (маецца на ўвазе в. Погіры. — Т. П.). Калі на станцыі Наваельня я сышоў з цягніка, на пероне ўбачыў некалькі паліцэйскіх...» Літаратуру дастаўляў і Сцяпан Дзядовіч, ураджэнец в. Погіры, які на той час быў рэдактарам газет Беларускай сялянска-рабочай грамады.

Актыўнымі падпольшчыкамі на Дзятлаўшчыне былі камуністы П. Мілейка, I. Пацэль, I. Ф. Лабар, У. Д. Лабар, Р. М. Дзянісік, К. Я. Каско, Н. К. Кардаш, У. С. Трайнель, Б. I. Ленка, П. I. Варабей, I. I. Шумскі, I. П. Івашэвіч, Я. Л. Кашко, Ф. С. Бабрукевіч, К. I. Васюкевіч, А. К. Бяленка. У рэвалюцыйнай барацьбе ўдзельнічалі цэлыя сем'і: Віктар, Вольга, Уладзімір, Анатоль Мазалі, Міхаіл, Юрый, Клаўдзія, Анатоль Тарасюкі, Уладзімір, Алена, Аляксандр Лябецкія, Сафрон, Мікалай, Хвядос, Канстанцін Рэдзькі.

Многія з падполыпчыкаў прайшлі праз турмы, катаванні, праследаванні. Так, Вольгу Мазоль польскія ўлады асудзілі на 11 гадоў турмы, Алену Лябецкую і Віктара Мазаля — на 6, Канстанціна Каско — на 3 гады.

Браніслаў Ленка ўспамінаў аб жудасных засценках дэфензівы: «Мяне разам з іншымі падполыйчыкамі ў Навагрудскай турме збівалі гумавымі палкамі, улівалі праз нос ваду, разбаўленую газай альбо нечыстотамі, утыкалі пад ногці іголкі».

Дэфінзіва шырока практывала засылку ў рады Кампартыі правакатараў. На тэрыторыі Заходняй Беларусі шырока разгарнуў сваю здрадніцкую дзейнасць правакатар Стральчук, па даносах якога арыштавалі каля тысячы лепшых рэвалюцыянераў.

ЦК партыі вынес рашэнне знішчыць Стральчука.

27 студзеня 1936 г. у Віленскім акруговым судзе слухалася
справа камуністаў-падполыпчыкаў. У якасці сведкі выступаў Стральчук. Сяргей Прытыцкі ў зале суда забіў здрадніка.

Баявым памочнікам КПЗБ стаў Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). У студзені 1924 г. у Вільні адбылася першая нелегальная камсамольская канферэнцыя, якая прыняла пастанову аб стварэнні КСМЗБ. ЦК КСМЗБ разгарнуў энергічную арганізатарскую і агітацыйную дзейнасць, стварыў акруговы і раённыя камітэты камсамола. Ячэйкі КСМЗБ дзейнічалі ў Казлоўшчыне, Наваельні, Погірах, Засецці, Краглях, Баравіках, Гірычах, Ліжэйках, Ахонаве, крыху пазней — у Зачэпічах, Талкунах, Змяёўцах, Лявонавічах, Скрэндзевічах і інш.

Дзятлаўскі музей народнай славы захоўвае дакумент з 1929 г. — рапарт начальника Слонімскай турмы аб тым, што па загаду пракурора перасылаюцца ў Гродзенскую турму, як больш надзейнае месца зняволення, 16-гадовы сакратар камсамольскай ячэйкі ў Казлоўшчыне Юрка Тарасюк і 15-гадовы камсамолец-паэт Валянцін Таўлай. У пачатку 30-х гадоў адбыліся групавыя судовыя працэсы над камсамольцамі Казлоўшчыны, Погіраў, Наваельні, Талкуноў. За краты на доўгія гады трапілі Віктар і Анатоль Мазалі, Уладзімір Лябецкі, Алена Аблажэй.

Многа страху і клопату панам прычынілі зачэпіцкія камсамольцы: напярэдадні 1 Мая яны вывесілі тры чырвоныя сцягі ў Нагародавічах, а ноччу перад Вялікаднём непрыкметна ў кошыкі са «свянцоным» паклалі лістоўкі. Не раз перад рэвалюцыйнымі святамі вывешвалі чырвоныя транспаранты на царкве ў Наваельні, на чыгуначнай станцыі, на прыдарожных дрэвах і слупах каля Дзятлава, Казлоўшчыны. Чырвоныя сцягі луналі нават над паліцэйскімі ўчасткамі ў Накрышках і Ахонаве.

Моладзь в. Засецце змайстравала дэтэктарны радыёпрыёмнік і слухала перадачы з Мінска. А каб паслухаць Маскву, засецкія камсамольцы на чале з Б. Ленкам, А. Жыбко, А. Крывапустам сярод жыхароў сабралі грошы і купілі радыёпрыёмнік. Цяпер ён знаходзіцца ў Дзятлаўскім музеі народнай славы.

Юныя патрыёты ладзілі вечарынкі, развучвалі савецкія і рэвалюцыйныя песні, вялі барацьбу за школы на роднай мове, прапагандавалі ідэі рэвалюцыі. На вечарынках спявалі і свае, складзеныя мясцовымі паэтамі песні. Вершы-песні складалі таленавітыя сялянскія хлопцы Іван Івашэвіч, Аляксандр Лебедзеў, Іван Пышко, Аляксандр Бяленка.

У 1925 г. стварылася легальная масавая арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ). У праграме Грамады, абнародаванай вясной 1926 г., былі выстаўлены рэвалюцыйныя патрабаванні, якія задавальнялі інтарэсы працоўных мае: уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, улада рабочых і сялян, канфіскацыя памешчыцкай зямлі і раздзел яе без выкупу паміж сялянамі, адкрыццё беларускіх школ. Праграма Грамады знайшла гарачы водгук і шырокую падтрымку. Пачалі ўзнікаць шматлікія гурткі БСРГ. Адным з іх арганізатараў быў ураджэнец Казлоўшчыны П. У. Якубчык. Ён успамінаў: «Уся Дзятлаўшчына была пакрыта гурткамі Грамады. На 15 студзеня 1927 г. з 64 вёсак Казлоўшчынскай воласці 40 мелі гурткі Грамады, якія аб'ядналі 2000 членаў».

За паўтара года свайго існавання БСРГ стала масавай сялянскай арганізацыяй і налічвала ў сваіх радах звыш 100 тыс. членаў. Напалоханы ростам гэтай грознай сілы ўрад Пілсудскага ў студзені 1927 г. разграміў Грамаду, кінуў у турмы многіх яе кіраўнікоў і актывістаў. Працэс над БСРГ пачаўся ў Віленскім акруговым судзе 23 лютага 1928 г. На лаве падсудных сядзелі 56 чалавек — кіраўнікі БСРГ Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, П. Валошын. Разам з імі быў П. У. Якубчык з Казлоўшчыны.

Пасля разгрому Грамады і арышту Б. Тарашкевіча адной з цэнтральных фігур нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі стаў наш зямляк Ігнат Сымонавіч Дварчанін, доктар філасофіі, літаратуразнавец. У 1928 г. I. С. Дварчаніна выбралі паслом польскага сейма ад Навагрудскай акругі. I. Дварчанін разам з дэпутатамі сейма Я. Гаўрылікам, П. Крынчыкам, Ф. Валынцом, I. Грэцкім стварыў у сейме легальную Беларускую дэпутацкую фракцыю барацьбы за інтарэсы сялян і рабочых пад назвай «Змаганне» (Дварчанін быў намеснікам старшыні гэтай арганізацыі). Фракцыя працягвала справу Грамады: выкрывала антынародную знешнюю і ўнутраную палітыку буржуазнай Польшчы, абараняла сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўных Заходняй Беларусі.

1 мая 1929 г. I. Дварчанін ішоў на чале нелегальнай Віленскай дэманстрацыі. На Нямецкай вуліцы адбылася сутычка з паліцыяй і шпікамі. У вышку адзін рабочы быў забіты, многія паранены, у тым ліку Дварчанін.

Ігнат Дварчанін абараняў інтарэсы працоўных мужна і самаахвярна. Яго палымяныя прамовы на сходах і мітынгах слухалі ў Вільні, Пінску, Алекшыцах, Слоніме, Навагрудку, Дзятлаве, у многіх іншых гарадах і вёсках. Будучы паслом сейма, Ігнат Дварчанін часта наведваў Дзятлаўшчыну, сваю родную вёску Погіры.

Пад уплывам КПЗБ знаходзілася і культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ), галоўная мэта якой зводзілася да разгортвання культурна-асветнай дзейнасці, да змагання за стварэнне беларускіх школ, арганізацый, бібліятэк і гурткоў самадзейнасці. Пасля разгрому Грамады гурткі ТБШ заставаліся для КПЗБ амаль адзінай магчымасцю наладзіць сувязь з працоўнымі пры дапамозе легальных форм.

А. К. Лябецкая ўспамінала аб дзейнасці такога гуртка ў Казлоўшчыне: «Першы спектакль мы паставілі ў Казлоўшчыне, у гумне Тарасюка. Поспех спектакля быў незвычайным. Частка грашовага збору была перададзена Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам (МАДР), на астатнія — купілі беларускую літаратуру для арганізацыі бібліятэкі».

За час работы казлоўшчынскага гуртка яго ўдзельнікі паставілі п'есы «Паўлінка», «Лекары і лекі», «Збянтэжаны Саўка» і інш. Артысты-аматары дэкламавалі беларускія вершы, выконвалі песні, танцы. Так ішла барацьба за сваю беларускую культуру, сваю мову, бо польскі буржуазны ўрад праводзіў палітыку паланізацыі, знішчэння ўсяго беларускага. Былы міністр асветы Скульскі заяўляў, што праз дзесяць гадоў са свечкай нельга будзе знайсці ніводнага беларуса.
Дзятлаўскі музей народнай славы экспануе кнігі, часопісы з бібліятэкі Труханавіцкага гуртка ТБШ, якія захаваў і перадаў музею А. К. Бяленка.

Вялікую страту рэвалюцыйнаму і дэмакратычнаму руху нанёс культ асобы Сталіна, рэпрэсіі. Яшчэ ў 1933 — 1934 гг. беспадстаўна абвінавацілі некаторых былых кіраўнікоў Грамады і клуба «Змаганне». Сярод іх I. Дварчанін, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, М. Бурсевіч, I. Бабровіч, Л. Радзевіч і інш. У 1936—1937 г.г. былі арыштаваны і падвергнуты рэпрэсіям усе члены ЦК Кампартыі Польшчы і кіруючыя работнікі КПЗБ — С. Скульскі, I. Лагіновіч, А. Мертэнс, А. Славшею, В. Харужая і многія іншыя.

Т. В. Палховіч

Незабыўны верасень 1939-га

Першага верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу — пачалася другая сусветная вайна. А 17 верасня Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу. I, не сустракаючы супраціўлення, хутка прасоўвалася на захад. Аперацыя ажыццяўлялася сіламі двух франтоў: Беларускага — пад камандаваннем камандарма другога рангу М.П. Кавалёва і Украінскага — пад камандаваннем камандарма першага рангу С.К. Цімашэнкі.

17 верасня на Беластоцкім напрамку часці Чырвонай Арміі фарсіравалі р. Неман і занялі Стоўбцы, Нясвіж, Мір, Карэлічы, Баранавічы.

18 верасня былі вызвалены Навагрудак, Дзятлава, Слонім, Ваўкавыск. Да 25 верасня Чырвоная Армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь.

Старэйшае пакаленне памятае цёплую і сонечную раніцу 17 верасня, калі на прасторах Заходняй Беларусі, па вёсках, мястэчках і гарадах крылатай птуш-кай разнеслася радасная вестка аб вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі. Трывожныя дні, выкліканыя хуткім прасоўваннем фашысцкіх войск на ўсход, змяніліся радасцю народа. Кончыўся амаль 20-гадовы цяжкі перыяд акупацыі нашага краю польскімі абшарнікамі і капіталістамі, збылася мара працоўных аб нацыянальным вызвал енні і ўз'яднанні ў адзінай дзяржаве.

Польскія паны, чыноўнікі, шпікі і паліцэйскія, ашалелыя ад страху перад гневам народа, уцякалі на захад. У гэты час у небе з'явіліся самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах. Над вёскамі, палямі і дарогамі закружыліся ў паветры лістоўкі — першыя вестуны вызвалення.

У другой палове дня 17 верасня ў Засецці, Явары, Раготне, Вензаўцы і іншых населеных пунктах былі падрыхтаваны трыумфальныя аркі для ўрачыстай сустрэчы Чырвонай Арміі. Каля арак з прывітальнымі лозунгамі сабралася амаль ўсё насельніцтва Дзятлава. Усюды гучалі рэвалюцыйныя і савецкія песні. Людзі смяяліся, плакалі ад радасці, віншавалі адзін аднаго з доўгачаканай свабодай. Увесь вечар і ўсю ноч народ не разыходзіўся: чакалі армію-вызваліцельку.

18 верасня на дарогах Дзятлаўшчыны з'явіліся перадавыя часці Чырвонай Арміі. Усюды ўзнікалі стыхійныя мітынгі, сяляне цалаваліся з байцамі, танкі і машыны былі закіданы кветкамі. Чырвонаармейцаў сустракалі традыцыйным хлебам-соллю, частавалі яблыкамі, малаком — усім лепшым, што было ў сялянскіх гаспадарках. Гэта была радасць народа, пачуццё вялікага шчасця, усведамленне здзейсненых мар.

Мастак з Навагрудчыны сялянскі хлопец Сямён Герус быў тады яшчэ падлеткам, але назаўсёды запомніў сцэну сустрэчы Чырвонай Арміі. Гэты незабыўны момант ён адлюстраваў у сваёй графічнай рабоце «Вызваленне Дзятлаўшчыны (верасень 1939 г.)».

У вераснёўскія дні 1939 г. прывітальныя вершы напісалі сялянскія паэты, ураджэнцы Дзятлаўшчыны. Падпольшчык 30-х гадоў, паэт Васіль Струмень (А. М. Лебедзеў) з Зачэпіч напісаў «Песню пра ўз'яднанне»:

Мы святкаваць заўсёды будзем
Той дзень асенні, залаты,
Калі прынеслі волю людзям
3 Усходу кроўныя браты.
Мы іх сустрэлі, як жаданых,
I частавалі, чым маглі.
Адзінай мэтаю з'яднаны
Усе па-людску зажылі.

Незабыўны вераснёўскі дзень 1939 г. для многіх жыхароў Дзятлаўшчыны стаў днём вяртання да жыцця, днём другога нараджэння. Бо менавіта Чырвоная Армія адкрыла жалезныя дзверы турэмнай камеры і выпусціла на свабоду Вольгу і Віктара Мазалёў з Казлоўшчыны, Кастуся Тараса з Панікартаў, Івана Лабара з Харашкоў і іншых палітвязняў.

У некаторых населеных пунктах Дзятлаўшчыны яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты і ўзброеныя атрады з рабочых і сялян. Так, у Дзятлаве ўзброены атрад захапіў пошту, тэлефонны вузел, гміну, пастарунак, раззброіў паліцэйскіх, асаднікаў.

Падпольшчыкі з Боцкавіч на чале з членам КПЗБ Фядосам Мацвеевічам Шумскім таксама дзейнічалі смела. Яны аператыўна раззброілі 40 легіянераў разам з афіцэрам, узялі іх у палон і перадалі падаспеўшай часці Чырвонай Арміі.

Чырвоная Армія прынесла заходнебеларускаму народу свабоду і новае жыццё. Дзятлаўчане ўпершыню адкрыта чыталі цяпер горкую праўду аб сваім жыцці пры панскай Польшчы ў брашуры «Заходняя Беларусь у цісках польскіх паноў», выдадзеную ў 1939 г. палітупраўленнем Беларускага фронта. Экземпляр брашуры знаходзіцца ў Дзятлаўскім музеі народнай славы.

Рабочыя і сяляне атрымалі магчымасць самастойна вырашыць пытанне аб арганізацыі дзяржаўна-палітычнага ладу свайго краю. Па гэтаму пытанню ў кастрычніку 1939 г. быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі. Дэпутатамі ў Народны сход ад Дзятлаўскага раёна былі выбраны I. I. Губко, К. А. Тарасюк, Б. Б. Малахоўскі, М. Е. Герус, Ю. М. Жамойдзік і інш.

Дэпутаты Народнага сходу аднадушна выказаліся за ўстанаўленне ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і вырашылі «прасіць Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР, уз'яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз'яднанню беларускага народа».

На вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў гарадах ствараліся часовыя ўпраўленні, у вёсках — сялянскія камітэты. Іх арганізатарамі і актыўнымі членамі сталі былыя члены КПЗБ, Грамады і камсамольцы. У Дзятлаве] старшынёй камітэта выбраны Браніслаў Іванавіч Ленка, а членамі — Канстанцін Кашко, Уладзімір Кашко з Засецця, Мікалай Герус з Ахонава і інш.

Часовыя ўпраўленні і сялянскія камітэты займаліся пытаннямі палітычнага, культурнага і гаспадарчага жыцця. Цесна звязаныя з народам, яны з'яўляліcя органамі новай улады на месцах. Сялянскія камітэты неадкладна прыступілі да падзелу панскай зямлі, раздавалі беднаце памешчыцкіх кароў і коней.

У Дзятлаўскім раёне 41 памешчык меў больш 33 тыс. га зямлі, 50 асаднікаў валодалі 1670 га. Акрамя таго, духавенства мела больш тысячы гектараў зямлі. Зямлю раздзялілі паміж парабкамі, беззямельнымі і малазямельнымі сялянскімі дварамі.

Была праведзена нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў. На Дзятлаўшчыне на той час меліся 5 паравых лесапільных заводаў, 3 электрастанцыі, 33 млыны, 5 нагельных, 5 кафельных, вапнавы, вінакурны, спіртавы заводы, швейная арцель. Узначалілі гэтыя прадпрыемствы былыя рабочыя.

Сялянскія камітэты ўзнаўлялі на Дзятлаўшчыне работу пошты, школ, аптэк, бальніц. Пры польскай уладзе на тэрыторыі раёна не мелася ніводнай дзяржаўнай лячэбнай установы. Лячэнне было прыватным і дарагім. За 6 месяцаў Савецкай улады ў Дзятлаве адкрыліся бальніцы на 40 ложкаў, інфекцыйная бальніца на 35 ложкаў, зубалячэбная амбулаторыя, у в. Накрышкі — бальніца на 25 ложкаў, у г. п. Наваельня — урачэбны і зубалячэбны пункты, у в. Дварэц — лячэбны, а у в. Ахонава — фельчарскі пункты.

У 1941 г. у Дзятлаўскім раёне працавалі 4 бальніцы на 230 ложкаў, 4 аптэкі, 4 фельчарска-акушэрскія пункты, амбулаторыя, у якіх аказвалі людзям дапамогу 11 урачоў, 3 фельчары, 6 акушэрак, 13 медсясцёр, 18 санітарак.

Упершыню ў нашым краі адкрыліся беларускія школы, бібліятэкі. Да 1939 г. з 50 школ, размешчаных на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, толькі 8 займалі дзяржаўныя памяшканні, астатнія 42 працавалі ў наёмных памяшканнях. За першыя паўгода існавання Савецкай ўлады ў раёне было адкрыта 25 новых школ.

На канец сакавіка 1940 г. на Дзятлаўшчыне налічвалася 76 школ, дзе вучылася 6738 дзяцей, што ў два з лішнім разы перавышала колькасць вучняў пры польскай уладзе. Перад вайной у раёне дзейнічалі 87 пачатковых, 4 сямігадовыя і 2 сярэднія школы, 3 клубы, 2 бібліятэкі і 15 хат-чытальняў.

У студзені 1940 г. пасля новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Заходняй Беларусі былыя члены КПЗБ выбраны старшынямі і сакратарамі сельскіх Саветаў. Сярод іх М. В. Барысевіч — старшыня Падвялікаўскага сельсавета, К. Г. Сцяпура — Накрышскага, М. А. Шундрык — Юравіцкага, К. I. Ленка — Засецкага, М. I. Пруцік — Таркачоўскага, I. А. Хрышчановіч — Гезгалаўскага сельсаветаў і інш. Усе яны выхадцы з працоўнага народа, выбраныя народам.

За гэты перыяд арганізавана 4 калгасы: у в. Ліжэйкі — калгас імя Сталіна, які аб'ядноўваў 73 сялянскія двары; у вёсках Гірычы, Труханавічы і былым панскім маёнтку Міроўшчына — калгас імя Варашылава, які аб'ядноўваў 109 сялянскіх двароў. У 1940 г. створана 8 калгасаў, у 1941 — 3. У іх уваходзілі 682 сялянскія двары.

У сакавіку 1940 г. створана машынна-трактарная станцыя (МТС), якая размяшчалася ў былым маёнтку Жукоўшчына.

Ужо ў першы год свайго існавання калгасы дабіліся ў сельскагаспадарчай вытворчасці высокіх, па тым часе, вынікаў. Так, для ўдзелу ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскву ў 1941 г. былі накіраваны прадстаўнікі пяці гаспадарак Дзятлаўскага раёна: з калгасаў «Бальшавік» і «17 верасня» Ахонаўскага, імя Леніна — Дварэцкага, «Камунар» — Азяранскага, «1-е Мая» — Таркачоўскага сельсаветаў.

Перадавікамі калгаснага руху, нястомнымі працаўнікамі, якія паказвалі прыклад у працы, былі: брыгадзір першай паляводчай брыгады калгаса «Бальшавік» Васіль Мартынавіч Герус, калгасніцы калгаса «17 верасня» Марыя Вікенцьеўна Рэдзька, Вольга Мікалаеўна Сапега, брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Камунар» Іван Якаўлевіч Салаш, калгасніца калгаса імя Леніна Дар'я Максімаўна Губко і інш.

Т. В. Палховіч

Ад 1941 г. да 1945 г.

Нарысы аб гісторыі Дзятлаўшчыны перыяду ў гады ліхалецця Вялікай Айчыннай

* Район в годы Великой Отечественной войны. Краткая справка

Территория района освобождена 9-10 июля 1944 г.

В освобождении участвовали 5 дивизий Второго Белорусского фронта.

Командир 120-й гвардейской Рогачевской дивизии, Герой Советского Союза, Ян Янович Фогель, его заместитель, Герой Советского Союза, Павел Гаврилович Петров, командир зенитного орудия, Герой Советского Союза, Иван Семенович Фурсенко навечно остались лежать в земле Дятловщины.

За годы войны:

  • Погибло жителей района – 12018 чел.:
- мирных жителей – 10479
- на фронтах – 1419
- партизанов – 208
- подпольщиков – 18
  • Расстреляно жителей района – 9636 чел.
  • Погибло воинов Красной Армии при защите и освобождении – 282 чел.
  • Всего похоронено на территории района – 16487 чел.
  • Было угнано в Германию – 1256 чел.:
- мужчин – 585
- женщин – 671
  • Сожжено деревень – 5
  • Братских могил – 28
  • Памятников, обелисков – 56

На территории района в годы Великой Отечественной войны действовали особые подразделения и группы партизанских отрядов и бригад: «Ленинская», «Победы» «Дружба», «имени К.Ворошилова», «Боевой», «имени Дунаева», «Октябрьский», «Новаторы».

Действовали два подпольных райкома КП(б)Б – Дятловский и Козловщинский, два райкома ЛКСМБ – Дятловский и Козловщинский.

Издавались подпольные газеты «Знамя Свободы» и «Народный Мститель».

У першыя дні


На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Галоўным сілам гітлераўскіх войск у межах Заходняй асобай ваеннай акругі супрацьстаялі пагранічныя заставы, кулямётна-артылерыйскія батальёны чатырох умацаваных раёнаў, перадавыя часці і злучэнні прыкрыцця граніцы, а таксама войскі 3, 4 і 10 й армій, якія не паспелі своечасова заняць вызначаныя ім раёны абароны і ўступілі ў бой з фашыстамі за некалькі кіламетраў ад дзяржаўнай граніцы.

Пасля жорсткіх баёў у раёне Гродна, аказваючы ўпартае супраціўленне перавышаючым сілам праціўніка, савецкія войскі адыходзілі на ўсход. Войскі 10-й арміі пад камандаваннем генерал-маёра К.Д.Голубева ішлі на Слонім, Лунну, Масты, Ваўкавыск, Навагрудак. Часці 3-й арміі, якой камандаваў генерал-лейтэнант В.I.Кузняцоў, адыходзілі на рубеж рэк Котра і Свіслач. Злучэнні 4-й арміі на чале з генерал-маёрам А.А.Карабковым у выключна цяжкіх умовах вялі жорсткія абарончыя баі на рубяжы р.Ясельда. Савецкім воінам прыходзлася змагацца і супраць дыверсантаў, высаджаных у тыл нашых войск на парашутах.

На напрамках галоўных удараў групы армій «Цэнтр» танкавыя злучэнні Гота і Гудэрыяна к 26 чэрвеня прайшлі ў глыб краіны да 200 — 300 кіламетраў. Выхад 3-й танкавай групы ў раён Маладзечна, а 2-й — да Баранавіч значна ўскладніў становішча нашых 3-й і 10-й армій, паставіў іх пад пагрозу акружэння.

У складаных умовах становішча гэтыя арміі ў адпаведнасці з дырэктывай штаба Заходняга фронта позна вечарам 25 чэрвеня пачалі адыходзіць на ўсход. Злучэнні 3-й арміі адступалі на Дзятлаўскім напрамку ў бок Навагрудка.

Частка сіл, выдзеленых для прыкрыцця адыходу, аказвала ў раёне Мастоў супраціўленне 8-му армейскаму корпусу праціўніка, які рухаўся насустрач 2-й танкавай групе. 27 чэрвеня яе пяхотная дывізія выйшла ў раён Лунны.

Тым часам іншыя злучэнні праціўніка паспрабавалі з ходу фарсіраваць Нёман. Аднак зрабіць гэта ім не ўдалося, бо войскі генерала Кузняцова падарвалі масты. Тады праціўнік накіраваўся ўздоўж ракі да Мастоў і захапіў аўтадарожны мост праз Неман. Аднак і тут развіць наступление ў гэты дзень вораг не здолеў, сустрэўшы супраціўленне савецкіх войск.

Нягледзячы на тое, што ў гэтай паласе наступалі 5, 8 і 20-ы армейскія корпусы гітлераўцаў, нашы часці трывала ўтрымлівалі рубяжы, якія яны займалі. Болып таго, перайшоўшы ў контратаку, яны адбілі захоплены праціўнікам мост.

У данясенні камандуючага 9-й арміяй у штаб групы армій «Цэнтр» аб зацятых і напружаных баях у гэтым раёне паведамлялася: «28-я пяхотная дывізія павінна была ўтрымліваць плацдарм каля Лунны. Ідуць цяжкія баі. Аўтадарожны мост зноў захоплены праціўнікам».

Войскі 3-й арміі імкнуліся, чаго б гэта ні каштавала, прабіцца на ўсход, хаця зрабіць гэта было вельмі цяжка. Варожая авіяцыя і дыверсанты спрабавалі дэмаралізаваць нашых воінаў і зламіць іх волю к супраціўленню. Але яны не падалі духам і выходзілі з акружэння з упартымі баямі. Адначасова вяліся зацятыя баі з варожымі злучэннямі, якія абыходзілі іх з поўначы. Сваёй самаадданай барацьбой войскі 3-й арміі скоўвалі буйныя сілы групы армій «Цэнтр».

28 чэрвеня часці 9-й арміі праціўніка, якія наступалі з раёна Гродна на паўдневы ўсход, паўночней Слоніма, злучыліся з войскамі 4-й нямецкай арміі, што ішла з раёна Брэста ў паўночна-ўсходнім напрамку. Шляхі для адыходу асноўным сілам нашых 3-й і 10-й армій былі адрэзаны...

Немцам удалося захапіць многія населеныя пункты, у тым ліку Дзятлава (30 чэрвеня), Наваельню, Казлоўшчыну.

Гераічная абарона 3-й арміі неўзабаве стала трагічнай. Знаходзячы слабыя або зусім не ўмацаваныя ўчасткі фронту, вораг працягваў рухацца наперад.

28 чэрвеня танкавыя часці Гота і Гудэрыяна ўварваліся ў Мінск, замкнуўшы другое, знешняе кольца акружэння вакол войск Заходняга фронта. У акружэнні апынуліся войскі 3-й і 10-й ар мій. Пачаліся неверагодна цяжкія баі па выхадзе з акружэння. Часці гэтых армій перайшлі на метады партызан скай барацьбы.

Былы камандзір 11-га механізаванага корпуса генерал Д.К.Маставенка ў сваіх успамінах адзначае: «На працягу дня корпус вёў баі, а ноччу, пакінуўшы на займаемым рубяжы невялікія атрады, адыходзіў на наступны рубеж... Пры адыходзе драўляны мост каля Лунны спалілі, а металічны мост у Пескі ўзарвалі».

Фарсіраванне р.Шчары для 11-га мехкорпуса каштавала значных страт у людзях і тэхніцы. Танкаў і бронемашын засталося не болей пятнаццаці. Гаручае кончылася. Было прынята рашэнне: 2 ліпеня знішчыць матчастку, якая захавалася, і пешкі прабівацца да сваіх.

Каля вёскі Вялікая Воля Рудаяварскага сельсавета савецкія воіны з дапамогай мясцовых жыхароў на падручных сродках пачалі фарсіраваць Шчару. Асабліва цяжка было перапраўляць танкі і бронемашыны, якія яшчэ засталіся, але, нават апынуўшыся ў такой сітуацыі, байцы мехкорпуса дзейнічалі актыўна, не шкадавалі сіл.

Жыхары вёскі дапамагалі ім ва ўсім, чым толькі маглі. Некаторыя танкі яны прананоўвалі прыхаваць: могуць спатрэбіцца для барацьбы з ворагам. Камкор Маставенка падтрымаў жыхароў вёскі, і частка машын была надзейна схавана.

Часці мехкорпуса імкнуліся вырвацца з акружэння. Іншы раз ноччу яны рабілі па 50 — 60 кіламетраў. 14 ліпеня 1941 г. рэшткі корпуса на чале са сваім камандзірам прабіліся да асноўных сіл савецкіх войск.

Э. Іоффе,доктар гістарычных навук

Стаялі насмерць


3 успамінаў удзельніка абарончых баёў на Дзятлаўшчьше М.В.Жыгалкі:

Яшчэ вечарам, 21 чэрвеня 1941 г., здавалася, нішто не гаварыла аб вайне. Рабочыя Гродна заканчвалі працоўны дзень, у парку гучала музыка, студэнты здавалі апошнія экзамены. Салдаты 141-га стралковага палка, лагер якога размяшчаўся за Нёманам, недалёка ад горада, праводзілі ў той дзень звычайныя вучэбныя заняткі. Я быў малодшым сяржантам, камандзірам гарматы супрацьтанкавай батарэі. А досвіткам 22 чэрвеня на вучэбным палігоне пачалі рвацца першыя нямецкія бомбы. 24 чэрвеня прыйшоў загад адступаць на ўсход.

Тры дні з баямі адступалі. Вораг насядаў, бамбілі самалёты. Вечарам 27 чэрвеня ладраздзяленні нашага палка і іншых часцей згрупаваліся ў лесе, недалёка ад ракі Шчары — у раёне вёсак Скрундзі, Вялікая Воля.

Усю ноч рабілі з бярвенняў пераправу. На світанні 28 чэрвеня часовы мост быў гатовы, па ім праехалі машыны і гарматы, а танкі, пешыя і коннікі ішлі ўброд. Мая гармата і гармата малодшага сяржанта У.Жалезкіна пераправіліся першымі і адразу ж занялі пазіцыі, каб прыкрыць пераправу нашых войск.

Надвячоркам таго ж дня, калі людзі і тэхніка былі перапраўлены цераз раку, невядома адкуль прыехаў на кані незнаемы палкоўнік, падзякаваў за добрую арганізацыю пераправы, загадаў камбату Паграбняку скласці спіс артылерыстаў для ўзнагароджання і хутчэй адыходзіць на ўсход. Як толькі пачаўся адыход нашых войск, немцы зноў пачалі абстрэл.

Тут загінуў М.I.Валькоў, ваенком Беластоцкай вобласці, які адышоў з групай байцоў і ўпарта ваяваў.

Пасля абстрэлу першым да мяне падбег зампаліт Сарбаеў. «Дзе ў цябе нож?» — пытае. Ён дастаў з кішэні нож, разрэзаў левы бот, зняў яго. Падбегшыя таварышы дакрануліся да маёй правай нагі, я зірнуў і зноў ледзь не страціў прытомнасць: мая правая нага па калена была адарвана і трымалася толькі на жылах. Хтосьці дае вады, затым мяне кладуць на двуколку. Амаль увесь час знаходжуся ў беспрытомнасщ, вельмі хочацца піць.
Да 4 ліпеня вазілі мяне за сабою таварышы. Далучаліся новыя групы, там таксама былі раненыя. А з раненымі цяжка было выходзіць з акружэння. У ноч з 4 на 5 ліпеня найболын цяжкапараненых, чалавек дваццаць, прыйшлося пакінуць у нейкім сялянскім гумне. Раніцай прыйшлі немцы. Тых, хто яшчэ не памёр, пагрузілі на машыну і прывезлі ў дзятлаўскую раённую бальніцу. Тут я ўбачыў сваіх аднапалчан: Івана Дварнічэнку з Сумскай вобласці, Грышу Буртасава з Мардовіі, Жмейду — беларуса, іншых сваіх сяброў. Сумная гэта была сустрэча, ніхто не ведаў, што чакае нас далей. У той час фашысты яшчэ не ахоўвалі бальніцу, і некаторыя легкараненыя, крыху падлячыўшыся, пераапраналіся ў сялянскую вопратку і выходзілі на свабоду. Тым, хто па стану здароўя не змог уцячы з бальніцы, было вельмі цяжка. Немцы нічога не адпускалі для бальніцы, старых жа запасаў не было, кухня не працавала. На дапамогу прыйшлі дзятлаўскія жыхары. Трупа жанчын на чале з Лідзіяй Іосіфаўнай Камар збірала ў жыхароў хлеб, бульбу, малако. На кватэрах варылі ежу і прыносілі ў шпiталь.

Небагатыя харчы і клапатлівы догляд не толькі дапамагалі залечваць раны, але падтрымлівалі байцоў маральна. На ўсё жыццё запомніліся мне сардэчныя, ласкавыя і чу лью дзяўчаты: Надзея і Софія Чырвоныя, Зінаіда Кулеш, Каця Лунёва, Ванда Віткоўская, Любоў Драч.

16 жніўня ўсіх нас з дзятлаўскай бальніцы немцы на грузавых машынах вывезлі ў Слонім і размясцілі ў лагеры для ваеннапалонных. А потым была Баранавіцкая турма і лагеры ў Брэсце, Бяла Падляска, у Замосці, Драгабыцкая турма, Дзямблінская крэпасць, лагеры Пляшоў каля Кракава, у г. Бельфельд і ў Веймаршэне. I ўсюды здзекі, голад, холад і смерць.

2 красавіка 1945 г. вязні Веймаршэна пад кіраўніцтвам падпольнай антыфашысцкай арганізацыі абяззброілі лагерную варту і вызваліліся. А праз тры дні прыйшлі танкі саюзнікаў.

7 лістапада 1945 г. пасля 1530 дзён лагернага жыцця я вярнуўся на радзіму.

Запісаў Ф.Ф.Красюк

Невядомыя героі


3 успамінаў Г. I. Клешч:

Наш хутар стаяў каля самай дарогі паміж Дзятлавам і в.Хадзяўляны, метраў 700 - 800 ад Дзятлава. Незадоўга перад вайною я выйшла замуж, таму добра памятаю ўсе падзеі, якія былі тут у першыя дні вайны. Спачатку было спакойна. У аўторак, 24 чэрвеня, ў бок Дзятлава праехала толькі адна фурманка з чатырма чырвонаармейцамі ў зялёных фуражках. Відаць, гэта былі пагранічнікі. У сераду, 25 чэрвеня, з боку Слоніма праехала ўжо некалькі падвод і машын з ваеннымі і цывільнымі.

Рух пачаўся ў ноч з серады на чацвер. Ішло шмат машын з жанчынамі і дзецьмі, ваенных было мала, ў асноўным параненыя. Успамінаюцца некаторыя здарэнні, якія адбываліся на дарозе. У пятніцу раніцай адна машына сапсавалася і стала. 3 кабіны вылез кантужаны камандзір. Ён мог размаўляць толькі жэстамі. Побач астанавілася яшчэ адна машына: ёй нельга было праехаць. I тут адбыўся жаласцівы выпадак. 3 гэтай машыны раптам закрычаў хлопчык: «Тата, тата!» Затым голас жанчыны: «Жора, любы мой!» Яна ўзяла кантужанага камандзіра ў сваю машыну, а сапсаваны аўтамабіль салдаты спіхнулі на абочыну дарогі.

Шмат было машын. Ішлі і пешшу, больш жанчыны з дзецьмі. Так увесь дзень. Наляталі самалёты, тады машыны станавіліся, людзі хаваліся каля дарогі. I тут такі выпадак: у мітусні на дарозе засталася маленькая дзяўчынка. Яна не ведала, што рабіць. Яе падабраў чырвонаармеец. А потым да нас на хутар прыйшлі дзве жанчыны, якія шукалі гэту дзяўчынку. Я рассказала ім, як ўсё было. Яны плакалі.

У суботу, 28 чэрвеня, каля часу дня з боку дзятлаўскіх могілкаў раздаўся першы выстрал з гарматы. Снарад упаў на дарозе, разбіў машыну. Два салдаты былі ранены. Затым прагрукаталі другія выстралы. Пасля абеду наляцелі нямецкія самалёты, скінулі бомбы. На дарозе засталося шмат забітых і нараненых.

Ноччу стралялі каля нашага хутара. На досвітку я выйшла на двор і ўбачыла, што ў агародзе салдаты ўстанаўліваюць пушку з доўгім дулам. А крыху далей чырвонаармейцы з станкавага кулямёта стралялі ў бок могілак і вёскі Каменкі.

Там засеў фашысцкі дэсант і вёў агонь па адступаючых нашых часцях. Вораг насядаў. Бой быў жорсткі. Раніцай у нядзелю нямецкі снарад папаў у гумно і падпаліў яго, другі папаў у дрэва, дзе стаяў кулямёт. Ён замоўк, некалькі салдат былі паранены, другія схаваліся ў бетонную трубу. Адзін сам прыйшоў на хутар, другога прынеслі. Я добра запомніла гэтых хлопцаў. Яны былі маладыя і прыгожыя. Адзін назваў сябе Косця з Кіева, другі — Міша з Масквы. 3 чатырох часоў раніцы да двух дня ў нядзелю немцы абстрэльвалі хутар і дарогу з мінамётаў.

Камандзір прапанаваў нам перабрацца ў в. Хадзяўляны, таму што хутар немцы могуць зусім знішчыць. Але і вёску немцы таксама абстрэльвалі з кулямёта, падпалілі адну хату. Мы сядзелі ў яме для бульбы. У вёсцы было шмат раненых нашых салдат.

Ноччу з 29 на 30 чэрвеня мы добра чулі крыкі «Ура!»: ішоў рукапашны бой.
У панядзелак зноў наляцелі нямецкія самалёты і сталі бамбіць Хадзяўляны. Згарэла шмат дамоў і гаспадарчых пабудоў.

У аўторак стральба сціхла. Немцы былі ўжо ў Вензаўцы. Мы вярнуліся на свой хутар. На шасэйнай дарозе ляжала шмат забітых. У хаце мы знайшлі ўжо не двух, а 8 раненых. Я зварыла ім заціркі і накарміла. Раненых немцы потым вывезлі ў дзятлаўскую бальніцу. Перад ад'ездам адзін з раненых чырвонаармейцаў палажыў у бутэльку скручаныя ў трубку 9 адрасоў загінуўшых і папрасіў захаваць яе. Я так і зрабіла. Бутэлька захоўвалася паміж ложкам і печчу. А 20 верасня 1942 г. на хутар прыйшлі партызаны, яны прыкмецілі бутэльку і забралі яе з сабой. 3 якога атрада былі мсціўцы, дзе яны пакінулі адрасы — мне невядома.

Загінуўшых чырвонаармейцаў мы хавалі ўсёй сям'ёй, у адной магіле. Усяго 14 чалавек: 8 трупаў дасталі з трубы, 3 чырвонаармейцы былі забіты каля кулямёта, 2 - недалёка ад дарогі на лузе і аднаго прынеслі з сада. Праўда, перад тым, як пахаваць, немцы прывезлі свяшчэнніка Камара з Дзятлава. Нямецкі афіцэр пастроіў сваіх салдат каля магілы і нешта ім гаварыў».

Так заканчвае свае ўспаміны Ганна Іванаўна Клешч. Але хто яны, невядомыя героі, якія сваей адвагаю і мужнасцю заставілі нямецкага афіцэра пахаваць іх з усёю воінскай пашанай?

Разгадка адбылася праз 27 гадоў, у час перапахавання астанкаў воінаў ля помніка-абеліска. Калі выкапалі астанкі загінуўшых, сярод асабістых рэчаў і зброі знайшлі паўсатлеўшую запісную кніжачку. Яе накіравалі на экспертызу, дзе ўдалося ўстанавіць 5 адрасоў.

Доўга вялі пошук супрацоўнікі Дзятлаўскага музея народнай славы. Але гады змянілі многае.

I вось адно пісьмо, якога так чакалі супрацоўнікі музея. Адклікнулася Надзея Іванаўна Калініна з горада Солнечнагорска, што пад Масквой. Перад вайной яна, маладая дзяўчына, пазнаёмілася з лейтенантам па прозвішчы Лебедзеў. Тады ён прыязджаў у Маскву за атрыманнем ордэна Чырвонай Зоркі, якім быў узнагароджаны за фінскую вайну. Надзя і Міхаіл гулялі па Маскве, а на развітанне ён запісаў у маленькую кніжачку яе адрас. Міхаіл Лебедзеў быў накіраваны на заходнюю граніцу камандзірам узвода 117-га гаўбічнага артылерыйскага палка 8-й стралковай дывізіі.

Так, старшы лейтэнант Міхаіл Аляксеевіч Лебедзеў, ураджэнец в. Лядахава Краснінскага раёна Смаленскай вобласці, стаў вядомым дзятлаўчанам праз 27 гадоў. Прозвішчы астатніх невядомы.

Запісаў Ф. Ф. Красюк

Акупацыя


Да канца чэрвеня 1941 г. увесь Дзятлаўскі раён быў акупіраваны. Гітлераўцы ўстанавілі так званы «новы парадак», парадак рабаўніцтва, разбою і масавага знішчэння мірнага насельніцтва. Фашысты расстрэльвалі былых членаў КПЗБ, КСМЗБ, актывістаў Савецкай улады, усіх, хто ім не спадабаўся. Захопнікі рабавалі матэрыяльныя каштоўнасці і спальвалі хаты, цэлыя вёскі, уганялі моладзь у Германію на катаргу.

Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на часова захопленай імі тэрыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся загадзя яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе» ад 25 мая 1940 г.

У ім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі належыць разглядаць як аб'ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварылася ў гэтым мемарандуме, павінна быць накіравана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаўпісьменных рабоў.

Асноўныя палажэнні акупацыйнага рэжыму былі даволі падрабязна выкладзены і ў шэрагу іншых дакументаў, у тым ліку ў плане «Барбароса» (канчатковы варыянт выказаны ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1940 г.), які вызначаў стратэгію і тактыку нападу на СССР, генеральным плане «Ост» — праграме каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусi «Інструкцыі пра асобныя вобласці» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» (13.03.1941 г.), дырэктыве па кіраўніцтву эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях і інш.

Гэтыя дакументы намецілі практычныя мерапрыемствы па ўстанаўленню акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая падлягала захопу. У далейшым яны дапаўняліся загадамі, інструкцыямі галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі іншых ведамстваў гітлераўскай Германіі, у якіх масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы ўзводзіліся ў ранг дзяржаўнай палітыкі.

Асноўны сэнс гэтых жорсткіх, нечалавечых загадаў і інструкцый зводзіўся да таго, каб самымі бязлітаснымі сродкамі і мерамі не дапусціць супраціўлення нашага народа, фізічна знішчыць значную частку насельніцтва краіны. Гэтыя дакументы поўнасцю развязвалі рукі гітлераўскім катам і забойцам, вызваляючы іх ад усялякай адказнасці за здзейсненыя злачынствы.

Палітыка генацыду, скіраваная на знішчэнне людзей, асноўвалася на чалавеканенавісніцкай тэорыі «расавай перавагі» нямецкай нацыі над іншымі народамі. Уключэнне Беларусі ў сферу «жыццёвай прасторы гітлераўскай Германіі» прадрашыла лёс беларускага народа: згодна з планам «Ост» на Беларусі павінна было застацца не болей 25 % насельніцтва ў якасці рабочай сілы, астатнія падлягалі «высяленню», што азначала знішчэнне. Масавыя расстрэлы, павешанні, спаленні зажыва, прымяненні «душагубак» — вось далёка няпоўны пералік сродкаў, пры дапамозе якіх здзяйснялася палітыка знішчэння людзей.

Яшчэ задоўга да агрэсіі верхаводы трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захопленай тэрыторыі. Восенню 1941 г. падзел часова акупіраванай Беларусі быў у асноўным завершаны. Яе этнаграфічна цэласную тэрыторыю захопнікі гвалтоўна парэзалі на часткі, груба парушыўшы пры гэтым гістарычна склаўшуюся супольнасць тэрыторыі, мовы, культуры беларускага народа.

Тэрыторыю гістарычна рэспублікі па лініі Полацк — Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі — возера Чырвонае на поўдні, па р. Зяльвянка і ўсходняму ўзлессю Белавежскай пушчы на захадзе вылучылі ў генеральную акругу, якая атрымала назву «Беларутэнія». Плошча акругі складала толькі чвэрць тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3 138 256 чалавек (па стану на 4 снежня 1941 г.).

Паўднёвыя раёны Гомельскай і Палескай абласцей, частка Брэсцкай вобласці былі ўключаны ў рэйхкамісарыят «Украіна». Беластоцкая вобласць, паўночныя раёны Брэсцкай і частка Баранавіцкай вобласці адышлі да акругі «Беласток», якая далучалася да Усходняй Прусіі. Часткі Ашмянскага, Свірскага, Відзаўскага, Астравецкага, Смаргонскага і Паўстаўскага раёнаў прыдадзены да генеральнай акругі «Літва».

Віцебскую, Магілёўскую, усходнія раёны Мінскай вобласці, а таксама большую частку Гомельскай вобласці ўключылі ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр».

Дзятлаўскі раён быў аднесены да генеральнай акругі «Беларутэнія».

Для арганізацыі і правядзення ў шырокіх маштабах тэрору, рабаўніцтва і іншых злачынстваў урад фашысцкай Германіі і вышэйшае камандаванне гітлераўскай арміі накіравалі на Беларусь шматлікія карныя арганізацыі і спецыяльныя часці - гестапа, службу бяспекі (СД), зондэркаманды, тайную палявую паліцыю (ГФП), фельдкамендатуры, ортскамендатуры, сельгаскамендатуры, паліцыю, жандармерыю, ахоўныя паліцэйскія часці, войскі СС і СА.

Пералічаныя органы і часці былі ўкамплектаваны спецыяльна падабранымі асобамі, якія былі выхаваны ў нацысцкім духу і вызначаліся асаблівай жорсткасцю да людзей іншых нацыянальнасцей.

У. Лемяшонак

Маё ваеннае дзяцінства

3 успамінаў Віля Аляксеевіча Селуянава

...Дятлово — уютный западный городок с брусчатыми мостовыми, узорчатыми тротуарами, плотно стоящими двухэтажными домами с фронтонами, ставнями, мощными глухими воротами, площадью в центре и большим красивым костелом.

Это был городок в глубоком фашистском тылу, с мощным гарнизоном, жандармерией, удобными шоссейными дорогами и очень мирным населением. Поляки и белорусы составляли большинство. Еврейское население было полностью уничтожено в 1942 г. Дома их, пустые и загаженные, ободранные, стояли сиротливо и мрачно. В одноэтажной синагоге был оборудован склад, охраняемый одним полицаем.

Площадь в центре города именовалась Плацем Адольфа Гитлера. Здесь постоянно выстраивались «доблестные германские войска», части полиции и разные союзники. Справа от костела была выстроена трибуна для выступлений больших фашистских начальников и их цивильных прислужников.

Жандармерия находилась в здании, где сейчас районо, у пруда. Далее вверх и справа, если идти в сторону Слонима, городок был победнее. Небольшая приземистая православная церковь с маленькой луковкой и крестом в центре крыши работала. Богомольный народ толпился у нее постоянно.

Была в городе не только немецкая военная, но и местная гражданская власть. Бургомистром немцы назначили пана Рагулю, внешне напоминавшего какого-то чеховского персонажа. Небольшого роста, шляпа, бородка, жилетка и галстук... Он являл собой типичного представителя местной интеллигенции.

Действовала в Дятлово и Белорусская народная самопомощь — БНС. Она располагалась на первом этаже двухэтажного особняка на углу улиц Октябрьской и Кирова.

«Эта антисоветская фашистская организация была создана еще в октябре 1941 года по распоряжению генерального комиссара Белоруссии Вильгельма Кубе. Под видом оказания помощи пострадавшему от войны населению БНС всячески содействовала выколачиванию материальных ресурсов с оккупированных территорий Белоруссии. Эта провокационная организация, состоявшая из предателей Родины, белорусских буржуазных националистов и прочего сброда, использовалась гитлеровцами в борьбе против советских патриотов» — такое определение БНС имеется в официальной литературе.

Председателем БНС в Дятлово был 42-летний Курчейко. Он не отличался ранее смелостью, был подобострастен с начальством, а потому его и назначили новые власти на эту должность. Чем занималось это учреждение, никто толком не знал, но многие видели, как приходили жители города и что-то просили. Один крестьянин просил у Курчейко гвозди на гроб, но тот доказывал, что у него ничего нет. Приходили в БНС женщины из детского приюта, влачившего голодное существование, тоже просили помощи, но ничего не получили.

Зимой 1943 года мама записала меня в школу. Находилась она в самом центре города в двухэтажном здании. Хорошая была школа — на большой перемене давали кусок хлеба с кипятком. Иногда даже с сахарином. От одной маленькой беленькой таблеточки кипяток в железной кружке становился сладким. Хлеб нарезали так, чтобы каждому приходилось по горбушке. Драк не было, дисциплину уважали. Она внушалась не только словами. Инспектор имел резиновую палку и дубасил так, что провинившийся уже не мог в тот день заниматься.

В классе над доской висел большой цветной портрет Адольфа Гитлера, и первый урок всегда начинался с его биографии. Приводились примеры, как он «заступался за народ», за простых людей.

Польский язык не преподавался, но объявления в городе были на четырех языках: немецком, белорусском, польском и русском, чтобы всем было понятно, за что их должны расстрелять.

Зимой многие дети пропускали занятия по болезни и из-за отсутствия обуви. Я носил какие-то дырявые калоши. Занятия в школе продолжались и летом из-за многочисленных зимних пропусков.

Школу вскоре перевели за православную церковь в одноэтажное здание с крыльцом. Из школы открывался вид на город справа от костела. Здесь перестали давать хлеб с кипятком на большой перемене.

Моя мама Прасковья Ивановна Якушева, оставшись с двумя детьми на оккупированной территории, сразу же включилась в подпольную борьбу. Сначала она была членом подпольной группы в Дзержинском районе Минской области, а затем, когда за ней стало следить гестапо, перебралась в Дятлово. Помог ей устроиться на работу в больницу доктор Гулецкий Николай Яковлевич.

Началась тяжелая больничная работа. С утра и до вечера мама на ногах. Зарплата — 450 советских рублей, или 45 оккупационных марок. Больница платная: 15 марок за сутки — терапия, 25 марок — хирургия. Несмотря на это, больница была полностью забита больными. Снабжение было плохое. Немцев совершенно не интересовали наши больные и при проверках они довольствовались просмотром документации, порядком на дворе и в помещениях.

Медперсонал больницы был в основном из местных жителей. Доктор Николай Яковлевич Гулецкий, худощавый симпатичный молодой человек, в свое время блестяще закончил гимназию и получил направление учиться на врача за счет государства. Став доктором, быстро приобрел репутацию самого честного и грамотного врача в здешних местах, работал с увлечением, был врачом-универсалом. В больнице работала и его жена, Тамара Леонтьевна, очень симпатичная, деловая, спокойная женщина.

……………………………

…В больнице появились немецкие офицеры с автоматчиками и стали осматривать больных. Прошло на первый раз благополучно, хотя тут были скрыты и раненые красноармейцы. Огнестрельные раны маскировали под язвы, имитировали кожные заболевания, прятали обмундирование... Через полтора месяца в больницу заглянул один из фашистов и был страшно удивлен: чистота, порядок, на тумбочках еда. Но медперсонал небольшой. Он удивился. Поймал в коридоре доктора Гулецкого:
— Где остальные?
— Умерли.
Немец поверил. На самом деле, все, кто шел на поправку и мог подняться, уходили в глухие хутора Липичанской пущи.

Во дворе местной церкви поставили котлы. Женщины днем ходили по деревням, собирали продукты, а вечером варили, потом разносили по палатам и кормили раненых. Местный священник Иван Николаевич Комар разыскал врача Винника и даже разрешил ему жить в церкви.

Гулецкий работал днем и ночью, и за врача, и за сестру, и за санитара. Где-то каким-то чудом добывал медикаменты. Будучи привлеченным оккупационными властями к отбору рабочей силы для Германии, проводил тайную, очень рискованную работу по отбраковке людей. Благодаря ему были вызволены из концлагеря врачи Гнилов и Станкевич, сотни детей, направляемых для взятия крови, десятки молодых людей, направляемых в Германию. Они и не знали своего спасителя, так как вся документация проходила через немецкие власти. Он лишь браковал, а подписывал немецкий чиновник.

Доктор Гулецкий имел хорошую связь с партизанским отрядом «Борьба» и лично с начальником штаба этого отряда лейтенантом Сергеем Флягом, но об этом никто не догадывался.

1 января 1943 года мама была направлена доктором Гулецким в деревню Новины, где она установила контакт с Сергеем Флягом. Договорились о связи: будет приходить один мальчик лет 13-ти. Мальчик из леса появлялся рано утром и осторожно стучал в окошко. Мама поспешно выходила к нему, и он вскоре исчезал в темноте. Это был юный партизан Вова Дорош. Партизанам требовались медикаменты, сведения о гарнизоне, новых частях, перемещениях. В город он приносил листовки, которые распространялись среди знакомых, а затем и среди прибывших сюда румын.

Сведения получали из разных источников.

Сводки Совинформбюро перепечатывала на машинке Зина, новая и надежная подруга мамы, работавшая и машинисткой, и уборщицей в БНС. Готовые листовки Зина прятала в печке на первом этаже здания БНС, у самого председателя Курчейко. Мама же, помогавшая Зине в уборке, выносила их в тот же день. Затем у Зины были все новые и новые задания подпольщиков. Она передавала партизанам медикаменты, копии важных документов, информировала устно о намерениях фашистов. Позже я узнал фамилию этой женщины — Зинаида Михайловна Гриневская, ныне пенсионерка, проживает в г. Дятлово.

Партизаны, дислоцировавшиеся в Липичанской пуще, по-прежнему остро нуждались в медикаментах. Поэтому, в июле 1943 года была разработана операция по похищению большого количества медикаментов, инструментов и постельных принадлежностей в больнице Дятлово. Она прошла успешно. В середине апреля 1943 года сгорел склад, который находился примерно в трехстах метрах от здания БНС. На складе хранились большие запасы фуража, сена, топлива, амуниции, скипидара и много другого имущества. От него остался большой черный пустырь. А через несколько дней сгорел дотла скипидарный заводик, находившийся на окраине города. О партизанах заговорили везде.

Весной 1943 года Дятлово заполнили «роновцы». Так назывались отряды Русской освободительной народной армии (РОНА). На рукаве у «роновцев» был темный ромбик с красной окантовкой, а в ромбике буквы РОНА. Форма вначале была наша, а потом всех одели в немецкую. Фуражки у офицеров, как в царское время, или похожие. У «роновцев» было несколько танков. А в штабе находилась пестро выкрашенная «эмка». Эта машина носилась по городу везде. На площади райцентра появились сотни повозок с сеном, пулемётами, кухнями, ящиками. Вид у всех «роновцев» был бодрый, наверное, еще не воевали.

Отряды, направляемые на облавы, собирались у жандармерии и на площади. Впереди на «полуторках» в кузовах и даже на крыльях машин стояли полицейские. Немцы на пестром «бюсинге» и броневиках находились в центре отряда, замыкали тоже полицейские, на подводах, лошадях и пешком. Отряды направлялись почти всегда в сторону мельницы и исчезали вдали. Наутро привозили на подводах убитых полицаев и торжественно отпевали в церкви и хоронили. После этого пьянствовали.

Гебитскомиссар прилетал из Барановичей на одномоторном «комарике» и выступал со свитой на трибуне у костела.

К лету 1943 года в Дятлове появилась целая армия каких-то казаков с семьями. Вся площадь была заставлена подводами с сеном и разным добром. Через неделю всё это воинство-табор исчезло из города в сторону Слонима, на запад, оставив на плацу навоз и остатки сена.

Командование партизанских отрядов знало через свою агентуру, что происходит в городе, хотя пройти через посты было очень тяжело. Если из деревни в деревню проходили наши «нищенки» и «калеки», то в город не пропускали никого без специальных пропусков с ограниченным временем действия. При въезде в Дятлово со всех сторон стояли окруженные колючей проволокой и укреплениями сильно вооруженные посты из полицаев и немцев. Позже появились «роновцы». Пропуск надо было предъявлять с двадцати — пятнадцати шагов под прицелом автоматов. Спрашивали, куда, зачем, к кому идешь, заносили в журнал. На обратном пути проверяли опять. Через другой пост не выйдешь.

К лету 1944 года партизанить стало легче и в то же время труднее. Легче из-за массовости партизанского движения, а труднее — из-за появившихся больших масс войск с приближавшегося фронта, вырубки лесов вдоль дорог, увеличения гарнизонов.

В июле 1944 года пришел час нашего освобождения.

Падрыхтаваў I. Яфімаў

Крывавы след карнікаў


Сур'ёзным выпрабаваннем для партызан Ленінскай брыгады была першая блакада Ліпічанскай пушчы ў снежні 1942 г.

Стварэнне з мелкіх груп болын буйных партызанскіх атрадаў і брыгад, напад народных мсціўцаў на буйныя гарнізоны не засталіся незаўважанымі немцамі. Яны рашылі пакончыць з партызанамі, не даць ім арганізацыйна аформіцца.

У снежні 1942 г. немцы арганізавалі карную экспедыцыю колькасцю да 35 тысяч салдат. Пра аблаву партызаны даведаліся ў апошні момант, таму што разведка была яшчэ вельмі слабая. Але атрады сумелі падрыхтавацца да сустрэчы.

Першыя баі завязаліся яшчэ на левым беразе р. Шчара, а 13 снежня праціўнік на машынах рушыўся ў напрамку в. Дубраўка з мэтай пераправіцца на правы бераг. 3649-й атрад заняў абарону на гэтым напрамку. Ён размясціўся наступным чынам: у в. Трахімавічы знаходзілася рота Булака, у в.Вялікая Воля — рота Лебядзёнка, у в. Малая Воля — роты Шубіна і Камарова, у в.Маскалі — рота Пішчуліна.

На працягу 13 — 15 снежня гітлераўцы спрабавалі пераправіцца цераз Шчару, але ўсюды сустракалі жорсткае супраціўленне партызан.

Гарачы бой адбыўся каля вёсак Малая Воля і Крупіца, дзе немцы прымянілі моцны мінамётны агонь. На схіле 15 снежня праціўніку ўдалося пераправіцца цераз Шчару ў раёне в.Трахімавічы.

Склалася пагроза акружэння, таму партызаны пакінулі свае пазіцыі і адышлі ў Дубароўшчынскі лес. Ноччу прынялі рашэнне адступіць у Грабскі лес, дзе знаходзіўся штаб брыгады.

Адначасова 14 снежня фашысты пачалі рухацца ў Ліпічанскую пушчу з боку вёсак Накрышкі і Карытніца. Атраду «Арлянскі» таксама прыйшлося адступіць у Грабскі лес. Атрад Аляксандрава пасля кароткага бою каля в.Дубароўшчына адышоў у бок Слоніма.

На нарадзе камандзіраў і камісараў атрадаў было прааналізавана становішча: праціўнік вялікімі сіламі сціскае кола акружэння з боку вёсак Карытніца, Накрышкі, Вензавец і спрабуе адкінуць партызан да рэк Шчара і Нёман. Было прынята рашэнне: атраду «Арлянскі» ў ноч на 17 снежня адысці ў напрамку Налібокскай пушчы, 3649-му атраду — у напрамку Слоніма. Атрад імя К.Я.Варашылава адыходзіў на ўсход.

Немцы, якія да гэтага часу занялі в. Руда Яварская, аказаліся на маршруце руху атрада імя К. Я. Варашылава. Трэба было прымаць бой. Атрад размясціўся на ўзлеску ля вёскі. Праціўнік не чакаў атакі і быў засцігнуты знянацку. Кулямётны агонь партызан быў сканцэнтраваны на машынах з жывой сілай. Праз 10 хвілін загарэліся дзве машыны. Немцы началі абыходзіць правы фланг партызан, але, сустрэўшы моцны агонь, адышлі. У гэты момант кулямётчык Замоцін поўнасцю знішчыў мінамётны разлік ворага, які вёў агонь па цэнтру.

Тады карнікі пачалі абходны манеўр: дзве роты рушылі ахопліваць партызан з флангаў. Наблізіўшыся на 40 — 50 метраў, яны завязалі бой. Тут асабліва вызначыўся партызан Уладзімір Начайбауэр. Ён з кароткай адлегласці забіў чатырох немцаў, якія ўпарта лезлі да нашага кулямётнага разліку. Сам Начайбауэр быў цяжка паранены.

На левым флангу вылучыўся камісар атрада М.М.Белякоў. Дзякуючы яго рашучым дзеянням, націск фашыстаў быў стрыманы.

У выніку паўтарачасовага бою карнікі страцілі забітымі да 60 чалавек. У гэты дзень немцы ўжо не рызыкавалі ісці далей у пушчу. Затрымка дала магчымасць партызанскім атрадам у ноч з 14 на 15 снежня 1942 г. выйсці з акружэння.

К канцу снежня — у пачатку студзеня атрады вярнуліся на месца дыслакацыі.

Жудасны крывавы след аставілі карнікі ў пушчы. Раз'юшаныя правалам аперацыі, яны ўсю помету направілі на мірных жыхароў. Расстралялі ўсіх жыхароў в.Вялікая Воля — 364 чалавекі, у в. Гарадкі карнікі забілі больш за 300 чалавек, 142 жыхары в.Трахімавічы і 99 чалавек в.Дубраўка загінулі ў гэты час.

Пацярпелі ад карнікаў жыхары і іншых вёсак.

Падрыхтаваў I.Яфімаў

Пад прымусам у «германскі рай»


Ішоў 1943 год. Фашысты цярпелі паражэнне за паражэннем. Усходні фронт патрабаваў вялізных людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Вядома, працаздольнае насельніцтва Германіі і яе сатэлітаў у асноўным было мабілізавана на фронт. А ваенная прамысловасць павінна была працаваць напружана, каб забяспечыць фронт усім неабходным. Частку недастаючай рабочай сілы кампенсавалі, безумоўна, ваеннапалонныя, але гэтага яўна не хапала. Вось тады пачалі «мабілізаваць» моладзь беларускіх гарадоў і вёсак. Беларускі народ — працавіты, паслухмяны. Аб гэтым добра ведалі фашысты. Яны хапалі дзяўчат і хлопцаў, якія ледзь дасягнулі 14-гадовага ўзросту, і адпраўлялі ў нямеччыну. Забіралі з некаторых сем'яў, можна сказаць, адзінага кармільца, бо дарослыя былі на фронце.

Вось некаторыя прыклады: 14-гадовым хлапчуком быў вывезены ў Германію Яўген Горбач з Вензаўца. Працаваў у канцэрне «Фарбеніндустрыя».

«Работа цяжкая, — расказвае Яўген, — а давалі ў суткі толькі 200 грамаў хлеба ды два разы па місцы баланды. А што гэта значыла для хланчука? Заўсёды хацелася есці, але нікому не паскардзішся, ні ў кога не напросіш, бо будзеш пакараны. Ты — раб і не маеш ніякіх правоў. А нядзеляй не кармілі зусім, таму што мы не працавалі. Абутак нам выдалі драўляны, а пра вопратку гаварыць страшна — уся парваная, у нас жабракі лепей былі адзетыя».

Разам з Яўгенам Горбачам на прадпрыемстве працавалі Сяргей Франюк і Сяргей Халіцкі, якія таксама нагараваліся ўдосталь.

Алена Макарэвіч з Мядзвінавіч была вывезена, калі ёй споўнілася крыху больш дванаццаці гадоў. Зусім дзяўчынка. Можна ўявіць, колькі слёз выплакала яна, калі развітвалася з роднымі... А там, у нямеччыне, гэтае дзіця капала акопы, траншэі, пра-цавала на будоўлі.

Канстанцін Сарачынскі з жонкай Зінаідай трапіў у Германію таму, што іх сын быў у партызанах. За гэта ў іх забралі ўсю хатнюю гаспадарку і іх саміх угналі на чужыну. Яны працавалі на заводзе, дзе выпускал! міны.

«Аднойчы я зрабіў нейкую памылку, — успамінае Канстанцін, — немец тут жа моцна стукнуў мяне ў твар, стала цёмна ў вачах. Перад вызваленнем працаваў на гаспадарцы ў фермера, але і там не было добра. Рабства ёсць рабства, яно нікога і нідзе не грэе».

Шмат дзяўчынак было вывезена ў няволю. Валянціна Вітко, Ганна Франюк, Валянціна Шавель, Софія Ванчук — з Хадзяўлян, Валянціна Сцяпура і Софія Крагельская з Гірыч, Ніна Бабіла — з Юравіч. Усе яны працавалі на фабрыцы. А лагер размяшчаўся ў сямі кіламетрах ад горада. На работу іх вазілі штодзень.

«Прывезлі нас у Германію ў жніўні, — кажа Ганна Франюк.— Мы замучаныя, 6осыя. У горадзе Каселе нас размяркоўвалі. Дарослых бралі на больш цяжкія работы, малодшым падбіралі штосьці лягчэйшае. Але ўсім было адно гора».

Валянціна Шавель спачатку працавала на авіяцыйным заводзе, потым рамантавала вопратку для такіх, як сама.

Наперабой расказваюць ужо пажылыя жанчыны, якое гора пазналі яны дзецьмі на далёкай чужбіне, без матчынай ласкі і спагады. Усе яны лічыліся людзьмі другога сорту. 3 імі не лічыліся, абыходзіліся як з жывёлай. Працаваць трэба было па 9 — 10 гадзін у суткі за талерку баланды. А вайна ўсё ішла. Здавалася, ёй ніколі не будзе канца, не скончацца і пакуты нашых беларускіх дзяўчынак. А так хацелася ўбачыць родную сям'ю, сваю далёкую вёсачку.

Мара збылася толькі ў радасным 1945 годзе.

«Як пачалі бамбіць горад, — успамінае Софія Ванчук, — немцы плакалі, нам жа было радасна, мы смяяліся, мы адчувалі, што гэта наша выратаванне».

Па-рознаму склаўся лес тых, хто быў вывезены ў час вайны ў Германію. Многія восенню 45-га вярнуліся дамоў, некаторыя засталіся на Захадзе, а хтосьці загінуў і назаўсёды застаўся ляжаць у чужой зямлі.

М. Трахімовіч

Дзеці ліхалецця


У Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна адкрыты музей «Дзеці ліхалецця». Ен пастаянна папаўняецца новымі фотаздымкамі, пісьмамі, дакументамі, якія расказваюць аб лёсе дзяцей, трапіўшых у гады вайны ў фашысцкую няволю. Так, старонка за старонкай ажывае, паўстае перад намі незабыўная, жудасная гісторыя апаленага вайной маленства.

...За пяць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 17 чэрвеня 1941 г., на Беларускім вакзале ў Маскве сабраліся дзеці, якія ехалі адпачываць на летнія канікулы ў піянерскі лагер «Наваельня»… Тут былі дзеці рэвалюцыянераў, вядомых дзеячаў камуністычных партый і антыфашысцкага падполля Італіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кітая, Карэі і іншых краін. Бацькі гэтых дзяцей за камуністычныя перакананні і антыфашысцкую дзейнасць былі вымушаны са сваімі сем'ямі перабрацца ў Савецкі Саюз.

Адзінаццацігадовы Іонка Чынгелаў — сын балгарскага камуніста-антыфашыста Пятра Чынгелава і дванаццацігадовы Юра Галавін — сын кітайскага рэвалюцыянера інтэрнацыяналіста жылі ў Маскве ў адным доме, вучыліся ў адной школе. 3 імі сябраваў і дзесяцігадовы масквіч Ігар Астаф'еў, бацька якога ваяваў у іспанскай інтэрбрыгадзе. Сярод ад'язджаючых былі кітаец Ван Лі, аўстрыйцы брат і сястра Карл і Люцыя Мюніхрэйтэр, Грэта Штадлер і Фердынанд Траўтман, Уладлен Бадзіян, немка Ірма Эверс, негр Джым Камагораў, румын Уладзімір Буйкан-Макараў, югаслаўка Роза Авербах, чэх Эрык Гаруноў, кітайка Чы Ін — дачка маршала Джу Дэ і іншыя.

Піянерскі лагер у г. п. Наваельня размяшчаўся ў памяшканні сярэдняй школы. Месца адпачынку было цудоўнае — сасновы лес, луг, а пад гарой — такая празрыстая рачулка!.. Будынак стаяў на ўзгорку, а навокал унізе расцілаўся суцэльны зялёны дыван... I над усёй гэтай казачнай прыгажосцю ззяла бязвоблачнае неба.

Нядзельнай раніцай 22 чэрвеня 1941 г. усёй кампаніяй разам з мясцовымі рабятамі дзеці пайшлі купацца на рэчку. Яны нават не паспелі нацешыцца ласкавым, пяшчот-ным сонейкам, адчуць асалоду паветра сасновага бору, як раптам загудзеў самалёт, які нізка ляцеў над зямлёй. На крылах яго чорныя крыжы. Не адразу зразумелі, адкуль тут, у савецкім небе фашысцкі самалёт.

Праз некалькі хвілін на чыгуначнай станцыі прагрымелі страшныя выбухі. I дзеці ўбачылі дым, уверх падымаліся чырвоныя, прадаўгаватыя языкі полымя. Так пачалася для іх вайна. Яны апынуліся далека ад родных, блізкіх.

Але аб дзецях не забылі. Як стала вядома аб пачатку вайны, у Мінск, Баранавічы, Навагрудак паляцелі тэлеграмы, а на другі дзень з Мінска выехаў аўтобус, але ён так і не дабраўся да Наваельні: толькі пазней стала вядома, што гэты аўтобус быў апракінуты ўзрыўной хваляй.

Мясцовыя жыхары, у тым ліку і выхавацелі, у першыя дні вайны спешна эвакуіраваліся. 3 дзецьмі, у чаканні транспарту з Масквы, засталася толькі адна жанчына — цётка Мальвіна, былая кухарка лагера. У першы жа дзень вайны яна ўзяла пяцярых самых маленькіх — Джыма Камагорава, Эрыка Гарунова, Уладлена Бадзіяна, Ірму Эверс і Валодзю Марсіна — і пайшла да чыгункі, каб адправіць рабят. Але паязды і машыны былі перапоўнены, і дзяцей ніхто не рашаўся браць. Нарзшце, у адну з машын, якая везла параненых, удалося пасадзіць траіх самых маленькіх: Джыма, Эрыка і Уладлена. Іх узяў з сабой маёр Георгіеўскі. 3 Ірмай і Валодзяй Мальвіна вярнулася назад.

Як стала пасля вядома, праз некалькі дзён абоз з раненымі аказаўся ў варожым тыле. Трое рабят, ва ўзросце 8 — 9 гадоў, засталіся адны. Навокал ляжалі параненыя і забітыя, валяліся перавернутыя ад узрываў аўтамабілі, іншая ваенная тэхніка, вазы. Тэта было так страшна, што дзеці, забыўшы пра знямогу, голад і смагу, кінуліся адсюль. Яны беглі на ўсход, насустрач свайму лёсу.

Вось і Мінск. Як не падобны ён на той Мінск, які яны да гэтага бачылі: вуліцы завалены пабітай цэглай, замест дамоў дымяцца руіны. Паўсюдна — чужая мова, салдаты ў шэрых і чорных мундзірах. Дзеці хаваліся ў развалінах, у старых цыстэрнах і толькі ноччу вылазілі адтуль, каб знайсці сярод адходаў што-небудзь паесці. У час адной з такіх вылазак Уладлена, Джыма і Эрыка схапіла начная варта.

Раніцай дзяцей адправілі пешшу ў Дразды, што побач з Мінскам. Тут, у былым санаторыі, іх ужо чакала спецыяльная «сартыравальная каманда», якую ўзначальваў фашысцкі доктар Бот. 3 самым сур'ёзным выглядам знаўцы, узброіўшыся кронцырку лем, ён мераў галовы рабят, тыкаў пальцам у жывот, пасля чаго дзяцей кідалі ў спецыяльную машыну. На ей «неарыйцаў» адвозілі ў Мінск, дзе неўзабаве яны знішчаліся.

Да пакінутых у Драздах часта наведваліся людзі ў чорнай форме СС. Яны адбіралі чарговыя партыі дзяцей для работы ў Германii. Джым уцёк. Ён трапіў у дзіцячы прытулак, арганізаваны ў час акупацыі мінскімі ўрачамі і настаўнікамі на далёкай ускраіне горада, у падвале дома. Там знаходзіліся дзеці расстраляных фашыстамі партыйных і савецкіх работнікаў, а таксама загінуўшых партызан і падпольшчыкаў: беларусы, рускія, украінцы, яўрэі...

Фашысты рэдка заглядвалі сюды, а калі з'яўляліся побач, дык, убачыўшы фасад змрочнага аднапавярховага дома, спяшаліся хутчэй убрацца. На дзвярах вісела вялікая дошка з надпісам «Сыпны тыф». Сюды і трапіў дзевяцігадовы Джым Камагораў. Тут ён прабыў гады, перажыў страшны час акупацыі, дачакаўся вызвалення. Цяжка ўявіць сабе лес беднага негрыцёнка, калі б не добрыя людзі...

Надыходзіла зіма 1941 г., яна несла новыя беды вязням драздоўскага лагера. Сціплая вопратка не ратавала ад надыходзячых халадоў. Пачасціліся ўцёкі з лагера. Некалькі разоў спрабавалі ўцячы Эрык Гаруноў і Уладлен Бадзіян. Але іх лавілі, вярталі ў лагер і жорстка білі. Ачуняўшы ад пабояў, хлопцы рыхтавалі новы план. 3 апошняга ўцёку, які таксама на ўдаўся, Эрык не вярнуўся. Знясілены, ён неглыбока зарыўся ў снег і замёрз. Яго сябра Уладлена немцы злавілі і перакінулі ў іншы, болып страшны, лагер — у Астрашыцкі Гарадок, адкуль у 1942 г. ён з групай малышоў і асабліва знясіленых дзяцей быў дастаўлены ў Сёмкава, непадалёку ад Мінска, дзе рабят чакала галодная смерць.

Восенню 1943 г. па мясцовых сёлах разнеслася страшная вестка: азвярэлыя няўдачамі фашысты пачалі падрыхтоўку да ліквідацыі Сёмкаўскага дзіцячага дома.

Гэтыя жахлівыя задумы фашысцкіх карнікаў сталі вядомы партызанскай брыгадзе «Штурмавая». Было прынята рашэнне выратаваць дзяцей. У суровую лютаўскую ноч 1944 г. пад самым носам у фашыстаў партызаны зрабілі налёт на Сёмкава і выратавалі ўсіх 270 маленькіх вязняў. Каля 50 павозак, загадзя падрыхтаваных у партызанскай зоне, перавезлі дзяцей за шасэйную дарогу, якія пад аховай народных мсціўцаў схаваліся ў лясах Лагойшчыны.

Сярод выратаваных быў сын аўстрыйскага камуніста Зігфрыда Бадзіяна, удзельніка Нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, які знаходзіўся на фронце. Раніцай гітлераўцы ўзнялі трывогу, кінуліся ў пагоню за партызанскім абозам. Але ўжо было позна...

У партызанскай зоне, ачышчанай ад акупантаў, дзеці знайшлі мацярынскую ласку, цеплыню і чалавечы клопат. Сотні беларускіх сялянак з вёсак Бяседы, Дашкі, Лысая Гара, Забор'е прыходзілі ў штаб і настойліва прасілі даць ім на выхаванне дзіця.

Уладлен Бадзіян знайшоў прытулак у в. Дашкі. Простыя беларускія сяляне — Максім і Параска Панышы — замянілі бацькоў аўстрыйскаму хлопчыку.

Летам 1944 г. прыйшла Чырвоная Армія, і Уладлену пашчасціла цераз аднаго афіцэра пераслаць пісьмо сваім бацькам. Хутка за ім прыехала Ганна Гульбінская.

...Мінулі гады. Разам з бацькамі ён вярнуўся на радзіму — у Аўстрыю, закончыў інстытут і працуе дырэктарам фірмы «Ангер». Актыўна падтрымлівае гандлёвыя сувязi з СНГ.

Так склаўся лёс трох хлопчыкаў, якіх адправіла Мальвіна з абозам параненых.

...Дзеці, якія засталіся ў Наваельні, сабраліся ў вялікім пакоі школьнага будынка. Ішла спрэчлівая гаворка сярод старэйшых. Адны прапаноўвалі чакаць аўтобуса, другія — дабірацца да дому самастойна.

У Маскву вырашылі ісці пяцёра: кітаец Ван Лі Ізмайлаў, балгарын Іонка Чынгелаў, рускі Ігар Астаф'еў, славак Юлій Герэ, кітаец Юра Галавін. Юлій Герэ ўгаварваў сваю сястру Валю ісці разам з ім, але Валянціне не хацелася пакідаць сябровак. I пяцёра хлопцаў пайшлі на ўсход. У кожнага цераз плячо была перакінута сумка, дзе ляжалі рэчы, крыху хлеба і цукру. Па дарозе з Навагрудка ў Мінск ішлі людзі, пакінуўшы родныя мясціны. Разам з бежанцамі пайшлі і рабяты. Тут яны ўпершыню ўбачылі фашысцкіх салдат, фашысцкія самалёты, якія палівалі безабаронных людзей свінцовым дажджом.

У гэтым дарожным пекле Ігар Астаф'еў і Ван Лі неяк і не заўважылі, як засталіся ўдвух. Вось, нарэшце, і Мінск. Хлопчыкі пераначавалі ў падвале разбуранага дома і, прайшоўшы праз горад, выйшлі да шашы. Ігару запомніўся дарожны знак на ўзбочыне — «Да Масквы 730 км». Ежа даўно скончылася, і хлопчыкі елі тое, што знаходзілі на дарозе, на месцах нядаўніх баёў.

На ўскраіне Барысава Ван Лі спыніўся і загадаў Ігару ісці наперад. Ігар крануўся... Ван Лі даўно ўжо павінен быў дагнаць сябра, але яго ўсё не было. Ігар сеў ля дарогі і пачаў чакаць. Сцямнела. Раптам адтуль, дзе павінен быў з'явіцца Ван Лі, пачуўся прыглушаны выстрал, і ўсё сціхла. Так загінуў Ван Лі Ізмайлаў — сын вядомага дзеяча КПК Ло Фу (Чжан Вэнь Цянь).

...Ісці было страшна, але Ігар, нягледзячы на ўсе няўзгоды, дайшоў да Смаленска. За горадам хлопца спынілі немцы, вярнулі назад і накіравалі ў лагер для перамешчаных людзей.

Пратрымалі Ігара ў ім да канца 1941 г. Затым другі лагер, другія работы. Ранілі, папаў у шпіталь. Усё як раней: калючы дрот, вартавыя, хлеб напалам з пілавіннем, вадкая баланда. Амаль поўная адсутнасць лякарстваў і перавязачных матэрыялаў. Асколак доктар удаляў без наркозу. Два санітары, таксама ваеннапалонныя, трымалі Ігара за рукі і ногі, а ўрач, абхапіўшы край асколка абцужкамі, марудна цягнуў, расшатваючы яго ў назе...

Пасля ўцёку Ігар прыйшоў у в. Старыя Пачары і наняўся падпаскам, набраўся сіл, толькі вось часам непакоіла нага. Пасвіў кароў да восені 1943 г. Калі вёску вызвалілі, Ігар пешшу дабраўся да Ельні, дзе ўжо былі савецкія войскі. 3 параненымі даехаў да Масквы. Калі прыехаў у сталіцу, быў ужо канец кастрычніка 1943 г.

Маці дзяцей, якія паехалі ў Наваельню, у роспачы звярталіся ў ЦК МАДР, у палітаддзелы франтавых часцей, у органы міліцыі, пасылалі пісьмы, заявы, запыты. Ніякіх вестак. I раптам адзін знайшоўся! Сам прыйшоў у Маскву! Перанёс лагеры, раненні, голад, здзекі фашыстаў. Ён быў жывы, Ігар Астаф'еў.

...Пасля доўгіх блуканняў па пакутах Іонка Чынгелаў, Юра Галавін і Юлій Герэ дабраліся да Смаленска. Сярод бежанцаў хадзілі чуткі, што ў горадзе ідуць аблавы, а ўсіх затрыманых адпраўляюць у лагеры. Хлопчыкі жылі ў хляве, непадалёку ад чыгуначнага палатна.

...Вырашылі зайсці ў адзін дом, каб папрасіць кавалак хлеба. Гаспадары аказаліся на рэдкасць гасціннымі. Іонку прапанавалі паехаць у вёску да іх знаёмых. Яго ўсынавілі сяляне Іван і Ганна Кулікавы, якія жылі ў в. Захаркіна Пскоўскай вобласці. Іонка стаў сапраўдным селянінам — пасвіў і запрагаў коней (не хапала толькі сілёнак зацягнуць рамяні хамута), пілаваў і калоў дровы, саджаў і акучваў бульбу. У пачатку 1944 г. лінія фронту праходзіла каля Невеля, гул баёў дакаціўся і да Захаркіна. Гітлераўцы пачалі ўганяць мясцовых жыхароў у Германію.

Аднойчы вечарам у вёску прыехалі немцы з перакладчыкамі і загадалі ўсім збірацца ў дарогу. Раніцай Іонку з жыхарамі вёскі пагналі з абозам нямецкай тылавой часці на захад.

Адгрымела вайна. Разам з маці і сястрой Іонка Чынгелаў паехаў у Балгарыю, у Плоўдзіў, дзе скончыў гімназію. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскве — у электратэхнічным інстытуце сувязі. Црымаў удзел у распрацоўцы першага генеральнага плана развіцця сувязі ў сваёй краіне. На працягу 10 гадоў быў старшынёй ЦК прафсаюза работнікаў сувязі і інфармацыі Балгарыі. Працаваў у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі, доўга жыў у Маскве. Затым зноў вярнуўся ў Балгарыю.

Юрыю Галавіну, пасля доўгіх і небяспечных спраў, удалося вырвацца з нямецкага тылу.

Здарылася так, што Юлій Герэ стаў партызанскім разведчыкам, хадзіў на заданні. Толькі 8 ліпеня 1944 г. яму ўдалося паехаць у Маскву.

...Больш палавіны рабят, прыехаўшых на адпачынак, засталося ў Наваельні. Сярод іх былі: сястра Юлія Герэ — Валя, кітаянка Чы Ін, чэшкі сёстры Уласта і Міра Рэняк, югаслаўка Роза Авербах, аўстрыйка Грэта Штадлер, немка Ірма Эверс, італьянка Палет Глюкозіо, карэец Валодзя Марсін (Сон Дэн Ай) і іншыя.

Фашыстаў убачылі праз тыдзень пасля пачатку вайны. Дзеці сядзелі ў сталовай, калі дзверы раптам адчыніліся насцеж і на парозе з'явіліся немцы з аўтаматамі ў руках. Усіх дзяцей сабралі ў пустой пакінутай хаце, дзе і арганізавалі свайго роду прытулак. Прадуктаў адпускалася роўна столькі, каб дзеці не памерлі з голаду. На шчасце, побач з дзецьмі аказаліся добрыя, спагадлівыя людзі, якія, чым толькі маглі, дапамагалі ім выжыць. Гэта: загадчыца прытулку Лідзія Пятроўна Ульянаўская і яе муж Барыс Станіслававіч, выхавацелі Зінаіда Мікалаеўна Кушнір, Агрыпіна Еўдакімаўна Назарава, Яўгенія Сямёнаўна Адамчык. Загадчыца прытулку падтрымлівала цесную сувязь з мясцовымі жыхарамі Валянцінай Валяр'янаўнай Сянютай, Лідзіяй Міхайлаўнай Аляксеевай. Яны збіра-лі абутак, вопратку, ежу і тайна перадавалі дзецям.

Дапамагалі дзецям і партызаны. Начальнік штаба атрада «Кастрычніцкі» Аркадзь Аляксандравіч Рэдзька накіраваў у прытулак свайго аднавяскоўца Юльяна Брычкоўскага, каб той узнаў, што трэба рабятам. Юльян як належыць разведаў, а потым з Лукой Маліноўскім вывез ноччу ў лес італьянку Палет Глюкозіо, чэшку Уласту Рэняк, польку Казіміру Александрук і другіх дзяцей.

Пад выглядам батрачак-пастушак іх схавал! на хутарах у Канстанціна Фёдаравіча Рэдзькі, Юльяна Казіміравіча Брычкоўскага і Лукі Іванавіча Маліноўскага. У беларускіх сем'ях палюбілі гэтых простых і вельмі ласкавых дзяўчынак. Па заданню А.А.Рэдзькі яны збіралі звесткі аб размяшчэнні фашыстаў у Наваельні, аб варожых эталонах, што рухаліся праз станцыю. Дапамагалі ім сястра Уласты Драгаміра, Ціна Астрова і іншыя дзеці.

Драгаміра і Ціна прыходзілі з важнымі данясеннямі на хутар в. Радзюкі. А ў гэты час Казіміра, Уласта і Палет прабіраліся ў Наваельню, трымалі пад «прыцэлам» мясцовы гарнізон, шашу Навагрудак — Наваельня, па якой бесперапынна рухаліся фашысцкія часці.

Дзяўчынкі былі надзвычай кемлівыя і асцярожныя.

У красавіку 1943 г. Наваельненскі прытулак расфарміравалі, а дзяцей перавезлі ў Дзятлава. Умовы жыцця — невыносныя. Голад, хваробы. Дзеці згаралі, як свечкі, па 2 — 3 чалавекі за ноч. Пачаліся эпідэміі шкарлятыны, тыфу. Дастаткова сказаць, што толькі на дзятлаўскіх могілках пахавана 76 дзяцей.

Аб'яднанне Дзятлаўскага і Наваельненскага прытулкаў яшчэ больш ускладніла становішча. Увесь клопат узяла на сябе загадчыца прытулку, настаўніца 406-й школы Валянціна Рыгораўна Кеп. Са сваімі выхавацелямі Аляксандрай Рудэнка, Клаўдзіяй Фраловай, Кацярынай Пуршынавай і іншымі яна збірала вопратку і ежу. На дапамогу ім прыйшлі мясцовыя медыкі Н. Гулецкі, Л. Дзеніч, П. Якушава.

Вясною 1943 г. у прыют была прыслана выхавацельніца Марта з Вільнюса. Яна данесла, што дзве дзяўчынкі, Валя Герэ і Роза Авербах, — яўрэйкі. Іх схапілі і адправілі ў жандармерыю Навагрудка, дзе расстралялі.

3 Дзятлава рабят вясной 1944 г. тэрмінова перавезлі ў в. Вензавец. Тут яны сталі заложнікамі карацельнай брыгады здрадніка радзімы Камінскага. Знаходжанне дзяцей у лясніцтве служыла добрым прыкрыццём гарнізона ад удараў партызан. Тут дзяўчынкі і хлопчыкі «пражылі» тры самыя цяжкія месяцы.

...Фронт набліжаўся. I чым хутчэй падыходзіла Чырвоная Армія, тым больш лютавалі фашысты і паліцаі, прадчуваючы хуткі час расплаты. Напалоханых пагрозамі, замучаных хваробамі і голадам дзяцей з Вензавецкагй прытулку ў тэрміновым парадку павезлі на чыгуначную станцыю Наваельня. Да эталона прычапілі некалькі платформ, нагружаных ваеннай тэхнікай, аўтапакрышкамі, накрадзеным дабром. А ў сярэдзіне састава, як прыкрыццё, — савецкія дзеці. Іх загналі ў таварныя вагоны.

Чыгункі былі забіты адступаючымі немцамі, таму дзяцей больш двух месяцаў вазілі па Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі.

«Эшалон смерці» часта бамбіла авіяцыя. Пры кожным такім налёце фашысты адразу адкрывалі дзверы і выганялі дзяцей.

Потым дзеці папалі ў далёкае сяло Чэрвянёва Лукачоўскага раёна. Мацярынскім клопатам акружылі тут іх Паляна Рэйстар, Алена Даўганіч і іншыя.

Восенню 1944 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Карпаты, вызваліла сяло Чырвянёва і дзяцей, у ліку іх былі вызвалены двое з Наваельненскага інтэрнацыянальнага лагера — Палет Глюкозіо і Валодзя Марсін.

Палет трапіла ў Някрасаўскі дзіцячы дом, адтуль напярэдадні Дня Перамогі вярнулася да маці ў Маскву. Працягвала вучобу ў Іванаўскай інтэршколе. Атрымала вышэйшую адукацыю. Жыве цяпер у Сафіі, выкладае рускую мову, якая стала для яе роднай. Шмат гадоў кіруе клубам інтэрнацыянальнай дружбы, вельмі любіць расказваць балгарскім дзецям аб нашай краіне, яе цудоўных людзях.

Валодзя Марсін з групай малодшых рабят быў вызначаны ў Галыньскі дзіцячы дом. Адтуль, па парадзе выхавацеляў, паслаў пісьмо ў Маскву на стары адрас. Маці пераехала ў іншае месца, але аднойчы зайшла праведаць былую суседку і атрымала пісьмо. Хутка сабралася яна ў дарогу. Валодзя не адразу пазнаў гэтую нізенькую, сціпла апранутую жанчыну. Але як толькі яна ласкава прыціснула яго да сябе і заплакала, зразумеў: «Мама!»

Закончыўшы дзесяцігодку, Валодзя пастушу у Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці. Атрымаў дыплом інжынера-механіка. У цяперашні час Уладзімір Міхайлавіч загадвае аддзелам аднаго з маскоўскіх навукова-даследчых інстытутаў.

Уласта Рэняк працуе ў Празе інжынерам у праектным інстытуце, а яе сястра Драгаміра — кінарэжысёрам.

Лёс раскідаў рабят па розных кутках свету. I вось у маі 1985 года яны сабраліся на Дзятлаўшчыне, каб зноў прайсці па сцяжынках свайго апаленага вайной дзяцінства, успомніць таварышаў, якія загінулі ў час ваеннага ліхалецця.

Як і тады, перад вайною, Наваельня сустрэла гасцей бадзёрым пахам сосен, вясёлымі птушынымі спевамі. Ля мясцовай бальніцы, у будынку якой некалі размяшчаўся Міжнародны піянерскі лагер, сабраліся амаль усе жыхары гарадскога пасёлка. Пія-неры ў чырвоных гальштуках утварылі «жывую алею» ад дарогі да бальніцы. У напружанай цішыні гучыць мелодыя вядомай песні «Маладосць мая, Беларусь».

«Я добра памятаю той дзень, калі мы прыехалі ў Наваельню, — прыгадвае італьянка Палет Глюкозіо. — Сонца, лес, цудоўнае паветра ўразілі нас. Вясёлым натоўпам мы пайшлі на рэчку купацца, як раптам пачулі жудасны гул матораў. Вялікая трывога пранікла ў сзрца. Вайна! Рызыкуючы жыццём, мы пратэставалі супраць насілля, здзекаў, мы засталіся вернымі справе сваіх бацькоў».

«Калі пачалася вайна, — успамінае славак Герэ, — мы, пяцёра хлопчыкаў, пачалі прабірацца ў Маскву. Дайшлі ў сталіцу толькі ў 1944. Можна ўявіць, які гэта цяжкі быў шлях. Мы і ваявалі. Я, напрыклад, быў партызанскім разведчыкам».

На будынку Наваельненскай бальніцы, ва ўрачыстай абстаноўцы, адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар выхаванцаў піянерскага лагера, якія загінулі ў суровью гады Вялі кай Айчыннай вайны. Потым госці пасадзілі ў Наваельні алею маладых дрэўцаў у па-мяць аб дзецях прытулку.

У раённым цэнтры ўзведзены мемарыяльны помнік дзецям, якія пахаваны на дзятлаўскіх могілках. Гранітныя пліты ў чаты-ры рады, магілкі злёгку прысыпаны хвояй. Дзве стэлы. На адной з іх — маленькія бронзавыя фігуркі, якія прыціснуліся да жанчыны. Яны хаваюцца не ад асенняга ветру і дажджу. Ад смерці. На камені надпіс: «Тут пахаваны больш 70 дзяцей з Ленінграда, Прыбалтыкі, Беларусі, Смалейскай і Арлоўскай абласцей і дзеці Міжнароднага лагера пры санаторыі «Наваельня», загі нуўшыя ад голаду, эпідэмій, замучаныя фа-шысцкімі акупантамі ў 1943 — 1944 гг.»

Тут жа пахавана загадчыца Дзятлаўскага прытулку Валянціна Рыгораўна Кеп, якая памерла ў 1945 г.

«Мая мама пахавана з тымі дзеткамі, — успамінае сын Валянціны Рыгораўны Яўгеній Яўгеньевіч, — якіх, пры ўсім сваім самаахвяраванні, выратаваць ужо не змагла. Але засталіся дзесяткі, якія абавязаны ёй жыццём».

Няпрошаныя слёзы набягалі ў прысутных, калі слухалі яны выступленні Уласты Рэняк, Іонкі Чынгелава, Ірмы Эверс і іншых былых выхаванцаў Міжнароднага піянерскага лагера. I пачуцці ўсіх людзей у той момант былі яскрава выказаны словамі паэта:

Пусть никогда ничье на свете детство
Война уже не сможет сжечь!

Дзеці ваеннага ліхалецця... Іх жыццё — гераічны подзвіг у імя цяперашняга і будучых пакаленняў, у імя міру на Зямлі.

Т. В. Крывеня, I. I. Заяц

Помнік над Шчарай


Восенню 1942 года гітлераўцы пачалі наступление на Ліпічанскую пушчу. Выкарысталі рэгулярныя часці, якія накіроўваліся на фронт, а таксама войскі Слонімскага, Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага і іншых гарнізонаў. Акупанты старанна распрацавалі план знішчэння партызан.

Немцы наступалі з трох бакоў, маючы намер прыціснуць партызан да Немана. Завязаліся цяжкія баі.

Адзін з іх завязаўся ў раёне вёскі Вялікая Воля. Ён працягваўся з раніцы да позняй ночы. Часам здавалася, што гітлераўцы вось-вось прарвуцца праз Шчару, але кожны раз становішча выратоўваў бронеатрад. Браневікі і танкеткі ва ўпор расстрэльвалі фашыстаў, якія выпаўзалі на тонкі лёд Шчары.

Пачынала вечарэць. У партызан заканчва-ліся боепрыпасы. Расла колькасць параненых. Пад прыкрыццем невялікай групы партызан асноўныя сілы ноччу пакінулі Вялікую Волю. Не ведалі народныя мсціўцы, што ніхто з вялікавольцаў больш іх не сустрэне, не пакладзе ў торбу кавалак сала, не засуне ў кішэню капшук з тытунём...

...У той дзень, калі немцы падышлі да Шчары і завязалі бой, усе жыхары Вялікай Волі з дзецьмі, жывёлай, хатнім скарбам падаліся ў Грабскі лес. Акрамя страху, дапякаў холад і голад. Была зіма. Снег яшчэ не выпаў, але моцны мароз скаваў зямлю. Запальваць вогнішчы было боязна. Увесь час над лесам гулі варожыя самалёты. Асабліва цяжка было тым, хто меў маленькіх дзяцей.

Дванаццатага снежня ў лес дайшла трывожная вестка: партызаны пакінулі Вялікую Волю. Сюды прыйшлі немцы.

«Што ж будзе далей? — думалі вялікавольцы. — У вёску цяпер дарога закрыта». Некаторыя прапанавалі чакаць, пакуль немцы не выберуцца. Не век жа яны будуць сядзець у вёсцы... Але неўзабаве прыйшла новая вестка, што гітлераўцы рыхтуюць аблаву і ўсіх, каго сустрэнуць на сваім шляху, забіваюць.

Людзі не ведалі, што рабіць: прабірацца ў вёску ці заставацца ў лесе. Хлапчукі нейкім чынам прабраліся ў вёску і ўстанавілі, што немцаў там няма. Вялікавольцы вырашылі вярнуцца ў вёску. На світанні яны апынуліся ў родных сценах.

Хлапчукі сказалі праўду. Немцаў у вёсцы сапраўды не было. Спаць, акрамя дзяцей, ніхто не клаўся. Каб як-небудзь замаскіраваць сваю часовую адсутнасць, трэба было распакаваць клункі, паставіць на месца жывёлу, навесці хоць які-небудзь парадак у хатах.

У сярэдзіне дня акупанты загадалі вяскоўцам сагнаць усю жывёлу ў прызначанае месца. Калі загад быў выкананы, гітлераўцы вылучылі дваццаць восем мужчын, якія павінны былі гнаць жывёлу ў Казлоўшчыну. Вядома, шкада скаціны. Ды што зробіш... Людзі спадзяваліся, што можа цяйер немцы іх больш не крануць. Забралі жывёлу, і ўсё. Але самае жахлівае іх чакала наперадзе.

Прайшла яшчэ адна пакутлівая ноч. Акупанты чамусьці затрымалі адпраўку жывёлы. Гаварылі, што недзе каля Казлоушчыны партызаны разграмілі атрад карнікаў.

Вялікавольцы паціху сталі выходзіць на вуліцу, наведвацца да суседзяў. Гітлераўцы па-ранейшаму не звярталі на іх увагі. Знайшліся смельчакі: стары Васіль Ламака, Сымон Чудзілоўскі і іншыя, якія адважыліся пайсці да немцаў, прасіць, каб тыя вяр-нулі ім кароў.

Жывёлу ахоўвала чалавек трыццаць салдат. Вялікавольцы падышлі да іх і жэстамі сталі паказваць, што ім трэба. Немец слухаў уважліва. Неяк жаласна глядзеў на замучаных людзей, і ў яго запалых вачах быў бачны смутак.

Азірнуўшыся па баках, салдат раптам за-гаварыў, звяртаючыся да Васіля Ламакі:
— Слухай, бацька. Я ёсць інтэрнацыянал... Разумееш? Вас збіраюцца страляць... Уцякайце ў лес. — Азірнуўшыся, ён яшчэ раз паўтарыў: — Уцякайце, а то будзе позна!..

«Як разумець папярэджанне немца? А што, калі тэта правакацыя?» — здагадкі не давалі спакою вялікавольцам. 3 трывогай на сэрцы чакалі дня.

Раніцай у Вялікую Волю зноў наехалі гітлераўцы. Сярод іх было шмат карнікаў у чорных шынялях з намаляванымі на рукавах чарапамі. Яны соўгаліся па вуліцах, нешта гаргаталі паміж сабой.

...Займалася пахмурная раніца 16 снежня 1942 г. Вырашылі перачакаць ноч, а раніцай параіцца, як быць. Сабраліся вяскоўцы ў хаце Івана Павачкі. Папярзджанне немца, вестка з Капцей не выходзілі з галавы. Як быць, што рабіць? Адны прапаноўвалі застацца ў вёсцы, чакаць, што будзе. Другія настойвалі — пакуль няма немцаў, кідаць усё і ўцякаць у лес.

Слова ўзяў Васіль Ламака, старэйшы і паважаны чалавек. «Раздумваць і спрачацца тут няма чаго. Пакуль не позна, трэба падавацца ў лес. Перачакаем там некалькі дзён, а пасля будзем бачыць, што рабіць», — сказаў ён.

3 ім пагадзіліся астатнія, сталі разыходзіцца. Марыя Ламака зірнула ў акно і абамлела... Вёску акружалі гітлераўцы. Нібыта зграя галодных сабак, фашысты ўрываліся ў хаты, выганялі людзей на вуліцу і пад канвоем зганялі на плошчу да царквы. Не пакінулі ў спакоі ніводнай душы. Яны звалаклі з печы 109-гадовую Ганулю Чудзілоўскую. У старой не ставала сіл ісці самой. Фашысты прымусілі Ігната Ламаку і Пятра Шалеснага несці яе на руках. Канстанцін Пузач быў вельмі хворы. Які дзень не ўставаў з ложка, але і яго пацягнулі. Марыя Чудзілоўская хацела непрыкметна пакінуць у калысцы сваё дзіцё. Гэта заўважылі салдаты, пачалі збіваць жанчыну.

Карнікі злавілі Андрэя Шалеснага, Аляксандра Рагіновіча, Вікенція Пузача, 15-гадовых хлопчыкаў Маціеўскага і Урбановіча, якія хаваліся ў хмызняку за вёскай, расстралялі.

Сярод вялікавольцаў выпадкова аказалі-ся дзве дзяўчынкі з іншых вёсак — Ніна Траневіч з Пяроніма і Алена Ступчык з Гуты. Папрасілі салдат адпусціць дзяўчат дадому. Але дзе там! Карнікі не хацелі пакідаць сведак сваіх крывавых злачынстваў.

Людзі пакутавалі ад холаду, асабліва непакоіла невядомасць: што з імі будзе? Немцы ўвесь час пазіралі ў бок Крупіц. Нарэшце зараўлі маторы. Умінаючы моцнымі скатамі пясок, у Вялікую Волю ўязджала дзевяць грузавікоў з карнікамі.

Грузавікі спыніліся каля хаты Павачкі. Нібы груганы, з іх пачалі саскокваць на гулкую, прамёрзлую зямлю карнікі. Тоўсты афіцэр у цёплым скураным паліто з вітымі срэбранымі пагонамі падаў гучную каманду. Карнікі рынуліся ў натоўп, і, пускаючы ў ход прыклады, пачалі выстройваць людзей у адну калону. Потым іх пагналі за вёску. Грузавікі ехалі наперадзе, за машынамі пад моцнай аховай сунуліся вялікавольцы.

Ля шашы калоне загадалі спыніцца. Карнікі замітусіліся. 3 грузавікоў пачалі саскокваць салдаты. Некалькі карнікаў, ускінуўшы на плечы ручныя куляметы, цераз шашу накіраваліся да Шчары. Неўзабаве адзін з іх вярнуўся і падаў рукой знак.

Вяскоўцаў сталі дзяліць на дзве групы.

Адлічыўшы чалавек сто пяцьдзесят ад калоны, карнікі загадалі ім стаяць на месцы, а астатніх павялі далей. Як толькі калоны схаваліся за паваротам, групу вялікавольцаў павялі праз шашу да гары, якую называлі Высокія Магліцы. Людзі жахнуліся. Перад гарой былі ўстаноўлены тры кулямёты.

Вялікавольцы са слязьмі пачалі развітвацца са сваімі дзецьмі, суседзямі.
Лямант жанчын разнёсся па наваколлі.

3 даўніх часоў ля Высокіх Магліц бралі пясок. Тут утварыўся вялікі роў, на адхонах якога параслі маладыя бярозкі, сосны. Людзей пачалі заганяць у гэты роў і класці ніцма адзін да аднаго.

Іван Павачка апынуўся на самым краі рова. Пад левай рукой, бліжэй да сэрца, ён трымаў сямігадовага сына Міхаську. Справа ляжала тварам да зямлі яго жонка Сцепаніда. Да маці прытулілася дзяўчынка Ніна. Два дні назад ей споўнілася тры годзікі. Вялікавольцы чакалі стрэлаў, жадалі, каб хутчэй скончыліся іх пакуты.

Урэшце, свінцовы град секануў па людзях.

«Перш чым пачуць стрэлы, — успамінае Іван Іосіфавіч Павачка, які цудам застаўся жывым, — я адчуў, што мне апякло пальцы на левай руцэ. Спачатку не ўцяміў, што такое. Потым чакаю новых стрэлаў, а іх няма і няма... Вакол стогнуць людзі. Раптам чую голас Міхаські: «Ой, татка, мне ў галоўцы баліць...» Толькі я паспеў сказаць: «Цярпі, сынок, хутка перастане балець», як ударыла новая чарга. Тут я хацеў паварушыцца, каб зірнуць на сыночка, але здранцвелае цела не слухалася. Тады я паклікаў: «Міша, Міша! Ты жывы?» Хлопчык маўчаў. Левы бок пачало заліваць нечым цёплым. Гэта была Міхаськава кроў. Трэцяя чарга. Куля рванула паясніцу. У гарачцы я павярнуўся на бок... Павярнуўся, і цяпер шкадую аб гэтым. Лепш бы мне ляжаць нерухома, тады б я не бачыў пакут сваіх блізкіх. Павярнуўшыся, я ўбачыў, як б'ецца аб зямлю жонка. Побач з ёю, закінуўшы ўгору акрываўлены тварык, ляжыць дачка. Я было памкнуўся да іх, але новы страшэнны боль у правай назе ўстрымаў мяне. Нейкі час яшчэ чуў стогны людзей, асобныя стрэлы, якімі карнікі дабівалі тых, хто ўзнімаўся на ногі. Потым праваліўся ў цёмную бездань. Калі ачнуўся, адчуў, што стала дужа горача. Не хапае паветра. Паварушыўся, паспрабаваў прыўзняцца. За каўнер пасыпалася зямля, свежы струмень паветра надаў сілы, іх хапіла, каб выбрацца з магілы.

Калі выбраўся з ямы, то здзівіўся: ноч, а зямля белая... Спачатку падумаў, што здалося. Не, зямля сапраўды была белая. Памацаў рукой — снег! Нясцерпна пякло ў грудзях. Тварам уткнуўся ў снег, пачаў яго есці.

Пачынала світаць. Трэба было хутчэй уцякаць з гэтага страшнага месца. Мне здавалася, што карнікі абавязкова ўбачаць мяне і даб'юць. Намагаючы апошнія сілы, пасунуўся па пульхным снезе ўбок Казеннага лесу. Паузу, а перад вачыма — акрываўлены тварык Ніны, у вушах — слабенькі голас Міхаські: «Татка, баліць...»

Ранак застаў мяне далека ў лесе. Ісці далей не было ўжо сіл. Я зарыўся ў снег і заціх».

Трое сутак прабыў Іван Іосіфавіч у лесе — паранены, знясілены, халодны і галодны. Толькі на чацвёртыя суткі дабраўся да вёскі Капці. Дачакаўшыся прыцемку, ледзь жывы ўвалокся ў хату Адама Куршука.

* * *
Калі карнікі аддзялілі ад агульнай калоны частку людзей і навялі да Шчары, многія з надзеяй падумалі, што ім пашанцуе, застануцца жыць. Яны не разумелі,навошта карнікам спатрэбілася раздвойваць калону. Аб лесе вялікавольцаў, якіх угналі да Шчары, у той момант ведаў, напэўна, толькі здраднік Валерый Жылінскі.

Вялікавольцаў з другой группы прывялі ў Казенны лес. У той самы, куды яны збіра ліся ўцякаць ад смерці. Хіба маглі вяскоўцы думаць, што замест ратунку яны напаткаюць у лесе смерць... Нагледзеўшы зручнае месца — невялікі ўзгорак — фашысты за трымалі калону.

Аляксею Ламаку было тады дзесяць гадоў, але ён добра памятае падрабязнасці забойства вялікавольцаў. Вось што расказвае ён, відавочца і ахвяра дзікай расправы гітлераўцаў над безабароннымі людзьмі:
«Спыніўшы калону, карнікі нейкі час чакалі, што ім загадаюць рабіць далей. 3 кабін грузавікоў павыходзілі афіцэры. Яны нядоўга аб нечым раіліся з немцам у скураным паліто, потым накіраваліся да натоўпу. Выгляд іх быў спакойны: ніколі не падумаеш, што яны рыхтуюцца да такой крывавай расправы. Некаторыя карнікі бралі з кішэняў цукеркі і раздавалі іх дзецям. Адна цукерка дасталася мне, я аддаў яе сваёй малодшай сястры Валі.

Да калоны наблізілася восем салдат з вінтоўкамі. Моўчкі яны бралі з натоўпу па два мужчыны і вялі да ўзгорку, на якім раслі сосны. Праз некалькі мінут там грымелі выстралы, паветра раздзіраў страшэнны крык людзей.

Адзін за другім гучалі залпы. Вылюдкі спачатку распраўляліся з мужчынамі і падлеткамі, а жанчын і дзяцей пакуль што не чапалі. Плакалі дзеці, прарэзліва галасілі маці...

Браты Валяр'ян і Канстанцін Чудзілоўскія вырашылі ўцякаць. Што будзе, тое і будзе... Разам яны вырваліся з натоўпу аднавяскоўцаў і кінуліся ў розныя бакі. Загрымелі выстралы. Канстанцін, прабегшы некалькі крокаў, упаў. Валяр'ян усё яшчэ бег. Пакуль што кулі міналі яго. Сцяўшы зубы, забыўшы пра ўласную бяду, людзі назіралі гэтае жахлівае відовішча. Вось ён спатыкнуўся, потым хуценька падняўся, ухапіўшыся рукамі за жывот. Пастаяў, затым намогся ступіць яшчэ некалькі крокаў і рухнуў на зямлю.

Услед за Валяр'янам Чудзілоўскім патунаў і яго чатырохгадовы хлопчык. Ён няўпэўнена перабіраў слабымі ножкамі, абутымі ў рваныя чаравічкі. Маці ўжо не магла яго стрымаць. Яна білася ў страшэнных сутаргах на руках вяскоўцаў. Фашысты зарагаталі. Нейкі час яны забаўляліся, узіраючыся на хлопчыка, які дзе паўзком, дзе на нагах ледзьве прабіраўся па следу бацькі... Калі хлопчык з такой настойлівасцю пераадолеў можа дваццаць метраў, адзін з гітлераўцаў узняў пісталет і прыцэліўся. Людзі войкнулі. Раздаўся сухі стрэл. Хлопчык моўчкі ткнуўся тварыкам у снег. Больш ён не падняўся. Пераадольваючы страх, вялікавольцы былі памкнуліся да хлопчыка, але чарга з аўтамата спыніла іх на месцы.

Мяне і тату, — расказвае далей Аляк-сей, — павялі з шостай партыяй. Тата хацеў развітацца з Валяй, узяў яе на рукі, каб пацалаваць, але салдаты выхапілі дзяўчынку з рук. Валя заплакала. Я ўчапіўся мацней за бацьку. Маці памкнулася да мяне, напэўна, каб развітацца, але карнікі ўдарамі загналі ў натоўп. Больш я яе не бачыў...

На месцы, куды нас прывялі, мы ўбачылі забітых вяскоўцаў. Бліжэй да нас ляжалі ў крыві Восіп Чудзілоўскі, Рыгор Альховік, Ігнат, Уладзімір і Міхаіл Ламакі. Уладзімір яшчэ варушыўся. Снег па-ранейшаму буйнымі камякамі клаўся на забітых і адразу чырванеў. Нам загадалі класціся ў адзін рад з мёртвымі, тварам уніз...

Стрэлы мне здаліся моцнымі, нібы выбухі. Запахла гарэлым порахам. Я адчуў, як здрыгануўся тата. Нешта цёплае, непрыемнае палілося мне за каўнер, на твар. Пачуліся стогны, крыкі. Людзі паміралі не адразу. Пасля залпу з вінтовак карнікі з пісталетамі ў руках абыходзілі і аглядалі забітых. Таго, хто мог яшчэ выжыць, дабівалі з пісталетаў, а астатніх пакідалі на цяжкія пакуты. Я чуў, як Іван Альховік прасіў салдат прыстрэліць яго, але каты прайшлі міма.

Забойцы наблізіліся да мяне. Я прыціх. Салдат нагой ткнуў у галаву. Увесь твар мой быў заліты крывёю. Побач ляжаў забіты мой аднагодак Ваня Чудзілоўскі, яго кроў і сцякала на мяне. Кат палічыў мяне мёртвым і адышоў.

У таты былі прастрзлены грудзі. Ён намогся ўстаць на ногі, ды не змог. Тады ён закрычаў, колькі было сілы, каб яго дабілі, пазбавілі пакут.

Жывыя зайздросцілі мёртвым...

Скончыўшы абход трупаў, карнікі накіраваліся на новыя ахвяры. Я паварушыўся.
— Ты жывы, сынок? — пачуўся слабы татаў голас.
— Жывы, толькі страшна, — адказаў я.
— Сынок, — знясілена загаварыў тата. — Я паміраю... Ты ляжы спакойна, не варушыся. Можа,не прыкмецяць... Як сцямнее, выбірайся адсюль. Ідзі ў лес, жыві... У мяне ў кішэні сцізорык і запальнічка... вазьмі, ты любіў з імі гуляць... Перадай...

Што каму перадаць, ён так і не дагаварыў, перашкодзіла смерць. Я яшчэ доўга чуў стрэлы, перадсмяротныя крыкі людзей, а потым страціў прытомнасць.

Абудзіў мяне ад забыцця моцны голас. Гэта крычаў стары Васіль Ламака. «Хто жывы — уставайце!» Я выбраўся з-пад трупаў і пацягнуўся да старога. Васіль быў паранены ў галаву, на твары і на барадзе застыла кроу. Пачынала цямнець. На белым снезе чарнелі плямы крыві.

Хутка да нас далучыліся Аляксей і Сымон Чудзілоўскія, прыпаўзлі Уладзімір Ламака і сямігадовы Родзік Ламака. 3 магілы выбраліся Марыя Ламака і маленькая Люба Чудзілоўская. Усяго нас сабралася тады восем чалавек. Пазней мы даведаліся, што з кіпцюроў смерці ўдалося вырвацца трынаццаці вялікавольцам».

Забойцы не сталі самі закопваць у зямлю свае ахвяры. Карнікі вярнуліся ў апусцелую цяпер вёску на адпачынак. Наперадзе ў іх былі новыя крывавыя справы.

На другі дзень карнікі з'явіліся ў Малой Волі. Салдаты ўрываліся ў хаты і выкідалі людзей на вуліцу. Дарослым загадвалі браць з сабой рыдлёўкі. Малавольцы яшчэ не ведалі ўсёй трагедыі сваіх суседзяў, але прадчувалі, што карнікі зрабілі нешта нядобрае з жыхарамі Вялікай Волі. Стрэлы і жудасныя крыкі людзей яны ўчора чулі не выпадкова. У кожнага была думка, што наступіла іх чарга. Устрывожаныя малавольцы з перапалоханымі дзецьмі на руках ішлі па заснежанай вуліцы. Прыкладамі ў спіну іх падганялі салдаты.

Па камандзе немца ў скураным паліто карнікі сталі дзяліць вяскоўцаў. У адзін бок — старых і малых, у другі — дарослых.

Старых з дзецьмі адпусцілі, а дарослых з рыдлёўкамі пад канвоем пагналі ў Казённы лес на тое месца, дзе была ўчынена расправа над іх суседзямі. У людзей памутнела ў вачах ад таго, што давялося ўбачыць.

Не даўшы апамятацца, карнікі аддзялілі мужчын ад жанчын. Мужчынам загадалі капаць вялікую яму. У каго не было рыдлевак, тых салдаты прымусілі зносіць трупы да ямы. Жанчынам далі «лягчэйшую работу» — закідаць зямлёй яму з трупамі.

Калі жанчыны наблізіліся да першай ямы, яны жахнуліся: між акрываўленых трупаў варушыўся хлопчык чатырох-пяці гадоў. Згледзеўшы людзей, ён хуценька прапоўз па трупах, устаў на ножкі і, блытаючыся ў доўгім, не па росту кажушку, патупаў да жанчыны. Здавалася дзівам, як ён перажыў доўгую зімовую ноч... 3 вачэй жанчын паліліся слёзы. Схамянуўшыся, яны навыперадкі кінуліся да хлопчыка, каб прытуліць яго, абагрэць, суцешыць...

— Гэта ж Бронік! — ускрыкнула ад нечаканасці адна з жанчын, пазнаўшы хлопчыка. — Бронік Шківанць, Ядвісін сынок...— Яна працягнула рукі, каб узяць хлопчыка.
— Вэк! — пачуўся побач голас немца. Да Броніка накіроўваўся даўгалыгі карнік, правай рукой ён пацягнуўся да кабуры.
— Застрэліць! — спалохаліся жанчыны. Не дамаўляючыся, яны ўсе разам кінуліся да карніка:
— Паночак, дазвольце нам узяць хлопчыка да сябе. Ён жа маленькі, нічога не разумее... Дазвольце!

Не звяртаючы ўвагі на жанчын, якія са слязьмі валяліся ля яго ног, кат узнімаў парабелум...

Бронік стаяў на месцы і пазіраў шырока раскрытымі вочкамі то на карніка, то на жанчын.

Суха грымнуў стрэл. Хлопчык, нібы лялька, кульнуўся ў снег.

Як толькі прагучаў стрэл, які абарваў жыццё чатырохгадовага Броніка Шківанця, непадалёку пачуўся слабы плач дзяўчынкі. Некалькі жанчын паспяшаліся на голас. Але каты апярэдзілі іх.

Гітлераўскія каты баяліся пакінуць жывымі нават дзяцей, баяліся, што яны вы растуць і раскажуць свету пра іх крывавыя злачынствы. Але праўду не заб'еш! Людзі паўставалі з магіл, перамаглі самую смерць, каб расказаць свету трагедыю сваіх аднавяскоўцаў.

* * *

Пасля цяжкіх баёў акупанты вымушаны былі зняць блакаду Ліпічанскай пушчы. Войскам трэба было адпраўляцца на фронт, а яны ваявалі з партызанамі ў сваім тыле. Гітлераўцы спешна пакінулі партызанскі раён і хуткім маршам рушылі на ўсход. Партызаны П. I. Булака зноў вярнуліся ў Вялікую Волю.

Ніхто з вялікавольцаў не выйшаў насустрач народным мсціўцам. Мёртвая цішыня вісела над апусцелай спаганай вёскай.

Праз многа гадоў новаму пакаленню вялікавольцаў стала вядома імя іх ката. Адольф Хойзінгер! Гэта па яго загаду знішчаліся безабаронныя людзі, змяталіся з твару зямлі беларускія вёскі, адной з якіх была і Вялікая Воля.

Адмяцеліла крывавая завіруха. У цяжкім змаганні савецкі народ здабыў перамогу над гітлераўскай Германіяй. Шмат гадоў мінула з той пары, калі прагрымелі апошнія залпы. Зараўнаваліся траншэі і бліндажы, верасамі і багульнікам параслі пар-тызанскія зямлянкі, забудаваліся папялішчы.

У цэнтры вёскі над самай Шчарай узвышаецца помнік ахвярам вялікавольскай трагедии. Трохметровая фігура. Маці з сынам схілілі свае галовы ў глыбокім смутку. У ціхае надвор'е да помніка даносіцца плёскат хваляў Шчары, пошум бяроз, шматгалосны спеў птушак...

У. Фядотаў

Партызанскі рух: пачыналі з групы

Першы партызанскі атрад у Дзятлаўскім раёне пачаў арганізоўвацца вясной 1942 г. Пры адступленні на ўсход каля в. Каменка быў паранены ў руку Мiкалай Рыгоравіч Вахонін. Ён застаўся на хутары Пракофія Паўлавіча Сцяпуры, паблізу в. Хвінявічы. Тут жа знайшлі прыстанішча Васіль Кавязін, Андрэй Кавязін, Пётр Архіпаў і яшчэ некалькі чырвонаармейцаў. Яны выкапалі ўкрыцце пад домам, зімою начавалі ў хаце пад аховай вартавога.

У красавіку 1942 г. каля Вензавецкага лясніцтва М.Р.Вахонін з таварышамі сустрэўся з групай лейтэнанта Чырвонай Арміі Валянціна Сцяпанавіча Біцько.

Спачатку ва ўсіх быў адзіны намер — прабірацца на ўсход. Але ўжо ў першы дзень здарылася падзея, якая парушыла іх план. Пераходзячы дарогу Дзятлава — Слонім, чырвонаармейцы ўбачылі легкавы аўтамабіль з гітлераўцамі. Ня доўга думаючы, яны кінулі ў машыну гранату і абстралялі яе. Тры фашысцкія афіцэры і шафёр былі забітыя. Першая удача акрыліла мсціўцаў. Аказваецца, можна біць гітлераўцаў і тут. Па прапанове М.Р.Вахоніна вырашылі застацца ў Ліпічанскай пушчы і стварыць партызанскі атрад.

Сначатку размясціліся ва ўрочышчы Засецце. Праз некаторы час да іх далучылася група Мікалая Лукомца. У яе ўваходзілі Габдул Габдулвакідаў, Ілья Глазкоў, Уладзімір Заяц, Ілья Панасевіч, Іосіф Шмукста, Вікенцій і Іван Козакі. М. Лукомец, Г. Габдул-вакідаў і I. Глазкоў былі чырвонаармейцамі, астатнія — мясцовымі актывістамі.

Аднойчы красавіцкай ноччу група перайшла Нёман і разабрала частку чыгуначнага палатна каля станцыі Скрыбаўцы. Цягнік з жывой сілай ворага паляцеў пад адхон. Праз некалькі дзён партызаны напалі на паліцэйскі ўчастак у Ражанцы. Узялі ў палон 12 паліцэйскіх разам з камендантам. Адначасова разграмілі гміну і маслазавод. Калі вярталіся ў пушчу, на чыгунцы забілі трох вартавых.

Напярэдадні 1 мая 1942 г. партызаны спалілі завод і мост. Немцы страцілі дарогу на другі бок Немана, у Ліпічанскую пушчу.

5 мая 1942 г. на агульным сходзе групы, якая ўжо налічвала 30 чалавек, пастанавілі даць назву партызанскаму атраду. У гонар паспяхова праведзенай аперацыі паблізу в. Орля атрад назвалі «Арлянскім». Камандзірам выбралі Васіля Піліпавіча Кавязіна, намеснікам — Мікалая Рыгоравіча Вахоніна, начальнікам штаба — Валянціна Сцяпанавіча Біцько.

У красавіку 1942 г. канчаткова сфарміравалася група Барыса Адамавіча Булата колькасцю 27 чалавек. Неўзаба ве да яе далучылася група Уладзіміра Канстанцінавіча Лябецкага, члена КПЗБ, сакратара Казлоўшчынскага падпольнага райкома камсамола. У Ліпічанскай пушчы дзейнічала і група Паула Іванавіча Булака, былога сакратара Галынкаўскага сельскага Савета. У чэрвені 1942 г. яна перайшла на правабярэжжа р. Шчара і абаснавалася ў Дубароўшчынскім лесе.

Партызанскі рух набіраў сілу. У Ліпічанскай пушчы ў пачатку 1942 г. дзейнічала некалькі груп. Фашысты ўжо не маглі адчуваць сябе спакойна.

10 чэрвеня 1942 г. адбыўся агульны сход партызанскіх груп Б.Булата, Ф.Камарова, П.Булака, В.Пішчуліна і Ф.Лабойкі. Вырашылі аб'яднацца ў адзін атрад. У жніўні да атрада далучыліся групы Г.Шубіна, I.Абрамава, Н.Канаплёва і Г.Курзаева.

На другім сходзе атрада, які адбыўся ў жніўні 1942 г., былі створаны шэсць груп (рот), якімі камандавалі: групай № 121 — В.Пішчулін (70 чал.), № 133 - Ф. Камароў (70 чал.), № 145 - П. Булак (85 чал.), № 157 - М. Канаплёў, а потым Г. Шубін (70 чал.), № 169 - I. Абрамаў (50 чал.), № 195 — Ф. Лабойка. Быў створаны таксама штаб атрада. Камандзірам атрада выбралі Б.А.Булата, начальнікам штаба В.С.Біцько, а камісарам, крыху пазней, у кастрычніку — Г.А.Шубіна. Атраду далі назву — 3649-ы.

На сходзе вырашаліся пытанні аб зброі, аб адносінах да мясцовага насельніцтва, аб баявой дзейнасці.

Адзначым, што ў гэты час рост партызанскіх груп і атрадаў наўмысна стрымліваўся, бо лічылася, што 40 чалавек — гэта аптымальная колькасць людзей для манеўрыравання і аператыўнай дзейнасці. Але жадаючых стаць партызанамі было шмат, і колькасць іх расла. Гэта давала магчымасць часцей наносіць удары па ворагу. Народныя мсціўцы знішчалі малыя апорныя пункты акупантаў у сваей зоне.

У маі — чэрвені 1942 г. атрад «Арлянскі» разграміў паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Накрышкі, Страла, Міроўшчына. Паспрабавалі партызаны знішчыць і гарнізон у Дзятлаве.

Летам 1942 г. атрад поўнасцю кантраляваў паўночную частку Ліпічанскай пушчы. Немцы вымушаны былі ствараць буйныя гарнізоны. У ноч з 8 на 9 жніўня атрад 3649-ы разграміў адзін з такіх гарнізонаў у Дзярэчыне Зэльвенскага раёна.

Адной з важнейшых праблем, якая паўстала перад партызанамі ў гэты час, была няхватка зброі. Дабывалі яе рознымі шляхамі. Некаторая частка зброі партызанам даставалася пры разгроме нямецкіх пастарункаў, гарнізонаў. Мясцовыя актывісты, камсамольцы збіралі зброю на месцах былых баёў, рамантавалі ў лясных майстэрнях і зноў пускалі ў справу. Так, напрыклад, партызаны атрада 3649-ы адрамантавалі 122-міліметровую гаўбіцу, танкетку, бронемашыну БА-10 і нават танк Т-34.

Гаўбіцу і бронемашыну партызаны дасталі са дна Шчары з дапамогай жыхароў вёсак Вялікая і Малая Воля. Атрад меў і дзве 45-міліметровыя пушкі. «Галоўнакамандуючым» бронетанкавымі сіламі партызан стаў Васіль Іванавіч Пішчулін. Баявы танкіст, майстар на ўсе рукі, ён разам з Аляксандрам Валетавым, Спірыдонам Кузняцовым, Фёдарам Камаровым праяўляў шмат выдумкі і таленту, каб аднавіць тэхніку, знайсці для яе гаручае. «Трыццаць чацвёрку», напрыклад, яны сабралі з некалькіх танкаў. У якасці гаручага выкарыстоўвалі шкіпінар.

Пры падтрымцы бронемашыны партызаны знішчылі варожы гарнізон у Галынцы. А вось аперацыя па разгрому гарнізона ў Казлоўшчыне не ўдалася. Пасля першага выстралу гаўбіца сапсавалася. Партызанам не хапала патронаў. Існавала пагроза падыходу дапамогі ворагу з Дзятлава і Слоніма. Пасля двухчасовага бою партызаны адышлі.

Колькасць людзей у атрадах хутка расла. Восенню, напрыклад, атрад «Арлянскі» налічваў 200, атрад 3649-ы — 400 партызан. Патрэбна была дапамога Вялікай зямлі. I не толькі, каб забяспечыць зброяй, але і параіць, як лепш арганізаваць барацьбу ў тыле ворага. Абставіны патрабавалі сумесных дзеянняў, а паміж атрадамі адсутнічала надзейная сувязь. Гэта выяўлялася ў час баявых аперацый. Не ўсё добра было з дысцыплінай, сустракаліся марадзёрства, другія адмоўныя з'явы. Актывізацыя партызанскага руху патрабавала і належнага ўзроўню ў арганізацыі разведвальнай і контрразведвальнай службы.

Адзначым, што камандаванне актыўна працавала над вырашэннем гэтых праблем. Яшчэ ў ліпені 1942 г. на сувязь за лінію фронту, з групай партызан быў накіраваны камандзір Арлянскага атрада В. Кавязін.

27 кастрычніка 1942 г. на сувязь з Беларускім штабам партызанскага руху адправілася група В.Вінаградава. Партызаны прасілі дапамагчы ўзрыўчаткай, зброяй, медыкаментамі, а таксама прыслаць чалавека, які б валодаў вопытам наладжвання работы ў тыле ворага. Прайшоўшы 600 кіламетраў па варожым тыле, група выканала заданне.

У лістападзе 1942 г. да партызан дайшлі звесткі, што пад Мінскам дзейнічае цэнтр партызанскага руху. Як стала вядома пазней, гэта было Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў, якім камандаваў Д.I.Кеймах. На сувязь з ім пайшла група партызан атрада 3649-ы пад кіраўніцтвам Г.А.Шубіна.

Разам з гэтай групай на сустрэчу прыбылі намеснік камандзіра Асобага злучэння маёр Р.Л.Васілевіч і капітан Ф.М.Сінічкін. Д.I.Кеймах прапанаваў на базе атрадаў 3649-й, імя К.Я.Варашылава і «Арлянскі» стварыць брыгаду.

12 снежня 1942 г. на хутары Якуба Пуйты ў Ліпічанскай пушчы загадам Р.Л.Васілевіча была створана Ленінская партызанская брыгада. Камандзірам яе быў назначаны Фёдар Міхайлавіч Сінічкін, начальнікам штаба — Барыс Адамавіч Булат. На момант узнікнення ў брыгадзе налічвалася звыш 800 партызан. На ўзбраенні меліся танкетка, бранявік, 2 гаўбіцы, 2 процітанкавыя пушкі, 9 станкавых кулямётаў, 2 батальённых і адзін ротны мінамёт, а таксама ручныя кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі.

Такім чынам у Ліпічанскай пушчы ўзнікла буйное партызанскае фарміраванне, якое стала базай для стварэння іншых партызанскіх брыгад і атрадаў.

Частку нашага раёна займала Ленінская партызанская зона. Яна сфарміра валася ў трохвугольніку чыгунак Ліда — Ваўкавыск — Баранавічы — Ліда, уключала тэрыторыю 7 раёнаў, у тым ліку поўнасцю Казлоўшчынскага, Жалудокскага, большую частку Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Шчучынскага і частку Слонімскага раёна. Мясцовае насельніцтва ў гэтым “трохвугольніку” жыло па законах Савецкай улады.

Ф. Ф. Красюк

Iмёны вайны: Фёдар Міхайлавіч Сінічкін


Вайна застала Фёдара Міхайлавіча Сінічкіна на заходніх рубяжах Радзімы. Апынуўшыся ў акружэнні, ён спрабаваў прарвацца з кольца, але, упэўніўшыся, што на ўсход прарвацца немагчыма, вярнуўся назад, у Налібоцкую пушчу, дзе і стаў змагацца з фашысцкімі захопнікамі.

Густыя і непраходныя лясы пушчы схавалі ад ворага ў гэты трагічны час многіх савецкіх салдат і камандзіраў. I на часова акупіраванай фашыстамі тэрыторыі яны засталіся вернымі ваеннай прысязе і Радзіме. Аб'яднаўшыся ў баявыя групы, мсціўцы пачалі біць ворага. Адну з такіх груп узначаліў Фёдар Міхайлавіч Сінічкін, на гімнасцёрцы якога ззялі ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «XX гадоў РСЧА».


Хутка па навакольных вёсках распаўсюдзіліся чуткі аб адважным капітане, які адкрыта носіць свае баявыя ўзнагароды. Людзі гаварылі, што капітан прыбыў з-за лініі фронту, з Масквы, каб падымаць народ на барацьбу з акупантамі. Народная гаворка ўдзесяцярала сілы партызан, наводзячы жах на акупантаў. З'яўленне партызан падымала дух мясцовага насельніцтва. Яно ўпэўнівалася ў тым, што фашысты брэшуць аб падзенні Масквы і разгроме Чырвонай Арміі. 3 кожным днём умацоўвалася вера людзей у сілу партызан. Група расла. Хутка яна ператварылася ў атрад, сілу якога ўжо не раз адчулі на сабе акупанты.

Для арганізацыі і далейшага разгортвання партызанскага руху ў Налібоцкую пушчу былі накіраваны людзі з Вялікай зямлі. Хутка яны стварылі з партызанскіх атрадаў асобае злучэнне. Сінічкіна выклікалі ў штаб.

- Добра вы б'яце фашыстаў, Фёдар Міхайлавіч, — сказаў камандзір злучэння. — Вам трэба адправіцца ў Ліпічанскую пушчу, аб'яднаць дзеючыя там партызанскія атрады ў брыгаду і ўзначаліць яе. 3 вамі пойдзе мой намеснік маёр Васілевіч. А праваднік — прадстаўнік ліпічанскіх партызан, малодшы палітрук Шубін.

Сінічкін падрыхтаваў загад, другі пункт якога быў такі: «У мэтах аб'яднання партызанскіх сіл для барацьбы з германскім фашызмам і сумеснай абароны з атрадаў 3649-га, Булата, Вахоніна, Макарава, Аляксандрава, Шкрума ствараю брыгаду. Брыгадзе прысвоіць імя Леніна».

12 снежня 1942 г. камандаванне злучэння зацвердзіла новую партызанскую адзінку, у якой налічвалася болын за 800 байцоў. У партызан былі танкетка, бронемашына, артылерыя, кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі.

Імкнучыся знішчыць пастаянную пагрозу ў сваім тыле, фашысты кінулі на разгром брыгады буйныя часці.Па тракце Слонім — Дзярэчын на партызан рухалася варожая калона, у якой налічвалася да 300 чалавек.

Абмеркаваўшы становішча, камбрыг загадаў узводу пры падтрымцы танкеткі ўдарыць па варожай калоне з тылу. Камсамолец Саша Валетаў, які адрамантаваў тры танкеткі і бранявік, у імгненне апынуўся ў танкетцы. Загуў матор, і машына паімчалася па дарозе. Пад яе гусеніцамі знайшлі сабе магілу фашысцкія афіцэры, што ў «опелі» ехалі ў хвасце калоны. А кулямётчык ужо страчыў па грузавіках. На дапамогу Валетаву спяшаўся ўзвод партызан і накіраваны сюды бранявік. Шлях да адступлення ворагу быў закрыты. У кароткай, але жорсткай схватцы карнікі былі разбітыя.

Але ў канцы дня да немцаў прыбыло падмацаванне — каля 10 аўтамашын з салдатамі. Выгрузіўшыся, яны рушылі да флангаў партызанскіх пазіцый.

Па загаду камбрыга партызаны пераправіліся праз р. Шчара і занялі абарону на правым беразе. 3 кожнай мінутай бой станавіўся ўсё больш жорсткім. Гітлераўцы прымянілі артылерыю, спрабавалі фарсіраваць Шчару пры дапамозе надзіманых лодак. Аднак не заставался пасіўнымі і партызанскія гарматы. Манеўрыравалі партызанскі бранявік і танкетка, ствараючы ўражанне, што гітлераўцам процістаіць моцны заслон. Адважна біліся роты Шубіна, Кірсуна, Лебядзенкі і іншых.

Аднак сілы былі няроўнымі. На зыходзе трэціх сутак у штабную зямлянку ўвайшоў акрываўлены пасыльны. 3 горыччу ён паведаміў, што фашысты фарсіравалі Шчару, рота Булака разгромлена. Затым праз пасмяглыя губы пасыльны прастагнаў: «Вораг наступав ў напрамку вёскі Дубароўшчына. Атрады з баямі адступаюць у Грабскі лес, дзе знаходзіцца штаб брыгады».

Тактычны план карнікаў быў разгаданы. Ён заключаўся ў тым, каб, замкнуўшы круг вакол брыгады, скінуць партызан у Шчару і Нёман.

— У мэтах захавання нашых сіл за гадваю раздзяліць брыгаду на дзве трупы і выйсці з-пад удараў ворага, — аддаў загад Сінічкін. — Атрады імя Варашылава і «Арлянскі» адыходзяць пад камандаваннем маёра Васілевіча ў напрамку Налібоцкай пушчы, а атрады 3649-ы і Аляксандрава — у напрамку Пінскіх балот павядзе на прарыў сам камбрыг.

Пад покрывам глухой снежаньскай ночы атрады пайшлі на прарыў. Абрушыўшы на ворага масіраваны агонь, партызаны кінуліся ў атаку. Прарваўшы блакадны круг, яны пачалі біць фашысцкіх карнікаў з тылу. У выніку гэтага кароткага, але жорсткага бою дзесяткі фашысцкіх захопнікаў знайшлі сабе магілу ў лясах Ліпічанскай пушчы.

Як дбайны гаспадар і бывалы салдат, камбрыг клапаціўся аб быце партызан. Над яго неаслабным кантролем яны капал! прасторныя зямлянкі з ходамі злучэння. У лагеры былі пабудаваны кравецкая і шавецкая майстэрні, цырульня, шпіталь, лазня. Але галоўны клопах Фёдара Міхайлавіча быў накіраваны на ўмацаванне дысцыпліны і павышэнне баявой гатоўнасці брыгады. Ён адмяніў выбарнасць камандзіраў, усе яны назначаліся загадам вышэйстаячых камандзіраў. У брыгадзе былі створаны партыйная і камсамольская арганізацыі. Выйшаў загад, каб кожны, хто меў воінскае званне, насіў знакі адрознейня. Рыгор Васільевіч Макараў быў прызначаны на пасаду камісара брыгады.

Перайменаваўшы самы буйны атрад — 3649-ы — у атрад «Перамога», а «Арлянскі» — у «Барацьбу», камбрыг наладзіў сувязь з атрадамі «Іскра», «Балтыец», «1-е Мая», уключыўшы за тым іх у склад Ленінскай брыгады. Так, на пачатак мая 1943 г. у брыгадзе налічвалася б атрадаў, больш за 2 тысячы байцоў. Тэта было сапраўднае воінскае фарміраванне, добра ўзброенае, з моцнай дысцыплінай, якое мабільна дзейнічала ў глыбокім тыле ворага.

Вялікім клопатам камбрыга было засцерагчы насельніцтва ад распраў і знішчзння карнікамі.

Партызаны сурова каралі тых, хто імкнуўся супрацоўнічаць з акупантамі. I калі Фёдару Міхайлавічу стала вя-ома, што ў вёсках Талькавічы і Нацкава фашысты стварылі так званыя атрады «самааховы», у якія з ахвотай уступілі сынкі кулакоў і варожыя Савецкай уладзе элементы, штаб брыгады тэрмінова распрацаваў план аперацыі, у выніку якой у зоне дзеяння Ленінскай брыгады было назаўсёды пакончана з атрадамі «самааховы».

...Сакавік 1943 года. У брыгаду прыехаў упаўнаважаны ЦК КГІ(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Шчучынскаму мінсрайцэнтру, член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б С. П. Шупеня. Выслухаўшы даклад камбрыга аб баявых дзеяннях Ленінскай брыгады, Сцяпан Пятровіч пахваліў партызан, а Фёдару Міхайлавічу перадаў загад міжрайцэнтра, у якім яму прадпісвалася выдзеліць з Ленінскай брыгады атрады «Іскра», «Кастрычнік», «Балтыец» і на іх аснове стварыць новую партызанскую брыгаду.

Камандзір задумаўся. Цяжка было яму развітвацца з баявымі сябрамі. Кожны з іх прайшоў праз яго сэрца. Але ён, бывалы салдат, неадкладна прыступіў да выканання загаду. I ўжо ў канцы 1943 г. створаная ім партызанская брыгада імя Кірава налічвала 800 чалавек.

Кіраўцы таксама добра білі ворага. Толькі за верасень — кастрычнік 1943 г. яны пусцілі пад адхон 26 варожых эшалонаў, знішчылі 500 гітлераўцаў, узарвалі 20 чыгуначных і шашэйных мастоў.

На станцыі Наваельня група партызан з атрада «Кастрычніцкі» на чале з Пятром Снітко захапіла манеўровы паравоз. Высадзіўшы машыністаў, Снітко разагнаў паравоз, накіраваў яго на стаяўшы на станцыі воінскі эшалон, а сам выскачыў. Паравоз урэзаўся ў эшалон, 17 вагонаў з баявой тэхнікай ператварыліся ў груды металу.

У пачатку снежня 1943 г. Ф. М. Сінічкіну дазволілі вярнуцца ў Ленінскую брыгаду. У гэты час быў намечаны разгром умацаванага варожага гарнізона ў Рудзе Яварскай. Разам з гітлераўцамі тут служылі прымушаныя сілай мясцовыя жыхары, якія былі гатовыя ў любы момант дапамагчы партызанам. Гэтыя абставіны вырашыў выкарыстаць камбрыг.

Праз сваіх людзей у гарнізоне высветлілі размяшчэнне агнявых кропак праціўніка, самога гарнізона і парадка яго аховы, колькасць узбраення. Прадумалі і ўлічылі ўсе дэталі, прадугледзелі нечаканыя варыянты і непрадбачаныя сітуацыі. На кожны бункер стварылі па ад ной штурмавой групе. А каб пазбегнуць лішніх ахвяр, праз начальніка штаба Г. А. Шубіна перадалі ў гарнізон, каб ноччу на 19 сакавіка 1944 г. на варту паставілі сваіх людзей.

I вось штурмавыя групы тайна прабіраюцца на старыя могілкі каля Руды Яварскай. Каля трох гадзін ночы паміж крыжамі з'явіўся чалавек. Яго ціха паклікалі. Гэта быў Мікалай Спірыдонавіч Кулецкі — пасыльны з гарнізона.
— На варце нашы,— шапнуў ён начальніку штаба Г. А. Шубіну, прызначанаму кіраваць штурмам гарнізона.

Народныя мсціўцы бясшумна ўвайшлі ў гарнізон. Партызаны групы В. Біцько акружылі бункер, у якім знаходзіліся гітлераўцы, і праз дымаход закідалі яго гранатамі, а байцы групы Г. А. Шубіна абрушылі ўвесь агонь на другі бункер і прымусілі яго замаўчаць. Уцалелыя гітлераўцы ўзнялі рукі.

Дзейнічаючы ў глыбокім тыле ворага, Ленінская партызанская брыгада пусціла пад адхон 150 варожых эшалонаў, падарвала 27 чыгуначных мастоў, 76 аўтамашын, разграміла больш за 20 гарнізонаў, знішчыла каля 7 тысяч фашыстаў. Пад яе кантролем было амаль 6 раёнаў былой Баранавіцкай вобласці. Яна з'явілася асновай для стварэння яшчэ чатырох партызанскіх брыгад.

Пачатак чэрвеня 1944 года. Беларускі штаб партызанскага руху выклікаў Фёдара Міхайлавіча Сінічкіна ў Маскву. Палявая сумка камбрыга перад адлётам у сталіцу Радзімы была запоўнена адрасамі сем'яў баявых сяброў, пісьмамі і паштоўкамі маці і жонкам многіх партызан, якія жылі ў далёкім тыле і нічога не ведалі пра сваіх блізкіх. Сумкай радасці назвалі яе партызаны.

Хадзіў і ездзіў у Маскве Фёдар Міхайлавіч па розных адрасах. У штабе афармляў дакументы і пасылаў грашоdыя атэстаты маці і жонкам партызан, у паштоўках паведамляў аб іх мужнасці і адвазе.

На гэты раз, аднак, Фёдару Міхайлавічу давялося развітацца з Ленінскай брыгадай назаўсёды. Ужо без яго партызаны брыгады сустрэліся з наступаючымі часцямі Савецкай Арміі. А да ваенных узнагарод камбрыга прыбавіліся ў Маскве яшчэ ордэн Леніна і Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза.

У 1962 г. перастала біцца сэрца гэтага вялікай душы чалавека. На слонімскіх могілках на бетонным пастаменце — сціплы абеліск з надпісам: «Герой Савецкага Саюза Фёдар Міхайлавіч Сінічкін, камандзір партызанскай брыгады імя Леніна».

Вызваленню роднай зямлі прысвяціў ён сваю гарачую, нястомную маладосць. Росквіту беларускай зямлі аддаў ён сваю энергію, любоў і мудрасць добрай і шчырай душы.

А. Жукоўскі

Імёны вайны: Барыс Адамавіч Булат


Адзін з арганізатараў партызанскага руху на Гродзеншчыне, камандзір Ленінскай партызанскай брыгады, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін горада Ліды, Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 27 ліпеня 1912 г. у г. Тула. Працаваў на заводах рабочым. У 1932 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тыя трывожныя часы, калі фашысты захапілі ў Германіі ўладу і ўзнікла пагроза вайны, Б.А.Булат вырашыў звязаць свой лес з арміяй, каб у любую мінуту быць гатовым абараняць Радзіму.


У 1936 г. ён скончыў 1-ю Савецкую аб'яднаную ваенную школу імя ВЦВК і стаў кадравым афіцэрам.

Вялікая Айчынная вайна застала Б.А.Булата на заходняй граніцы. Ён займаў пасаду памочніка начальніка аператыўнага аддзела штаба 31-й танкавай дывізіі. 3 першай гадзіны вайны гэтая дывізія ўступіла ў бой з ворагам, аднак хутка вымушана была адступіць. 27 чэрвеня капітан Булат быў цяжка паранены.

3 групай байцоў ён дабраўся да бальніцы ў в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна, дзе яму ампутавалі руку. Калі немцы захапілі Дзярэчын, яны вывезлі раненых у лагер ваеннапалонных у Слонім, а потым у Баранавічы. Адсюль палонных адпраўлялі на захад. 12 верасня 1941 г. Б.А.Булату ўдалося ўцячы з эталона. 3 групай таварышаў ён пачаў прабірацца ў Дзярэчын, дзе паспеў пазнаёміцца з добрымі, патрыятычна настроенымі людзьмі.

Хутка ён знаходзіць прытулак у селяніна в.Бердавічы, былога члена КПЗБ Міхаіла Мікалаевіча Утліка. Булат разам з гаспадаром усю зіму рыхтаваліся да партызанскай барацьбы. Яны збіралі зброю і боепрыпасы, устанавілі сувязь з другімі байцамі і афіцэрамі Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне, наладзілі разведку ў населеных пунктах, дзе былі варожыя гарнізоны.

У канцы красавіка 1942 г. Б.А.Булат з невялікай групай байцоў пачаў актыўныя дзеянні. Яны напалі на па мяшканне гміны ў в. Сянькоўшчына, забілі трох паліцэйскіх, узялі ў палон начальніка паліцэйскага участка, захапілі 13 вінтовак, шмат патронаў. Так узнікла партызанская група, у якой было 27 чалавек. Камандзірам выбралі Б.А.Булата. Аб першапачатковых дзеяннях гэтай групы даюць прадстаўленне кароткія запісы ў дзённіку Б.А.Булата за 1942 год.

«13 мая. Атрад папоўніўся яшчэ пяццю байцамі. 20 мая. Разбілі варожы гарнізон у мястэчку Галынка. Знішчылі дакументы, захапілі 12 вінтовак, радыёпрыёмнік, тры веласіпеды, пячаткі, штампы. 1 чэрвеня. Каля Азярніцы разабралі рэйкі, рух цягнікоў затры маўся на суткі. У той жа дзень правялі растлумачальную работу ў вёсцы Голі. 20 чэрвеня. У вёсцы Лыскі ў трохгадзінным баі забілі 30 фашыстаў, узялі адну аўтамашыну, дзве знішчылі...»

Пасля гэтага група Б.А.Булата вымушана была перайсці на правы бераг Шчары. Размясцілі свой лагер у Дубароўскім лесе. Тут да іх далучыліся групы У. К. Лябецкага, П. I. Булака, В. I. Пішчуліна, Г. Караля. На агульным сходзе прынялі пастанову ўтва рыць аб'яднаны партызанскі атрад, камандзірам якога выбралі Б.А.Булата.

Аб'яднанне партызанскіх груп, утварэнне адзінага камандавання дазволілі палепшыць агульнае кіраўніцтва, рас працоўку баявых аперацый. Прыкладам можа быць аперацыя па разгроме варожага гарнізона ў Дзярэчыне, у час якой больш 50 фашыстаў было забіта, 20 узята ў палон, захоплены багатыя трафеі.

Яшчэ больш узмацніліся ўдары партызан па ворагу, калі ў снежні 1942 г. была створана Ленінская брыгада, камандзірам якой быў назначаны Ф.М.Сінічкін, а начальникам штаба — Б.А.Булат. Брыгадзе давялося прайсці праз вялікія выпрабаванні ў час першай блакады Ліпічанскай пушчы ў снежні 1942 г.

Умелым, вопытным камандзірам і смелым воінам паказаў сябе Б.А.Булат у адной з найболыи вялікіх аперацый брыгады — разгроме варожага гарнізона ў райцэнтры Жалудок у маі 1943 г. Тут ён быў паранены трэці раз. Ледзь паспеў паправіцца, як яго назначылі камандзірам Ленінскай партызанскай брыгады.

Восенню 1943 г. Б.А.Булата адазвалі ў абком партыі і прызначылі начальнікам аператыўнага аддзела абласнога партызанскага цэнтра. Аднак не па душы была Барысу Адамавічу штабная работа, ён ірваўся ў бой. Гэта заўважылі і даручылі яму аб'яднаць у адну брыгаду некалькі разрозненых атрадаў, якія дзейнічалі на заходняй ускраіне Налібоцкай пушчы. Заданне ён паспяхова выканаў.

У пачатку чэрвеня 1944 г. праз абком партыі Б.А.Булат атрымаў выклік у Маскву. 9 чэрвеня самалёт з партызанскага аэрадрома з Б.А.Булатам і параненымі партызанамі ўзняўся ў неба і перасек лінію фронту. У партызанскі край Барыс Адамавіч больш ужо не вярнуўся. А хутка беларуская зямля была вызвалена ад немцаў.

У ліпені 1944 г. Б. А. Булат вярнуўся ў Мінск. 15 жніўня 1944 г. яму было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны Б.А.Булат скончыў Вышэйшую школу харчовай прамысловасці, працаваў на розных пасадах у савецкіх і гаспадарчых установах. Памёр Б.А.Булат 27 сакавіка 1984 г.

М. Ф. Петрыкевіч

Імены вайны: Ліпічанскі Сусанін


Іосіф Юр'евіч Філідовіч у час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным Ленінскай брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. Выратоўваючы партызанскі шпіталь, ён паўтарыў подзвіг вядомага рускага патрыёта XVII стагоддзя Івана Сусаніна.

...Стаяла суровая восень 1942 года. Змрочны, цяжкі час. Агнём і мячом фашысты ўкаранялі новы парадак: палілі вёскі, вешалi і расстрэльвалі людзей.

3 кожным днём усё больш разгаралася партызанская вайна. Народныя мсціўцы разграмілі варожыя гарнізоны ў Дзярэчыне, Казлоўшчыне, Накрышках, Жалудку і іншых буйных населеных пунктах. Смелыя, дзёрзкія нападзенні на варожыя аб'екты ўстрывожылі акупантаў. Было зразумела, што фашысты рыхтуюцца правесці буйную карную аперацыю. На бліжэйшых станцыях у тэрміновым парадку разгружаліся войскі, якія рухаліся на фронт, пачасціліся вобыскі, арышты, допыты, расстрэлы. Гітлераўцы мелі намер у час блакады знішчыць у пушчы ўсіх да аднаго «балынавіцкіх бан-дытаў».

Партызаны вялі жорсткія баі. Параненых станавілася ўсё больш. Ім патрабавалася тэрміновае лячэнне. Што ж рабіць з імі? Зімою ў палатку іх не пакладзеш. Пакінуць на хутары ці ў вёсцы — занадта вялікая рызыка.

Нарада зацягнулася. Розныя былі прапановы. Але камандзіры сышліся на адным: што б там ні было, арганізаваць пастаянны партызанскі шпіталь. Неабходна было тэрмінова адшукаць для гэтага глухое, надзейнае месца. Пушча вялікая, але...

I ў самую цяжкую хвіліну на дапамогу партызанам прыйшоў сувязны з вёскі Пушча Ліпічанская Іосіф Юр'евіч Філідовіч, які ведаў адзін востраў сярод самага непраходнага балота. Фашысты туды не прабяруцца.

На востраве абсталявалі шпіталь: выкапалі зямлянкі, пабудавалі хлебапякарню, лазню, склады. Усе аб'екты — у выглядзе пячор, каб не прыкмецілі самалёты. Праз некалькі дзён партызанская лячэбніца начала дзейнічаць. Параненых і хворых транспартавалі на спецыяльных насілках санітары. Колькі было тады ва ўсіх аптымізму і надзеі, цяжка перадаць словамі. Да пачатку блакады на востраў паступіла каля пяцідзесяці параненых партызан. Іосіф Юр'евіч, яго сын Іван або ўнук Фёдар прывозілі параненых па толькі ім знаёмай сцяжынцы. Ва ўмоўленым месцы іх чакалі санітары. Сцяжынку пільна засыпалі хвояй, загадзя прыбраўшы кладкі.

У снежні 1942 г. пачалася першая жорсткая блакада пушчы. Фашысцкія самалёты бязлітасна бамбілі партызанскую зону. Карнікі, прачэсваючы лясныя масівы, спадзяваліся на лёгкую здабычу, але не ўлічылі самую «дробязь» — баявыя і духоўныя якасці народных мсціўцаў. Партызаны смела адбівалі атакі ворага, хаця і мелі страты. Акружыць, узяць народных мсціўцаў у кольца акупантам так і не ўдалося.

А вось у шпіталі засталіся некалькі дзесяткаў хворых і параненых. Што рабіць з імі? Камбрыг загадаў лёгкапараненых адправіць у атрады, а астатнім захоўваць найстражэйшую дысцыпліну, нічым сябе не выдаваць. Так і зрабілі. Размаўлялі толькі шэптам, ежу часова не гатавалі, карысталіся сухім пайком.

Адчуваючы смяротную небяспеку, I.Ю.Філідовіч адправіў старэйшага сына Івана і ўнука Леаніда за Неман. Два малодшыя сыны Канстанцін і Мікалай як пайшлі сорак першага года на зборы — быццам канулі ў вечнасць, прапалі без вестак. На хутары засталіся дзед, нявестка і дванаццацігадовы ўнук Федзя, якія наглядалі за хворымі.

Карнікі жорстка лютавалі ў наваколлі, разам з жыхарамі спалілі вёскі Дубраўка, Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, шматлікія хутары. На хутары Іосіфа Юр'евіча чуліся выбухі, калі фашысты бамбілі пераправы на Немане і Шчары... Моцны стук ботаў у дзверы прымусіў уздрыгнуць Іосіфа Юр'евіча. У чорных бліскучых плашчах, у стальных касках у хату ўварваліся фашысты. Хутар акружылі каля паўсотні карнікаў. Больш як трыста накіраваліся да бліжэйшых хутароў. Усіх трох — старога, жанчыну і хлопчыка — выгналi з дому. Афіцэр загадаў паставіць іх да сценкі. Так і стаялі некалькі хвілін. Было зразумела: Філідовічаў нехта выдаў.

— Выбірай, стары, або ты пакажаш, дзе шпіталь, або ім смерць, — сказаў перакладчык.
Філідовіч маўчаў. Тады фашысты накіравалі аўтаматы на нявестку і ўнука. Хлопчык шчыльна прыціснуўся да маці...

«Білі мяне моцна, — успамінае ўсё да дробязей, быццам тэта было ўчора, дужы, шыракаплечы Фёдар, адзін з лепшых механізатараў мясцовага саўгаса «Парэчча».— Два месяцы на спіну не мог легчы. Затым узялі пятлю, накінулі на шыю і, сагнуўшы бярозу, канец вяроўкі прывязалі да верхавіны. Зноў білі. I так некалькі разоў імітавалі павешанне. I ўсё гэта — на вачах дзеда».

— 3-за цябе, бальшавіцкая сволач, збіваем хлапчука, — падышоў да старога перакладчык, — ратуй, пакуль не позна.
— Адпусціце іх, — ціха сказаў Іосіф Юр'евіч, — яны ж нічога не ведаюць. Я правяду вас у шпіталь.

Акінуўшы развітальным позіркам хату, I.Ю.Філідовіч адправіўся разам з атрадам карнікаў — каля 300 чалавек — у лес. Іосіф Юр'евіч ішоў не спяшаючыся, цвёрда і ўпэўнена, як ідуць сапраўдныя людзі па сваей роднай зямлі, уважліва ўслухоўваючыся ў зімовую цішыню гэтых махнатых, казачных елак і сосен, такую спакойную і ўрачыстую.

Праз некалькі гадзін афіцэр занерваваўся. I калі перакладчык (ужо ў каторы раз) спытаў наконт шпіталя, Іосіф Юр'евіч, цяжка пераводзячы дыхание, спакойна, быццам нічога не здарылася, стрымана адказаў:
— Ужо засталося зусім нямнога. Толькі паднімемся вунь на той узгорак.

Рушылі далей. Неўзабаве некалькі фашыстаў-коннікаў ірвануліся наперад, думая, напэўна, самі разведаць дарогу. Але Іосіф Юр'евіч, быццам прадчуваючы гэта ўсёй сваёй істотай, паспеў ужо звярнуць на участак, дзе пачыналася самая страшэнная, небяспечная багна. Коні, не прайшоўшы і сарака метраў, пачалі правальвацца ў дрыгву.

— Стой! — закрычаў на ўсё горла азвярэлы афіцэр і падбег ушчыльную да Філідовіча. — Дзе шпіталь, гавары! — размахнуўшыся, ён з усёй сілай ударыў правадніка па твары.

У вачах на нейкае імгненне пацямнела, пасыпаліся іскры, але разумение было яснае. Былы вясковы асілак утрымаўся на нагах.
— У шпіталь дарогі няма... — пачаў Філідовіч.
Грымнулі стрэлы. Ён не дагаварыў.

Пачало цямнець. Карны атрад доўга блукаў, усё глыбей і глыбей уцягваючыся ў лясны гушчар. Коні і фашысцкія падводы з мінамётамі пачалі правальвацца ў балота. Гітлераўцы зразумелі: Філідовіч завёў іх на немінучую пагібель.

Сурова шумелі дрэвы, бязлітасна білі сваімі галінамі па тварах карнікаў калючыя кусты, снег замятаў сляды. А выбрацца з балота без правадніка, ды яшчэ ноччу, было немагчыма.

Слаўнага партызанскага сувязнога больш ніхто не бачыў. Гітлераўцы жорстка расправился с Іосіфам Юр'евічам Філідовічам. Вясной 1943 г., калі растаў снег, яго цела знайшлі партызаны. Яно ляжала ў лясных нетрах за дзесяць кіламетраў у супрацьлеглым баку ад шпіталя. У патыліцы — дзве кулявыя раны. Героя пахавалі з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Пасмяротна ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу».

Ліпічанскі Сусанін засланіў сабой дзесяткі параненых партызан, урачоў, абслугоўваючы персанал. Шпіталь жыў, дзейні-чаў да ліпеня 1944 г., да самага прыходу Савецкай Арміі. Праз яго прайшло каля 500 цяжкапараненых партызан.

Гераічнае застаецца назаўсёды. Праз дзесяцігоддзі многія былыя партызаны сабраліся ў раённым цэнтры Дзятлава на адкрыццё помніка Іосіфу Юр'евічу Філідовічу. А іх дзеці і ўнукі ўскладалі да манумента букеты жывых цюльпанаў. У іх было ўсё: і святло вялікай радасці, і цень глыбокага смутку. На пастаменце словы: «Іосіф Юр'евіч Філідовіч, жыхар вёскі Пушча Ліпічанская. У снежні 1942 года, ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна».

І.І. Заяц

Iмены вайны: Іван Жолабаў


Іван Аляксеевіч Жолабаў нарадзіўся 26 ліпеня 1917 г. у в.Вялікая Гара Халмагорскага раёна Архангельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на камсамольскай рабоце, журналістам у архангельскіх газетах «Штурм», «Паўночны камсамолец», «Праўда Поўначы». У час фінскай вайны добраахвотна ўступіў у лыжны батальён, які быў сфарміраваны камсамолам Поўначы.

Вялікая Айчынная вайна застала I.А.Жолабава студэнтам другога курса Свярдлоўскага інстытута журналістыкі. У 1941 г. ён — добраахвотнік Чырвонай Арміі. Яго накіроўваюць у Хабараўскую школу НКУС, пасля заканчэння якой Жолабаў паступае ў распараджэнне спецаддзела Заходняга фронта. 3 2 жніўня 1943 г. I.А.Жолабаў пад мянушкай «Капитан Северный» узначальвае атрад спецыяльнага прызначэння «Дружба», які дзейнічаў на Гомельшчыне. Атрад «Дружба» аказаў вялікую дапамогу наступаючым частям і злучэнням 1-га Беларускага фронта ў правядзенні аперацыі па вызваленню Гомеля, Рэчыцы і многіх іншых населеных пунктаў. Выканаўшы аператыўна-дыверсійныя заданні, народныя мсціўцы злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі і ў поўным саставе вярнуліся ў Маскву, каб атрымаць новае заданне.

На гэты раз ім загадалі зрабіць высадку на парашутах каля р. Неман, у Ліпічанскай пушчы Дзятлаўскага раёна. Аператыўнае становішча было тут вельмі складанае. Буйныя нямецкія гарнізоны стаялі ў Дзятлаве, Казлоўшчыне, Наваельні, Навагрудку і іншых населеных пунктах, а таксама ўздоўж чыгункі Ліда — Баранавічы і Ліда — Гродна.

Брыгада СС РОНА пад камандаваннем здрадніка Камінскага падковай агінала партызанскае злучэнне ад Шчары да Немана, імкнучыся загнаць партызан у развілку паміж рэкамі і знішчыць. Групе «Капитана Северного», якая ў той час налічвала 15 чалавек, на дапамогу прыйшлі падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі.

За параўнальна кароткі час група вырастае ў буйны атрад, здольны самастойна вырашаць баявыя задачы. Падрыўнікамі атрада было пушчана пад адхон 22 варожыя эталоны, знішчана 25 паравозаў, 169 вагонаў з жывой сілай і тэхнікай, паранена і забіта больш за 750 салдат і афіцэраў праціўніка. У адкрытым баі разгромлены штаб нямецкай дывізіі, захоплена 16 павозак з боепрыпасамі і абсталяваннем, радыёстанцыя, 12 кулямётаў, 22 аўтаматы, больш за 100 вінтовак.

Пасля вызвалення Дзятлаўскага раёна штаб атрада «Дружба» некаторы час знаходзіўся ў Дзятлаве, удзельнічаў у аднаўленні Савецкай улады ў раёне.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны I.А.Жолабаў працуе ў органах КДБ. У маі 1951 г. ён быў пераведзены ў Алтайскае ўпраўленне. 20 снежня 1967 г. па стану здароўя Іван Аляксеевіч ідзе ў адстаўку.

Але і на заслужаным адпачынку, будучы цяжка хворым, Іван Аляксеевіч многа працуе. Ён піша мемуарныя творы: «За лініяй фронту — таксама вайна», «На Немане чакаюць сваіх», «Сцежкі разведчыкаў», вядзе вялікую работу сярод моладзі.

Радзіма высока ацаніла баявыя і працоўныя заслугі I.А.Жолабава, узнагародзіўшы яго двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалями Яму прысвоена званне Ганаровага чэкіста СССР.

У 1983 г. Іван Аляксеевіч збіраўся прыехаць у Дзятлава, наведаць мясціны, дзе ваяваў, сустрэцца з аднапалчанамі. Але гэтаму не суджана было збыцца — смерць абарвала яго жыццё.

М.Ф. Петрыкевіч

Імены вайны: Георгій Русін


На паўночнай ускраіне Ліпічанскай пушчы, на левым беразе Немана, сярод пясчаных дзюнаў прыгожа раскінулася лясная вёска Карытніца. Тут у 1893 г. нарадзіўся ў сялянскай сям'і Георгій Паўлавіч Русін. Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да на вукі. Ён выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым — і Дзятлаўскую, так званую «второклассную», настаўніцкую школу.

Пачалася першая сусветная вайна. Сям'я Русіных эвакуіравалася ў Паволжа. Там Георгій Паўлавіч прадоўжыў сваю вучобу і атрымаў званне настаўніка. Да 1920 г. працаваў выхавацелем у дзіцячым доме г.Самары. У Паволжы пачаўся голад. Сям'я Русіных вырашыла вярнуцца на радзіму. Польскія ўлады не дазволілі Георгію Паўлавічу настаўнічаць. Два гады ён працуе на вузкім бацькоўскім загоне. У 1922 г. атрымаў дазвол паступіць на настаўніцкія курсы ў Кракаве. За год авалодаў польскай мовай, здаў экзамены па гісторыі і геаграфіі Польшчы, атрымаў правы настаўніка пачатковай школы.

3 1923 г. Русін загадвае Карытніцкай пачатковай школай. Ён ніяк не можа змірыцца з існаваўшымі тады ў Польшчы буржуазнымi парадкамі. Свае погляды Русін часам выказваў на уроках, у гутарках з сялянамі. Асабліва цікавіліся людзі тым, што дала рэвалюцыя працоўным Савецкай Расіі. Гэта не прайшло міма ўвагі падпольшчыкаў-камуністаў. У 1927 г. ён быў прыняты ў рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусіі.

Чуткі аб дзейнасці Русіна дайшлі да польскіх органаў бяспекі. У 1929 г. яго вызваляюць ад работы ў школе. Давялося зноў здабываць хлеб з бацькоўскага загона. Праз некаторы час ён уладкоўваецца лесарубам, а потым — бракёрам на купецкіх лесараспрацоўках. Паліцыя пільна сачыла за паводзінамі былога настаўніка. Яго не раз арыштоўвалі, рабілі вобыскі, допыты, але доказаў падпольнай дзейнасці знайсці не маглі.

Радасна сустрэў Георгій Паўлавіч прыход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г. Русін ізноў пачаў загадваць Карытніцкай школай. У 1940 г. яго, як вопытнага педагога, назначаюць інспектарам Шчучынскага раённага аддзела народнай асветы. Ды нядоўга давялося займацца любімай справай. Пачалася вайна.

У 1941 г. Русіна накіравалі ў Накрышскую сямігодку выкладаць матэматыку і геаграфію. Аднак ён не мог прымірыцца з акупацыйным фашысцкім рэжымам і тымі патрабаваннямі, якія захопнікі паставілі перад школай і настаўнікамі.

Вясной 1942 г. Георгій Паўлавіч стаў сувязным першых партызанскіх атрадаў. Народныя мсціўцы далі яму заданне пераехаць у Дзятлава, уладкавацца ў школе і збіраць звесткі аб акупацыйных органах улады і гарнізоне. 3 гэтым заданнем Русін спраўляўся выдатна. Таму і прызначылі яго старшынёй дзятлаўскага раённага антыфашысцкага камітэта.

У падпольнай рабоце Георгію Паўлавічу дапамагала дачка Надзя, якая працавала сакратаркай-машыністкай у раённай управе. Рызыкуючы жыццём, яна рабіла лішнія копіі важнейшых дакументаў, якія бацька передаваў падпольнаму райкому партыі.

У раёне гарэлі масты на дарогах, склады сена і збожжа, узрываліся нямецкія машыны. Раззлаваныя фашысты пачалі ліхаманкавыя пошукі тых, хто мог гэта рабіць. 30 красавіка пачаліся арышты... Арыштавалі Г.П.Русіна, Б.В.Гульніцкага, які працаваў раённым аграномам, Аляксандра Хадаркевіча — загадчыка гаспадаркі Дзятлаўскай бальніцы, Івана Каско — загадчыка дарожнага аддзела, Фёдара Паўловіча — настаўніка Хвінявіцкай школы, Міхаіла Архіпцава — бухгалтара раённай управы, настаўніка Пятра Гурскага і іншых.

Цэлы месяц вялося следства, арыштаваных дапытвалі, катавалі, але жаданых звестак фашысты не атрымалі. 1 чэрвеня 1944 г. ноччу іх расстралялі. У лагер смерці кінулі жонку Русіна Серафіму Мікалаеўну і дачку Надзю, але знішчыць іх не паспелі, 9 ліпеня прыйшло вызваленне...

Астанкі замучаных былі перанесены і пахаваны на Дзятлаўскіх могілках. У 1968 г. на магіле ўстаноўлены помнік, на якім высечаны прозвішчы 11 антыфашыстаў-падполыпчыкаў. Імем Русіна названа адна з вуліц Дзятлава.

М. Ф. Петрыкевіч

Партызанскія фарміраванні: "Ленінская брыгада"

Ленінская брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў.

Створана ў снежні 1942 г. паводле загаду штаба Асобага злучэння партызанскіх атрадаў на базе атрадаў «Перамога», імя К. Я. Варашылава, «Барацьба» (арганізаваны ў маі 1942 г.). Атрады 54-ы і імя Калініна ўвайшлі ў склад партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 г. на базе атрадаў імя К. Я. Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана брыгада «Перамога».

Партызаны вялі шматлікія баі па ліквідацыі паліцэйскіх участкаў, валасных упраў і апорных пунктаў праціўніка, разграмілі варожыя гарнізоны ў весках Дзярэчын Зэльвенскага, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў.

Буйныя аперацыі былі нраведзены ў снежні 1942 г., супраць варожай карнай экспедыцыі на р.Шчара, у сакавіку 1943 г. у час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах. На чытуначных участках Баранавічы — Ліда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 г. народныя мсціўцы пусцілі пад адхон каля дзесяці фашысцкіх эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай, пашкодзілі 5 чыгуначных мастоў, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.

15.7.1944 г. Ленінская брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

За ўмелае кіраўніцтва брыгадай, асабістую мужнасць і гераізм камандзірам брыгады Ф.М.Сінічкіну і Б.А.Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1967 г. каля в.Трахімавічы Дзятлаўскага раёна ў гонар атрада «Непераможны» ўзведзена стэла, а ў 1967 г. каля в.Паўлава ва ўрочышчы Руда Яварская насыпаны курган Славы.

Ф.Красюк

Партызанскія фарміраванні: Брыгада імя К.Я.Варашылава

Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў Баранавіцкай вобласці. Створана ў лістападзе 1943 г. на базе атрадаў імя Варашылава, імя Калініна і імя Дзяржынскага.

У снежні 1943 — лютым 1944 г. партызаны брыгады падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб'екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і в. Зачэпічы. У час карнай аперацыі ворага супраць партызан Шчучынскай зоны (07.06—15.06.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён.

Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 г. Толькі ў жніўні 1943 г. на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы, Ліда — Масты падарваў больш за 600 рэек.

У ліпені 1944 г. брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала шлях да адступлення, захапіла пераправу на р.Шчара.

15.07.1944 г. брыгада (522 партызана, атрады імя Варашылава, імя Калініна, імя Дзяржынскага, імя Панамарэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандзір — Пётр Кузьміч Макараў (лістапад 1943 — ліпень 1944); камісары: Васіль Якаўлевіч Сашнеў (лістапад 1943 — красавік 1944), Мікалай Нікіціч Белякоў (красавік — ліпень 1944); начальнік штаба — Сяргей Платонавіч Дабравольскі (лістапад 1943 — ліпень 1944).

Партызанскія фарміраванні: "Барацьба", "Ленінскі", "Непераможны", "Чырвонагвардзейскі"...

Атрад «Барацьба» арганізаваны 5 мая 1942 г. у раёне в. Орля Шчучынскага раёна. Ядро яго склалі ваеннаслужачыя на чале з В. П. Кавязіным, якія дзейнічалі з сакавіка 1942 г., і жыхары Дзятлаўскага раёна, якіх узначалілі ваеннаслужачыя М. Лукамец і Г. Габдулвакілаў. У маі — снежні 1942 г. баявыя аперацыі атрад право-дзіў самастойна, да студзеня 1943 г. называўся «Арлянскі».

Камандзіры: Васіль Шліпавіч Кавязін (май —- ліпень 1942), Мікалай Рыгоравіч Вахонін (ліпень 1942 — сакавік 1943), Сяргей Пятровіч Смірноў (сакавік 1943 — чэрвень 1944), Ілья Міхайлавіч Глазкоў (чэрвень — ліпень 1944); камісар — Андрэй Пятровіч Кавязін (сакавік 1943 — лійень 1944).

Начальнікі штаба: Валянцін Сцяпанавіч Біцько (май — жнівень 1942), Ілья Рыгоравіч Вераціла (жнівень
1942 — люты 1943), Сяргей Пятровіч Смірноў (люты — сакавік 1943), Мікалай Анатольевіч Цімашэнка (сакавік — ліпень 1943), Пётр Васільевіч Храбтовіч (ліпень — кастрычнік 1943), Сяргей Паўлавіч Фляг (кастрыч-нік 1943 — ліпень 1944).

Атрад «Непераможны» сфармірава-ны ў чэрвені 1943 г. на базе дыверсійнай групы «Пракопа» (П. М. Герасімчыка), якая дзейнічае ў Ленінскай брыгадзе са снежня 1942 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 377 партызан.

Камандзір - Пракоп Мікалаевіч Герасімчык (чэрвень 1943 — ліпень 1944); камісары: Балкібек Ахметаў (чэрвень — жнівень 1943), Сцяпан Сямёнавіч Касцярэнка (жнівень 1943 — чэрвень 1944, загінуў), Павел Васільевіч Рашчактаеў (ліпень 1944); начальнікі штаба: Андрэй Фёдаравіч Бурцаў (чэрвень — кастрычнік 1943, ліпень 1944), Пётр Васільевіч Храбтовіч (ка-стрычнік 1943 — люты 1944), Павел Васільевіч Рашчактаеў (люты — ліпень 1944).

Атрад «Ленінскі» створаны 2 ліпеня 1943 г. з партызан, вылучаных атрадамі «Перамога» і «Барацьба». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 289 партызан.

Камандзір — Валянцін Сцяпанавіч Біцько (ліпень 1943 — ліпень 1944); камісары: Габдулхаміт Мухаметдзінавіч Габдулвакідаў (ліпень 1943 — люты 1944), Пётр Антонавіч Кулікоў (красавік — ліпень 1944); начальнікі штаба: Фёдар Гаўрылавіч Камароў (лі-пень 1943 — красавік 1944), Мікалай Еўдакімавіч Захараў (красавік 1944, в. а.).

Атрад «Чырвонагвардзейскі» арга нізаваны 29 снежня 1943 г. з партызан, вылучаных брыгадай. На дзень злучэн-ня з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 196 партызан.

Камандзір — Іван Дзмітрыевіч Ка-лашэйнаў (снежань 1943 — ліпень 1944); камісары: Ілья Міхайлавіч Глазкоў (снежань 1943 — чэрвень 1944), Віктар Сцяпанавіч Каладзінскі (чэрвень — ліпень 1944); начальнікі штаба: Мікалай Аляксандравіч Аляксанд-раў (снежань 1943 — красавік 1944, за гінуў), Пётр Васільевіч Храбтовіч (красавік — ліпень 1944).

Ф.Красюк

Імены вайны: Ян Янавіч Фогель


Імя барацьбіта-інтэрнацыяналіста, ураджэнца Латвіі, нямногім вядома ў нас. Як сведчыць гісторыя, гэтая прыбалтыйская рэспубліка была месцам панавання сваіх і нямецкіх баронаў. Беззямельныя сяляне вымушаны былі служыць у іх батракамі. Такім жа парабкам быў і Ян Фогель, у сям'і якога ў п. Дурэ Вольмарскага навета Ліфляндскай губерні 24 снежня 1898 г. нарадзіўся сын. Назвалі яго, як і бацьку, Янам.

Цяжкі, шматпакутны час. Вялікая сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. I таму дзеці з маленства пачыналі працаваць, зарабляць на хлеб.

Маленькі Ян спачатку быў пастушком, пасля грузчыкам. Затым уладкаваўся працаваць на чыгунку.

Простата і надзвычай кемлівага юнака адразу палюбілі ўсе рабочыя-рамонтнікі. Менавіта тут ён знаёміцца з рэвалюцыянерамі, актыўна ўключаецца ў работу падпольнай мясцовай арганізацыі РСДРП. У жніўні 1914 г. становіцца членам партыі бальшавікоў. Натхнёны гэтай важнейшай падзеяй у сваім жыцці, у тым жа годзе Ян Фогель змог паступіць у Вольмарскую настаўніцкую семінарыю.

3 першых дзён малады семінарыст не толькі займаецца навукамі, але і працягвае рэвалюцыйную дзейнасць. Неўзабаве Фогеля выключаюць з семінарыі як палітычна ненадзейнага.

Зноў пайшоў на чыгунку. Не цураўся ніякай работы. Гэта бачылі і ведалі ўсе. Але не ўсе ведалі, што гэты малады, ладна складзены юнак з дапытлівым позіркам быў выбраны сакратаром гарадской партыйнай арганізацыі.

...Трэці год лілася кроў на франтах першай сусветнай вайны. Ян Янавіч, апрануўшы салдацкі шынель, трапляе ў Латышскі запасны стралковы полк, які знаходзіўся там жа, у Вольмары. Маючы пэўную рэвалюцыйную загартоўку, ён арганізоўвае бальшавіцкі гурток. Яна Фогеля абралі членам Відземскага падпольнага партыйнага камітэта, у складзе якога ён прымаў самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні лютаўскай рэвалюцыі. З'яўляўся членам палкавога камітэта, старшынёю па арганізацыі Вольмарскага павятовага Савета, членам яго прэзідыума.

Ян Фогель кіраваў рабочымі дэманстрацыямі і паўстаннем у Вольмары супраць прыгнёту баронаў і кулакоў. Камуніст, акунуўшыся ў кіпучую рэвалюцыйную дзейнасць, агітаваў салдат гарнізона за спыненне імперыялістычнай вайны, за канфіскацыю памешчыцкіх зямель, арганізоўваў бунты супраць Часовага ўрада.

Яна Фогеля раптам схапілі жандары і аддалі пад ваенна-палявы суд Паўночнага фронта. Пачалося дэталёвае следства. Толькі Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя выратавала смелага бальшавіка ад смяротнага прысуду. Ян Фогель узначаліў цяпер паўстанне у Вольмарскім гарнізоне, ва ўсім горадзе, выбіраўся членам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта 12-й арміі.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі Ян Янавіч працаваў у Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Латвіі, рэдакцыі бальшавіцкай газеты «Цыня».

Пэўны час Я.Я.Фогель знаходзіўся ў Беларусі. Служыў ваенным камісарам кавалерыйскіх палкоў і злучэнняў, у тым ліку і праслаўленай 6-й Чангарскай дывізіі, з'яўляўся членам Гомельскага акруговага камітэта КПБ, членам ЦК КПБ, делегатам XIV і XV з'ездаў партыі.

У хуткім часе Я.Я.Фогеля залічылі ў асобную групу Ваеннай акадэміі імя М.В.Фрунзе. Пасля заканчэння вучобы Ян Янавіч прызначаецца камісарам 38-й стралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Растове-на-Доне. За самы кароткі тэрмін гэта вайсковае злучэнне выйшла ў лік перадавых, было ўзнагароджана ордэнам Леніна і перайменавана ў 9-ю Данскую стралковую дывізію. Я.Я.Фогель і яшчэ некалькі камандзіраў атрымалі ордэны Чырвонай Зоркі.

3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ян Янавіч прызначаецца начальнікам Упраўлення ўсенавуча Прыволжскай ваеннай акругі. Ён піша некалькі рапартаў аб адпраўцы ў дзеючую армію.

Нарэшце задаволілі яго просьбу. Ваяваў на Украіне і ў данскіх стэпах, з усёй паўнатой адчуў надзвычай гарачае дыханне Курскай дугі. У 1943 г. брыгаднаму камісару прысвойваецца званне палкоўніка, і ён прызначаецца камандзірам 120-й стралковай дывізіі. Гэта вайсковае злучэнне ў тэрміновым парадку накіроўваюць з Бранска ў Беларусь. Дывізія граміла ворага на Гомельшчыне і ў самым пачатку 1944 г. выйшла да Рагачова. У лютым яна ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі, у вызваленні Рагачова.

Камандаванне высока ацаніла баявое майстэрства і адвагу камандзіра дывізіі. Ян Янавіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ўдастоены звання генерал-маёра. Стралковая дывізія атрымала назву Рагачоўская.

На досвітку 23 чэрвеня 1944 г. магутная артылерыйская і авіяцыйная падрыхтоўка абвясціла аб пачатку аперацыі «Баграціён» па канчатковаму вызваленню Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На другі дзень байцы Фогеля прарвалі вельмі ўмацаваную абарону ворага на р.Друць. Спачатку дывізія сумесна з іншымі часцямі забяспечыла акружэнне, а затым і поўны разгром фашыстаў у «Бабруйскім катле».

Далей баявы шлях ляжаў на Гродзеншчыну. У пачатку ліпеня дывізія Я.Я.Фогеля была ўжо ў Карэліцкім раёне. Натхнёная баявымі дзеяннямі, 3-я армія генерала А.В.Гарбатава, у склад якой уваходзіла 120-я Рагачоўская Чырванасцяжная стралковая дывізія, развівала імклівае наступление ў кірунку Навагрудка, Карэліч, Дзятлава і далей на Ваукавыск. Фашысты сцягвалі ўсё новыя і новыя сілы, каб любой цаной затрымаць савецкія войскі на водных рубяжах і не мелі нават намеру адступаць. Было гэта на подступах да р.Сервеч.

У генерала быў ужо дакладны план дзеянняў. Да ракі дывізія падышла ўвечары, ноччу фарсіравала яе, захапіла плацдарм і замацавалася на ім.

На досвітку фашысты пайшлі ў жорсткую атаку з намерам скінуць у раку нашы часці. Але, не вытрымаўшы націску савецкіх войск, вораг быў вымушаны адступіць на ўсім участку абароны. Гвардзейцы 120-й ды-візіі пагналі нямецка-фашысцкіх захопнікаў на захад.

Пад камандаваннем гвардыі генерал-маёра Я.Я.Фогеля 120-я Рагачоўская Чырванасцяжная стралковая дывізія з 24 чэрвеня па 8 ліпеня 1944 г. прайшла шлях з баямі ад р.Друць да Навагрудка, вызваліўшы ад ворага больш за 250 населеных пунктаў, захапіла 2800 палонных, шмат ваеннай тэхнікі і зброі.

Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою, непасрэдна ў баявых парадках палкоў, асабістым прыкладам натхняў салдат і афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але... здарылася бяда. Яна Янавіча цяжка параніла. Лепшыя медыцынскія сілы былі безда-паможнымі.

Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку Дзятлава.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 г. Яну Янавічу Фогелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

I.I.Заяц

Спецатрад «Наватары»

12 верасня 1943 г. у Ліпічанскую пушчу Беластоцкай вобласці была скінута на парашутах спецгрупа наркамата Дзяржбяспекі БССР. Камандзірам групы быў інжынер-капітан Уладзімір Міхайлавіч Літвінскі (псеўданім — Давыдаў), камісарам — Мікалай Міхайлавіч Масленка (Міхайловіч), радзістам — Уладзімір Усціновіч (Кучарэнка). У склад групы ўваходзілі падрыўнікі Андрэй Прышчэпаў (Шчука), Канстанцін Шадзелка (Верны) і Мікалай Лябецкі (Георгіеў).

Групе не пашанцавала: неўзабаве пасля прыбыцця групы ў Ліпічанскую пушчу тут пачалася карная аперацыя супраць партызан.

Мясцовыя партызаны былі вымушаны пайсці з гэтых месцаў. Разведчыкі аказаліся ва ўмовах акружэння з усіх бакоў густой сеткай нямецкіх гарнізонаў і сыскной дзейнасці спецслужбаў. У дадатак да ўсяго немцы зрабілі мяжу паміж былымі Баранавіцкай і Беластоцкай абласцямі.

Беластоцкую вобласць яны выдзелілі ў асобную адмі-ністрацыйную адзінку — акругу «Беласток». Дзятлаўскі раён увайшоў у склад генеральнай акругі «Беларусь». Мяжа ахоўвалася, што перашкаджала манеўрыраваць у пушчы. Але групе ўдалося замацавацца і пачаць паспяхова дзейнічаць. Паступова спецгрупа «Наватары» папоўнілася мясцовымі жыхарамі, а таксама астаўшыміся ў тыле чырвонаармейцамі і вырасла ў асобны партызанскі атрад.

На першым этапе сваей дзейнасці галоўнай мэтай групы быў збор разведвальнай інфармацыі. У Маскву перадаваліся звесткі аб перамяшчэнні на фронт нямецкіх войск, аб месцазнаходжанні і складзе варожых гарнізонаў, псіхалагічным настроі насельніцтва. Але па меры таго, як група папаўнялася людзьмі, усё большае месца пачала займаць дыверсійная дзейнасць. Давыдаў арганізаваў школу дыверсантаў, праз якую прайшло каля сарака чалавек. Дзейнічала дзесяць дыверсійных груп.

Дыверсіі на чыгунцы праводзіліся на перагонах Ваўкавыск — Жалудок, Жалудок, Ваўкавыск — Слонім, Ваўкавыск — Ліда, Ваўкавыск — Баранавічы, на другіх суседніх участках. Было праведзена 68 дыверсій. Разбіта і пашкоджана 50 паравозаў, 119 вагонаў з жывой сілай праціўніка, 30 вагонаў і платформ з баявой тэхнікай, 32 вагона з аўтамашынамі, 51 вагон з боепрыпасамі, дзесяткі вагонаў з харчаваннем, вуглём, мукой і іншымі грузамі, 14 цыстэрн з палівам, 8 дапаможных цягнікоў. Акрамя гэтага партызанамі атрада быў узарваны мост, знішчаны 8 аўтамашын, бронемашына, узарваны лесазавод у мястэчку Дзятлава. Было забіта каля 470 і паранена 680 нямецкіх салдат і афіцэраў.

Паспяховасць аперацый атрада шмат залежала ад умелых дзеянняў яго камандавання. За час баявых дзеянняў капітан Давыдаў паказаў сябе патрабавальным і строгім камандзірам як да сябе, так і да сваіх падначаленых. Начальнік штаба партызанскага злучэння Беластоцкай вобласці генерал-маёр Ф. Ф. Капуста пісаў: «Личный состав отряда т. Литвинского отличался высокой организованностью и дисциплиной. Как истинный патриот он сам неоднократно участвовал в подрыве вражеских эшелонов и руководил боевыми операциями отряда, показав при этом образцы личной храбрости в непосредственных боях с противником. Смелый, инициативный командир».

Як вынік — за дзесяць месяцаў атрад «Наватары» згубіў забітымі толькі чатырох чалавек. На момант злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 12 ліпеня 1944 г. ён налічваў 126 чалавек.

Падрыхтаваў Ф. Красюк

Імены вайны: Павел Гаўрылавіч Пятроў

10 красавіка 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прысвоіў званне Героя Савецкага Саюза гвардыі палкоўніку Паўлу Гаўрылавічу Пятрову. Прах героя захоўвае дзятлаўская зямля, пахаваны ён у гарадскім парку Дзятлава. На магіле ўстаноўлены бюст, да яго дзятлаўчане прыносяць кветкі.

Нарадзіўся П.Г.Пятроў 30 жніўня 1906 г. у пасёлку Мальцаўская Капальня Томскай губерні. Назву пасёлак атрымаў ад Мальцаўскіх залатых капальняў на поўдні Алтая. Там, у далёкай тайзе, калісьці стаялі курныя хаты, жылі ў іх спрадвечныя шукальнікі шчасця, заўсёдныя беднякі. У сям'і такога старальніка, рабочага залатых прыіскаў Гаўрылы Пятрова, і нарадзіўся сын Павел.

Некаторы час працаваў парабкам у кулака. Затым па камсамольскай пуцёўцы Павел Пятроў прыехаў у Навасібірск, паступіў на рабфак.

А восенню 1924 г. стаў П. Пятроў курсантам пяхотнай ваеннай школы. У 1927 г. малады камандзір Пятроў прыбыў служыць у Маскоўскую Пралетарскую дывізію на пасаду камандзіра ўзвода.

Узвод Пятрова быў добры, здольнага камандзіра хвалілі. У пачатку трыццатых гадоў П.Г.Пятрова прызначылі камандзірам батальёна. Праз пяць гадоў падраздзяленне заняло першае месца ў дывізіі па стральбе і страявой падрыхтоўцы.

П.Г.Пятроў атрымаў новае прызначэнне — камандзір палка. Мэта камандзіра — сярэдні полк ператварыць у найлепшы. Мэта дасягнута. На інспектарскай праверцы летам 1939 г. полк атрымаў выдатныя ацэнкі ва ўсіх відах баявой і палітычнай вучобы, заняў першае месца ў Маскоўскай ваеннай акрузе. Урад высока адзначыў і заслугу маёра П.Г.Пятрова — узнагародзіў ордэнам Чырвонай Зоркі.

Вайну Пятроў сустрэў добра падрыхтаваным афіцэрам. Але даводзілася і адступаць, і трапляць у акружэнні, і вырывацца з іх. У 1942 г. быў паранены і кантужаны. У тым жа годзе мужнасць, самаахвярнасць камандзіра Пятрова адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. Ён ваяваў на многіх франтах, пабываў на многіх вайсковых пасадах.

У 1943 г. гвардыі палкоўніка П.Г.Пятрова прызначылі намеснікам камандзіра 120-й стралковай дывізіі, якая пазней атрымала ганаровую назву «Рагачоўская». Камандаваў дывізіяй генерал Я.Я.Фогель. Паміж імі ўсталявалася надзейная франтавая дружба. Але не выпала ей быць доўгай. Ян Янавіч Фогель загінуў 8 ліпеня 1944 г., вызваляючы Карэліцкі раён.

Пад Беластокам 120-я стралковая дывізія сутыкнулася са свежай нямецкай пяхотнай дывізіяй, адбіла сем яе жорсткіх атак.

30 ліпеня Пятроў знаходзіўся на КП камандзіра дывізіі ля в. Канавалы і тут быў цяжка паранены. Яму ампутавалі нагу, але гэта не выратавала ад гангрэны. Памёр П.Г.Пятроў ад ран 27 жніўня 1944 г. Перад смерцю папрасіў баявых таварышаў пахаваць яго побач з Я. Я. Фогелем. Просьбу яго выканалі.

Б. Варна

Імены вайны: Іван Сямёнавіч Фурсенка

Нарадзіўся ў 1918 г. у с. Дняпроўка (цяпер Каменка) Запарожскай вобласці, у сям'і селяніна. Украінец. Член КПСС з 1943 г. Закончыў 10 класаў. У Савецкай Арміі з 1939 г.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Камандзір гарматы 2012-га зенітна-артылерыйскага палка (49-я армія, 2-гі Беларускі фронт).

Старшы сяржант I.С.Фурсенка вызначыўся ў баі 23.07.1944 г. у раёне в. Падліпкі (Гродзенскі раён): падбіў 4 варожыя танкі.

Фурсенка быў паранены, але працягваў весці бой і знішчыў яшчэ танк праціўніка. Да гэтага разлік зенітнай гарматы збіў 14 варожых самалётаў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені.

Памёр ад ран 27.07.1944 г. Пахаваны ў г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна. Імем героя названа вуліца ў сяле Кашэнка, дзе ён нарадзіўся, і ўстаноўлена мемарыяльная стэла з яго барэльефам.

Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. М., 1988. Т. 2. С. 668.

Зенітчыкі б'юць без промаху

«Камандзіраў разлікаў і аддзяленняў на БКШ» — перадаў прыказанне дзяжурны разведчык.

Калі старшы сяржант Іван Фурсенка — камандзір 2-й гарматы — прыбыў на батарэйны камандзірскі пункт, там ужо былі амаль усе сяржанты і афіцэры. У вачах кожнага адно і тое ж пытанне: навошта выклікалі? Ціха перагаворваліся, чакаючы, паглядалі на камандзіра батарэі старшага лейтэнанта Уладзіміра Барысавіча Мусіхіна, які штосьці чарціў на карце чырвоным алоўкам. Нарэшце ён узняў галаву.

— Здаецца, усе. Слухайце баявы загад. Група фашысцкіх войск у складзе да трох пяхотных палкоў і каля 70 танкаў акружана ў лесе на поўнач ад в.Мішкенікі. Вось тут, — і ён паказаў месца размеркавання гітлераўскіх войск на карце, — часці 49-й арми блакіравалі групіроўку праціўпіка і не даюць ёй злучыцца з асноўнымі сіламі, якія абараняюцца на захад ад мястэчка Кузніца.

Камандзір 2012-га зенітнага палка загадаў:
— Першай батарэі заняць агнявую пазіцыю за кіламетр на ўсход ад в.Падліпкі і да 16.00 сёння быць гатовымі адкрыць агонь па самалётах і прамой наводкай па танках і пяхоце. Маршрут руху...

Старшы лейтэнант назваў некалькі насе-леных пунктаў.

«Значыць, гарачая работа чакае», - думаў Фурсенка, калі спешна крочыў да разліку, які яго ўжо чакаў.

...Каля шасці гадзін раніцы напружаную цішыню разарвала артылерыйская кананада, стракатанне кулямётных чэргаў. Праціўнік сілай да батальёна пры падтрымцы дзевяці танкаў, шасці самаходных гармат і трох бронетранспарцёраў пайшоў у атаку на Падлілкі, астатнімі сіламі — на мястэчка Кузніца.

Чорнымі каршунамі закружыліся над пазіцыяй самалёты. Па іх ударылі малакаліберныя зеніткі суседняга зенітнага палка.

Нечакана тры варожыя бронетранспарцёры з аўтаматчыкамі выскачылі з в.Падліпкі і пайшлі па дарозе на пазіцыю. Але далека ім зайсці не ўдалося: першым жа выстралам гармата сяржанта Васіля Мальцава знішчыла галоўны бронетранспарцёр. За ім адкрыў агонь разлік сяржанта Васіля Копасава.

Гітлераўцы, якія прарваліся цераз пярэдні край, не чакалі такой сустрэчы. Яны страцілі дзве машыны і адступілі.

Вораг узмацніў мінамётны абстрэл гарматы смельчакоў.

Цяжкая задача стаяла перад Фурсенка — знішчыць танкі, якія атакавалі з супрацьлеглых напрамкаў і маглі ўварвацца на пазіцыю ў адзін і той жа час.

Танк, ныраючы па калдобінах, ішоў драма на разлік, пагражаючы падмяць яго. Раздаўся выстрал, але танк працягваў імчаць. Да яго заставалася метраў трыста... Зноў выстрал, і танк заскрыгатаў, спыніўся. Пра небяспеку не думалася. Ва ўсіх была адна думка: «Паспець бы!..» Бо пяты танк быў ужо метраў за дзвесце ад гарматы. У сё вырашалі долі секунды.

— Па танку злева! — загадаў старшы сяржант.
Наводчык Шкірын і на гэты раз халаднакроўна і дакладна навёў гармату. Калі воблака ўзрыву рассеялася, усе ўбачылі ва-рожую машыну, што дымілася.

Перадышка была нядоўгай. Неўзабаве гармату атакавалі каля сотні аўтаматчыкаў.

Аўтаматная чарга ўдарыла па акопу, узняліся шэрыя фантанчыкі пылу. I ніхто не заўважыў, як Фурсенка схіліўся да бруствера, схапіўся за жывот.

...Толькі над вечар, калі ўсе атакі былі адбіты, старшага сяржанта Фурсенка адправілі ў медсанбат. Раны аказаліся смяротнымі. Пахавалі яго ў г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна.

Усе воіны гэтага мужнага разліку былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а старшаму сяржанту Івану Сямёнавічу Фурсенка пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

М. Арцёменка

Сцяпан Кароль – “крылаты” сын Беларусі

Сцяпан Георгіевіч Кароль нарадзіўся 2 снежня 1894 г. у в. Дварэц Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён) у сям'і селяніна-бедняка.

У пачатку імперыялістьгчнай вайны яго прызвалі ў армію. Папаў радавым у авіяцыйную эскадрыллю. Ваяваў у 29-м авіяцыйным атрадзе на Заходнім фронце, спачатку на тэрыторыі Беларусі, потым у Пры-балтыцы.

У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Сцяпан Георгіевіч Кароль быў выбраны членам ваенна-рзвалюцыйнага камітэта авіяатрада.

3 ліпеня 1919 па сакавік 1920 г. Кароль вучыўся ў Ягор'еўскай авіяшколе пад Масквой, удзельнічаў у баях супраць Дзянікіна. Потым служыў авіяматарыстам атрада асобага прызначэння пры штабе Каўказскага фронта, быў курсантам-лётчыкам Зарайскай і Маскоўскай авіяшкол. Пасля вучобы служыў лётчыкам 3-га знішчальнага авія дывізіёна 1-й знішчальнай эскадрыллі ЛВА у Ленінградзе, тады ж стаў камандзірам 1-й авіяцыйнай эскадрыллі.

Скончылася грамадзянская вайна. Краіна бралася за мірнае будаўніцтва, за развіццё прамысловасці. Авіяцыя таксама патрабавала ўвагі. Авіяцыйных заводаў не было, самалёты даводзілася купляць за мяжой. Вясной 1924 г. С.Г.Караля і А.Я.Бадзюліна, як лепшых лётчыкаў, накіравалі кантралёрамі па прыёмцы самалётаў на завод фірмы «Фокер» у Галандыю.

У канцы 1924 г. Кароль вярнуўся ў Саюз, служыў на розных пасадах у Ленінградскай і Маскоўскай ваенных акругах.

Вясной 1933 г. Кароль быў прызначаны камандзірам і камісарам 53-й авіябрыгады Беларускай ваеннай акругі ў Бабруйску. Адначасова кіраваў будаўніцтвам аэрадрома і ваеннага гарадка.

У ліпені 1935 г. пасля заканчэння Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага яго накіроўваюць камандзірам 65-й знішчальнай авіябрыгады ў Жытомір.

За другое месца ў аглядзе брыгад Сцяпана Георгіевіча Караля ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі і машынай «эмка».

Летам 1937 г. у палку пачаліся масавыя арышты. С. Г. Караля вызвалілі ад камандавання, выключылі з партыі. Жыццё сям'і было пад пагрозай.

Восенню 1937 г. С.Г.Караля выклікалі ў Маскву, дзе ён паступіў у распараджэнне камандуючага ВВС. Жыў у гасцініцы разам з такімі ж вызваленымі ад пасады ваенны мі. Трымаўся спакойна, стараўся не паддавацца абставінам і не кідацца ў паніку.

У пачатку 1939 г., калі рэпрэсіі крыху спыніліся, Караля выклікалі на партыйную камісію і ўзнавілі ў партыі. 3 пачатку 1940 г. стаў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Маскве. Скончыўшы акадэмію, паехаў на новае месца назначэння ў Растоў-на-Доне, дзе займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС СКВА.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны С.Г.Караля прызначылі намеснікам камандуючага Паўночна-Каўказскай зоны супрацьпаветранай абароны, у маі 1942 г.— камандзірам 148-й знішчальнай авіядывізіі супрацьпаветранай абароны. Дывізія ўдзельнічала ў бітве на Курскай дузе.

У чэрвені 1943 г. С.Г.Кароль прызначаны камандзірам авіяцыйнага корпуса, які прымаў удзел у вызваленні Кіева.

Калі баі адышлі на захад, С. Г. Кароль быў начальнікам гарнізона горада Кіева. У сакавіку 1946 г. ён камандзір 120-й знішчальнай авіядывізіі супрацьпаветранай абароны ў г. Харкаў. У 1951 г. выйшаў у запас па стану здароўя ў званні генерал-лейтэнанта авіяцыі і вярнуўся ў Кіеў.

Сцяпан Георгіевіч Кароль памёр 20 сту-дзеня 1975 г. у Кіеве. Радзіма высока адзначыла яго заслугі, узнагародзіўшы ордэнам Леніна, ордэнам Кутузава II ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума — Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
А. Голуб

Партызанскія фарміраванні: Атрад «Баявы» імя Дунаева

Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Уздзенскага, Капыльскага, Ганцавіцкага, Васілішкаўскага, Дзятлаўскага, Скідзельскага раёнаў.

Створаны ў кастрычніку 1942 г., дзейнічаў у складзе партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, у жніўні 1943 г. перададзены партызанскаму злучэнню Беластоцкай вобласці. У верасні — лістападзе 1943 г. у складзе злучэння П.П. Капусты зрабіў рэйд з Капыльскага раёна ў Ліпічанскую пушчу. Атраду прысвоена імя Дунаева (псеўданім I.М.Тараховіча — камандзіра атрада імя В.I. Чапаева 27 й брыгады, загінуўшага ў баі).

Камандзіры: Барыс Віктаравіч Жаўрыд (кастрычнік — снежань 1942, загінуў), Якаў Платонавіч Грыцаневіч (снежань 1942 — ліпень 1944), камісар Пётр Андрэевіч Жылко (кастрычнік 1942 — ліпень 1944); начальнікі штаба: Якаў Платонавіч Грыцаневіч (кастрычнік — снежань 1942), Васілій Мікалаевіч Елкін (снежань 1942 — студзень 1943), Стэфан Францавіч Крыжаноўскі (студзень — чэрвень 1943, люты — красавік 1944, в.а.), Анатолій Паўлавіч Цыбульскі (чэрвень 1943 — люты 1944), Дзяніс Рыгоравіч Зайцаў (лістапад 1943 — студзень 1944, в. а., май 1944, в. а.), Панцеляймон Аляксандравіч Рудзін (красавік — ліпень 1944).

Партызаны правялі 138 баёў, у тым ліку каля в. Станькава Дзяржынскага р-на (9.1.1943), з карнікамі на р. Котра (14.11.1943). Летам 1943 г. удзельнічалі ў нападзе на гарнізон у г. п. Узда, у аперацыі «рэйкавая вайна», на чыгуначным участку Коласава — Негарэлае. За ўвесь перыяд у дыверсіях і засадах знішчылі 113 мастоў, у тым ліку 7 — на чыгунцы, 24 аўтамашыны, разграмілі 8 маёнткаў, 2 заводы, 82 прадпрыемствы, электрастанцыю, 30 складоў. У час рэйду ў Беластоцкую вобласць падарвалі больш за 320 рэек.

11.7.1944 г. атрад (203 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Ф. Красюк

Эстонские легионы СС униточжали евреев на Дятловщине

Эстонские фашисты принимали участие в массовых убийствах мирных граждан на Дятловщине и Новогрудчине.

Подтверждение тому выдержки из приговора Верховного суда Эстонской ССР от 11 марта 1961 г.

Из показаний нацистских преступников, "героев" эстонских карательных полицейских батальонов и 20-й дивизии СС:

  • Михельсон Эндель-Эберхарда, 1923 года рождения, эстонец, военнослужащий 36-го полицейского батальона (позднее 36-й полицейский батальон был переименован в 287-й) от 14 августа 1948 г.

Вопрос: Расскажите Вашу биографию?

Ответ: В начале 1942 г. я совершенно добровольно вступил в немецкую армию, в 36 карательный полицейский батальон. На службе в немецкой армии находился до 1945 г.

Вопрос: Для какой цели еврейское население вами было согнано на площадь в местечке Дятлово?

Ответ: Когда 36 карательный полицейский батальон, в том числе и я, сгоняли на площадь еврейское население, мне лично не было известно, для какой цели это делается, но когда население было согнано, тогда командование 36 батальона нам предложило принять участие в расстреле еврейского населения:

Вопрос: Сколько времени вы находились в районе Новогрудок и сколько там было расстреляно советских граждан?

Ответ: В районе Новогрудок наш 36 карательный полицейский батальон, в том числе и я, находились около 3 недель, выехали оттуда в конце августа 1942 г. За это время в местечке Дятлово расстреляно около 1500 человек - евреев. Сколько было расстреляно в других местах Новогрудка, мне не известно.

  • Рахумеель Юханнес-Освальд Юханович, 1916 года рождения, эстонец, член "Омакайтсе" и военнослужащий 36-го полицейского батальона, от 27 мая 1948 г.

Вопрос:Состояли ли вы членом организации "Омакайтсе"?

Ответ: В организацию "Омакайтсе" я вступил добровольно в середине октября 1941 г. и состоял ее членом до февраля 1942 г., т.е. до моего вступления в 36-й полицейский батальон...

Вопрос: Какое ваше личное участие было в истреблении советских граждан?

Ответ: В основном производил наш 36 полицейский батальон истребление советских граждан в 3 местах, а именно в районе города Новогрудок, ст. Новоельня и около села Дятлово, которые находились в 20-30 километрах от города Новогрудок.

Вопрос: Расскажите подробно, как произошло истребление граждан в деревне Дятлово?

Ответ: Приблизительно 10 августа 1942 г. ночью погрузили нашу роту (2-ю), исключая 3-й взвод, на грузовые машины, в том числе и я, и поехали от города Новогрудок 20-30 километров в село Дятлово, где в то время находился еврейский лагерь. Приехав в этот лагерь, мы его окружили и после стали евреев из домов выгонять. Общим числом там находилось около 1000-1500 евреев. После того как мы евреев выгнали из дома и собрали на одну площадь, мы приказали лечь на живот, не разрешая им подняться. Вокруг них стояла охрана солдат нашей роты, в том числе и я. К утру к этому еврейскому лагерю подъехали грузовые машины и одна газовая машина, т.н. "душегубка". Когда эти машины подъехали, мы, все солдаты, начали этих евреев сажать в автомашины, я лично сажал евреев в "душегубку", а также на автомашину, потом отвозили евреев на место расстрела, это место находилось в нескольких сотнях метров от села Дятлово...

Истребление евреев в городе Новогрудок производилось таким же образом, как и в селе Дятлово. После того как наш 36 полицейский батальон окружил еврейский лагерь, евреев собрали на площадь, где они также легли на живот. В скором времени, после того как мы окружили лагерь, подъехали грузовые машины и одна "душегубка". Солдаты нашего батальона, в т.ч. и я, сажали евреев на грузовые машины и в "душегубку". На одной грузовой машине я поехал вместе и конвоировал 20-30 евреев на расстрел. Расстрел производился немцами в 2 км за городом. В общем расстреляно около 1000 евреев.

Вопрос: Раньше вы показали, что 3-й взвод 2-й роты не участвовал в истреблении евреев в селе Дятлово. Где находился в это время 3-й взвод?

Ответ: 3 взвод 2 роты в этот день производил расстрел евреев в районе ст. Новоельня...

По материалам: http://scepsis.ru

Долгая дорога к себе


Дятлово — небольшой городок в Гродненской области, мало чем на первый взгляд заметный. Разве что бывал здесь в XVIII веке Петр Первый да остался замок, принадлежавший когда–то роду Радзивиллов. До войны в местечке жили белорусы, поляки, русские, но больше — евреи. На одной из улиц, ныне Красноармейской, стоял дом семьи Пински. Большая и дружная семья выпекала в своей лавочке знаменитые на всю округу булочки с начинкой. В доме звучали веселый детский смех и мелодичная музыка скрипки, а по вечерам все Пински читали Тору. С началом войны тихий, устроенный, благополучный мир рухнул. Погибли отец и мать, разбросаны по свету дети. И не осталось бы в Дятлово памяти о них, если бы не случай...

В музее Яд–Вашем в Иерусалиме собран многочисленный архив документов, относящихся к истории Холокоста в разных странах Европы, в том числе воспоминания очевидцев, письма, рукописи. Именно там Жанна Славомировна Наговонская, учительница истории дятловской гимназии № 1, увидела печатную рукопись книги Бернарда Пински, выходца из Дятлово. Копию текста она привезла в гимназию, где ее перевели с английского на русский язык. Так в Дятлово все узнали о судьбе одной еврейской семьи.

Начался поиск. В интернете удалось обнаружить электронный адрес Бернарда Пински. Ему послали письмо. Вскоре автор ответил Жанне Славомировне, рассказал о себе и своих близких, а также познакомил с братом Максом, который живет в Ванкувере, работает адвокатом и тоже занимается историей семьи. Дальнейшую связь школьники поддерживали уже с Максом, пригласили Пински в Дятлово. И вот в феврале нынешнего года с помощью еврейской общины Минска Макс и его дочь Рейчл стали гостями гимназии...


— Не нахожу слов, чтобы высказать свою благодарность всем учителям и ученикам гимназии, — сказал Макс Пински на встрече с учениками гимназии. — Для нас с дочерью приезд в Беларусь означает возвращение всей нашей семьи на историческую родину, в места, где род жил несколько веков. В послевоенное время никто из нас не был здесь: слишком глубокой оказалась рана от пережитой трагедии. Отец никогда не рассказывал о гибели родных, мы даже не знали, что мой старший брат Бернард оставил свои воспоминания. Хорошо, что пришло время, когда можно говорить и писать о Холокосте, искать друзей и знакомых в дальних странах, общаться. Чем больше человек знает о других людях, их быте, культуре, традициях, тем меньше вероятность того, что он когда–нибудь поднимет на них руку. Когда мы переживаем вместе радости и горе, то неизбежно становимся духовно ближе, роднее друг другу. И здесь не имеет значения, какой национальности человек.

Работа по исследованию трагедии Холокоста в дятловской гимназии ведется уже много лет. А началось все с того, что Жанна Наговонская познакомилась с Абрамом Капланом, последним коренным евреем местечка. Абраму Яковлевичу удалось бежать из гетто в 1942 году, во время второго расстрела евреев в Дятлово, вместе с семьей перебраться в лес возле деревни Руда Яворская, выжить благодаря доброте и сочувствию местного населения. Сразу после войны родные Абрама Каплана выехали за границу, но он остался на родине: женился на местной девушке и прожил всю свою жизнь в нашем маленьком городке. Его рассказ о прошлом и помог начать поиск жертв гитлеровских зверств. Постепенно наладилась переписка с младшим братом Абрама Каплана — Майком, который живет в Нью–Йорке, другими земляками, жертвами нацистского изуверства на дятловской земле. Позже гимназический краеведческий отряд занялся поиском могил местных евреев, расстрелянных во время нацистских карательных акций. Когда набралось достаточно материала, оформили экспозицию. Ученики и учителя дятловской гимназии много сотрудничают с Музеем истории и культуры еврейского народа в Минске, музеем Яд–Вашем в Израиле.

Cейчас в гимназии идет республиканский инновационный проект «Воспитание толерантности школьников через исследовательскую деятельность по теме «Холокост на Дятловщине», рассчитанный на три года. Гимназисты активно сотрудничают с молодежной организацией «Бейт–Гилель», еврейской общиной из Гродно. И в самом Дятлово у гимназии появилось немало увлеченных помощников. О результатах поисков регулярно рассказывает местная газета «Перамога», содействие оказал местный военкомат, когда была найдена неизвестная могила убитых евреев возле деревни Дворец. Постепенно в работу включились и родители гимназистов. Ежегодно гостями гимназии становятся люди из разных стран. Педагоги гимназии уверены: так их ученики смогут лучше понять одну простую, но очень важную истину — все люди призваны жить в мире и дружбе, а расизм, антисемитизм и ксенофобия способны превратить цивилизацию в пещерный век...

Елена АБРАМЧИК

Ад 1945 г. да 1997 г.

Нарысы аб гісторыі Дзятлаўшчыны перыяду ад 1945 г. да 1997 г.

На вызваленнай зямлі

У 1946—1948 гг. пачаўся рух за стварэнне калгасаў. Першым на тэрыторыі былога Казлоўшчынскага раёна ў Явар-скім сельсавеце ў снежні 1946 г. створаны калгас «Новае жыццё». У лютым 1948 г. узнік першы калгас і на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна (Засецкі сельсавет), яму далі назву «Перамога» (ця-пер «Расія»). Да 1 студзеня 1949 г. на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна існавалі 3 калгасы, яны аб'ядналі 116 сялянскіх гаспадарак.

Да верасня 1949 г. колькасць калгасаў павялічылася, іх стала 18.

Стварэнне калгасаў, іншыя новаўвядзенні ў вёсках сутыкнуліся з супраціўленнем часткі мясцовага насельніцтва, асабліва тых, якія затаілі крыўду на Савецкую ўладу. Ад рук бандытаў загінула шмат актывістаў.

Вялікую дапамогу калгасам аказвалі МТС. Да створанай у 1944 г. Дзятлаўскай МТС (знаходзілася ў в. Міроўшчына) у 1956 г. дабавілася Казлоў-шчынская МТС, у 1952 г. — Наваельненская, у 1953 г.— Раготнаўская. Пастаянна павялічваўся трактарны парк МТС. У канцы 1952 г. Дзятлаўская МТС мела 29 трактароў, Наваельненская — 24.

Паступова ўмацоўвалася ў 50-я гады вытворча-тэхнічная база нрамысловасці раёна. Пачалося будаўніцтва Дварэцкага льнозавода, які ўведзены ў строй дзеючых у 1953 г. Затым пабудаваны Вялікашастакоўскі цагельны завод, Стралянскі вапнавы завод, хлебазаводы ў Дзятлаве і Наваельні, Боркаўскі крухмальны завод і Парэцкі спіртзавод. Пачалі дзейнічаць майстэрні па рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, міжрайбаза «Сельгастэхніка» ў Наваельні, Дзятлаўскі вінзавод, перасоўная механізаваная калона №52, міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.

3 50-х гадоў у раёне пачалося паскоранае будаўніцтва гідраэлектрастанцый мясцовага значэння. Восенню 1953 г. дала ток самая магутная сярод электрастанцый падобнага роду ў вобласці Навасёлкаўская ГЭС на 220 кВт-гадз. Яна дазволіла электрыфікаваць 4 самыя буйныя калгасы. У 1955 г. пачала працаваць Наваельненская ГЭС магутнасцю 210 кВт-гадз. У 1960 г. завяршылася будаўніцтва Гезгалаўскай ГЭС магутнасцю 550 кВт-гадз., разлічанай на электрыфікацыю 13 узбуйненых калгасаў.

У ліпені 1947 г. адкрылася Дзятлаўская раённая бібліятэка. Яе арганізатарам стаў У.С.Квяткоўскі. Ён напісаў аб'яву і папрасіў дзятлаўчан прыносіць кнігі. Жыхары пасёлка сабралі 1500 кніг. Падаравалі кнігі Баранавіцкая абласная і рэспубліканская бібліятэкі. Да канца 1948 г. кніжны фонд раённай бібліятэкі склаў 3000 экз. Першымі чытачамі сталі дзеці і моладзь.

У 1948 г. раён меў 13 клубаў і 14 клубных работнікаў.

У 1952/53 навучальным годзе ў раёне працавалі 62 школы, 58 з іх — пачатковыя. У школах выкладалі 111 настаўнікаў, вучыліся 2424 вучня. Усе школы мясціліся ў прыстасаваных намяшканнях, 39 з 58 пачатковых школ нрацавалі ў дзве змены. Ва ўсіх школах выкладалі па-беларуску.

А. Мяцеліца, Б. Варна

Праца прыносіла плён

8-ю пяцігодку (1966 — 1970) сельская гаспадарка раёна пачынала ў складзе 20 калгасаў і 4 саўгасаў. Машынна-трактарны парк гаспадарак у 1966 г. налічваў 287 аўтамабіляў, 389 трактароў, 100 збожжавых камбайнаў, 289 сеялак.

Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі дало магчымасць істотна палепшыць становішча народнай адукацыі.

У 60-я гады павялічылася колькасць вучняў і школ. У 1961/62 навучальным годзе дзейнічалі 104 школы, у іх вучыліся 8800 дзяцей, выкладалі 604 настаўнікі. 53 з 70 пачатковых школ працавалі ў адну змену, было створана 14 школ рабочай моладзі.

У сярэдзіне 60-х гадоў Беларусь узяла курс на ўсеагульную 8-гадовую і сярэднюю адукацыю. у 1967/68 навучаль-ным годзе ў раёне дзейнічалі 112 школ (73 пачатковыя, 23 васьмігодкі і 16 ся-рэдніх), у іх вучыліся 10 356 вучняў, выкладалі 729 настаўнікаў. 14 школ мелі прышкольныя інтэрнаты, у 12 былі адчынены сталовыя альбо буфеты. Колькасць двухзменных школ зменшылася да 29. У раёне працавалі заслужаныя настаўнікі БССР — М. Ф. Петрыкевіч, М. В. Навіцкая, Г. Г. Квашніна.

У сярэдзіне 60 х гадоў раён меў 32 клубныя ўстановы, у іх працавалі 40 штатных работнікаў. У 1965 г. адчынена Дзятлаўская музычная школа. Колькасць гурткоў і калектываў мастацкай самадзейнасці ў 1968 г. склала 241. На канец 1970 г. мелася 59 масавых бібліятэк з фондам 396,6 тыс. экз. кніг і часопісаў. Чытачоў абслугоўвалі 72 бібліятэчных работніка.

На канец 60-х гадоў у раёне было 11 592 фізкультурнікі, 32 штатных фізкультурных работніка, спартыўныя збудаванні змяшчалі 4449 чал.

У 1968 г. прызёрам Алімпійскіх гульняў у Мехіка стаў дзятлаўчанін Міхаіл Жалабоўскі — чэмпіён СССР па бегу на 5000 м.

Колькасць медыцынскіх устаноў з 1946 да 1967 г. павялічылася ў 2 разы без уліку фельчарска-акушэрскіх пунктаў. У сярэдзіне 60-х гадоў насельніцтва раёна атрымлівала медыцынскую дапамогу ў 8 бальніцах (400 ложкаў), 2 урачэбных амбулаторыях, 2 пунктах здароўя, 26 фельчарска-акушэрскіх пунктах, 7 аптэках. У 1966 г. адчынены дзіцячы санаторый «Ластаўка» на 50 ложкаў, паліклініка ў г. п. Наваельня, пашырана да 50 ложкаў Наваельненская гарпасялковая бальніца, пабудавана амбулаторыя пры Доме адпачынку «Рэчанька». У медустановах раёна працавалі 39 урачоў і 275 работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

За 8-ю пяцігодку здадзены ў эксплуатацыю 45 дамоў, 4 клубы, 12 лазняў, 10 майстэрань бытавога абслугоўвання, 2 гасцініцы, 10 бібліятэк, 25 магазінаў, 4 сталовыя, газіфікаваны 1712 кватэр. У 1968 г. у Дзятлаве адчынены Музей народнай славы.

За гады 10-й пяцігодкі аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся параўнанні з 1975 г. (апошнім годам 9-й пяцігодкі) у 3 разы. Прадукцыйнасць працы павялічылася ў 2 разы. Датэрмінова выканалі вытворчыя пяцігадовыя заданні калектывы хлебакамбіната, масласырзавода, лясгаса.

За 10-ю пяцігодку ўзведзена школьных будынкаў на 944 месцы, вучэбны корпус СПТВ № 15 на 720 навучэнцаў, паліклініка ў райцэнтры.

3 пачаткам 70-х гадоў змяншаецца колькасць школьнікаў і школ. 3 10 532 у 1969/70 навучальным годзе да 7759 у 1978/79 навучальным годзе зменшылася колькасць вучняў і са 100 у 1969/70 да 69 у 1978/79 навучальным годзе — колькасць школ. Амаль на 200 чалавек зменшылася колькасць настаўнікаў.

У 70-я гады колькасць клубных уста-ноў у раёне дасягнула 50 і такой засталася да нашых дзён. У клубах працавалі 59 чал. На канец 1980 г. найболыпага ліку дасягнула і колькасць масавых бібліятэк — 62. Яны мелі 588,5 тыс. экз. кніг і часопісаў. Чытачоў абслугоўвалі 79 бібліятэкараў. У 1972 г. адчынена Казлоўшчынская, а ў 1976 г. — Наваельненская музычныя школы. У найболынай колькасці да 1980 г. былі і гурткі, калектывы мастацкай самадзейнасці — усяго 378.

У 80-х гадах зменшылася колькасць вучняў і школ. Школ засталося 39, вучняў — 5293, ім выкладалі 540 настаўнікаў. Але павялічылася колькасць дзіцячых дашкольных устаноў. У 1986 г. іх мелася 21, у садах даглядалі 1565 дзяцей.

80-я гады захавалі ў раёне ранейшую колькасць клубных устаноў — 50, але колькасць работнікаў у іх зменшылася да 74 у 1989 г. А вось лік бібліятэчных работнікаў да названага года павялічыўся, склаў 82, хоць зменшылася да 55 колькасць масавых бібліятэк, якія мелі 700,1 тыс. экз. кніг і часопісаў.

У 1988 г. пачала працаваць музычная школа ў калгасе «Расія», а ў наступным годзе — яшчэ дзве, у калгасах «Гвардыя» і «1-е Мая». Колькасць гурткоў і калектываў мастацкай самадзейнасці ў 1990 г. зменшылася да 303.

Фізкультурнікамі на Дзятлаўшчыне ў 80-я гады лічыліся 14 565 чал. Мелася 47 штатных фізкультурных работні-каў і спартыўных збудаванняў на 6773 месцы. У 1980 г. чэмпіёнамі рэспублікі па хакею на прыз «Залатая шайба» стала каманда першай Дзятлаўскай школы. Каманда «Матор» з Дзятлаўскага раёна завалодала кубкам Гродзенскай вобласці па футболу. А выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСПІ браты Аляксандр і Уладзімір Лябецкія з 1986 г. выступалі за футбольныя каманды майстроў.

У 1991/92 навучальным годзе ў раёне мелася 37 школ, з іх 18 сярэдніх, 8 няпоўных сярэдніх і 11 пачатковых. У школах навучаліся 5298 чал., выкладалі 580 настаўнікаў. Дашкольных устаноў стала 23. Але колькасць дзяцей у іх паменшылася з 1739 у 1988 г. да 1682 — у 1991 г. Ва ўсіх школах раёна ў 1991/92 навучальным годзе першакласнікаў вучылі па-беларуску. 3 1317 дзецьмі (56 груп) у дзіцячых садах працавалі таксама па-беларуску.

Імі ганарацца землякі

  • АДАМЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч

Нарадзіўся 01.11.1933 у в. Варакомшчына Навагрудскага павета (цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзен-скай вобл.).

Вучыўся ў Наваельненскай школе рабочай моладзі і адначасова працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў у рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі.
Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1963-1965).

Працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць». Спачатку рэдактарам аддзела прозы, потым — намеснікам галоўнага рэдактара (1969 — 1977). Узначальваў сцэнарную майстэрню пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1980). 3 1982 г.- галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

У складзе беларускай дэлегацыі прымаў удзел у рабоце 38-й сесіі ААН (Нью-Йорк, 1983).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1989). Член рады Саюза пісьменнікаў Беларусі.

3 першымі апавяданнямі ў друку Вячаслаў Адамчык выступіў у 1957 г. За гэты час ім выдадзены наступныя кнігі: зборнікі алавяданняў «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1991), раманы «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1980), «I скажа той, хто народзіцца...» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).

Раман «Чужая бацькаўшчына» і п'еса «Раіса Грамычына» экранізаваны.

Творы Вячаслава Адамчыка перакладаліся на рускую, польскую, літоўскую, нямецкую, яўрэйскую, балгарскую, туркменскую і іншыя мовы.

А. Голуб

  • АНІШЧЫК Віктар Міхайлавіч

Нарадзіўся 19.03.1945 у г. п. Наваельня.

У 1967 г. скончыў фізічны фак-т БДУ і паступіў у аспірантуру пры кафедры фізікі цвёрдага цела.

Яшчэ студэнтам В. М. Анішчык заняўся даследаваннем структуры і электрычных уласцівасцей вісмуту. Здабытыя звесткі аб электрычнай прыродзе гэтага паўметалічнага крышталя і склалі аснову кандыдацкай дысертацыі, якую абараніў у 1971 г.

Стажыраваўся ў ЗША (1974) і Англіі (1982).

У сярэдзіне 70-х гадоў Віктар Міхайлавіч асвоіў новы напрамак у фізіцы цвёрдага цела — іонна-прамянёвую мадыфікацыю крышталяў, выканаў цыкл работ па даследаванню ўласцівасцей іонна-імплантаваных металічных плёнак, а таксама пераходных металаў і сплаваў на іх аснове.

Выяўлены эфект доўгадзеяння іграе істотную ролю ў практычным прымяненні іоннай імплантацыі для змацавання дэталей машын і ме-ханізмаў. В. М. Анішчык адкрыў структурна-фазавыя пераўтварэнні пры імплантацыі, якія кантралююць механічныя ўласцівасці тэхнічна важных металаў і сплаваў.

Атрыманыя навуковыя і практычныя вынікі далі штуршок да напісання паспяхова абароненай у 1990 г. дысертацыі, за што яму прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук, а ў 1991 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

В. М. Анішчык апублікаваў звыш 150 навуковых работ, напісаў (у суаўтарстве) вучэбны дапаможнік «Структурны аналіз», выдаў шмат метадычных дапаможнікаў па крышталаграфіі, іоннай імплантацыі і дыфракцыйных метадах даследавання структуры.

Падрыхтаваў 10 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, арганізаваў міжвузаўскі цэнтр структурных даследаванняў, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі «Цвёрдацельныя пераўтваральнікі робата-тэхнічных сістэм».

В. М. Анішчык — член экспертнага савета ВАК, член вучоных саветаў БДУ і ІФТТ АН Беларусі па прысуджэнню вучоных ступеней доктара навук. У 1994 г. выбраны правадзейным членам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў.

В. М. Анішчык многа ўвагі ўдзяляе арганізатарскай і педагагічнай рабоце, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўзначаленай ім кафедры фізікі цвёрдага цела, распрацаваў спецкурсы лекцый па крышталяграфіі, структурнаму аналізу і оптыцы крышталяў і г. д., арганізаваў падрыхтоўку спецыялістаў па новых напрамках — «Фізіка ахоўных покрываў», «Вакуумныя тэхналогіі» і інш.

Педагагічная і грамадская дзейнасць В. М. Анішчыка адзначана знакам «Выдатнік народнай адукацыі», ён узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай адукацыі і рэктарата Белдзяржуніверсітэта.

П. М. Бараноўскі

  • БАРТАН Віталь Іванавіч

Нарадзіўся 01.01.1935 у в. Гузні Дзятлаўскага р-на.

У 1951 г. скончыў Дзям'янаўскую сямігадовую школу і паступіў у Лідскае педвучылішча.

3 1952 па 1956 г. служыў у арміі.

Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў Навагрудскім педвучылішчы, якое скончыў у 1958 г.

Настаўнічаў у Берастовіцкім і Дзятлаўскім р-нах, адначасова вучыўся на аддзяленні філасофіі завочнага фак-та БДУ.

Пасля заканчэння БДУ ў 1966 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры гісторыі філасофіі і логікі, а ў 1969 г. быў залічаны выкладчыкам гэтай кафедры. У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Мае вучоную ступень кандыдата філасофскіх навук і вучонае званне дацэнта.

В. I. Бартан — аўтар кніг «Сравнение как средство познання» (1978), «Формнрование убеждений н лекционая пропаганда» (1982). Ён — сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Логика» (1974), «Сборник упражнений по логике» (1977, 1981, 1990), «Логика» (Мн., 1994), «Логика: логические основы обшения» (М., 1994). Апублікаваў больш за 100 навуковых работ у перыядычным друку. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 4 кан-дыдаты навук.

П. М. Бараноўскі

  • ГРУДА Эдуард Іосіфавіч

Нарадзіўся 29.11.1936 г. у в.Данілавічы ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. закончыў Наваельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага фак-та Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў на навуковай рабоце ў лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інсты-тута.

У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 г. яму прысвоена вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка.

У 1973 г. Э. I. Груда абараніў доктарскую дысертацыю.

Спецыяліст у галіне аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі сістэм Пфаффа, тэорыі ўраўненняў з адхіляючым аргументам, тэорыі перыядычных рашэнняў дыферэнцыяльных сістэм, тэорыі матрычных ураўненняў.

Э. I. Груда апублікаваў звыш 120 навуковых работ, падрыхтаваў 7 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. У 1991 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара.

П. М. Бараноўскі

  • ГРЫБ Мечыслаў Іванавіч

Нарадзіўся 28.09.1938 у в. Савічы Дзятлаўскага р-на.

Дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Генерал-лейтэнант міліцыі (1992).

Скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча (1959), Белдзяржуніверсітэт (1967).

3 1959 г. інспектар міліцыі Пліскага райвыканкома.

У 1962 — 1981 гг. у органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобл.

3 1981 г. начальнік упраўлення аховы грамадскага парадку Міністэрства ўнутраных спраў БССР, з 1985 г. начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкома.

3 1990 г. народны дэпутат Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

3 28 студзеня 1994 па 9 студзеня 1996 г. — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Пад старшынствам М. I. Грыба Вярхоўны Савет прыняў 15.03.1994 г. Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Аўтар кнігі «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994).

У 1994 г. прысвоена званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

М. I. Грыб — дэпутат Вярхоўнага Савета XIII склікання, член камісіі ВС па між-народных справах.

  • ГРЫБ Станіслаў Іванавіч

Нарадзіўся 06.08. 1944 у в. Савічы ў сялянскай сям'і.

Вядомы беларускі вучоны, віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Бацька Іван Іванавіч — загінуў на фронце ў 1945 г., маці — Сабіна Канстанцінаўна — працавала ў калгасе імя Чапаева і выхоўвала чатырох дзяцей. Горыч цяжкіх пасляваенных гадоў і нястачу зведала сям'я.

У 1961 г. Станіслаў Грыб з адзнакай закончыў Дзятлаўскую СПІ № 2 і паехаў вучыцца ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Скончыўшы яе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, а ў 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Пасля аспірантуры С. I. Грыб тры гады працаваў на Ганусаўскай вопытнай селекцыйна-насенняводчай станцыі.

3 1973 па 1995 г. Станіслаў Іванавіч — кіраўнік селекцзнтра і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства.

У 1988 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Селекцыя інтэнсіўных гатункаў яравога ячменю ў Беларускай ССР».

3 1995 г. доктар сельскагаспадарчых навук С. I. Грыб — віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

У выніку 30-гадовай навуковай работы ім апублікавана звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.

На рахунку С. I. Грыба 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходства новых спосабаў селекцыі, 18 раяніраваных гатункаў, у тым ліку 12 гатункаў яравога ячменю і 3 гатункі аўса, азімага трыцікале Дар Беларусі, новых перспектыўных гатункаў Міхась і Мара.

У 1994 г. за навуковую работу «Распрацоўка метадаў селекцыі і стварэнне высокапрадукцыйных рэсурсаэканомных гатункаў яравога ячменю і азімага жыта» С. I. Грыбу прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

Акадэмік С. I. Грыб спалучае навуковую дзейнасць з вялікай арганізацыйнай і грамадскай работай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, саюзных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, выбраны прафесарам кафедры Беларускай сельскагас-падарчай акадэміі, з'яўляецца членам вучо-нага савета па абароне дысертацый Беларускага НДІ земляробства, Інстытута генетыкі АН Беларусі, членам беларускага Вышэйшага атэстацыйнага камітэта па прысуджэнню вучоных ступеняў, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, членам Еўрапейскай асацыяцыі селекцыянераў.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі і дыпломамі ВДНГ.

П. М. Бараноўскі

  • ГУБКО Аляксандр Аляксандравіч (05.11.1936 - 10.06.1993)

Нарадзіўся у в. Хадзяўляны Дзятлаўскага р-на ў сялянскай сям'і. Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, д-р медыцынскіх навук (1983).

Пасля сканчэння Дзятлаўскай сярэдняй школы з 1953 г. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе галоўнага ўрача Уселюбскай участковай бальніцы Навагрудскага р-на.

У 1960 — 1961 гг. — хірург Навагрудскай райбальніцы.

У 1961 — 1964 гг. вучыўся ў клінічнай ардынатуры пры БелНДІТА. Працаваў урачом-артапедам Мінскага пратэзнага завода (1964—1967).

3 1967 г. — асістэнт, дацэнт (1982), прафесар (1984), загадчык кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі МДМІ (1987).

У 1966 г. А. А. Губко абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лячэнне адкрытых пераломаў доўгіх трубчастых касцей».

У 1983 г. — доктарскую на тэму «Інфіцыраваныя пераломы і незрашчэнні касцей».

Ён напісаў і выдаў 105 навуковых прац. Меў 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. Па выніках даследаванняў выдана 5 метадычных рэкамендацый.

Пад яго кіраўніцтвам выканана і абаронена 7 кандыдацкіх дысертацый.

Ён актыўна ўкараняў новыя метады медыцыны ў практыку. З'яўляўся кіраўніком артапеда-траўматычнай клінікі на базе 6-й клінічнай бальніцы (345 ложкаў).

Лячэбную работу ў клініцы спалучаў з кансультацыйнай дапамогай у лячэбных установах г. Мінска і падшэфнай Гомельскай вобласці.

Вучоны-медык быў намеснікам дэкана лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па навуковай рабоце, старшынёй Праўлення навуковага таварыства артапеда-траўматолагаў Рэспуб-лікі Беларусь.

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1985), ганаровым знакам «Вына-ходнік СССР» (1986).

П. М. Бараноўскі

  • ІЛЬЮШЧЫЦ Канстанцін Мікалаевіч

Нарадзіўся 02.01.1947 у г. п. Наваельня Дзятлаўскага р-на ў сям'і служачага.

Беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1968 г. закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці інжынер-механік.

У 1971 г. закончыў Усурыйскае ваеннае аўтамабільнае каманднае вучылішча.

3 1980 да 1985 г. праходзіў службу ў Заходняй групе войск. У 1992 г. вярнуўся на Радзіму.

Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» і медалямі.

Друкавацца пачаў у 18 гадоў, калі ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1965) з'явілася першая падборка вершаў.

Друкуецца ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, выступае па радыё. Вершы радуюць свежасцю і шчырасцю. Яны напоўнены паэзіяй роднай прыроды, роднага кута, неаднаразова перакладаліся на рускую мову, друкаваліся ў армейскіх газетах і часопісе «Советский воин».

У 1977 г. выйшаў у свет зборнік вершаў паэта «Армейскія будні». Ён прысвечаны зямным і штодзённым клопатам чалавека, які сваімі справамі ўпрыгожвае і абараняе Радзіму. Неспакой за мірнае жыццё ўсяе краіны, радасць працы і ў салдацкіх буднях — галоўная тэма другой кнігі паэта «Таёжны гарнізон» (1982).

П. М. Бараноўскі

  • КАНУС Іван Іванавіч

Нарадзіўся 02.05.1934 у в. Рыбалава Дзятлаўскага р-на ў сялянскай сям'і.

Беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991).
Скончыўшы 7 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 1, ён паступіў у Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу.

У 1953 — 1957 гг. — тэрміновая служба на караблях Балтыйскага і Паўночнага флатоў.

Пасля дэмабілізацыі працаваў лячэбным інспектарам Дзятлаўскага райздраўаддзела і адначасова фельчарам Цэнтральнай раённай бальніцы.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце.

Пасля заканчэння ВНУ працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Разам з клінічнай працай I. I. Канус праводзіў навуковыя даследаванні аб уплыве розных доз апраменьвання на ход наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў анкалагічных хворых.

Па выніках даследаванняў апублікаваў каля 50 артыкулаў.

У 1978 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1982 г. выбраны асістэнтам кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Займаўся распрацоўкай комплекснай інтэнсіўнай тэрапіі хворым з вострай ныркавай недастатковасцю рознай этыялогіі.

У 1990 г. у Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Інтэграцыя і дыферэнцыяцыя інтэнсіўнай тэрапіі хворых з вострай ныркавай недастатковасцю рознай этыялогіі».

У гэтым годзе быў выбраны загадчыкам кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў і прызначаны галоўным анестэзіёлагам-рэаніматолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У снежні 1991 г. на II з'ездзе анестэзіёлагаў Рэспублікі Беларусь быў выбраны прэзідэнтам асацыяцыі анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.

Апублікаваў звыш 150 навуковых прац. Найболыную цікавасць уяўляе манаграфія «Асновы анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі ў пытаннях, задачах і адказах».

Пад яго кіраўніцтвам распрацавана камп'ютэрная сістэма па анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі, якая дазваляе на сучасным узроўні весці навучальны працэс і атэстацыю спецыялістаў.

П. М. Бараноўскі

  • КАНЮШКЕВІЧ Марыя Іосіфаўна

Нарадзілася 07.11.1943 у в. Погіры Дзятлаўскага р-на.

Пасля дзесяцігодкі паступіла на факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.

На працягу шасці гадоў працавала настаўніцай малодшых класаў.

У 1975 г. скончыла філалагічны факультэт. Працавала асістэнтам кафедры рускай мовы.

Праз год паступіла ў аспірантуру Белдзяржуніверсітэта, а ў 1979 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Атрыбутыўныя адносіны ў складаназалежным сказе (на матэрыялах рускай і беларускай моў)».

3 1979 г.- выкладчык, з 1980 па 1992 г. працавала загадчыкам кафедры рускай мовы. 3 1992 г. — дэкан філалагічнага фак-та Гродзенскага універсітэта імя Я. Купалы.

У 1991 г. М. I. Канюшкевіч абараніла доктарскую дысертацыю. У тым жа годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў М. I. Канюшкевіч — асаблівасці сінтаксісу беларускай мовы ў параўнанні з рускай, методыка супастаўлення роднасных сістэм, пытанні эквівалентнасці сродкаў выразнасці на розных узроўнях руска-беларускіх моў, а таксама лінгвістычныя асаблівасці руска-беларускага перакладу.

Кола навуковых інтарэсаў М. I. Канюшкевіч ахоплівае і пытанні беларускага моўнага этыкету і адлюстраванне яго ў беларускай мастацкай літаратуры.

За гады сваёй даследчыцкай дзейнасці вучоны-мовазнавец М. I. Канюшкевіч апублікавала звыш 100 навуковых работ.

П. М. Бараноўскі

  • МАЦЮК Уладзімір Іосіфавіч (12.06.1902 - 24.11.1989)

Нарадзіўся у г. Беласток, ПНР.

Беларускі самадзейны разьбяр па дрэве.

Жыў у г. п. Дзятлава.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1940 г.

Асноўная тэматыка твораў (рэльеф, круглая скульптура) — гісторыя беларускага народа, сялянская праца. Сярод твораў: «Араты» (1940), «3 данясеннем» (1945), «Дудар», «Тры пакаленні ў барацьбе за Радзіму» (абодва ў 1954 г.), «Скончаны працоўны дзень», «Гэта было даўно», «Стары на прызбе», «Начлег», «Вязень», «Гарачы дзень», «Свету — мір», «Жанчына з граблямі», «Жывёлавод» (усе ў 1950-я гг.).

Скульптурная прапрацоўка формы ў работах У. I. Мацюка вылучаецца мноствам дробных парэзаў, якія памагаюць выявіць пластыку фігур.

Работы Мацюка знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Ленінградзе, музеях РБ.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1986

  • НЕСЦЯРЭЎСКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч

Нарадзіўся 30.03.1931 у невялічкай вёсцы каля Беластока ў беднай сялянскай сям'і. Хлопчыку з самага ранняга дзяцінства даводзілася пасвіць чужых кароў. Доўгія дні ў полі, пад дажджом і пякучым сонцам запомніліся Мікалаю Лаўрэнцьевічу на ўсё жыццё.

У 7 гадоў пайшоў у школу. Выкладанне вялося на польскай мове. Дома ж гаварылі пабеларуску, «па-простаму», таму што бацькі лічылі сябе беларусамі, праваслаўнымі.

Калі пачалася вайна, у жыцці сям'і мала што змянілася: працавалі на зямлі, здавалі падатак ужо не польскай уладзе, а нямецкай.

У 1945 г. сям'я пераехала ў Дзятлава.

16-гадовым юнаком Несцярэўскі пачаў працаваць у арцелі па вырабу мэблі «Чырвоны Кастрычнік».

У 1955 г. запрасілі працаваць інструктарам раённага Дома культуры. Несцярэўскі арганізаваў духавы аркестр, доўга кіраваў ім.

Завочна скончыў Гродзенскае культпрасветвучылішча і перайшоў працаваць у арцель «Прагрэс» мастаком-афарміцелем.

Прызванне мастака закінула Несцярэўскага ў Івянец, на фабрыку мастацкай керамікі і вышыўкі, дзе яму пашчасціла пераняць у вядомых майстроў цудоўнае і старажытнае ганчарнае майстэрства. Адсюль паступіў у Маскоўскі тэхналагічны інстытут на мастацкае аддзяленне. Потым перавёўся ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на вячэрняе аддзяленне. Пасля заканчэння інстытута трапіў на Мінскі мастацка-вытворчы камбінат у якасці мастака-кераміста.

Мастацтва керамікі стала для Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага сэнсам жыцця. Тут ён знайшоў сябе, свой мастацкі стыль.

Дэкаратыўныя пласты, зробленыя мастаком, упрыгожваюць інтэр'еры многіх грамадскіх устаноў рэспублікі. Мінчанам добра вядома кафэ «Бульбяная» на праспекце Ф. Скарыны. Уся кераміка тут выканана М. Несцярэўскім. Мікалай Лаўрэнцьевіч — адзін з аўтараў дэкаратыўных керамічных пластоў, якія ўпрыгожваюць станцыю метро «Плошча Якуба Коласа» ў Мінску.

Несцярэўскі займаўся афармленнем магазіна «Мінск» у Валгаградзе, кафэ ў Светлагорску і Салігорску. Працаваў над афармленнем будынка аэрапорта «Мінск-2». Сцены Гродзенскага тэатра лялек таксама ўпрыгожаны творамі М. Несцярэўскага.

М. Л. Несцярэўскі — член Саюза мастакоў СССР. Яго творы неаднаразова дэманстраваліся ў музеях Беларусі.

А. Голуб

  • ЧАМЯРЫЦКІ Вячаслаў Антонавіч

Нарадзіўся 22.07.1936 у в. Рабкі Дзятлаўскага р-на ў сялянскай сям'і.

Беларускі літаратуразнавец і крытык, кандыдат філалагічных навук (1967), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1983 г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994).

Хоць перад вайной бацькі пераехалі ў суседні Навагрудак, аднак амаль кожнае лета ён у 40-я гады праводзіў у в. Рабкі, размешчанай у маляўнічым кутку Дзятлаўшчыны на беразе р. Ятранкі.

Вучыўся ў Навагрудскай СПІ № 1. Дзякуючы Сцяпану Хусейнавічу Александровічу, які выкладаў у гэтай школе беларускую мову і літаратуру, ён упершыню пазнаёміўся з многімі рэдкімі заходнебеларускімі выданнямі, пачуў невядомыя імёны забароненых у той час пісьменнікаў і вучоных, навучыўся разумець мастацкае слова. Дарэчы, Сцяпан Александровіч і падтрымаў яго першыя літаратурныя спробы.

У 1958 г. Вячаслаў Чамярыцкі скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ.

Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага р-на, інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага р-на (1959—1962).

У 1965 г. скончыў аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю пра беларускія летапісы.

3 1965 г. працуе ў інстытуце літаратуры.

3 1969 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 г. узначальвае аддзел гісторыі старажытнай і новай беларускай літаратуры.

Даследуе пісьмовую спадчыну Беларусі ад часоў полацкай князёўны Рагнеды і аж да XVIII ст. А пачынаў свой творчы шлях з вершаў, з якімі выступіў у 1952 г. на старонках Навагрудскай раённай газеты «Новае жыццё».

3 рэцэнзіямі ж, артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1958 г.

Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), кнігі «Францыск Скарына» (разам з Г. Галенчанкам і В. Шматавым), выдадзенай ЮНЕСКА ў Парыжы на французскай і англійскай мовах (1979, 1980), адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «История всемирной литературы» (т. 3, 1985, т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985, 2-е выд., 1996).

У 1994 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за ўдзел у стварэнні прац па скарыназнаўстве, якія з'явіліся як вынік Рэспубліканскай Скарынаўскай праграмы. Дарэчы, ён быў адным з кіраўнікоў гэтай праграмы.

Прымаў актыўны ўдзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), склаў зборнік «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Прымаў удзел у падрыхтоўцы зборніка дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі эпохі сярэднявечча «Сведкі беларускай мінуўшчыны» (1996), а таксама кнігі «Летапісы і хронікі», што падрыхтавана да выдання ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

П. М. Бараноўскі

  • ШЫМУК Віктар (Вікенцій Мікалаевіч)

Нарадзіўся 02.04.1933 у в. Змяёўцы Дзятлаўскага р-на ў сялянскай сям'і.

Жылі бедна, мелі ўсяго 3 га зямлі. Бацьку даводзілася зарабляць грошы на лесапілцы ў Дзятлаве.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі во-сенню 1939 г. бацьку Вікенція Шымука выбралі першым старшынёй калгаса імя Молатава. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай вайны.

Вікенцій пайшоў у школу, што адчынілася ў Янаўшчыне, у былым панскім маёнтку. Але вучыўся нядоўга — пачалася вайна. Пасля вызвалення Дзятлава ад акупантаў Вікенцій Шымук наведваў школу ў Дзятлаве.

Пасля заканчэння 8 класаў Вікенцій Шымук пачаў працаваць адказным сакратаром Дзятлаўскай раённай газеты «За новую вёску». Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе.

У 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у газеце «Калгасная праўда».

Пасля заканчэння універсітэта застаўся працаваць у газеце. Працаваў таксама ў газеце «Звязда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».

3 1977 г. — намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё.

В. М. Шымук — член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 г.

Ён вядомы чытачу як шчыры лірык, чалавек дасціпны, не абыякавы да праблем жыцця, прынцыповы, які з уласцівым яму гумарам выкрывае недахопы нашай рэчаіснасці. Аўтар шматлікіх кніг. Сярод іх паэма «Каля Броннай гары» (1960), зборнікі вершаў «Мы вясне дапамагалі» (1962), «Дочкі сіняга Нёмана» (1964), «Свіцязянскія хвалі» (1968), «Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз», «Ад хаты да хаты» (1983), «Спелы жнівень» (1990). Шмат нарысаў Віктара Шымука прысвечана героям грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны. «Леў Даватар» (1973), «Коля Гойшык» (1971), «Помняць пушчы і паляны» (1969), «Рэха Аўроры» (1979) — вось далёка не ўсё з таго, што выйшла з-пад пяра Віктара Шымука.

На многія вершы паэта напісаны песні.

Віктар Шымук займаецца перакладамі, піша крытычныя матэрыялы аб творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Увагу яго прыцягвае пытанне адраджэння беларускай нацыянальнай культуры, мовы нашага народа.

А. Голуб

Ад 1998 г. да нашых часоў

Нарысы аб гісторыі Дзятлаўшчыны і яе жыхарах перыяду ад 1998 г. да нашых часоў

Бацюшка з Нагародавіч


Вёска Нагародавічы раскінулася паблізу ад шашы, што вядзе са Слоніма ў Ліду. Калісьці гэта была даволі вялікая вёска: некалькі вуліц, цэнтр калгаса, клуб, пошта, васьмігадовая школа. Была і царква, але ў страшэнным запусценні, не працавала. Цяпер працуе толькі царква.

Пяць гадоў таму прыехаў сюды служыць айцец Іаан (Іван Яровіч) з матушкай Наталляй. І нейкім новым светам заззяла навокал, нейкім новым паветрам задыхалі мясцовыя жыхары.

Царкву, перш-наперш, памалявалі ў светлы колер, на прасторным двары пасеялі кветкі, паставілі лаўку, каб прыхаджанам было дзе адпачыць... Простыя, невялічкія быццам бы справы, але адразу стала светла, чыста, утульна.

А прыход у айца Іаана вялікі: адзінаццать вёсак. Толькі вось людзей у тых вёсках засталося зусім мала. Ды што казаць пра далёкія лясныя бандары ці Вусце, калі ў саміх Нагародавічах шмат пустых хат, няма ніводнага дзіцяці. Састарэлым жа прыхаджанам бывае цяжкавата дабрацца да храма, тады айцец Іаан сам падвозіць іх на сваёй машыне. І людзі ачышчаюцца тут душой, стаяць на службе як зачараваныя. А потым гавораць:

— Як жа цудоўна было! У бацюшкі і матушкі такія прыгожыя галасы, яны так хораша спяваюць, што душа замірае...

Але не толькі прыгажосцю галасоў набылі свой вялікі аўтарытэт у людзей бацюшка з матушкай. Усе бачаць, што нічым яны не адрозніваюцца ад простых сялян, як і яны, у поце здабываюць свой хлеб надзённы.

У свой час айцец Іаан набыў спецыяльнасць трактарыста, потым скончыў тэхнікум, дзе вывучыўся на механіка. Так што з тэхнікай ён, так бы мовіць, на "ты". Купіў трактар, але не толькі для сябе — не шкадуючы часу, дапамагае прыхаджанам у самай цяжкай рабоце: садзіць бульбу, апрацоўваць яе, а восенню капаць. Як жа рады гэтаму вяскоўцы! На прысядзібных участках калгаснай тэхнікі не дачакаешся, а айцец Іаан нікому не адмаўляе. Салярка, зразумела, нямала каштуе. Але ж плату, якую бацюшка-трактарыст бярэ за сваю працу, нават цяжка параўноўваць з афіцыйнай, такая яна малая. А з адзінокіх састарэлых жыхароў сваёй вёскі і ўвогуле мізэрная — хто колькі дасць. І напамінаць, што надышоў час акучваць бульбу ці каларадскага жука труціць, не трэба: сам усё зробіць, а восенню выкапае...

Калі ў Нагародавічах першы раз ім паказалі, так бы мовіць, службовае жыллё, схапіліся за галовы: на дварышчы быў такі бур'ян, нібы яго спецыяльна тут вырошчвалі, прыйшлося нават спілоўваць яго бензапілой. Затое цяпер тут усялякая гародніна, садовыя ягады...

Можна ўразіцца чысцінёй і парадкам, якія пануюць і на сядзібе айца Іаана, і ў самой хаце. Невысокі ганак засланы прыгожай светлай посцілкай, на якой ані кропелькі бруду. Чысцінёй дыхае на верандзе, у пакоях... Кажу пра гэта матушцы Наталлі.

— Я спаць не магу, калі ў мяне што-небудзь недароблена, — яе прыгожы твар асвятляе лагодная ўсмешка. — Мы наогул любім працаваць. А як жа інакш?..

І сапраўды, такой працалюбівасці, як у гэтых людзей, можна толькі пазайдросціць ды павучыцца ў іх. У прыватнай гаспадарцы айца Іаана і матушкі Наталлі ёсць і свінні, і куры, і сорак сотак пад бульбу ў полі і дваццаць ля хаты...

— Мы ніколі не кладземся спаць раней апоўначы, а зранку ўжо на нагах, — кажа матушка Наталля.

Думаю, не памылюся, калі скажу, што наўрад ці хто ў Нагародавічах так шмат працуе. І здзіўляцца тут не выпадае — абодва гадаваліся ў вёсцы, змалку да работы прывыклі. Айцец Іаан — з Бярозаўскага раёна паходзіць, матушка Наталля — са Століншчыны. Такія ж працавітыя іх сын Руслан і нявестка Вікторыя, якія жывуць у недалёкім пасёлку Гезгалы, такімі ж выхоўваюцца і двое ўнукаў.

І ўсё ж ёсць у жыцці з'явы, якія непакояць айца Іаана. Найбольш балючая з іх — выміранне вёскі, абыякавасць многіх сельскіх жыхароў, асабліва маладых, да працы, самагубнае п'янства.

Аднойчы, каб наварыць есці жывёле і птушцы, айцец Іаан прывёз на сядзібу восем трактарных прычэпаў дроў. Папілаваў, пакалоў. То некаторыя вяскоўцы, што ўшчэнт спіліся і не маюць чым прапаліць у печы, ходзяць да яго красці. І не толькі дровы. І не так шкада свайго дабра, як вяскоўцаў, што прадалі душу алкагольнаму д'яблу. Не шукаюць ратунку ад згубы, клапоцяцца толькі аб адным: дзе знайсці чарговую бутэльку самага таннага віна, бо на лепшае няма грошай.

Ад такіх паводзін горка і прыкра на душы ў айца Іаана, заўсёды моліцца ён у храме за выратаванне іх душ. І ўжо адчуваецца, як малітва гэта і ўласны прыклад патроху ўплываюць на тых, хто страціў у жыцці сэнс.

...Калі нядаўна я наведвала айца Іаана і матушку Наталлю, гаспадар збіраўся на радзіму на пахаванне цёткі. У доме раз-пораз званіў тэлефон: людзі прасілі ўзараць агароды, пасадзіць бульбу.

— Скажы, што я праз пару дзён прыеду і ўсё зраблю, — наказваў ён матушцы. І ў гэтых словах была шчырая заклапочанасць святара і селяніна аб блізкіх, аб зямельцы, якая прачнулася ад зімовага сну і чакае руплівых рук.

Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ

Фёдар КРАСЮК: "Нашы людзi мала ведаюць сваю гiсторыю"

У самым цэнтры Дзятлава ёсць утульны двухпавярховы будынак. Сорак гадоў таму тут быў адкрыты музей. Былы дырэктар Мiхаiл Петрыкевiч шмат зрабiў дзеля таго, каб увекавечыць памяць герояў Вялiкай Айчыннай вайны, расказаць аб мiнулым роднага краю. Праз шмат гадоў пераемнiкам Мiхаiла Фёдаравiча стаў Фёдар Красюк. Гэта таксама сапраўдны энтузiяст сваёй справы, цiкавы i iнiцыятыўны чалавек.

— Фёдар Фёдаравiч, Вы сталi гiсторыкам выпадкова цi гэта была даўняя мара?

— Гiсторыя — гэта мой лёс. Пасля заканчэння Дзятлаўскай СШ №1 паступiў на гiсторыка-замежны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя Горкага, у 1977 годзе атрымаў дыплом. Нейкi час працаваў настаўнiкам французскай мовы, займаўся iншай справай, якая з гiсторыяй нiчога агульнага не мела, а потым пашчасцiла трапiць у калектыў музея, больш таго, узначалiць яго.

— Вы атрымалi добрую спадчыну?

— Так, ужо тады ў музеi была багатая экспазiцыя, пра яго ведалi ў вобласцi, рэспублiцы.

— Вы i самi многае зрабiлi дзеля музея, стварылi новыя залы...

— Ну, не я адзiн працаваў, усе старалiся. Мы значна пашырылi экспазiцыю, i яна ўжо даўно выйшла за рамкi музея народнай славы. Напрыклад, стварылi залы старажытнай i сярэдневяковай гiсторыi, залу, дзе экспануюцца творы народных майстроў. Ёсць зала для часовых выстаў. Мы лiчым, што музей жыве тады, калi ў iм з'яўляецца нешта новае. У нас ладзiлiся выставы керамiкi, карцiн беларускiх мастакоў, дэманстравалiся вырабы народных умельцаў, была выстава праваслаўных iкон, беларускiх ручнiкоў i iншага. Фонды музея растуць, а памяшканне застаецца ранейшым, таму, каб у належным парадку захоўваць фонды, прыйшлося закрыць адну залу. Усё гэта робiцца ў iнтарэсах справы.

— Фонд музея багаты?

— Мы маем многае: нямецкi кулямёт часоў Вялiкай Айчыннай вайны, швейныя машыны, якiя выраблены на пачатку ХХ стагоддзя, розныя рэчы этнаграфii. Усяго не пералiчыш.

— За кошт чаго папаўняецца фонд?

— Купляем у насельнiцтва, бо цяпер дарма нiхто нiчога не дае.

— Няўжо нiхто нiчога не дае дарма?

— Вельмi рэдка. Аднойчы летам у Дзятлаве да бабулi прыехаў хлопчык з Калiнiнграда. Ён прынёс у музей рэчы часоў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя знайшоў сам. Як завуць хлопчыка, на жаль, не памятаю, а прозвiшча яго Каружэль. Шчыры дзякуй яму за знаходку i за тое, што падарыў музею. А яшчэ мы атрымалi ў дар некаторыя асабiстыя рэчы нашых славутых землякоў — лiтаратараў Вячаслава Адамчыка i Вiктара Шымука.

— Фёдар Фёдаравiч, памятаеце, аднойчы жанчына з вёскi Засецце, якая капала бульбу ля так званага Грабава куста, знайшла дзiўны гузiк i падарыла яго музею. Калi верыць легендзе, то ля Грабава куста размешчана брацкая магiла даўнiх часоў. Старыя людзi кажуць, што нiбыта там пахаваны французскiя салдаты i афiцэры, якiя загiнулi ў час вайны 1812 года. Расказваюць, што Вы ўзялi той гузiк i вазiлi да спецыялiстаў у Мiнск...

— Усё так. Я вазiў гузiк у Акадэмiю навук Рэспублiкi Беларусь. Навукоўцы-гiсторыкi пацвердзiлi, што гэты гузiк сапраўды нележыць форменнай вопратцы французскага салдата тых часоў.

— I што было далей?

— Мы з сябрам вялi раскопкi каля Грабава куста, але больш нiчога не знайшлi. Трэба будзе арганiзаваць старшакласнiкаў i прадоўжыць раскопкi. Магчыма, што-небудзь i ўдасца знайсцi.

— Вам падабаецца Ваша работа?

— Вельмi. Мне прыемна ўсведамляць, што пасля нас нешта застанецца людзям. I не якiясьцi там разрозненыя экспанаты, адзiнкавыя рэчы, а ўсё сабрана, сiстэматызавана, лёгкадаступна i зразумела кожнаму чалавеку.

Павiнен адзначыць, што нашы людзi мала ведаюць сваю гiсторыю, слаба ўяўляюць, што было на нашай зямлi дзвесце, трыста гадоў таму. Мала цiкавяцца i сваiм радаводам. Памятаюць дзеда, бабку, ну, можа, хто прадзеда, i на гэтым усё. А хiба нецiкава ведаць, хто былi твае продкi, скажам, у пятым пакаленнi, чым займалiся, чаго дасягнулi?

— У гэтым плане вялiкае значэнне мае кнiга “Памяць”, якая выйшла не без Вашага ўдзелу.

— Значэнне гэтай кнiгi цяжка пераацанiць. Мы, як маглi, сабралi звесткi аб мiнулым Дзятлаўскага краю, аб яго людзях, што праславiлi сваю старонку шчырай працай, ратнымi подзвiгамi, творчасцю i майстэрствам. I з кожным годам яе значэнне будзе расцi, бо чым далей адыходзяць у нябыт тыя часiны, тым даражэй яны становяцца для нас.

— Цяпер наш музей называецца не Музей народнай славы, як было напачатку, а гiсторыка-краязнаўчы.

— Як я ўжо казаў, назва нашага музея даўно не адпавядала сваёй тэматыцы, бо экспазiцыя стала значна шырэйшай. I вось у 1998 годзе было прынята рашэнне аб змене назвы: ён стаў гiсторыка-краязнаўчым.

— Якiя ў Вас задумкi? Аб чым марыце?

— Экспазiцыя музея патрабуе перабудовы, але няма грошай. Аб фiнансавую праблему разбiваюцца ўсе мары.

— Я даўно чула, што Дзятлаўскi гiсторыка-краязнаўчы музей з'яўляецца адным з лепшых у вобласцi, а нядаўна даведалася, што ён i ў рэспублiцы лепшы. Гэта праўда?

— Праўда. I нам гэта вельмi прыемна ўсведамляць. Значыць, жывём i працуем недарэмна.

Леанарда ЮРГIЛЕВIЧ

З архітэктурнай спадчыны

Менавіта помнікі старадаўняй архітэктуры застаюцца тымі маўклівымі ў сваіх замшэлых мурах і сівым дрэве сведкамі, якія апавядаюць аб лёсе краіны і яе народа, ілюструюць яго творчыя здольнасці і эстэтычны светапогляд. I ў гэтых адносінах гісторыка-архітэктурная спадчына Дзятлаўшчыны дае добрую падставу для вывучэння і пазнання гісторыі і культуры Беларусі.

Найбольш старажытным мураваным архітэктурным збудаваннем краю з'яўляецца сярэдневяковы гатычна-рэнесансны замак князёў Астрожскіх пач. I ст. у Дзятлаве, які потым належаў князям Слуцкім і Сапегам. Сам жа горад Здзіцел, які быў перайменаваны ў Дзятлава ў канцы XIX ст., упершыню ўпамінаецца ў 1498 г. у атласе Рэчы Паспалітай, выдадзеным у 1772 г. у Луўры (Францыя). Дзятлава адзначана як горад, абнесены абарончай сцяной. Князь Крыштаф Канстанцін Палубінскі актам ад 17.08.1685 г. атрыманую спадчыну — Дзятлава, Явар, Вензавец перадаў гетману літоўскаму Сапегу, а той падзяліў яе паміж сёстрамі памёршага Палубінскага. Па гэтаму падзелу Дзятлава перайшло ў валоданне Ганны-Марыі — жонкі князя Дамініка Радзівіла, роду якога з гэтага часу належаў горад.

У час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй у замку знаходзілася штаб-кватэра Пятра I.

Вось што напісана пра гэтыя падзеі ў кнізе Н. Паўленкі «Пётр Першы»: «Выехаў ён (Петр) з Масквы ў ноч на 6 студзеня, не дачакаўшыся завяршэння навагодніх свят. Не спыняўся ні ў Смаленску, ні ў Мінску, цар на тыдзень затрымаўся толькі ў Дзенцыолах, дзе на зімніх кватэрах размясціліся галоўныя сілы рускай арміі, каторымі камандаваў Меншыкаў». 3 Дзятлава ляцяць загады цара ў Маскву, Пецярбург, Пскоў, Гродна, іншыя гарады.

19 студзеня атрымана паведамленне: шведы рухаюцца ў напрамку Гродна, але канчатковая мэта іх невядома... 20 студзеня цар выехаў з Дзятлава ў Гродна. У пісьме да кароннага гетмана Адама Сяняўскага цар піша: «Мы, получив ведомость о походе неприятельском на сю сторону Вислы, намерены отсюда до кавалерии нашей поход воспринять к Гродне, для расположения войск наших к разрушению намерений неприятельских... Бого желая здравия, пребываем желаемо склонны. Петр из Дзенцол, января 19 — 20 1708». У гэты ж час шведы разбурылі і спалілі драўляную крэпасць, пабудаваную К. Астрожскім.

Пасля заканчэння Паўночнай вайны і да 90-х гадоў XVIII ст. Рэч Паспалітая ў войнах не ўдзельнічала, што садзейнічала аднаўленню і развіццю гаспадаркі. Да таго часу, калі Дзятлава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, яно моцна ўзнялося эканамічна.

У XVIII ст. замкі ўжо страцілі сваю стратэгічную абарончую значнасць. Таму на аснове старажытнай «здзіцельскай» цытадэлі ў 1751 г. князь Мікалай Радзівіл будуе новы буйнамаштабны рэпрэзентацыйны на ўзор еўрапейскіх, палац-рэзідэнцыю.

У канцы XVIII ст. у выніку шлюбу адной з дачок Радзівіла палац пераходзіць да літоўскага надворнага маршалка Станіслава Солтана. Але пасля 1831 г. (у 1836 г.) за ўдзел Солтанаў у Польскім паўстанні 1830—1831 гг. палац секвестраваны расійскай уладай і прыстасаваны пад кавалерыйскую казарму; на пачатку XX ст. выкарыстоўваецца пад школу, а зараз — пад медыцынскую ўстанову.

У параўнанні с сучасным становішчам у старажытнасці палац быў адасоблены ад горада ў маляўнічай мясцовасці на яго заходняй ускраіне, на левым беразе р. Дзятлаўка.

Дзятлаўскі палацрэдкі помнік архітэктуры барочна-ракайльнага стылю. Двух-павярховы прамавугольны будынак у камне ўзняты на высокі цокаль. Гэта надае яму прыўзнятую манументальнасць. Цэнтр галоўнага фасада, адносна якога будуецца яго сіметрыя, вылучаны трохчастковым рызалітам з плаўна выгнутым хвалістым франтонам, у тымпане якога змешчаны ляпны гербавы картуш князёў Радзівілаў (двухгаловы арол). Рызаліт раскрапаваны чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе размешчаны арачныя нішы-экседры з рэнесанснымі ракавінамі. Па перыметры будынак апяразаны міжпавярховым і завяршальным вытанчана прафіляванымі карнізамі. Фасады рытмічна расчлянёны пілястрамі, канеліраваная форма якіх і стылізаваныя карынфскія капітэлі значна ўзбагачаюць пластыку другога параднага паверха. Воблік палаца значна сказіўся стварэннем сучасных прамавугольных вокнаў. Раней яны мелі ўрачыстую арачную форму, ад якой захаваліся пластычныя ліштвы ў выглядзе абапёртых на пілястры вытанчаных арак з фігурнымі картушамі ў завяршэнні. Менавіта самыя разнастайныя аконныя прафіляваныя сандрыкі — ад прамалінейных да лучковых, арачных і хвалістых, размешчаныя пад імі арнаментальна-геральдычныя пано і партрэтныя гарэльефныя медальёны надавалі фасаду дывановае арнаментальна-дэкаратыўнае насычэнне. Гэта ўражанне ўзмацняецца выкарыстаннем звіваў акантаванага лісця, гірлянд, драпіровак і інш. Тыя ж арнаментальныя матывы выкарыстаны ў болын сціплым дэкоры бакавога і тыльнага паркавага фасадаў. У цэнтры апошняга выступае прамавугольны рызаліт, які першапачаткова меў трохгранную форму і быў завершаны фігурным атыкам (не захаваўся). Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі — верагодна, рудзіменты старажытнага замка. Планіроўка палаца традыцыйна была анфіладная. Вылучаная арачным парталам прасторная двухмаршавая лесвіца ў яе цэнтры пераўтвараецца ў важны акцэнт інтэр'ера і набывае рэпрэзентацыйную мастацкую апрацоўку. Яна вяла да параднай двухсветлавай залы, шырока раскрытай вокнамі ў парк і на сажалку. Але барочны інтэр'ер капітальна рэканструяваны ў 1831 — 1836 гг. Пад будынкам размешчаны перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі сутарэнні.

Барочныя драўляныя сядзібы меліся ў в. Курпяшы, вядомай па інвентары 1580 г., у в. Дварэц, апісанне якой вядома па інвентары 1767 г. і належалі панам Андрэйковічам.

У канцы XVIII ст. надыходзіць больш прагматычны погляд на арганізацыю і архітэктуру прыватнаўласных палацава-сядзібных рэзідэнцый, у якіх замест безсэнсавай барочнай пышнасці сталі аддаваць перавагу стылю класіцызму, з якім асацыіраваліся ідэі асветніцтва і рымскай дэмакратыі.

Да пачатку XX ст. такі помнік манументальнай сядзібна-паркавай архітэктуры існаваў у в. Лапушна. Прамавугольны ў плане мураваны будынак быў узняты на высокі цокаль і накрыты звычайным вальмавым гонтавым дахам. 3 арсенала стылю класіцызму былі выкарыстаны шасцікалонны дарычны порцік, трохвугольныя франтоны, рустоўка сцен, на фоне якой вылучаліся прамавугольныя вокны, дэкараваныя трохвугольнымі і лучковымі сандрыкамі.

Класіцыстычную плацава-сядзібную архітэктурную спадчыну раёна мог бы дапоўніць палац у в. Міроўшчына (не захаваўся). Ён таксама быў вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым гонтавым дахам. 3 боку галоўнага пад'язнога фасада быў вылучаны чатырохкалонным тасканскім порцікам, рытмічны строй якога «падтрымлівалі» высокія бакавыя прамавугольныя вокны ў простых ліштвах. Але дваровы фасад чамусьці атрымаў больш рэпрэзентацыйную трактоўку — па яго цэнтры стаяў магутны шасцікалонны порцік з галерэяй на выхадзе з параднай залы ў парк. У ім растуць лепшыя ў рэспубліцы дрэвы бука ляснога, вышынёй да 30 м.

На ўсходняй ускраіне вёскі Жыбарты размешчана старасвецкая панская сядзіба, пабудаваная ў 1819 г. (дата выбіта на цокалі будынка) у стылі класіцызму. Па мясцовых звестках яна належала панам Гардзеніным і Дамейкам. Ад сядзібна-паркавага комплексу захаваўся жылы дом (выкарыстоўваецца дзіцячай медустановай).

Рэшткі старой панскай сядзібы захаваліся ў в. Нянадавічы. Пад'язная кляновая алея падводзіла да размешчаных насупраць адзін аднаго драўлянага панскага дома і свірна. Архітэктура дома не набыла выразных стылёвых рыс і больш нагадвае звычайны сялянскі дом. Свіран таксама вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства — прамавугольны зруб са слупавай галерэяй уздоўж франтальнага фасада.

Прыклад дробнапамеснай шляхецкай сядзібы 2-й паловы XVIII ст. існаваў у в. Страла — месца нараджэння і творчасці вядомага польскага паэта Ю. Корсака (пахаваны ў могілкавай капліцы). Аб ёй дае ўяўленне малюнак 1871 г. вядомага польскага мастака-краязнаўцы Н. Орды. На ім адлюстраваны звычайны пяцівосевы аднапа-вярховы драўляны дом, накрыты вальмавым дахам, з чатырохслуповым ганкам па цэнтры франтальнага фасада. Архітэктура дома спалучала рысы народнага драўлянага дойлідства і стылю класіцызму.

У пачатку XX ст. адбываецца адраджэнне і вяртанне да архітэктуры класіцызму. Яго рысы набывае сядзіба Вацлава Пратасевіча, якая захавалася ў цэнтры в. Боркі. Архітэктурны комплекс уключаў сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся) і размешчаны за домам невялікі парк пейзажнага тыпу планіроўкі (захаваліся фрагменты клянова-ліпавых курцін, пад'язная кляновая алея).

Рэшткі аналагічнай па стылёвай трактоўцы сядзібы захаваліся ў цэнтры г. п. Казлоўшчына (зараз дзіцячая музычная школа-сямігодка). Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане дом з паўпадвальным паверхам мае традыцыйную мансарду з балконам пад трохвугольным франтонам, пазбаўлены асабістых рэпрэзентацыйных архітэктурна-дэкаратыўных атрыбутаў, акрамя простых ліштваў з замкавым каменем прамавугольных вокнаў, вуглавых руставаных лапатак, карніза на сухарыках.

У XIX — 1-й палове XX ст. у в. Нагародавічы існавала панская сядзіба, архітэктура якой спалучала рысы стылю класіцызму і народнага драўлянага дойлідства. Драўляны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад высокім паўвальмавым гонтавым дахам. Высокія прамавугольныя вокны ў простых ліштвах. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з дзвюма парамі калон, завершаны двухсхільным пакрыццём з трох-вугольным франтонам. Планіроўка дома анфіладная.

На пагурку сярод прысядзібнага парка ў Нагародавічах стаяла мураваная капліца, пабудаваная ў XVII ст. як кальвінскі збор. У сярэдзіне XVIII ст. набыла рысы стылю барока. Цагляны прамавугольны ў плане будынак завяршаўся трохсхільным дахам ломанай формы.

У 1-й палове XIX ст. у в. Накрышкі сфарміраваўся сядзібна-паркавы комплекс, які складаўся з панскага дома (не захаваў-ся), аранжарэі і парка з садам на плошчы каля 5 га (захаваўся фрагментарна).

Сядзібна-паркавую архітэктурную спадчыну маглі б пашырыць помнікі ў в. Раготна (захаваліся фрагменты парка), у в. Горка (маёнтак належаў Міхаілу Карыбуту Дашкевічу, быў спалены сялянамі ў час рэвалюцыйных падзей) і шмат інш.

Багатая архітэктурная спадчына належыць да каталіцкай канфесіі.

У цэнтры Дзятлава, на былой Рынкавай плошчы (пяпер плошча 17 Верасня), размешчаны выдатны помнік архітэктуры віленскага барока і ракако — касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пабудаваны ў 1624—1646 гг. на месцы папярэдняга драўлянага храма па фундацыі ўладальніка мястэчка падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Льва Сапегі. У 1751 г. пасля велізарнага пажару капітальна перабудаваны і набывае барочна-ракайльную архітэктурна-стылёвую трактоўку. Перабудова касцёла выканана па фундацыі М. Ф. Радзівіла дойлідам А. Асікевічам. У кастрычніку 1882 г. згарэў дах храма, у 1900 г. — адноўлены на сродкі парафіян і абнесены высокай мураванай агароджай з чатырохслуповай брамай і вуглавымі чатырохграннымі вежамі пад барочнымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.

Дзятлаўскі касцёл вырашаны па тыпу двухвежавай аднанефавай базілікі з магутнай паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Будынак накрыты двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у конуса-падобны, завершаны крыжам на пастаменце. Галоўны ўваход вылучаны пластычным мастацка аформленым парталам, «населеным» скульцтурамі анёлаў і херувімаў. Партал выкананы ў рэнесансна-барочным стылі яшчэ ў 1646 г., верагодна, кракаўскім скульптарам Кастэлі. Пластыку фасада ўзбагачаюць пастаўленыя ў нішах скульптуры святых Пятра і Паўла, Ісуса і Марыі.
Інтэр'ер Дзятлаўскага касцёла крапаваны шырокімі насценнымі пілястрамі і апяразаны магутным карнізам. Алтарная частка аддзелена ад залы высокім арачным прасве-там. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпенне нефа пераходзіць у крыжовае над апсідай. Хоры, на якія вядуць дзве бакавыя вінтавыя лесвіцы, адгароджаны парапетам складанай канфігурацыі; на іх устаноўлены арган, упрыгожаны накладной пазалочанай разьбой.

На рымскакаталіцкіх могілках Дзятлава стаіць мураваная капліца, пабудаваная ў 1813 г. у стылі класіцызму. У 1906 г. уладальнік маёнтка Накрышкі Слонімскага уезда дваранін-памешчык Станіслаў Стравінскі перабудоўвае капліцу, асабіста яе сутарэнні, для радавых пахаванняў. Праект перабудовы пахавальні быў выкананы віленскім архітэктарам А. С. Клейнам. Невялікі храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём з паўцыркульнай апсідай, на якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у канічны.

Архітэктурны стыль позняга класіцызму ў культавым будаўніцтве яскрава прадстаўлены ў касцёле Святых Анёлаў-ахоўнікаў у в. Раготна. Ён быў пабудаваны ў 1840 г. з цэглы. Пасля 1863 г. касцёл быў пераабсталяваны пад праваслаўную царкву.

Вяртанне да стылю класіцызму адбываецца амаль праз сто гадоў з яго з'яўлення.

Помнік архітэктуры неакласіцызму пабудаваны на могілках, што на заходняй ускраіне, на стромкім высокім узгорку в. Лапушна — фамільная капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтка Енкаў (Чэнкаў). Дата ўзвядзення помніка «1908» выбіта на фасадзе. Прамавугольнае ў плане кампактнае цаглянае збудаванне накрыта двухсхільным бляшаным дахам. Галоўны фасад вылучаны дарычным чатырохкалонным порцікам, пад якім балкон з выхадам з хораў, а на трохвугольным франтоне — надпіс-эпітафія.

У русле архітэктуры гістарызму 2-й пало-вы XIX — пачатку XX ст. назіраецца вяртанне да буйнога эпахальнага мастацтва барока. У стылі неабарока выкананы манументальны касцёл у в. Дварэц, размешчаны на яе паўночна-ўсходняй ускраіне. Пабудаваны ў 1904—1909 гг. з цэглы на месцы папярэдняга храма XVIII ст., які к канцу XIX ст., нягледзячы на пастаянныя рамантаванні, прыйшоў у заняпад.

Акрамя манументальнага мураванага касцёльнага будаўніцтва ў XX ст. працягваюцца традыцыі народнага драўлянага дойлідства. Такі помнік захаваўся ў г. п. Наваельня — на яго паўночна-ўсходняй ускраіне ў 1936 г. пабудаваны драўляны касцёл.

Складаецца са зруба малітоўнай залы, да якога далучаны квадратны ў плане бабінец і пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Сілуэт будынка ўзбагачаюць розныя па форме дахі, згрупаваныя вакол асноўнага двухсхільнага. Неашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Галоўны ўваход вылучаны двухсхільнай навіссю на каваных металічных кранштэйнах.

Капліца св. Юзэфа, што на ўсходняй ускраіне в. Руда Яварская,— арыгінальны твор драўлянага дойлідства пачатку XX ст.

Да твораў народнага драўлянага дойлідства належыць і капліца ў в. Азяраны, якая размешчана на могілках у 1928 г. Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне пад чатырохсхільным гонтавым дахам з невялікай шатровай вежачкай. Унутраная прастора ас-вятляецца невялікімі люкарнамі.

Але асноўную архітэктурную спадчыну Дзятлаўшчыны складае праваслаўнае царкоўнае будаўніцтва.

Найболып старажытны праваслаўны храм вядомы ў в. Вензавец. Гэта было манументальнае драўлянае збудаванне 1755 г. у стылі барока і традыцыях народнага дойлідства. Яно ўяўляла сабой крыжовы ў плане цэнтрычны аб'ём, перакрыжаванне двухсхільных гонтавых дахаў якога завяршалася магутным двух'ярусным (васьмярык на чацверыку) верхам з пластычным купалам і ліхтаром наверсе. Але к 1845 г. царква струхнела і патрабавала капітальнага рамонту, а ў 1858 г. ужо яму не падлягала (нават згніла цагляная падлога) — апошні рамонт праводзіўся ў 1819 г. на сродкі ўладальніка маёнтка памешчыка Мікульскага. У 1860 г. храм набажэнства быў канчаткова зачынены. Святар Антоній Васілеўскі 21 верасня 1865 г. звяртаецца да гродзенскага губернатара Скварцова з хадайніцтвам на будаўніцтва новага храма. У сваю чаргу прыхаджане 7 лютага 1869 г. складаюпь «прыгавор», у якім хадайнічаюць перад начальствам «...об отпуске суммы на устройство в нашем приходе новой церкви, так как мы по скудным своим средствам не в состоянии построить таковой; со своей же стороны обязуемся доставлять подводы для привоза каменья, кирпича, песку и извести, и других материалов, необходимых для постройки церкви» (БДГА, ф. 97, воп. 1, спр. 72, л. 25). Казна вылучае 9700 руб. серабром.

Гродзенскаму грамадзянскаму інжынеру Кржыжаноўскаму было даручана скласці для в. Вензавец праект мураванай царквы на 350 вернікаў («нармальны» праект № 16). Абавязак збудаваць храм узялі на сябе ў 1871 г. яўрэі купец Нахман Буткоўскі, Абрам Прэхнер і Шымон Скідзельскі. У гэтым жа годзе старая царква разбіраецца і ў 1875 г. на яе месцы ў цэнтры Вензаўца, пры паштовым тракце Навагрудак — Вільня ўзводзіцца новая мураваная Свята-Петра-Паўлаўская царква, архітэктура якой была вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, размешчаная ў цэнтры г. п. Наваельня, адносіцца да помнікаў царкоўнай архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У 1872 г. члены Наваельненскага папячыцельства хадайнічаюць перад гродзенскай царкоўна-будаўнічай прысутнасцю: «Давно мы имеем необходимую нужду в новой церкви. Более десятка лет после того как сгорела от громового удара наша деревянная церковь мы должны были ходить на богослужение в ближайшую Дворецкую церковь... Мы в 1864 г. устроили на свои скудные средства маленькую кладбищенскую церковь, покрыта соломой» (БДГА, ф. 97, воп. 1, спр. 335, л. 1). У хадайніцтве далей просяць пабудаваць калі не мураваную, то хаця б драўляную царкву. Хадайніцтва было задаволена і ў 1876—1879 гг. на месцы спаленай узводзіцца новая мураваная царква.

Помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з'яўляецца Свята-Духаўская царква ў в. Горка, размешчаная ў яе цэнтры. Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. з цэглы. Храм падоўжана-восевай 4-частковай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная шатровая званіца, трапезная, кубападобная зала з бакавымі прыдзеламі, квадратная ў плане апсіда.

На падставе старажытнарускага царкоўнага дойлідства выканана Свята-Пакроўская царква ў в. Дварэц, размешчаная ў яе цэнтры. Пабудаваная замест папярэдняга струхнелага храма, які быў перанесены на могілкі, у 1865 г. з цэглы, верагодна, па праекту гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага.

На вялікім пагурку, у цэнтры в. Нянадавічы ў канцы XIX ст. пабудавана з цэглы праваслаўная царква — твор архітэктуры гістарызму. Храм трохчастковай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: да прамавугольнага ў плане аб'ёма малітоўнай залы па падоўжанай восі далучаны чацверыковая трох'ярусная шатровая званіца і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, апяразаны карнізам простага профілю і цягамі. Архітэктурнай пластыкай вылучана званіца, крапаваная вуглавымі лапаткамі, прамавугольнымі панелямі, завершаная зубчастым фрызам. Звяртанне да архітэктуры класіцызму праявілася ў вуглавых калонах і трыгліфным фрызе галоўнага фасада, у плоскасці і геаметрычнасці архітэктурных форм, аскетызме дэкора; рэнесансная рэтраспекцыя — у арачных вокнах-біфорыдмах верхняга яруса званіцы, яе масіўнасці, глыбокім арачным партале ўвахода, увенчаным масіўным рэльефным крыжам. У інтэр'еры ў малітоўнаю залу на чатырох калонах выступаюць хоры.

Прыкладам позняй класіцыстычнай рэстраспекцыі з'яўляецца архітэктура Свята-Барыса-Глебскай царквы ў в. Накрышкі, размешчанай у яе цэнтры. Пабудавана ў 1886 г. з бутавага каменю. Кампактны прама-вугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Архітэктурная выразнасць збудавання дасягаецца спалучэннем мастацкай паліхромнай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору.

На могілках в. Вялікая Воля размешчана Свята-Георгіеўская царква. Пабудавана ў 1866 г. — твор народнага драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага і неарускага стыляў. Квадратны ў плане зруб пераходзіць у трохгранную апсіду і ўзняты на нізкі бутавы падмурак. Двухсхільны гонтавы дах над апсідай пераходзіць у вальмавае пакрыццё, апяразаны карнізам простага профілю. Да галоўнага фасада далучаны прытвор. Над франтонам асноўнага зруба ўзведзена званіца.

Традыцыі народнага драўлянага дойлідства ўвасобіліся ў Свята-Троіцкай царкве ў в. Войневічы, размешчанай у яе цэнтры ў 1897 г. Адназрубная пабудова пад двух-схільным дахам. Над алтарнай часткай цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з навіссю на двух слупах. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна члянёны пра-мавугольнымі вокнамі ў простых ліштвах і вертыкальнымі бэлькамі-сцяжкамі ў прасценках, цокальны пояс над высокім бутавым падмуркам ашаляваны вертыкальна.

Помнік народнага драўлянага дойлідства — Свята-Мікалаеўская царква — размешчаны ў цэнтры в. Нагародавічы, якая пабудавана ў 2-й палове XIX ст. Трохзрубны храм складаецца з прамавугольных у плане прытвора малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца сродкамі аб'ёмнай кампазіцыі, яе прасторавым і ярусным нарастаннем да вертыкальнай дамінанты — ад нізкага прытвора да высокага цэнтральнага зруба і, нарэшце, да паліганальнай апсіды і нізкай рызніцы.

На могілках в. Вялікая Воля размешчана Свята-Георгіеўская царква, пабудаваная ў 1866 г. — твор народнага драўлянага дойлід-ства.

Помнік драўлянага народнага дойлід-ства — Свята-Успенская царква — размешчана ў цэнтры г. п. Казлоўшчына па вул. Савецкай. Пабудавана на месцы папярэдняга драўлянага храма ў пачатку XX ст. Праект выкананы ў 1914 г. Храм трохзрубны, уключае асноўны аб'ём, бабінец з двух'яруснай званіцай над ім і прамавугольную ў плане апсіду з прырубамі рызніц па баках. Асноў-ны зруб накрыты двухсхільным дахам. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, апсіда — васьмігранным барабанам з галоў-кай. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна члянёны лучковымі вокнамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква размешчана ў цэнтры в. Явар. Пабудавана ў 1926 г. з бетонных блокаў у неарускім стылі. У формах старажытнага рускага царкоўнага дойлідства быў пабудаваны ў 1865 — 1868 гг. папярэдні храм. Ярусная кампазіцыя храма створана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай Поўначы: чатыры прама-вугольныя ў плане рознавялікія аб'ёмы (прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсі-да з бакавой рызніцай) накрыты двухсхіль-нымі дахамі, ярусна нарастаючымі да цэнтра. Высокі дах асноўнага аб'ёма завершаны чатырох'ярусным чацверыковым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі.

Архітэктурна-царкоўную спадчыну Дзятлаўшчыны магла б узбагаціць Свята-Мікалаеўская царква ў в. Ахонава, якая была асвечана 5 ліпеня 1881 г. пасля стварэння ў ёй новага іканастаса.

На жаль, прасочаную архітэктурна-стылёвую эвалюцыю помнікаў Дзятлаўшчыны нельга праілюстраваць творамі іудзейскага дойлідства, якое заўсёды знаходзілася ў агульным рэчышчы развіцця беларускай будаўнічай культуры. Вядома толькі, што ў Дзятлаве мелася дзве сінагогі, якія ўпамінаюцца ў XIV томе Слоўніка геаграфічнага каралеўства Польскага ў 1895 г.

Вядомую цікавасць уяўляюць творы прамыслова-вытворчай будаўнічай дзейнасці народа, асабліва млыны.

Два млыны меліся ў самім Дзятлаве, але захаваўся адзін — у в. Дварэц. Пастаўлены на левым беразе р. Моўчадзь у цэнтры вёскі, каля маста. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з дрэва. Двухпавярховае збудаванне ўзнесена на высокі бутавы падмурак. 3 паўночнага захаду да яго прыбудаваны драўляны аднапавярховы аб'ём з турбінай. Высокі двухсхільны дах значна навісае над уваходам. Галоўны фасад мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. Сцены пабудовы прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, з каванымі кратамі на першым паверсе. Унутры сцены гладкія, неатынкаваныя. Паверхні звязаны вуглавой лесвіцай і праёмам у драўляным перакрыцці.

А. М. Кулагін

Літаратура аб Дзятлаўшчыне

Данный раздел создан для размещения литературных произведений о Дятловщине, написанных авторами-недятловчанами либо авторами, "корни" которых не установлены...

Фядотаў У.М. "Мёртвыя застаюцца жывымі", 1967.

Фядотаў Уладзімір Мікалаевіч
"Мёртвыя застаюцца жывымі"

"Беларусь". - Мн, 1967.
Мастак Васіль Юрчанка.

Усе на ўсход...

Нашы адступалі. На шашы Ваўкавыск — Навагрудак — Мінск дзень і ноч вісела шэрае густое воблака пылу. Гул машын, цяжкі тупат стомленых ног, стогны параненых, іржанне перапалоханых коней, рыпенне павозак — усё гэта злівалася ў адзін страшэнны гул вайны. 3-за пылу не было бачна сонца. Здавалася, што над дарогай вісіць медны дыск, які не свеціць, а толькі паліць сваім нябачным цяплом адыходзячыя калоны чырвонаармейцаў. Цёплы пыл замінаў дыханню, цяжкім пластам наліпаў на твары, на шыі людзей. Кроватачылі патрэсканыя вусны, хрыпатым станавіўся голас, ад стомы падкошваліся ногі. Але ніхто не звяртаў на гэта ўвагі. Доўгая шэрая істужка цягнулася на ўсход.

Трывожна і настойліва крычалі сігналы санітарных аўтамашын, патрабуючы дарогі. Скрозь няшчыльна закрыты брызент выглядвалі пачарнелыя твары параненых. Па колькасці санітарных машын, якія без усякіх прыпынкаў імчаліся на ўсход, можна было меркаваць аб тых цяжкіх няроўных баях, якія даводзіцца весці нашым часцям, стрымліваючы шалёны націск фашыстаў. Чырвоная Армія не толькі адступала, яна змагалася, нішчыла ворага.

На ўзбярэжжы Шчары калоны раптам ламаліся. Байцы на хаду скідалі скаткі шынялёў, прыпадалі на жываты і з рэчкі пілі цёплую мутную ваду. Параненыя абмывалі пякучыя раны, накладвалі новыя павязкі. Ледзь адпачыўшы, байцы зноў крочылі на ўсход.

3 болем у сэрцы сачылі жыхары Вялікай Волі за адступленнем роднай арміі. Стрымліваючы слёзы, жанчыны падавалі стомленым байцам шклянкі з малаком, сілком засоўвалі ў кішэні хлеб, сала. Велікавольцы забыліся пра ўласныя справы. Днямі ў вёсцы не выганялі ў поле жывёлу, гаспадыні не палілі печаў. Не да гэтага! Усе былі заняты вайной. Нават дзеці, і тыя не заставаліся ў баку ад людскога гора. Яны закінулі свае звычайныя гульні. 3 раніцы набіралі ў кошыкі прадукты і цэлымі днямі прастойвалі каля шашы, прапануючы чырвонаармейцам хлеб, яйкі, малако — усё, што знайшлося ў доме. Вясковыя дзяўчаты тут жа на вуліцы рабілі параненым перавязкі. 3 запаветных куфэркаў выцягвалі яны просціны, белыя абрусы, вышытыя беларускія ручнікі, што гадамі хавалі сабе ў пасаг, і без жалю рвалі ўсё гэта на бінты. А захад грымеў страшэнным гулам. 3 кожным днём гул набліжаўся, мацнеў, сціскаў жахам сэрцы людзей.

На трэці дзень вайны фашысты разбамбілі мост цераз Шчару. Раніцай над Вялікай Воляй праляцеў самалёт з жоўтымі крыламі, на якіх віднеліся чорныя фашысцкія крыжы. Ён пранёсся так нізка, што над зямлёй прамільгнуў яго цень. Над мостам самалёт выпусціў чаргу з кулямёта, забіў трох салдат і знік за густымі соснамі.

Неўзабаве над пераправай з'явілася шасцёрка «юнкерсаў». Выстраіўшыся ў небе ў баявы парадак, яны адзін за другім рынуліся на мост. Першыя бомбы ўпалі ў ваду. У адыходзячых чырвонаармейцаў не было зенітак, і фашысцкія груганы беспакарана насіліся ў нашым небе, Самалёты зрабілі другі заход, і мост разляцеўся на трэскі. Пераправа спынілася.

...Да разбуранага моста падыходзілі ўсё новыя і новыя часці. У доўгі рад выстраіліся аўтамашыны. Нізкі луг запоўнілі салдаты, абозы, аўтамашыны. Прырэчныя хмызнякі ўжо не маглі ўмясціць чырвонаармейцаў, якія хаваліся ў кусты ад праменняў сонца і варожай авіяцыі, Людзі з трывогай пазіралі ўгору — хаця б не наляцелі самалёты.

Трэба было наладзіць пераправу. А гэта было не лёгкай справай. Пад рукамі не было ніякага матэрыялу, струманту. Некалькі байцоў з абломкаў моста збівалі плыт. Але хіба гэта было выйсце?

На дапамогу чырвонаармейцам прыйшлі велікавольцы. Як толькі немцы разбамбілі мост, да Мікалая Павачкі прыбег устрывожаны Іван Альховік. Не прывітаўшыся, прама з парога ён загаварыў:
— Слухай, Мікалай, бяда. Трэба неяк выручаць людзей.
— Ведаю,— спакойна адказаў Мікалай.— А што рабіць?
— У цябе ёсць лодка. Антон Павачка, Валяр'ян Чудзілоўскі і іншыя вяскоўцы ўжо на перапразе,— паведаміў Іван.— Давай і ты. Потым што-небудзь прыдумаем. Разбяром некалькі хлявоў...
— За лодкай я ўжо паслаў хлапчукоў. Хутка прыгоняць. Але што лодкі?

Пакуль яны размаўлялі, да хаты Мікалая Павачкі, якая стаяла на самым беразе Шчары, сышлася амаль уся вёска. Людзей непакоіла думка, як наладзіць пераправу, дапамагчы чырвонаармейцам. Сярод вяскоўцаў разгарэліся спрэчкі. Кожны прапанаваў свой план, даваў, здавалася, самую разумную параду.

— Слухайце,— ускінуўшы ўгору вузлаватую руку, загаварыў раптам Антон Альховік.— Спрачаемся, а таго не ведаем, што ёсць гатовая пераправа. Няўжо вы забыліся пра плыты? Лепшага нічога не прыдумаеш...
— Праўда,— падхапілі вяскоўцы.— Самі ж іх вязалі. Ды там і баржы ёсць! Ну і галава ў цябе, Антон! А мы тут балбочам, пераліваем з пустога ў парожняе. Давайце хутчэй за справу!

3 даўніх часоў жыхары Вялікай Волі займаліся плытагонствам. Бо зямля мала чаго давала сялянам. На пясках, акрамя тытуню і грэчкі, нічога не расло. Усё дарослае насельніцтва вёскі займалася пабочным промыслам, галоўным чынам ляснымі работамі. Яны валілі лес, вязалі плыты і ганялі іх па Шчары і Нёману. Гэтым зараблялі сабе хлеб. Далёка ішла слава аб майстрах-плытагонах з Вялікай Волі. Многіх велікавольцаў вайна застала на плытах.

Прыхапіўшы багры і сякеры, велікавольцы адправіліся ўверх па Шчары пад вёску Дубраўку, дзе знаходзіліся плыты. 3 імі памкнуўся ісці і Мікалай Павачка. Альховік спыніў яго:
— Там мы ўправімся без цябе. Ты лепш арганізуй тут яшчэ некалькі лодак. Не дай бог наляцяць самалёты — будзе каша...

3 гэтага дня Мікалай не пакідаў лодкі. Не звяртаючы ўвагі на крывавыя мазалі ад вёслаў, разам з другімі вяскоўцамі ён перапраўляў на другі бераг чырвонаармейцаў, зброю, жанчын і дзяцей.

Асабліва цяжка даводзілася жанчынам з малымі дзецьмі. На іх нельга было глядзець без слёз. Бязлітасная спякота, пыл, голад, жах рабілі людзей непадобнымі на сябе.

Велікавольцы запрашалі бежанцаў у дом, паілі дзяцей сырадоем, давалі на дарогу хлеб, яйкі, свежае масла. Расчуленыя вяскоўцы прапаноўвалі многім жанчынам заставацца ў іх, разам перачакаць бяду. Але тыя адказваліся ад сардэчных запрашэнняў гасцінных людзей. Адпачыўшы, яны пакідалі Вялікую Волю і крочылі далей на ўсход, да сваіх.

Праз некалькі гадзін паказаўся першы плыт. Яго гналі Осіп Чудзілоўскі і Рыгор Альховік. Неўзабаве падышлі і астатнія. Разам з плытамі велікавольцы прыгналі да пераправы дзве вялікія баржы.
Закіпела работа. Скінуўшы кашулі, плытагоны спрытна перапляталі тоўстыя бярвенні сталёвымі тросамі, забівалі на берагах слупы, за якія ўмацоўвалі плывучыя масты.

Велікавольцы падзяліліся на дзве групы. Першая — наводзіла лёгкі мост для пяхоты, другая — на чале з Іванам Ламакам будавала пераправу на баржах для машын.

Вяскоўцам дапамагалі чырвонаармейцы. Яны смела кідаліся ў ваду, цягалі цяжкія бярвенні, забівалі драўляныя слупы. Усе спяшаліся. Шаша была забіта войскамі. 3 вёскі падышла новая група мужчын і падлеткаў. Жанчыны прынеслі на бераг абед, але ніхто не пакінуў работу. Кожная мінута прамаруджвання магла каштаваць жыцця многім людзям.

Урэшце быў зроблен плывучы мост. Не паспеў Іван Чудзілоўскі замацаваць апошні трос, як па масту хлынулі калоны. Зноў тысячны паток, грукочучы маторамі, пацёк на ўсход. Машыны і людзі ішлі без затрымкі. Наперадзе была ноч. Жаданая прахалода, ратунак ад варожай авіяцыі, магчымасць адпачыць, накарміць стомленых людзей.

Велікавольцы не адлучаліся ад пераправы. Яны ўстанавілі дзяжурства на Шчары. Малейшая непаладка — і вяскоўцы тут жа браліся за сякеры і тросы.

3 першага дня вайны ў жыхароў Вялікай Волі не стала ўласных клопатаў і перажыванняў, Гора, вялікае невыказнае гора напаткала людзей. Тут было не да ўласных спраў. Вяскоўцы нібыта мабілізаваліся. Самі таго не ведаючы, яны ўступілі ў змаганне з яшчэ не бачаным, але страшэнным ворагам. Мужчыны сачылі за пераправай, жанчыны даглядалі параненых, якімі былі запоўнены ўсе хаты, гатавалі для байцоў страву.

Велікавольцы нічога не шкадавалі для сваіх сыноў, якія ўласнай крывёю абаранялі Радзіму ад заклятага ворага.

Фашысцкія самалёты, нібыта навёрстваючы ўпушчанае, з самай раніцы і да позняга вечара чорнымі груганамі віселі над Шчарай. Некалькі разоў ім удавалася разбамбіць пераправу. Але велікавольцы зноў і зноў пад градам куль і асколкаў наводзілі масты, аднаўляючы пераправу. Жывая істужка па-ранейшаму цягнулася на ўсход. А ў паветры - кружыліся варожыя самалёты.

Сярод вяскоўцаў з'явіліся першыя параненыя. Асколак варожай бомбы ўпіўся ў спіну Міхаіла Стырніка, чаргой з кулямёта параніла руку Івану Шалеснаму. Але велікавольцы не лакідалі працаваць на пераправе.
Вораг жа рваўся наперад. Усё бліжэй і бліжэй бухкалі гарматы, чорны дым пажараў засцілаў захад.

Па разбітай шашы працягвалі рухацца адступаючыя часці. Да Шчары падыходзілі танкі, бранявыя машыны, трактары з гарматамі на прычэпе. На многіх машынах віднеліся сляды нядаўняга бою: умяціны ад снарадаў, абпаліны, чорныя плямы застылай крыві...

Драўляны насціл не вытрымліваў цяжару баявых машын. Танкі, цягачы і бранявыя машыны збочвалі і ішлі ўздоўж Шчары, шукаючы броду.

Не было гаручага. Некалькі танкаў воіны вымушаны былі затапіць у Шчары. (У 1959 годзе каля Вялікай Волі былі выцягнуты са Шчары два Т-34). Услед за танкамі чырвонаармейцы пачалі тапіць бронемашыны, трактары, гарматы. Вораг быў зусім блізка, у любую мінуту спраўная баявая тэхніка магла трапіць у яго крывавыя рукі. Зараз усё тое, што нельга было пераправіць на другі бераг, паглыналі спакойныя воды Шчары.

Калі вораг падышоў да Шчары, ён не знайшоў тут ніводнай машыны, ніводнай гарматы, ніводнага патрона. Танкеткі, бронемашыны, гарматы і боепрыпасы былі надзейна захаваны ў водах Шчары, чакалі свайго часу.

Апошнім праз Шчару перапраўляўся конны атрад пагранічнікаў. Здавалася нейкім цудам, што ўцалелі іх прыгожыя коні, ды і выгляд саміх пагранічнікаў быў бадзёры. Спыніўшыся ў вёсцы на кароткі адпачынак, яны чэрпалі з калодзежа Івана Альховіка ваду, абмызалі пачарнелыя ад пылу і пораху маладыя твары. Многія былі паранены.

Праводзіць пагранічнікаў у далёкі і нялёгкі шлях выйшла ўся Вялікая Воля. Кончыкамі хусцінак жанчыны выціралі слёзы, мужчыны частавалі байцоў моцным ты-тунём, уздыхалі дзяўчаты.

Пагранічнікі селі на коней.
— Мы яшчэ вернемся, вернемся абавязкова! — запэўніў вяскоўцаў камандзір.— Чакайце нас!..

Зацокалі капыты, і атрад схаваўся ў клубах шэрага пылу.
— Дапамажы вам божа,— гледзячы ўслед байцам выцвілымі ад часу вачыма, прагаварыла 107-гадовая Гануля Чудзілоўская і слабай натруджанай рукой благаславіла іх шлях.

Нашэсце

Зямля стагнала. 3 захаду на яе насоўвалася, давіла сваім цяжарам сталёвая навала. Ляскат гусеніц, цяжкі, завываючы рокат матораў скалануў наваколле. Здавалася, што ад моцнага гулу дрыжыць і лес, і рэчка, і зямля.

Затаілася ў чаканні бяды Вялікая Воля. Трывожная цішыня апанавала заўсёды ажыўленую вёску.
Сонца і тое ў першы раз за гэтыя пакутлівыя дні схавалася за хмару.

А гул нарастаў, набліжаўся. Удушлівы смурод ад перагрэтых матораў пацягнуўся па вуліцы.

Нечакана зусім блізка бухнулі гарматы. Выбухі ўскінулі ўгору кавалкі сухой зямлі. I раптам цёмна-зялёны натоўп запаланіў вясковую вуліцу. Фашысты расцякаліся брудным патокам, запаўняючы двары, шырокую вуліцу, сцяжынкі.

3-за шчыльна закрытых акон велікавольцы з жахам глядзелі на гітлераўскіх салдат; іх шэра-зялёныя мундзіры з распасцёртым арлом на грудзях, глыбокія каскі, цяжкія, падкутыя жалезам боты, адрывістая, незразумелая мова наводзілі невыказны страх. Людзі з трывогай чакалі, што ж будзе далей. А яны ўрываліся ў хаты, абшуквалі ўсе куткі, залазілі на гару, парасчынялі хлявы. То ў адным, то ў другім двары раздаваліся стрэлы. Акупанты лавілі курэй, забіралі жывёлу, дзеля забавы стралялі сабак. Ім усё было дазволена.

За некалькі дзён свайго «гаспадарання» акупанты не пакінулі ў вёсцы ніводнай курыцы, пастралялі ўсіх сабак. У Івана Павачкі прама ў хляве забілі свінню з малымі парасятамі, у Антона Павачкі забралі карову.

Вялікая Воля страціла сваю прыгажосць. Шырокія гусеніцы танкаў зруйнавалі гароды вяскоўцаў, затапталі ў зямлю кветкі, паразломлівалі кветнікі. У Вялікай Волі заставалася многа параненых чырвонаармейцаў. У доме Івана Павачкі знаходзілася дванаццаць чалавек. Ні адзін з іх не мог самастойна падняцца на ногі. Сярод параненых было некалькі камандзіраў. Іван Осіпавіч успамінае, што байцы вельмі шкадавалі, што ў іх няма зброі. Яны не хацелі жывымі давацца ў рукі ворагаў. Калі фашысты пачалі выкідаць іх на вуліцу, каб пагрузіць на машыны, параненыя плявалі ворагам у твар, кусалі рукі...

Зараз Павачка не памятае прозвішчаў параненых. Ведае, што былі рускія, адзін беларус з-пад Полацка, украінец і башкір. Іван Осіпавіч запомніў ленінградца, якога параненыя называлі то Жора, то «таварыш палітрук». Гэта быў малады прыгожы хлопец. У яго былі прастрэлены абедзве нагі. Ён часта траціў прытомнасць, прасіў піць. Калі хлопец пачынаў трызніць, то ўсё клікаў нейкую дзяўчыну, успамінаў Ленінград.

У Вялікую Волю пачалі даходзіць трывожныя весткі. У суседняй вёсцы Малая Воля гітлераўцы расстралялі двух чалавек толькі за тое, што тыя асмеліліся наблізіцца да забітых нямецкіх салдат.

Не, не свабоду і вызваленне неслі на сваіх штыках фашысты, як яны гэта трубілі на ўвесь свет, а смерць і разбурэнне. У гэтым велікавольцы пераканаліся з першых дзён гітлераўскага нашэсця.

А па дарозе на ўсход, скрыгочучы сталёвымі гусеніцамі, сунулася і сунулася карычневая чума. І кожны яе крок наперад пякучым болем аддаваўся ў сэрцах людзей.

Народныя мсціўцы

У трывозе і пастаянным страху прайшла першая ваенная зіма. Фашысты па-ранейшаму трубілі аб сваіх «перамогах». Праўда, зараз яны чамусьці ўмоўчвалі аб узяцці Масквы, аб разгроме рускай арміі. У іх зводках, або плётках, як іх называў народ, з'явіліся новыя напрамкі баёў. Народ чакаў і верыў, што хутка наступіць час разгрому фашысцкіх полчышчаў.

На абпаленую вайной зямлю прыйшла вясна. Раней гэтая пара заўсёды прыносіла велікавольцам многа радасных клопатаў. Вясной мужчыны адпраўляліся ганяць плыты па Шчары і Нёману. Хто заставаўся дома, таксама не сядзеў без работы. Кожны знаходзіў сабе занятак. Нічога гэтага не было зараз. Вясна не радавала жыхароў Вялікай Волі. Вечарамі вяскоўцы сходзіліся на мурожны бераг Шчары, моўчкі ўзіраліся на роўную плынь ракі, і невясёлыя думкі мроіліся ў іх галовах.

А вясна брала сваё. Берагі Шчары ўсыпаліся белай замеццю чаромхі. У зеляніну апрануліся лясы Ліпічанскай пушчы. Ціхімі вечарамі ў зарасніках лазняку і чаромхі спаборнічалі ў спевах салаўі. Невялікім шэрым птахам не было ніякай справы да людскога няшчасця. Іх бесклапотныя трэлі выклікалі ў жанчын няпрошаныя слёзы, маркотна ўздыхалі дзяўчаты, мужчыны мацней зацягваліся горкім самасадам. Нават жаданая вясна, прылёт і вясёлыя спевы лтушак, густы пах чаромхі не маглі суцешыць гора, якое прынеслі на нашу зямлю чужынцы ў шэра-зялёных мундзірах.

Сяды-тады да Вялікай Волі даходзілі чуткі пра партызан. 3 вуснаў у вусны па вялікаму сакрэту перадаваліся расказы, што там народныя мсціўцы вынеслі справядлівы прысуд здрадніку, там разграмілі варожы абоз, там падарвалі аўтамашыну з карнікамі. Велікавольцы верылі і не верылі гэтым расказам. Але хутка ім давялося пераканацца, што гэта сапраўды так, што партызаны існуюць. І не толькі існуюць, а і змагаюцца, знішчаюць акупантаў.

У маі 1942 года ў вёску Дварок рухалася калона фашыстаў. Акупанты адчувалі сябе як дома. Салдаты ішлі, закасаўшы рукавы цяжкіх фрэнчаў. Некаторыя трымалі ў руках галінкі бэзу, чуліся гукі губных гармонікаў.

Насцярожана шумеў лес. Узняты кованымі ботамі гітлераўцаў пыл павольна асядаў на яшчэ клейкія лісточкі гаманлівых бяроз. Хутка вёска Сліжы. Бандыты ўжо прадчувалі багатую нажыву. Разбой быў іх любімым заняткам. Раптам адзін з гітлераўцаў выпусціў з рук кветкі і, ухапіўшыся за грудзі, пачаў асядаць на зямлю... За ім звалілася яшчэ некалькі салдат.

— Партызанен, партызанен! — закрычалі перапалоханыя фашысты і кінуліся наўцёкі.

А з лесу грымелі дружныя залпы. У смяротных сутаргах корчыліся на пыльнай дарозе акупанты, іржалі сытыя коні. Калона гітлераўцаў была разгромлена ўшчэнт.

Гэтая першая перамога народных мсціўцаў над акупантамі баявым рэхам пранеслася сярод заняволеных людзей. Народ адчуў, што нараджаецца новая сіла для барацьбы з чужынцамі. Цяпер ні шыбеніца, ні катаванні не маглі запалохаць людзей, прымусіць іх скарыцца акупантам. Яны верылі, што хутка наступіць дзень расплаты, зямля будзе гарэць пад нагамі фашыстаў.

Нарэшце партызаны завіталі ў Вялікую Волю. Гэта было сапраўдным святам для вяскоўцаў. Яны не ведалі, чым пачаставаць дарагіх гасцей, кожны імкнуўся запрасіць іх у свой дом. Народных мсціўцаў было нямнога, чалавек восем, але велікавольцы былі ўпэўнены, што партызаны непераможныя, што гэта такая сіла, ад якой акупантам нездабраваць.

3 гэтага дня Вялікая Воля стала апорнай базай лясных салдат. У самыя цяжкія часіны народныя мсціўцы заўсёды знаходзілі тут жаданы прытулак. Вяскоўцы дзяліліся з імі прадуктамі, адзеннем, хатнім цяплом. Не раз велікавольцы, якія ведалі ў Ліпічанскай пушчы кожную сцяжынку, праводзілі партызан пад самым носам акупантаў, а калі здаралася бяда, то выводзілі іх глухімі сцяжынкамі ў бяспечнае месца.

Кожны жыхар Вялікай Волі хутчэй бы прыняў смерць, чым выдаў месца знаходжання партызан. Па сутнасці, яны самі сталі партызанамі. Іх барацьба з акупантамі была такой жа цяжкай і свяшчэннай.

Як веснавыя ручайкі, збягаючы з палёў і пералескаў, зліваюцца ў адну магутную раку, так і народныя мсціўцы сыходзіліся ў баявыя групы, групы ў атрады, затым у брыгады і злучэнні. Народ не жадаў скарыцца гітлераўскім акупантам, а паўставаў на барацьбу. На здзекі ворага ён адказваў бязлітаснай помстай. Кожны, хто толькі здолеў трымаць у руках зброю, станавіўся ў рады народных мсціўцаў. Пачыналася ўсенародная вайна.

Што ж гэта за людзі, баявыя справы якіх памятае народ?

Паўлу Іванавічу Булаку, былому камбрыгу, зараз пайшоў сёмы дзесятак. Невысокага росту, каржакаваты, не па гадах рухавы. 3-пад нахмураных броў па-маладому свеціцца востры позірк. Ад вачэй разбягаецца густая сетка маршчынак. Глядзіш на яго, і не верыцца, што гэты стары чалавек з добрым ветлівым тварам быў калісьці партызанскім камбрыгам, гразой нямецкіх акупантаў і іх прыхвасняў. Павел Іванавіч ахвотна расказвае аб партызанскім жыцці, з любоўю ўспамінае сваіх баявых таварышаў, з якімі падзяляў у грозныя гады вайны гора і радасць.

Член КПСС з 1927 года, Павел Іванавіч Булак зведаў усе цяжкасці панскай няволі. Актыўны змагар за лепшую долю сялян, за ўз'яднанне Заходняй Беларусі ў адзіную сям'ю, ён двойчы сядзеў у турмах Гродна, Слоніма, Картуз-Бярозы, зведаў усе катаванні ў засценках польскай дэфензівы. У гродзенскай турме Паўлу Іванавічу давялося сустрэцца з Сяргеем Прытыцкім і Валянцінам Таўлаем. Знаёмства з імі яшчэ больш пераканала Булака ў правільнасці яго шляху. Выйшаўшы з турмы, ён не спыняў дзейнасці камуніста-рэвалюцыянера.

У верасні 1939 года мары сялян Заходняй Беларусі збыліся. Чырвоная Армія падала руку дапамогі сваім заходнім братам-беларусам. Да прыгнечанага народа прыйшла ўрэшце радасць шчаслівага жыцця, жыцця без паноў і памешчыкаў, без капіталістаў. На вызваленай зямлі пачало ўсталёўвацца новае жыццё. Людзі самі сталі гаспадарамі свайго шчасця.

Але радасць іх свабоднага жыцця была нядоўгай. Брудны фашысцкі бот растаптаў светлыя мары людзей. Пачалася вайна. У гэты час Павел Іванавіч працаваў сакратаром Галынкаўскага сельсавета ў Зельвенскім раёне.

Камуніст-патрыёт, ён не шкадаваў ні сіл, ні жыцця, аказваючы дапамогу адыходзячым часцям. Разам з іншымі савецкімі актывістамі Павел Іванавіч эвакуіраваў сем'і ваеннаслужачых, удзельнічаў у знішчэнні варожых парашутыстаў і дыверсантаў. Ён знаходзіўся на баявым пасту, пакуль фашысцкія танкі не заляскаталі гусеніцамі на вуліцах Галынкі. Павел Іванавіч непрыкметна выбраўся з памяшкання сельсавета і са зброяй у руках падаўся ў лес, каб адтуль нішчыць фашысцкую нечысць.

Вясной 1942 года невялікая група Булака правяла першую баявую аперацыю. Павел Іванавіч запомніў яе да дробязей.

Праз сваіх людзей яму стала вядома, што ў вёсцы Вострава акупанты сабралі моладзь для адпраўкі ў Германію. Гэтага нельга было дапусціць. Партызанская група рашыла вызваліць моладзь.

Баявая група Булака налічвала ўсяго пяць чалавек, але гэта не магло спыніць смельчакоў. Як толькі сцямнела, група адправілася ў паход.

Дзьмуў цёплы іветрык, вось-вось збіраўся пайсці дождж. Настрой ва ўсіх быў прыўзняты. Урэшце паказалася Вострава. Партызаны асцярожна па загуменню ўвайшлі ў вёску, прыслухаліся. У хатах дзе-нідзе свецяцца цьмяныя агеньчыкі. У канцы вуліцы п'яным голасам заспявалі «Кацюшу», забрахалі сабакі. Дзесьці прыглушана рыпае гармонік. Параіўшыся, пайшлі на гукі гармоніка. Ля самай хаты прытаіліся. Нічога падазронага не чуваць. Булак зазірнуў у асветленае акно. На лаўках уздоўж сцен сядзяць юнакі і дзяўчаты, твары сумныя. Ні немцаў, ні паліцэйскіх убачыць не давялося. 3 дома насупраць несліся п'яныя выкрыкі.

— Здаецца, нам пашанцавала,— ціха сказаў Павел Іванавіч.— Паліцаі з немцамі п'янствуюць. Чуеце, як гарланяць. Па ўсяму відаць, моладзь у доме адна. Я зайду ў хату, вы застаняцеся на вуліцы. Пры першай небяспецы — страляйце. На ўсялякі выпадак сыходзімся на ўскраіне лесу...

Дзверы ў хату былі прыадчыненымі, і Булак з аўтаматам напагатове бясшумна з'явіўся на парозе.
Хлопцы і дзяўчаты разгубіліся.

— Не палохайцеся! — папярэдзіў Павел Іванавіч.— Мы партызаны. Хто не жадае ехаць у Нямеччыну, хутка разбягайцеся хто куды. Толькі спакойна, без панікі...

Праз мінуту ў хаце не засталося ніводнага чалавека, Некалькі хлопцаў адразу далучыліся да мужных партызан.

Неўзабаве пасля гэтага група Булака зрабіла ў Сліжаўскім лесе засаду і разграміла калону акупантаў.
Павел Іванавіч з кожным днём актывізаваў баявую дзейнасць свайго пакуль што невялікага атрада. На шашы Зельва— Слонім усё часцей пачалі ўзлятаць у паветра варожыя аўтамашыны, масты. Ад рук народных мсціўцаў атрымлівалі заслужаную кару здраднікі народа.

Адначасова з баявой групай Булака ў Ліпічанскай пушчы пачала дзейнічаць партызанская група Пішчуліна.

...У Васіля Іванавіча шырокі рускі твар, цёплы задуменны позірк шэрых вачэй выдае мяккі пакладзісты характар. Шырокія шурпатыя далоні рабочага чалавека. Густыя валасы крануты ранняй сівізной. Гаворыць ён нетаропкім голасам, часта задумваючыся, хаця памятае тыя дні да дробязей.

18 чэрвеня 1941 года асобны танкавы батальён 29-й механізаванай дывізіі, у якім праходзіў тэрміновую службу старшы сержант Пішчулін, па баявой трывозе быў перакінут з Слоніма ў мястэчка Саколкі, на самую граніцу. А праз чатыры дні, 22 чэрвеня ў пяць гадзін раніцы, 104-ы асобны танкавы батальён уступіў у бой з ворагам. Чатыры дні сталёвыя Т-34 грамілі ашалелых гітлераўцаў, пакуль не атрымалі загад адыходзіць.

3 цяжкімі няроўнымі баямі, губляючы тэхніку, танкавая дывізія, у якой служыў Пішчулін, адыходзіла праз Гродна — Ваўкавыск — Слонім на Мінск. Стаяла нясцерпная гарачыня. Пераграваліся маторы. За дзень так награвалася браня, што да танка нельга было дакрануцца. Ісці даводзілася з закрытымі люкамі. На ўсім шляху калону абстрэльвалі і бамбілі варожыя самалёты. Не раз танкі вымушаны былі разварочвацца і прымаць бой, прыкрываючы адыход.

Перад Ваўкавыскам Пішчуліна параніла. Куля, выпушчаная нямецкім сцярвятнікам, прабіла нагу. Ён не пакінуў танка, а ў баявым парадку працягваў адыход.

У пачатку ліпеня восем танкаў — усё, што засталося ад дывізіі,— падышлі да Бярэзіны. Але ўперадзе былі немцы. Пераправіўшыся праз раку, танкісты рашылі любой цаной прарвацца праз варожае кальцо, выйсці з акружэння. Танкі зараз ішлі па фашысцкаму тылу, наганяючы жах на акупантаў.

Выйсці з акружэння так і не змаглі. У машынах скончылася гаручае. Байцы вымушаны былі пакінуць бездапаможныя танкі і пеша прабівацца да сваіх. Ішлі лясамі, глухімі сцяжынкамі. Кругом былі ворагі. Пішчуліну не пашанцавала. Запалілася рана. Рухацца далей ён не мог.

У цяжкім стане яго падабралі і выхадзілі савецкія людзі. У вёску, дзе ён знайшоў прытулак, часта наведваліся акупанты, дапытваліся аб чырвонаармейцах, пагражалі шыбеніцай, але ніхто не выдаў чужаземцам параненага танкіста.

Прайшло трывожнае лета. Восень пазалаціла кроны дрэў. Далёка на ўсход адсунуўся фронт. Пахмурным лістападаўскім днём Васіль падняўся на ногі. Схуднелы, знясілены фізічна, ён не ведаў, дзе фронт, дзе свае. Ён ведаў толькі, што ніколі не спыніць змагацца з ворагам. Змагацца! Але як?

У вёсцы Васіль пазнаёміўся з Іванам Зайцам, Іванам Сердзюком і другімі хлопцамі, якія, як і ён, выпадкова аказаліся ў варожым тыле. Іван Заяц быў малодшым лейтэнантам. Сышоўшыся разам, яны падоўгу раіліся, што рабіць. Адны жадалі прабівацца праз фронт да сваіх, другія, у іх ліку быў і Васіль, прапанавалі заставацца на месцы і весці партызанскую вайну. Не адну ноч правялі яны, забіўшыся дзе-небудзь у закутак, абдумваючы сваё становішча. Да фронту далёка, ды і зіма на парозе. Ісці па незнаёмых месцах — значыць трапіць у лапы фашыстаў. I тут Васіль выказаў сваю думку. Ён прапанаваў сябрам ісці не ў бок фронту, а падавацца ў тыл ворага, да Слоніма і Дзятлава. Там Пішчулін праходзіў ваенную службу, добра ведае мясцовасць. На яго думку выходзіла, што ў лясах каля Шчары зручней, чым дзе-небудзь, разгортваць партызанскую барацьбу. На плане Пішчуліна пагадзіліся ўсе.

Цёплым было развітанне Васіля Іванавіча і яго сяброў з вяскоўцамі. Быў марозны надвячорак. Дзевяць чалавек выйшлі з вёскі і ўзялі кірунак на захад. Пішчулін крочыў наперадзе групы. Ён адзін ведаў шлях у Ліпічанскую пушчу.

У лютым 1942 года партызанская група Пішчуліна з вялікімі цяжкасцямі дабралася да Ліпічанскай пушчы. У ёй налічвалася ўжо 28 чалавек. На шляху да групы Васіля далучаліся новыя і новыя людзі. У многіх была зброя, з якой яны не жадалі разлучацца. Узброены народныя мсціўцы былі, як кажуць, да зубоў. У групе мелася 4 кулямёты, 16 аўтаматаў, вінтоўкі, у кожнага байца — наган. А галоўнае — быў моцны баявы дух.

Спачатку партызаны размясціліся каля Малой Волі, а затым перабазіраваліся ў Казённы лес, бліжэй да Вялікай Волі. У маі партьізанская група Пішчуліна, якая мела на сваім баявым рахунку 64 забітыя немцы і паліцэйскіх, злучылася з атрадам, якім камандаваў Павел Іванавіч Булак.

Пішчулін быў смелым партызанам. Але памятаюць яго ў народзе не толькі за храбрасць, а і за залатыя рукі. Уменне майстраваць цанілася ў суровым партызанскім жыцці не ніжэй, чым смеласць і адвага. Цяжка падлічыць, колькі зброі і баявой тэхнікі адрамантавалі Васіль Іванавіч і яго сябар Валетаў. (Па заканчэнні вайны Аляксандр Валетаў паехаў да сябе на радзіму ў Краснаярскі край.) Яны давалі партызанам вінтоўкі, аўтаматы, гарматы, Умелыя рукі, руская кемлівасць Пішчуліна і Валетава рабілі цуды. Два браневікі, дзве танкеткі, газагенератарная ма-шына, адзінаццаць гармат і, урэшце, танк Т-34 былі адрамантаваны і пушчаны ў ход партызанскімі ўмельцамі. Уся гэта зброя знішчала ворага ў яго ж тыле.

Многія жыхары вёсак Капці, Руда-Яварская, Малая Воля, Воля Крупіцы, Вялікая Воля і цяпер яшчэ ўспамінаюць пра «дзеда Талаша», партызана з вялікай, як у Талаша, барадой. 3 іх слоў можна ўявіць вобраз гэтага мужнага мсціўца. Ён знянацку з'яўляўся ў нямецкіх гарнізонах, даваў чаргу з аўтамата, закідваў ворага гранатамі і знікаў. «Дзед Талаш» часта бываў у Вялікай Волі, меў тут многа знаёмых. Але ніхто з застаўшыхся ў жывых велікавольцаў не ведаў яго сапраўднага прозвішча.

— Не ведаем. У нас яго ўсе называлі «дзед Талаш». Во, гэта быў ваяка! — успамінаюць аб ім сівыя дзяды.— Немцы яго баяліся.

Хто ж ён такі, гэты таямнічы «дзед Талаш»? У пошуках яго сапраўднага прозвішча давялося гутарыць з многімі партызанамі, жыхарамі Ліпічанскай пушчы, але ніхто не змог дакладна назваць прозвішча бясстрашнага партызана.

— «Дзед Талаш», з вялікай барадой? Ведаем. Во даваў ён дыхту немцам.
— А як яго прозвішча, хто ён такі?
I вось тут пачынаюцца ўспаміны. Адзін пытаецца ў другога, і выходзіць, што ўсе яго ведаюць і не ведаюць...

Ўрэшце «дзед Талаш» перастаў быць загадкай. У гэтым дапамог былы партызан атрада імя Калініна Дзмітрый Баклага.

Перад пачаткам вайны Осіп Францавіч Шмукста (ён жа «дзед Талаш») працаваў загадчыкам агульнага аддзела Жалудоцкага райвыканкома. Калі на яго зямлю ўварваліся фашысты, камуніст са зброяй у руках падаўся ў лес і пачаў партызаніць. Ён арганізаваў баявую групу з былых партыйных і савецкіх работнікаў і рабіў смелыя налёты на акупантаў. Шмукста пранікаў у варожыя гарнізоны, забіваў здраднікаў і зноў вяртаўся ў атрад. Фашысты не ведалі спакою. Яны прымалі ўсе захады, каб знішчыць «барадатага», але лес і людзі надзейна хавалі патрыёта. Ён з'яўляўся там, дзе немцы яго зусім не чакалі. Не адзін дзесятак гітлераўцаў і іх прыхвасняў знішчыў уласнай рукой Осіп Францавіч.

Вясной 1943 года група разведчыкаў на чале з Осіпам Францавічам вярталася з баявога задання.

Стаміўшыся доўгім пераходам, разведчыкі зайшлі на хутар Парэчча і зрабілі прыпынак. Яны і не падазравалі, што па іх слядах ідуць карнікі. Гітлераўцы акружылі дом, у якім размясціліся партызаны, і прапанавалі ім здавацца ў палон. У адказ загрымелі стрэлы. Героі рашылі загінуць, але не здацца ворагу.

Больш дзвюх гадзін працягваўся няроўны бой паміж жменькай партызан і ротай карнікаў. Гітлераўцы страцілі многа забітых. Упэўніўшыся, што жывымі разведчыкі не здадуцца, карнікі падпалілі дом. Да апошняй мінуты з ахопленага полымем дома гучалі стрэлы. Рухнула столь. Здавалася, што з партызанамі ўсё скончана. Але, калі карнікі наблізіліся да папялішча, па іх ударыла чарга з ручнога кулямёта. Паранены, абпалены, паўжывы Осіп Францавіч працягваў барацьбу.

Так загінуў герой-партызан, легенда аб мужнасці і бясстрашшы якога жыве ў народзе.

Партызанскі бронеатрад

Хваля партызанскай вайны з кожным днём шырылася, расла, захоплівала ўсё новыя і новыя раёны. Летам 1942 года ў Ліпічанскай пушчы дзейнічала звыш дзесяці партызанскіх атрадаў. За кожным кустом, за кожнай купінай захопнікаў падсцерагалі кулі народных мсціўцаў. Па многіх дарогах Дзятлаўскага, Слонімскага, Навагрудскага і іншых раёнаў немцы вымушаны былі спыніць усякі рух. Не ўтрымаліся фашысцкія сельуправы, гарнізоны. Стварылася так званая «партызанская зона», на тэрыторыі якой існавала Савецкая ўлада. На межах сваёй зоны народныя мсціўцы паставілі пагранічныя слупы з надпісам «СССР». Гітлераўцы рэдка асмельваліся парушаць межы партызанскай зоны.

Вялікая Воля стаяла на самым скрыжаванні партызанскіх дарог. Днём і ноччу праз вёску праходзілі групы лясных салдат. Адны ішлі на баявое заданне, другія вярталіся ў атрад. Велікавольцы мелі магчымасць не толькі бачыць колькасць партызан, але і іх узбраенне. А яно было далёка не першакласнае. Побач з аўтаматам нярэдка можна было ўбачыць звычайнае паляўнічае ружжо або вінтовачны абрэз. Не хапала патронаў.

Лепш адчувалі сябе тыя, у каго была трафейная зброя. Ім зайздросцілі. Да яе заўсёды можна было дабыць боепрыпасаў у саміх акупантаў, што партызаны і рабілі. Яны білі немцаў іх зброяй.

Аднойчы партызаны Булака падабралі ў лесе гармату, якую пакінулі ў час адступлення нашы байцы. Гармата была без прыцэла, але страляла, і гітлераўцы баяліся яе агню. Як ні дзіўна, але іменна гэтая шустрая 45-міліметровая гарматка з'явілася прычынай нараджэння партызанскага бронеатрада, які затым на працягу двух гадоў граміў акупантаў.

Неяк летам сувязныя атрада Булака браты Астап і Уладзімір Ламакі ўбачылі трох хлапчукоў, якія, абліваючыся потам, валаклі па зямлі скрынку са снарадамі.
— Дзе гэта вы ўзялі снарады? — адразу схамянуліся хлопцы.
— А там, у рэчцы,— ахвотна адказалі хлапчукі, выціраючы белабрысыя віхры.— Там іх многа! Вось гэтыя аддадзім партызанам. А потым яшчэ дастанем. Вада цё-ё-плая. Там і вінтоўкі ёсць, а патронаў колькі!..
Астап і Уладзімір пераглянуліся.

— Ну добра, хлопцы, цягніце скрынку дахаты, а потым разам пойдзем на Шчару. Мы вам дапаможам дастаць вінтоўкі, а можа і аўтамат знойдзем. Вось пастраляем...
— Добра,— згадзіліся тыя.— Вы нас тут пачакайце. Мы вам і танк пакажам,— паабяцалі ўзрадаваныя новым сяброўствам хлапчукі.

3 гэтага і пачалося. Цэлымі днямі хлапчукі і дарослыя велікавольцы пляскаліся ў рэчцы, цягаючы на бераг патроны, міны, снарады, вінтоўкі. Зброя і боепрыпасы адразу ж перапраўляліся ў атрад Булака. Калі дно Шчары было ачышчана ад боепрыпасаў, жыхары Вялікай Волі ўспомнілі пра затопленыя машыны. У вяскоўцаў узнікла смелая думка — дастаць са Шчары бранявік, які затоплен каля моста, правільней, дзе быў мост. Задума ўскалыхнула вёску.

Хто першы з велікавольцаў падаў думку выцягнуць са Шчары бранявік, невядома. Адны гавораць, што ініцыятарамі былі Астап і Уладзімір Ламакі, другія, што да гэтага дадумаўся Іван Альховік. Вядома, што ніхто з вяскоўцаў не заставаўся абыякавым да смелай задумы. У «аперацыі» па выцягвакню браневіка са дна Шчары ўдзельнічалі старыя і малыя велікавольцы.

Усімі работамі кіраваў Віктар Бартош. Нехта з вяскоўцаў невядома адкуль даставіў да месца работы моцныя карабельныя ланцугі. Без такіх ланцугоў нельга было брацца за гэтую нялёгкую справу. Доўга не ўдавалася ўстанавіць, хто з велікавольцаў апускаўся пад ваду і замацоўваў ланцугі да машыны. Пазней герой стаў вядомы. Ім аказаўся Жорж Павачка. У той час яму было семнаццаць гадоў.

Спачатку рашылі цягнуць бранявік коньмі. 3 усёй вёскі былі зведзены коні да Шчары. Іх упрэглі ў дзве групы па шэсць пар. Коні напружваліся з апошніх сіл, ірваліся пастромкі, а бранявік нават не варухнуўся з месца. Тады вяскоўцы рашылі пабудаваць калаўрот.

Некалькі дзён працягвалася нялёгкая праца. Здзіўляла настойлівасць людзей, якія, самі таго не ведаючы, рабілі подзвіг. Бранявік амаль напалавіну зацягнула ліпкім глеем. Топкі бераг і дно стваралі нязручнасці. Работы вяліся не толькі днём, але і ноччу. На дапамогу прыйшлі жанчыны і дзеці. Яны збіралі і падносілі каменне, усцілаючы ім бераг і дно ракі.

I вось, здаецца, усё гатова. Яшчэ раз праверана мацаванне, змазан вялізны калаўрот, зноў упрэжаны коні. Прыціх на беразе натоўп велікавольцаў. Пад гучную каманду Бартоша напружыліся коні і людзі... Парваліся вяровачныя пастромкі, а машына—ні з месца. Рывок, яшчэ рывок! Марудна, са скрыпам завярцеўся калаўрот. Яшчэ і яшчэ падае каманду стары Бартош. Натужліва верціцца калаўрот, нібы струна, нацягнуўся масіўны ланцуг, бурліць мутная вада. Апошняе намаганне — і заляпаны граззю і ракушкамі бранявік стаіць на беразе. Колькі радасці! Вёрткія хлапчукі абляпілі башню, залезлі ў люк. Ім ўсё карціць убачыць, памацаць сваімі рукамі. Дзеці вайны! Чаго ім толькі не давялося ўбачыць і перажыць. Як і дарослыя, яны бачылі смерць, кроў, зведалі голад і холад і заўсёды заставаліся дзецьмі — дапытлівымі і непасрэднымі.

Уладзімір Чудзілоўскі, Антон Ламака, Жорж Павачка і іншыя велікавольцы на шасцёрцы коней даставілі свой «трафей» у Казённы лес, у якім размяшчаўся партызанскі атрад Булака. Там здзівіліся, калі ўбачылі такую незвычайную калону.

— Не палохайцеся! — папярэдзіў партызан Уладзімір Чудзілоўскі.— Гэта вам падарунак ад велікавольцаў. Машына спраўная. Сам бачыў, як яе ў Шчару заганялі. Працерці толькі трэба ды сёе-тое падрамантаваць, што вада сапсавала, і можна да фрыцаў у госці ехаць...

— Дзякуй, хлопцы, ад усяго атрада дзякуй! — прагаварыў усхваляваны Павел Іванавіч, паціскаючы рукі велікавольцам.— А біць немчуру мы будзем разам. Тое, што вы зрабілі, таксама бой, і бой вялікі. Яшчэ раз перадайце наша партызанскае дзякуй усім жыхарам Вялікай Волі за каштоўны падарунак. Думаю, што вораг неўзабаве адчуе сілу партызанскай машыны.

Бранявік абступілі партызаны. Васіль Пішчулін з адвёрткай у руках ужо корпаўся ў маторы, Аляксандр Валетаў анучкай праціраў хадавую частку. Некалькі партызан валаклі каністру з трафейным бензінам. Гэты дзень быў сапраўдным святам для лясных салдат. Кожны, ведаў ён што ці не ведаў, цягнуўся да браневіка, падаваў свае парады.

Урэшце ўсё было агледжана, працёрта, змазана. Валетаў заліў у бак бензін, масла. Васіль Пішчулін, стрымліваючы хваляванне, залез у бранявік і націснуў стартэр... 3 выхлапной трубы забіў сіненькі струменьчык гаркаватага дыму. Пах яго з асалодай удыхалі партызаны. Ён здаваўся ім прыемней ляснога водару. Васіль Іванавіч прагрэў матор і ўключыў хуткасць... Машына рванула наперад, зрабіла «ганаровы круг» і, выкінуўшы клубок дыму, спынілася. 3 яе вылез Пішчулін.

— Ну, хлопцы, зараз мы жывём! — не стрымаўся ён ад радасці.— Цяпер, немец, трымайся!..

Паляцелі ўгору шапкі, а затым дзесяткі дужых рук падхапілі самога Васіля.

Праз некалькі дзён партызанскі бранявік з чырвоным сцяжком на радыятары прымчаў у Вялікую Волю. Вяскоўцы не адразу прызналі выцягнутую імі з рэчкі машыну. Бранявік выглядзеў, нібыта ўчора сышоў з канвеера. Так старанна папрацавалі над ім Васіль Іванавіч і Валетаў. Яны ўдыхнулі жыццё ў браніраваны метал, які з гэтага часу стаў грознай партызанскай сілай.

Неўзабаве з лёгкай рукі велікавольцаў народныя мсціўцы ўжо самі выцягнулі са Шчары другі бранявік, які быў затоплен каля вёскі Дубраўка. А некалькі пазней Шчара дала атраду Булака танкетку і газагенератарную грузавую машыну. Апошняя асабліва была каштоўнай знаходкай для партызан. Не патрэбен быў бензін, а бярозавых чурак у лесе хапала.

Машынны парк атрада працягваў расці. У вёсцы Вострава з першых дзён вайны стаяла падбітая танкетка. Пасля тыдня працы Пішчуліна і яго напарніка Валетава танкетка была адрамантавана. Да восені другога года вайны ў атрадзе Булака налічвалася два браневікі, дзве танкеткі Т-20, газагенератарная машына. Такім жа шляхам партызанскія ўмельцы знайшяі і адрамантавалі адзінаццаць гармат.

Партызанскі бронеатрад адыграў вялікую ролю ў баявой гісторыі брыгады Булака. На аўтамашыне хутка перакідваліся партызанскія баявыя групы з аднаго раёна дзеянняў у другі, а наяўнасць браневікоў і танкетак надавала атраду магутную сілу. Без браневікоў і танкетак не абыходзілася ніводная сур'ёзная аперацыя партызан. Баявыя машыны ўдзельнічалі ў разгроме галынкаўскага, рудаяварскага, дзярэчанскага, востраўскага і іншых варожых гарнізонаў.

На першых парах актыўныя дзеянні бронеатрада стрымліваў недахоп гаручага. Партызанам тады-сяды ўдавалася захапіць у акупантаў бочку-другую бензіну, але такое здаралася рэдка. Фашысты самі даражылі гаручым.

Бронеатрад часта бяздзейнічаў. I тут выйсце было знойдзена.

Яшчэ вясной народныя мсціўцы разбілі два шкіпінарныя заводы. Адзін у вёсцы Сліжы, другі ў Церашках. Разбілі не ў поўным сэнсе, а проста спынілі іх работу на акупантаў. Як на першым, так і на другім заводзе былі вялікія запасы шкіпінару. Немцы не паспелі вывезці, і ён дастаўся партызанам. Цыстэрны са шкіпінарам стаялі на заводскіх дварах. Ніхто не здагадваўся, якое багацце хаваецца пад бокам.
Атрад размяшчаўся ў Сліжаўскім лесе. Ішлі частыя дажджы. Было шмат клопатаў распаліць касцёр. I вось партызаны надумаліся выкарыстоўваць шкіпінар для распальвання кастроў. Пойдуць набяруць прама з цыстэрны ў каністру ці салдацкі кацялок, выльюць на дровы, і, глядзіш, праз некалькі мінут бушуе вясёлае полымя. Гэта заўважылі Пішчулін з Валетавым.

— Слухай, Аляксандр, а што, калі ў матор заліць шкіпінару, будзе працаваць ці не?
— Я сам над гэтым думаю,— адказаў Валетаў.— Я чытаў, што ў грамадзянскую вайну замест бензіну выкарыстоўвалі спірт. А чысты шкіпінар не горш спірту. Толькі і розніцы, што выпіць нельга...
— А што мы будзем вырашаць,— падняўся з месца Васіль.— Пойдзем прынясём і паспрабуем,

Хутка яны завіхаліся каля браневіка, рыхтуючыся да цікавага эксперыменту. Залілі ў бак шкіпінару і пачалі заводзіць. Матор чыхаў-чыхаў і раптам завёўся. Уключылі хуткасць — цягне. Матор працуе, як на бензіне, толькі дыму з выхлапной трубы больш дае.

Радасці партызанскім танкістам не было мяжы. Бронеатрад зноў ажыў, і цяпер надоўга. Гаручае больш не лімітавала дзейнасці баявых машын. Нечакана з'яўляючыся ў варожых гарнізонах, яны наводзілі жах на акупантаў. У паніцы тыя кідалі вёскі і разбягаліся пад прыкрыццё больш моцных сіл. Калі скончыліся запасы шкіпінару, Булак аддаў загад аднавіць работу заводаў. Зараз яны выраблялі гаручае для партызанскіх патрэб.

Гітлераўцы не раз рабілі спробу знішчыць бронеатрад. Яны арганізоўвалі спецыяльныя экспедыцыі, засылалі ў атрад дыверсантаў, наладжвалі засады, але ўсё дарэмна. Бронеатрад працягваў жыць і граміць нямецкіх захопнікаў.

Паядынак

Нельга ўстрымацца, каб не расказаць аб незвычайнай гісторыі партызанскага танка Т-34, аб тым цяжкім паядынку, які давялося вытрымаць яму на другі дзень свайго нараджэння.

Велікавольцы, якія засталіся ў жывых, расказваюць не столькі аб трагедыі вяскоўцаў, колькі захапляюцца адвагай і мужнасцю народных мсціўцаў. I гэта зразумела. Успаміны цяжкія, і людзі з неахвотай расказваюць аб смерці сваіх родных і блізкіх. Ім прыемней гаварыць пра геройскія справы партызан. Са слоў велікавольцаў, і не толькі іх, а і жыхароў іншых вёсак, нараджалася захапляючая легенда. I цяжка было зразумець, дзе ў ёй праўда, а дзе фантазія народа.

Яны з захапленнем расказвалі, як Пішчулін украў у немцаў матор для партызанскага танка. Калі не хапала якой часткі, ён рабіў яе з дрэва. Нібыта фашысты некалькі разоў запальвалі танк, але полымя яго не брала, што ў танку замест адной былі дзве гарматы і г. д.

Доўга ворагі нічога не маглі зрабіць геройскаму танку. Тады яны пайшлі на яго «фронтам», накіроўвалі самалёты, білі з шасціствольных мінамётаў. Але танк не спалохаўся варожай сілы. Два дні трымаў ён «фронт» немцаў, разбіў іх мінамёты і знішчыў палавіну салдат. Адна гармата танка біла па самалётах, другая — па пяхоце. Пішчуліна, які знаходзіўся ў сваім танку, не бралі ні кулі, ні снарады, а бомбы ніяк не маглі трапіць у машыну. Але фашыстаў было многа, і яны лезлі і лезлі на партызанскі танк. Калі ворагі ўрэшце наблізіліся да машыны, яна ўзарвалася. Выбух выкінуў Пішчуліна з танка, фашысты партызана не заўважылі, і ён застаўся жывы. Вось прыкладна такі змест пагалосак жыхароў Ліпічанскай пушчы аб Пішчуліне і яго танку.

Пры сустрэчы з Васілём Іванавічам цікава было высветліць, наколькі верагодныя расказы аб яго танку, якія да гэтага часу жывуць у народзе.

— Усё гэта, вядома, у некалькі разоў пераўвялічана,— адказаў, крыху падумаўшы, Васіль Іванавіч.— Але тое-сёе праўда.

...Непадалёку ад Дваркоў стаяў падбіты ў пачатку вайны Т-34. Танк доўгі час прыцягваў да сябе ўвагу Пішчуліна і Валетава. Яны некалькі разоў аглядвалі машыну і кожны раз вымушаны былі адказвацца ад сваёй задумы. Рамонт «трыццацічацвёркі» ў іх умовах здаваўся непасільным. Але спакуса была настолькі моцнай, што партызанскія майстры не змаглі ёй процістаяць. Калі ж разведчыкі паведамілі, што каля Галынкі стаіць другі танк, яны не стрымаліся. 3 двух танкаў можна паспрабаваць зрабіць адзін. Праўда, у Галынцы стаіць моцны гарнізон і адкрыта да машыны не дабярэшся, але партызаны прывыклі працаваць ноччу.

Магчымасць атрымаць магутны танк зацікавіла Булака. Ён вырашыў дапамагчы сваім умельцам. Для большай бяспекі выдзеліў у распараджэнне Пішчуліна групу партызан. Бо працаваць майстрам прадстаяла пад самым носам у немцаў і паліцэйскіх, Прыхапіўшы гаечныя ключы, адвёрткі, малаткі і другі струмант, партызаны адправіліся ў Галынку.

Кароткая красавіцкая ноч. Не паспеюць партызаны па-сапраўднаму ўзяцца за справу, як пачынае віднець. Прыходзіцца збіраць ключы і адлежвацца ў лесе, чакаючы наступнай ночы. Працаваць трэба было асцярожна, без лішняга шуму. Каб не лязгаць, гаечныя ключы абгортвалі анучкамі. Ноччу фашысты гарланяць песні, а партызаны ў іх пад бокам знімаюць з танка матор. Хлопцы настолькі асмялелі, што пачалі нават курыць.

Мінула пяць начэй напружанай працы. Матор і другія неабходныя часткі былі вызвалены ад мацаванняў. На шостую ноч, калі па разліках партызан немцаў і паліцаяў зваліў сон, да танка асцярожна пад'ехала павозка, упрэжаная ў пару моцных коней. Пачалі грузіць матор. Працавалі моўчкі, асцярожна. У любую мінуту з Галынкі маглі наляцець немцы, тады партызанам нездабраваць. Пры дапамозе драўляных рычагоў матор удалося пагрузіць на павозку.

Кругом стаяла цішыня. Веснавая ноч палыхала цяплом, пахам ажыўшай зямлі. Цурчалі нябачныя ручайкі. Галынка маўчала.

Замятаючы сляды, партызаны адправіліся са сваёй дабычай у дарогу. Дужыя коні лёгка кранулі з месца цяжкую павозку.

Група падзялілася. Некалькі чалавек падаліся наперад, астатнія крочылі ззаду. У выпадку неабходнасці яны павінны агнём прыкрываць павозку з каштоўным грузам. Пішчулін з Валетавым не адлучаліся ад матора.

Ужо ад'ехалі кіламетры тры, як пачулася частая страляніна.
— Што там такое? — устрывожыліся ездавыя.

Ці хто выдаў, ці акупанты самі выявілі прапажу, але яны адразу рынуліся па следу. Яны не спадзяваліся, што партызаны стануць прыкрываць свой адыход, і, нібы гончыя сабакі, ірваліся наперад. Народныя мсціўцы ў час прыкмецілі пагоню і адкрылі агонь. Завязаўся бой. Партызаны вымушаны былі адступаць. Становішча было складаным. Гітлераўцы маглі захапіць павозку.

Пачынала віднець. Збіць са следу акупантаў было немагчыма. На лясной дарозе ясна вырысоўваўся глыбокі след ад калёс. Пішчулін загадаў ездавому гнаць коней ва ўвесь дух, а сам з Валетавым падаўся на дапамогу партызанам.

Адстрэльваючыся, народныя мсціўцы адыходзілі ў глыб сваёй зоны. Варожыя кулі паранілі двух партызан, але група прыкрыцця не спыняла агню, стрымлівала напор немцаў і паліцэйскіх. Невядома, чым бы скончылася пагоня, калі б не падаспела дапамога. Лес напоўніўся моцнай стралянінай. Страціўшы каля дзесятка забітымі, немцы павярнулі назад.

Так у народзе нарадзілася пагалоска аб украдзеным маторы.

У сасновым бары каля Дваркоў адкрылася імправізаваная майстэрня. Аднаўленне магутнага танка трымалася ў строгім сакрэце. Спецыяльная група партызан ахоўвала работу майстроў. Пасля тыдня напружанай работы матор быў адрамантаваны. На самаробным станку правялі яго выпрабаванне. Матор працаваў, як гадзіннік. Стаў на месца — і танк гатоў. Але тут здарылася непрадбачанае.

Напярэдадні, калі Пішчулін з Валетавым рашылі ставіць матор на танк, з аховы нечакана знік партызан. Куды — ніхто не ведаў, але таямнічае знікненне чалавека, які ведаў сакрэт партызанскіх майстроў, насцярожыла Васіля Іванавіча. Ён рашыў утрымацца ад далейшых работ і загадаў узмацніць ахову майстэрні. Пішчулін не памыліўся.

На золку наступнага дня акупанты вялікімі сіламі ўварваліся ў Дваркі. Яны разлічвалі тут захапіць партызанскіх майстроў, але пралічыліся. Раз'юшаныя няўдачай, яны аблілі нерухомы танк бензінам і падпалілі. Рассыпаўшыся ланцугом, гітлераўцы накіраваліся ў лес. Завязаўся няроўны бой паміж жменькай народных мсціўцаў і батальёнам фашыстаў. Былі мінуты, калі здавалася, што немцы прарвуцца да майстэрні, знішчаць матор, які з такой цяжкасцю дастаўся партызанам.

Дапамог Булак. Разведка данесла, што ноччу ў напрамку Дваркоў прайшлі значныя сілы немцаў. Павел Іванавіч адразу зразумеў, у чым справа. Па трывозе ён падняў партызан і паспяшаўся на выручку да Пішчуліна. Народныя мсціўцы адкінулі ворага ад Дваркоў.

Уцякач аказаўся здраднікам. Пранюхаўшы, што матор адрамантаваны і што праз дзень яго будуць ставіць на танк, вылюдак рашыў данесці аб гэтым акупантам. За любую здраду фашысты абяцалі ўзнагародзіць. Але здраднік пралічыўся. Яго паслуга аказалася мядзведжай.

Як толькі сціхлі стрэлы, Пішчулін з Валетавым паспяшаліся ў Дваркі. Яны трывожыліся, што немцы зкішчылі танк. Але трывога іх была дарэмнай. Вылюдкі не здагадаліся падарваць машыну. Яны проста аблілі яе бензінам і падпалілі. Абгарэла афарбоўка, а ўсё астатняе было ў поўным парадку.

Васіль Іванавіч і Валетаў зноў прыняліся за работу. Танк стаў ажываць. Майскім надвячоркам яны рашылі ў апошні раз праверыць танк. Васіль Іванавіч залез у люк, а Валетаў штосьці затрымаўся. Раптам у люк прасунулася яго кудлатая галава.

— Васіль, зірні, што за людзі крадуцца да нас...

Пішчулін глянуў і аслупянеў. На беразе Шчары мітусяцца фашысты, некалькі салдат з гранатамі ў руках паўзуць да танка.

— Хутчэй да мяне! — загадаў ён Валетаву. «Завядзецца ці не завядзецца»,— думаў Васіль Іванавіч, націскаючы на стартэр. Матор маўчаў. На твары Пішчуліна выступіў халодны пот.
— Сашка, заводзь, а я да кулямёта!

У глядзельную шчыліну Васіль Іванавіч бачыў, як да танка рухаюцца варожыя каскі, і насустрач ім наводзіў ствол кулямёта.
— Агонь!

Адначасова з чаргой кулямёта пачуўся другі гук — запрацаваў матор.
— Жмі на гадаў! — на ўвесь голас захрычаў Пішчулін. Цяжка крануўшыся з месца, Т-34 накіраваўся ў гушчу фашыстаў. Прыціснутыя да Шчары, тыя не ведалі, што рабіць, куды ўцякаць. Хтосьці паспеў кінуць гранату. Яна разарвалася за танкам. Пад свінцовым ліўнем гітлераўцы разбегліся. Некалькі салдат назаўсёды засталіся ляжаць на беразе Шчары. Так баявы Т-34 прыняў першае хрышчэнне. Акупанты не здолелі перашкодзіць яго нараджэнню.

Пасля кароткага бою танк узяў кірунак на вёску Маскалі, дзе размяшчаўся штаб брыгады. Пішчуліну стала вядома, што брыгада трапіла ў акружэнне і вядзе цяжкія баі. Т-34 паспяшаўся на дапамогу. Раніцай ён прыбыў у Маскалі і прама з ходу павёў агонь па ворагу, які ўжо паспеў самкнуць кальцо акружэння. Немцы не чакалі ад народных мсціўцаў такога супраціўлення і на некаторы час спынілі наступленне. Партызаны атрымалі кароткую перадышку.

У разгары бою Васіль Іванавіч не прыкмеціў, што ў машыне скончылася масла. Нельга запускаць матор. Што ж рабіць? Пішчулін ведаў, што на хутары Пушча ў сувязнога Мікалая Дарашкевіча было тры каністры трафейнага масла. Туды тэрмінова была адкамандзіравана група верхавых. Праз некалькі гадзін партызаны вярнуліся ні з чым. У Пушчы былі фашысты.

Для выратавання брыгады было адно выйсце: любой цаной прарвацца скрозь шчыльную сцяну гітлераўцаў, вывесці людзей з акружэння.

3 наступленнем цемнаты партызаны рашылі вырвацца з варожага кальца. Або пан, або прапаў. Галоўная роля ў гэтай аперацыі адводзілася танку. Сваім агнём ён павінен адцягнуць увагу праціўніка, выклікаць удар на сябе.

Назаўсёды запомніліся гэтая ноч і наступны дзень Ва-сілю Іванавічу. Змяркалася. Асноўныя сілы партызан сканцэнтраваліся ў парослай густым хмызняком лагчыне. Пасля дваццаці стрэлаў яны кінуцца на прарыў. Пішчулін на працягу ўсёй атакі павінен падтрымліваць народных мсціўцаў агнём з танка.

Устанавілася трывожная цішыня. Ускінецца ў неба ракета, асвеціць верхавіны дрэў, і зноў змыкаецца цемень.

I раптам — тра-ах! Разарваўшы цішыню, палыхнуў першы стрэл. I дзесьці — бу-ух! Моцны выбух страсануў сонную зямлю. Яшчэ: трах—выбух, трах —- выбух! Танк павёў часты прыцэльны агонь. У адказ завылі варожыя мінамёты, захліпваючыся, загрукацелі буйнакаліберныя кулямёты. Ноч уздрыгнула выбухамі, пацягнуліся крывавыя ніткі трасіруючых куль. Пішчулін добра ведаў размяшчэнне ворага і біў з такім разлікам, каб адцягнуць яго сілы ад месца намечанага прарыву. Гітлераўцы лёгка пайшлі на прыманку. Яны сцягнулі сілы ў адно месца і падрыхтаваліся да контратакі. Выкарыстаўшы памылку праціўніка, партызаны без адзінага стрэлу выйшлі з акружэння і падаліся ў Ліпічанскую пушчу.

Васіль Іванавіч мог спакойна далучыцца да партызан і разам выйсці з варожага кальца. Мог, але не рашыўся на такі крок. Ён не пажадаў пакінуць сваё дзецішча, Пішчулін спадзяваўся, што раніцай ці днём Дарашкевіч зможа даставіць масла. У яго ўсё яшчэ цяплілася надзея выратаваць танк, а калі не выратаваць, то даць апошні бой. Пакінуць так проста Т-34 ворагу ён не збіраўся.

Усю ноч немцы не спынялі страляніну з кулямётаў і мінамётаў, асвятлялі ракетамі наваколле. Яны зразумелі сваю памылку, калі добра развіднела. Нідзе не было ніякіх партызан. Сваю злосць гітлераўцы рашылі сагнаць на танку, які, нібы сімвал непераможнасці, стаяў на ўзгорку, кідаючы грозны выклік ворагу.

3 першымі промнямі ўзыходзячага сонца адразу з трох бакоў немцы пачалі набліжацца да танка. Салдаты ішлі на ўвесь рост. Яны, напэўна, разлічвалі, што ў танку нікога няма.

— Страляй, — сам сабе скамандаваў Пішчулін. Доўгая чарга ўдарыла па захопніках. Ад нечаканасці тыя разгубіліся, кінуліся ўбок, затым скаціліся ў лагчыну і заляглі.

Прыпаўшы да прыцэла кулямёта, Васіль Іванавіч чакаў наступнай атакі. Але немцы чамусьці больш не паднімаліся. Нечакана страшэннай сілы выбух страсануў зямлю. Цяжкія асколкі заляпалі па брані. Выбухі следазалі адзін за другім. Пішчулін здагадаўся, што па танку б'юць з шасціствольнага мінамёта. Хутка яму ўдалося засекчы яго месца. Мінамёт біў са шкіпінарнага завода ў Церашках.

Гармата нацэлілася ў бок Церашкоў. Недалёт! Яшчэ стрэл, і выбух разнёс сцяну завода. Мінамёт змоўк.
Немцы зноў падняліся ў атаку. Трапным кулямётным агнём Васіль Іванавіч і на гэты раз прымусіў іх адступіць.

Непрыкметна падкраўшыся, гітлераўцы ўстанавілі невялікую гармату і ва ўпор адкрылі агонь па танку...

Трапнымі стрэламі Пішчулін знішчыў варожую гармату.

Наступіла перадышка. Што яшчэ надумаюць ворагі?

Гадзін у адзінаццаць дня над танкам з'язіліся тры самалёты. Знізіўшыся, яны закідалі машыну запальваючымі бомбамі. Здавалася, што ўсё скончана. Але гэта не ідарылася. Пакідаўшы бомбы, самалёты зніклі, каб вярнуцца зноў.

Паядынак працягваўся.

Не паспелі сціхнуць выбухі бомб, як гітлераўцы ў трэці раз рыкуліся на машыну, Агнём з гарматы і кулямёта і гэтая атака была адбіта.

Бой працягваўся цэлы дзень. Танк вытрымаў тры атакі з паветра і пяць з зямлі. Яго нібыта хто замовіў ад варожых куль, снарадаў і бомбаў. Пачало змяркацца. Масла так і не прынеслі. Далей спадзявацца няма на што. 3 наступленкем цемнаты немцы, канечне, падбяруцца да машыны і падарвуць. Трэба канчаць.

Васіль Іванавіч асцярожна выбраўся з люка, прыслухаўся ў трывожную цішыню і зноў нырнуў у машыну. Там яшчэ заставалася некалькі снарадаў і скрынка патронаў. Невялікая падрыхтоўка, і сінім струменьчыкам засвяціў бікфордаў шнур. Пішчулін выбраўся з танка і знік у цемры ночы. Неўзабаве грымнуў моцны выбух. Рэха ўскалыхнула наваколле.

Так закончыўся кароткі, але баявы шлях партызанскага Т-34.

— Ну, а як разумець расказы пра драўляныя часткі, пра дзве гарматы? Няўжо гэта выдумка?
— Не ведаю,— распальваючы папяросу, адказвае Васіль Іванавіч.— Адну дэталь мы сапраўды зрабілі з дрэва. У галоўны фракцыён замест металічнай утулкі паставілі дубовую. Ну а пра гарматы, то тут ужо выдумка. Праўда, на танку мы замянілі гармату. Выкінулі няспраўную 76-міліметровую, якая звычайна стаіць на Т-34, і ўстанавілі 85-міліметровую з КВ. Магчыма, гэта і паслужыла прычынай такой пагалоскі.

Не, народ нічога не выдумаў. Партызанскую быль ён зрабіў легендай, якая разам з працоўнымі подзвігамі нашага народа будзе перадавацца нібыта эстафета з пакалення ў пакаленне.

Народ усёй душой ненавідзеў акупантаў. Кожны гітлераўскі салдат быў для яго заклятым ворагам, якога трэба бязлітасна знішчаць. Фашысты адчувалі непрыязнасць людзей, штыком і шыбеніцай імкнуліся скараць іх. Нярэдка яны спрабавалі ўздзейнічаць на заняволены народ подкупам, за добрую падачку прымусіць ім служыць. Але людзі часта аддавалі перавагу смерці, чым здрадзе. Мала хто рашыўся ісці ў прыслужнікі да чужынцаў. Гэта былі людзі, якія даўно страцілі свой гонар і сумленне,— былыя кулакі, зладзеі, п'яніцы і прайдзісветы. Яны не мелі свайго асабістага погляду на падзеі, за пачак цыгарэт ці за бутэльку шнапсу служылі акупантам верай і праўдай. Маральныя вылюдкі, яны нярэдка выдавалі фашыстам сваіх родных і блізкіх. Для іх не існавала нічога святога, чым бы яны даражылі, акрамя сваёй прадажнай шкуры. Нездарма народ назваў іх самым ганебным словам — здраднікі.

Іх было нямнога. 3 усёй Вялікай Волі толькі адна сям'я прадалася акупантам.

Аляксандр Жылінскі быў у вёсцы малапрыкметным чалавекам. Ён мала знаўся з суседзямі, да яго мала хто заходзіў. Вяскоўцы неяк цураліся яго, абыходзілі бокам. Здавалася, што Жылінскага нічога не цікавіць, а вайна тым больш. Калі даводзілася сустракацца з вяскоўцамі, Аляксандр уголас лаяўся на акупантаў, абураўся, што тыя забралі яго адзінага сына Валерыя. Велікавольцы ж добра ведалі, што сын Жылінскага добраахвотна пайшоў на службу да гітлераўцаў. Хадзілі чуткі, нібыта Валерый прайшоў у акупантаў спецыяльную школу, і чым займаўся ў сваіх гаспадароў, мала хто ведаў. Ён рэдка наведваўся ў Вялікую Волю. Шпіён быў заняты.

3 паяўленнем народных мсціўцаў Аляксандр Жылінскі неяк адразу ажывіўся. Ён чамусьці стаў праяўляць асаблівы інтарэс да партызан. Яго цікавіла, да каго заходзяць мясныя салдаты, хто з вяскоўцаў мае з імі сувязь, месца інаходжання атрада. Дапытлівасць Жылінскага не была пыпадковай. Усё, што яму ўдавалася разведаць, ён тут жа паведамляў у Казлоўшчыну фашыстам. Партызаны у час разгадалі хітрыкі здрадніка, і ён атрымаў па заслугах.

У пачатку вайны ў Руда-Яварскай нечакана аб'явіўся нейкі святоша Лука. Адкуль узяўся гэты «святы» прапаведнік, ніхто не ведаў. Гітлераўцы адразу пранікліся да яго асаблівай павагай і давер'ем. Яны дазволілі праводзіць малебны, аказвалі ўсялякае садзеянне ў яго «святой» місіі. 3 царкоўнага амбону Лука да хрыпаты ў горле заклікаў веруючых маліцца за перамогу германскага войска, якое вядзе ў бой супраць «чырвоных антыхрыстаў» сам гасподзь бог. Акупантаў ён называў вызваліцелямі. Малебны такога зместу Лука праводзіў у многіх вёсках. Завітаў Лука са сваім богаслужэннем і ў Вялікую Волю. Змучаны народ паваліў у царкву. Людзі жадалі пачуць з вуснаў бацюшкі словы суцяшэння, словы, якія б пракліналі акупантаў, клікалі да помсты, да стойкасці ў барацьбе з чужынцамі. Якое ж было здзіўленне велікавольцаў, калі бацюшка пачаў усхваляць захопнікаў, называць іх «воінамі Хрыста». Людзі не верылі сваім вушам. Так мог гаварыць толькі фашысцкі наёмнік.

Калі ж з'явіліся партызаны, Лука накіраваў свае малебны супраць народных мсціўцаў. Тыя хутка расправіліся са здраднікам у сутане. Яны адправілі яго ў той рай, які Лука так настойліва прапаведаваў па ўказцы акупантаў заняволеным людзям.

3 першых дзён свайго гаспадарання нямецкія захопнікі пачалі вербаваць людзей да сябе на службу. За супрацоўніцтва з імі акупанты абяцалі ўзнагароду — зямлю, карову, каня, зрабіць «грамадзянінам вялікай Германіі». На абяцанні ворагі не скупіліся, ім патрэбны былі халуі. Але народ ні за якія падачкі не жадаў служыць фашыстам.

Вядома, што ў сям'і не без вырадка. Паквапіўшыся на шчодрыя абяцанні, у Руда-Яварскай усё ж знайшлося некалькі чалавек, якія пайшлі ў прыслугі да акупантаў. Сваім учынкам здраднікі аганьбілі сваіх вяскоўцаў. Руда-яварцы і зараз праклінаюць здраднікаў.

Ніякай абяцанай узнагароды за сваё здрадніцтва яны не атрымалі. Дарэмна выслугоўваліся. Гітлераўцы не лічылі іх за людзей. Паліцэйскім не дазвалялася заходзіць у казармы да нямецкіх салдат. Іх нават кармілі з асобнай кухні. Але здраднікаў мала гэта турбавала. Нібыта сабакі, яны церліся ля ног сваіх гаспадароў, падбіраючы брудныя кавалкі ў выглядзе разбітых ботаў ці рванага шыняля. Маральныя вырадкі выслугоўваліся перад «новымі ўладамі» разбоем, здрадай, даносам на савецкіх людзей. Руда-яварцы сцвярджаюць, што Антаніна Бароўская, Антаніна Янушкевіч і Пётр Урбановіч, якія мелі сувязь з народнымі мсціўцамі, былі расстраляны гітлераўцамі не без удзелу Юшкевіча і Святліцкага. Нездарма ж акупанты зрабілі апошняга камендантам руда-яварскага гарнізона. Разам з бургамістрам Пятром Юшкевічам ён рабіў самыя брудныя справы. На сумленні здраднікаў ляжаць недаравальныя злачынствы. Нават праз доўгія гады іх нельга забыць.

Паліцэйскія былі занадта храбрымі ваяваць са старымі і малымі. Калі ж справа даходзіла да партызан, іх ваяўнічы пыл адразу знікаў. Варта было з'явіцца першым невялікім групам народных мсціўцаў, як паліцаі і носа не паказвалі з Руда-Яварскай. Яны баяліся народнага гневу, як салома агню. Здраднікі разумелі, што іх злачынствы недаравальны, і дрыжалі за свае шкуры. Даведаўшыся, што партызаны Булака разграмілі варожы гарнізон у Галынцы, руда-яварскія вылюдкі ў паніцы разбегліся хто куды. Якы нават забыліся, што знаходзяцца на службе у акупантаў. Гаспадары, вядома, не маглі ім гэтага дараваць. Не затым яны іх кармілі, каб тыя пры першай небяспецы хаваліся ў кусты. Сабраўшы сваіх халуёў, фашысты ўсыпалі кожнаму па 25 бярозавых палак і папярэдзілі, калі яшчэ раз такое паўтарыцца, баязліўцы будуць расстраляны.

Кажуць, што чым больш караеш слугу, тым ён станопіцца больш паслухмяным. Нешта падобнае тварылася са здраднікамі з Руда-Яварскай. Гітлераўцы кпілі над імі на кожным кроку, не лічылі іх за людзей, часта па гнуткіх спінах прыслужнікаў гуляла дубінка, але вылюдкі працягвалі служыць ворагам. Нават тады, калі пад зн-шчальнымі ўдарамі Савецкай Арміі акупанты без аглядкі ўцякалі ў сваё звярынае логава, халуі не пажадалі пакінуць сваіх гаспадароў. Яны ўцякалі разам з імі.

Многія здраднікі загінулі на дарогах вайны, некаторым усё ж удалося выратаваць свае шкуры. Невядома, якім шляхам яны апынуліся ў Англіі.

Біты козыр

Восенню другога года вайньі, калі партызанскі рух прыняў самы шырокі размах, па Вялікай Волі пранеслася нядобрая чутка. Яна пакуль што па сакрэту перадавалася з вуснаў у вусны, чорнай кошкай перабягала з дома ў дом. Людзі страшыліся вымаўляць яе ўголас, не хацелі верыць у магчымасць такога няшчасця. Але чутка жыла, і падзеі апошняга часу былі на яе баку.

— Няўжо праўда? — трывожыліся велікавольцы.— Няўжо ворагі і на самай справе забілі Булака?

Невядома, як у Вялікую Волю трапіла лістоўка. Акупанты паведамлялі насельніцтву, што ўрэшце пакончана з «галоўным бандытам» Булаком. Яны набраліся нахабнасці запрашаць людзей наведацца ў Слонім, паглядзець на «забітага» Булака. Яны абяцалі не толькі нікога не затрымліваць, а нават выплачваць па некалькі марак тым, хто прыехаў здалёку. Фашысты былі аматарамі розных авантур і нярэдка не шкадавалі на свае зацеі акупацыйных марак.

3 Вялікай Волі ў Слонім ездзілі Іван Альховік і Іван Шалесны. Іх спецыяльна накіравалі вяскоўцы, каб праверыць праўдзівасць нямецкай лістоўкі. Нейкае прадчуванне ім падказвала, што гэта няпраўда, што акупанты наўмысна распаўсюджваюць чутку аб смерці партызанскага важака.

На спецыяльна адведзенай пляцоўцы на бруднай плашч-палатцы ляжаў акрываўлены труп. Твар забітага быў змардаваны да непазнавальнасці. Рост, камплекцыя чалавека сапраўды нагадвалі Булака. Толькі навошта фашысты так старанна знявечылі твар забітага?

Аднойчы, у час дэманстрацыі «смерці» Булака, да забітага наблізіўся стары з доўгай пугай у руцэ. Расхіліўшы натоўп, ён стаў уважліва ўзірацца на труп...
— Дык гэта ж Пятрусь, наш вясковы дурань! — здзівіўся стары.— Дома яго шукаюць, а ён вось дзе...

Далей гаварыць старому не далі. Гітлераўцы вывалаклі яго з натоўпу, скруцілі рукі і павялі ў камендатуру...

Ці ж можна ашукаць народ! Дарэмна вылюдкі брахалі на ўсе лады аб смерці Булака, дарэмна прапанавалі маркі. Кожны, каму давялося ўбачыць забітага, не толькі не паверыў сам, але хутчэй спяшаўся дадому, каб паведаць вяскоўцам, што немцы лгуць, што забіты зусім другі чалавек, якога яны наўмысна выдаюць за Булака.

У фашыстаў была хітрая задума, але яны пралічыліся. Акупанты спадзяваліся, што чым больш людзей убачыць «забітага» Булака, тым шырэй разнясуць гэтую вестку, а гэта падарве веру ў народных мсціўцаў, пасее сумненні ў іх сілы. Атрымалася ж наадварот.

Тое, што народ ужо даўно разгадаў хітрыкі, мала бянтэжыла гітлераўцаў. Яны працягвалі выстаўляць труп на відовішча.

Ворагі, напэўна, і не падазравалі, што, імітуючы смерць Булака, яны былі блізкія да ісціны. У той час, калі, схапіўшы ў вёсцы Александрыя Петруся, які сваім целаскладам нагадваў Булака, забілі яго і выдавалі за партызанскага камандзіра, Павел Іванавіч знаходзіўся на валаску ад смерці. У баі пад вёскай Лупачы варожая куля параніла яго ў жывот. Партызанам удалося вынесці свайго камандзіра з поля бою. Больш двух месяцаў партызанскія ўрачы змагаліся за яго жыццё. Урэшце смерць была пераможана. Павел Іванавіч устаў на ногі і зноў павёў лясных салдат на бой з ворагамі. Неўзабаве яго атрад разграміў калону фашыстаў, якая рухалася з Дзятлава ў Казлоўшчыну.

Так у акупантаў нічога не атрымалася і з імітацыяй смерці Булака. Іх козыр аказаўся бітым.

Акупантаў ніколі не пакідала думка пакончыць з Булаком. Яны дамагаліся любой цаной схапіць яго жывым, а калі гэта не ўдасца, то знішчыць яго. Упэўніўшыся, што іх авантура з «забітым» Булаком правалілася, яны пачалі вышукваць новыя спосабы, каб знішчыць партызанскага важака. Як і трэба было чакаць, галоўную стаўку яны рабілі на подкуп. Гітлераўцы назначылі ўзнагароду за галаву Булака. Хто даставіць ім жывога ці мёртвага Булака або акажа садзеянне ў яго знішчэнні, акупанты абяцалі таму 75 тысяч марак і 40 гектараў зямлі. Лістоўкі з абяцанымі маркамі былі расклеены ў Слоніме, Дзятлаве, Казлоўшчыне і іншых месцах. Ворагі ўжо не спадзяваліся на свае ўласныя сілы і зноў вымушаны былі звярнуцца да паслуг здраднікаў. I яны знайшліся.

Аляксандр Крыўда, як ні дзіўна, быў партызанам у атрадзе Булака. Ціхі, непрыкметны, ён адрозніваўся ад другіх людзей сваім непамерна прагным характарам. Цяга да нажывы была ў яго настолькі моцнай, што і вайну ён разумеў як сродак нажывы. Крыўда спаў і марыў аб багацці, уласнай зямлі і конях, карове. Здавалася, што ў яго няма іншых думак. I яшчэ ў яго назіралася звычка на ўсіх і на ўсё крыўдаваць. Яго прозвішча як нельга лепш імпанавала яго звычцы. Ярка свеціць сонца — яму не даспадобы, няма сонца — таксама хныча. У атрадзе не любілі і цураліся яго. Доўгая хісткая постаць Крыўды, на якой тырчала маленькая, нібы ў гадзюкі, галава, выклікала агіду. I голас у яго быў ціхі, сіпаты, як шыпенне змяі.
I вось Аляксандр знік з атрада. Знік без следу.

Аднойчы вечарам у Слоніме нямецкія патрулі затрымалі незнаёмага чалавека. Дрыгаючы доўгімі нагамі, ён хуценька выцягнуў з халявы патоптаных ботаў пакамечаны ліст паперы і сунуў яе патрулям. Гэта была лістоўка, у якой акупанты абяцалі ўзнагароду за галаву Булака. Ворагі адразу змянілі гнеў на міласць. Яны зразумелі, з кім маюць справу. Не так лёгка было ім знайсці здрадніка. Мінуў цэлы месяц, але яшчэ ніхто не паквапіўся на 75 тысяч марак і 40 гектараў зямлі. Крыўда быў першым, хто рашыўся за зямлю і грошы прадаць не толькі сваё сумленне, але і жыццё чалавека, партызанскага камандзіра.

Здраднік пакляўся фашыстам злавіць Булака, жывым даставіць яго ў рукі катам. Да назначанай узнагароды Крыўда папрасіў надбаўкі — каня і карову.

Праз свайго чалавека партызанам стала вядома здрада Крыўды. Пачалося незвычайнае паляванне. Народныя мсціўцы выследжвалі здрадніка, той у сваю чаргу з бандай паліцаяў паляваў за Булаком.

Неяк велікавольцы пачулі, што з Дзярэчына ў Руда-Яварскую павінны прайсці акупанты. Іван Чудзілоўскі сеў на каня і паскакаў да Булака, каб паведаміць аб намерах ворага. Павел Іванавіч загадаў наладзіць засаду і знішчыць фашыстаў. Народныя мсціўцы рыхтавалі наступленне на Руда-Яварскую і не хацелі дапусціць, каб туды падышло падмацаванне.

Бой на руда-яварскай дарозе быў кароткім. Калона была разгромлена. На абочынах засталося ляжаць 20 немцаў і паліцэйскіх, 22 фашысты былі ўзяты ў палон, Сярод забітых быў Аляксандр Крыўда. Ён ляжаў тварам да зямлі, шырока распасцёршы доўгія рукі. Здавалася, што нават мёртвы ён прагне заграбастаць пабольш зямлі.

Іван Жоглік быў прамой процілегласцю свайму папярэдніку па здрадзе. Ад Крыўды ён адрозніваўся не толькі знешне, але і метадамі барацьбы, якія выбраў супраць Булака. Смелы і хітры, Жоглік на самай справе з'яўляўся небяспечным ворагам, якога трэба было баяцца. Узброены да зубоў, ён не спадзяваўся на сілу акупантаў, а выследжваў важака народных мсціўцаў адзін. Мясцовы жыхар, нядаўні партызан, здраднік ведаў усе сцяжынкі Ліпічанскай пушчы, у любую мінуту мог нанесці ўдар у спіну. Жоглік рашыў любой цаной атрымаць узнагароду, абяцаную фашыстамі за смерць Булака, і, не спыняючыся ні перад чым, настойліва ішоў да сваёй нягодніцкай мэты.

Аднойчы раніцай да Булака прыскакаў сувязны з вёскі Вострава.
— Павел Іванавіч,— устрывожана сказаў ён.— Жоглік дома! Вяскоўцы бачылі, як ён краўся да сваёй сядзібы. Напэўна, на дзень схаваўся ў гняздзе...

Неўзабаве пяць коннікаў ва ўвесь дух скакалі ў напрамку Вострава. Жоглік жыў на хутары непадалёку ад лесу. Вялізная хата з надворнымі будынкамі служыла надзейным сховішчам для здрадніка. Тут ён праседжваў дзень, а ноччу, нібы драпежнік, адпраўляўся паляваць на людзей.

Партызаны падскакалі к дому Жогліка. Пачуўшы тупат коней, на двор выбегла гаспадыня. Па яе разгубленасці Павел Іванавіч зразумеў, што сувязны не памыліўся.
— Дзе Іван? — спытаўся ён у жанчыны.

— Ці ж я ведаю дзе,— перамогшы жах, прамовіла і аспадыня.— Няма яго.— Але Булак ужо не слухаў яе. 3 аўтаматам у руках ён увайшоў у дом. Партызаны затрымаліся на двары. Павел Іванавіч асцярожна прайшоў кухню, адзін пакой, другі... Нікога няма. Побач з кухняй была цёмная камора з двума выхадамі — на кухню і ў пакой. Толькі Булак скіраваўся ў камору, як ззаду на яго абрушыўся моцны ўдар...

Здраднік увесь час сачыў у шчыліну за партызанамі. Калі Булак увайшоў у дом і спыніўся перад каморай, Жоглік з сякерай у руках шмыгнуў цераз другія дзверы і падкраўся з тылу. На шчасце, ён не разлічыў удару. Сякера зачапілася за перакладзіну над дззярамі і слізганула ўбок. Удар прыйшоўся па плячы.
Перасільваючы востры боль, Павел Іванавіч рынуўся на здрадніка. Завязалася бойка. Калісьці Іван і Павел не раз біліся ў дзяцінстве. Яны раслі ў адной вёсцы, былі сябрамі. Вайна зрабіла іх ворагамі. І як не падобна была гэтая бойка да тых бяскрыўдных схватак дзіцячых год. Тут адзін з іх абавязкова павінен быць мёртвым. Але хто? У абодвух была зброя, і ніхто не мог стрэліць. Жывы клубок круціўся па падлозе, размотваючы крывавую нітку смерці.

3 двара партызаны кінуліся ў хату. Але дапамога іх камандзіру не спатрэбілася...

Драпежнік, які паляваў за чалавекам, сам трапіў у пастку. Скруціўшыся, здраднік валяўся на бруднай падлозе. Побач ляжала яго сякера.

Такі незайздросны лёс напаткаў здраднікаў. Зямлю яны атрымалі, а вось убачыць абяцаныя маркі так і не давялося.

Разгром руда-яварскага гарнізона

Хто толькі трапляе ў Руда-Яварскую, міжвольна звяртае ўвагу на прыгажосць вёскі. 3 поўначы да самых будынкаў падступаюць кучаравыя сосны, з поўдня вёску падковай агібае рачулка Пад'яварка — забава руда-яварскіх хлапчукоў. Скінуўшы штонікі, яны рукамі цягаюць з-пад караг вусатых слізкіх ментузоў, чырванапёрых плотак. Адсюль рачулка, віхляючыся ў розныя бакі, бяжыць да Вялікай Волі, дзе і ўлівае свае чыстыя воды ў Шчару. Асаблівую прыгажосць вёсцы надаюць вуліцы. Шырокія, чыстыя, роўныя. Дамы тут прыгожыя, са светлымі на вуліцу вокнамі. Руда-Яварская нагадвае гарадскі пасёлак. Тут сярэдняя школа, бальніца, сельпо, магазіны, сельсавет. У Руда-Яварскай знаходзіцца праўленне калгаса імя Кірава. Любімым месцам моладзі, вядома, з'яўляецца клуб і бібліятэка. Тры разы на тыдні ў прасторным клубе дэманструюцца мастацкія фільмы, у суботу і нядзелю пад залівістыя галасы баяна моладзь танцуе імклівую беларускую польку, павольныя вальсы, спявае песні.

У вёскі ёсць і свая выдатная гісторыя. Руда-Яварская з'яўляецца радзімай праслаўленага генерала Парыжскай Камуны Валерыя Урублеўскага.

Сваю прыгажосць Руда-Яварская набыла ў пасляваенныя гады. У дні акупацыі яна выглядала зусім інакш. Шырокія вуліцы былі перакапаны траншэямі, амаль на кожным двары ўзвышаліся варожыя бліндажы. У тры рfды вёску ахутваў калючы дрот. Палавіна будынкаў была спалена ці разбурана на ўмацаванні.
Гітлераўцы ўсімі сіламі дамагаліся ўтрымаць гарнізон у Руда-Яварскай. Яны добра ўсведамлялі, што знаходжанне гарнізона амаль у цэнтры партызанскага раёна скоўвае дзеянні народных мсціўцаў, стварае своеасаблівыя цяжкасці ў сувязі атрадаў, маральна падрывае аўтарытэт лясных салдат, іх уплыў на мясцовае насельніцтва. Партызаны не маглі згадзіцца, каб у іх пад бокам тырчаў варожы гарнізон. Ён павінен быць знішчаны. Гэтым самым пашыраўся раён дзеяння народных мсціўцаў, адпадала пастаянная насцярожанасць.

Восеньскай раніцай 1942 года атрад Булака бясшумна паблізіўся да Руда-Яварскай і заняў баявую пазіцыю. Па сігналу (выстрал з гарматы) партызаны павінны прадпрыняць моцны рывок на варожы гарнізон, не даць гітлераўцам апамятацца.

Доўгімі і пакутлівымі здаюцца апошнія мінуты перад боем. Павел Іванавіч падбадзёрвае хлопцаў, дае парады. Вось ён узіраецца на гадзіннік і шэптам аддае Пішчуліну і Валетаву загад. Тыя хуценька залазяць у бранявік. ...Бу-ух!—аглушана грымнула 122-міліметровая партызанская гармата. Ударылі дзве саракапяткі. Артылерыя павяла агонь па гарнізону. Трывожна адгукнуўся варожы кулямёт, суха трэснула некалькі мін. Партызаны з воклічамі «ўра!» кінуліся на штурм умацаванняў праціўніка. Моцная страляніна абудзіла ружовы ранак, напоўніла чыстае паветра пахам пораху...

Першыя групы народньіх мсціўцаў ужо ўварваліся ў Руда-Яварскую, пусцілі ў ход гранаты. Апамятаўшыся, немцы раптам павялі знішчальны агонь з кулямётаў і мінамётаў. Націск партызан стаў прыкметна аслабяваць. Бой пагражаў прыняць зацяжлівы характар, што не ўваходзіла ў планы наступаючых. На падмогу акупантам маглі падысці свежыя сілы з другіх гарнізонаў.

— Дзе Пішчулін! — выходзіў з сябе Булак.— Няўжо што-небудзь сталася з машынай?..

У гэты момант, нібы які прывід, з-за дамоў вынырнуў бранявік. Не збаўляючы хуткасці, ён імчаўся прама на варожыя ўмацаванні.
— Куды ён, дурань, папёрся! — захваляваўся Павел Іванавіч.— Падаб'юць...

Сціхлі кулямёты. 3 радаснымі воклічамі немцы кінуліся насустрач браневіку...
— Што ён надумаў? — не зводзячы вачэй з машыны, устрывожыўся Уладзімір Чудзілоўскі.
— Пішчулін ведае, што робіць,— супакоіў аднавяскоўца Іван Ламака.

Гітлераўцы позна зразумелі сваю памылку, прыняўшы партызанскую машыну за сваю. Бранявік урэзаўся ў гушчу фашыстаў. Валетаў паліваў разгубленых ворагаў свінцовым дажджом. Чалавек дзесяць зваліліся пад калёсы браневіка, астатнія зноў запаўзлі ў акопы.

У Руда-Яварскай знаходзіліся часці так званай беларускай вызваленчай арміі, якіх фашысты выкарыстоўвалі для барацьбы з народнымі мсціўцамі. Некалькі гэтых ваяк паспелі ўскочыць на бранявік. Пішчулін адчуў, што на машыне знаходзяцца няпрошаныя пасажыры. Ён перадаў упраўленне Валетаву, а сам, раптоўна адчыніўшы люк, стаў ва ўпор расстрэльваць здраднікаў. Тыя з дзікімі выкрыкамі зляталі з браневіка. Адзін з іх яшчэ паспрабаваў запусціць ў люк гранату, алё нё паспеў і скаціўся на зямлю.

...Партызаны зноў падняліся ў атаку. Ворагі яшчэ абараняліся. Але перамога была на баку народных мсціўцаў. Гарнізон быў разгромлен. Дзевяноста сем немцаў і іх наймітаў былі забіты. Партызанам дасталіся багатыя трафеі зброі. Руда-Яварская стала партызанскай.

Блакада

Полчышчы гітлераўцаў, страціўшы надзею з ходу захапіць Маскву і Ленінград, улетку 1942 года рынуліся на поўдзень, да Волгі. Раз'юшаныя няўдачай гітлераўцы эшалон за эшалонам гналі з жывой сілай да месца баёў. Але не многія з іх даходзілі да фронту. Іх пускалі пад адхон партызаны.

Другі год вайны знамянальны ў гісторыі таксама не толькі найвялікшай бойкай, а потым поўным разгромам гітлераўскай арміі на Волзе, але і гераічнай барацьбой народных мсціўцаў у тыле ворага. Гэта, па сутнасці, быў другі фронт. Нямецкае камандаванне не раз было вымушана здымаць баявыя дывізіі з фронту і кідаць іх на барацьбу з партызанамі.

Восенню 1942 года гітлераўцы вымушаны былі павесці наступленне на Ліпічанскую пушчу. Для гэтай мэты яны выкарысталі вайсковыя часці, якія накіроўваліся на фронт, а таксама ўсе галоўныя сілы слонімскага, дзятлаўскага, казлоўшчынскага, жалудоцкага і іншых гарнізонаў. Акупанты старанна распрацавалі план знішчэння партызан. Яны разлічвалі заціснуць атрады народных мсціўцаў у клешчы паміж Шчарай і Нёманам.

У канцы лістапада немцы буйнымі сіламі блакіравалі партызанскі раён. Яны наўмысна выбралі гэтую пару года для барацьбы з ляснымі салдатамі. У лістападзе звычайна замярзаюць рэкі і балоты, агаляецца лес, наступаюць лютыя халады. Здавалася, што яны да дробязей улічылі безнадзейнае становішча партызан у час блакады і ўжо зараней з самалётаў пачалі скідаць лістоўкі, прапануючы народным мсціўцам здацца. Тым, хто добраахвотна пакіне зброю, ворагі абяцалі захаваць жыццё. Але планы адно, а здзяйсненне планаў—зусім другое.

Немцы наступалі з трох бакоў, адціскаючы, як яны і меркавалі, партызан да Нёмана. Народныя мсціўцы разгадалі задуму ворага і прынялі свае контрмеры. А пакуль што яны рашылі даць бой фашыстам, затрымаць іх прасоўванне ў партызанскі раён, паблытаць планы нямецкага камандавання. Завязаліся цяжкія баі.

Атрад Булака займаў абарону па Шчары ад Руда-Яварскай да Малой Волі. Два тыдні ворагі не маглі пераступіць цераз Шчару. Яны зрабілі звыш дзесяці жорсткіх атак, у якіх страцілі не менш трохсот салдат і афіцэраў, але так і не здолелі фарсіраваць раку. I толькі тады, калі гітлераўцы павялі масіўны артылерыйскі абстрэл, а затым пусцілі самалёты і танкі, народныя мсціўцы, каб не панесці лішнія страты, вымушаны былі адысці ў глыб пушчы.

Апошні бой партызаны далі ў Вялікай Волі. Ён завязаўся раніцай і прадаўжаўся да ночы. Часам здавалася, што гітлераўцы вось-вось прарвуцца праз Шчару, але кожны раз становішча выратоўваў бронеатрад. Браневікі і танкеткі ва ўпор расстрэльвалі зялёныя мішэні, якія выпаўзалі на тонкі лёд Шчары.

Пачынала змяркацца. Кароткі дзень пагасаў у цяжкіх артылерыйскіх выбухах. У партызан канчаліся боепрыпасы. Было многа параненых, якія адразу не пажадалі пакінуць поле бою, а потым страцілі апошнія сілы. Іх трэба было ратаваць. Выдзеліўшы невялікую групу прыкрыцця і адзін бранявік, партызаны ноччу пакінулі Вялікую Волю.

Трывожныя дні

У той жа дзень, калі немцы падышлі да Шчары і завязаўся бой, усе жыхары Вялікай Волі з дзецьмі, жывёлай, хатнім скарбам падаліся ў Грабскі лес.
Трывожныя гэта былі дні. Акрамя пастаяннага страху дапякаў холад і голад. Была зіма. Хаця снег яшчэ не выпаў, але моцны мароз скаваў зямлю, пранізлівы вецер хістаў верхавіны аголеных дрэў, прабіраў да касцей холад. Наспех зробленыя буданы мала абаранялі ад сцюжы. Запальваць вялікія кастры было боязна. Увесь час над лесам гурчалі варожыя самалёты, выследжваючы партызан. Асабліва трудна было тым, у каго маленькія дзеці. Яны замярзалі, не было як змяніць пялёнак, накарміць, абагрэць. Плач малых, стогны хворых, мычанне галоднай жывёлы боллю сціскалі сэрцы людзей.

Велікавольцы мужна выносілі ўсе цяжкасці. Пакуль чуўся бой, у людзей жыла надзея, што гітлераўцы не прарвуцца праз Шчару, што іх не дапусцяць у партызанскі раён. Гэта надавала ім сілы.

Зрэдку іх наведвалі партызаны. Людзі акружалі іх, дапытваліся аб выніках баёў, аб намерах ворага. Навіны былі несуцяшальнымі. Акупанты рваліся ў Ліпічанскую пушчу, і стрымлізаць іх станавілася цяжэй і цяжэй.

Дванаццатага снежня ў лес дакацілася трывожная вестка: партызаны пакінулі Вялікую Волю. У вёсцы знаходзяцца фашысты.

— Што ж будзе далей? — трывожыліся велікавольцы.— У вёску зараз дарога закрыта.

Найбольш разважныя прапанавалі заставацца на месцы, чакаць, пакуль немцы не выберуцца. Не век жа яны будуць сядзець у вёсцы.

Новая вестка, якая невядома як пранікла ў лес, крута змяніла першапачатковае рашэнне. Велікавольцы дазналіся, што гітлераўцы аблавай ходзяць па лесе і хто трапляе ў іх кіпцюры, на месцы забіваюць. Можа стацца так, што немцы натрапяць на схованку велікавольцаў, і тады ўсім смерць. Тут было над чым падумаць. Сустрэча з ворагамі ў лесе не абяцала вяскоўцам нічога добрага.

Людзі думалі, як лепш паступіць: прабірацца ў вёску ці заставацца ў лесе? Невядома, як бы склаўся лёс велікавольцаў, калі б яны засталіся на месцы. Але ўсё павярнулася не так, як яны меркавалі.

Хлапчукі Чудзілоўскія нейкім чынам прабраліся ў вёску і выявілі, што немцаў там няма. Гэта было вечарам. Днём па ўсім лесе чулася моцная страляніна. Людзі не разумелі, дзе немцы і дзе партызаны. Заставацца далей у пакутлівай невядомасці было звыш чалавечых сіл. Вестка хлапчукоў Чудзілоўскіх здалася ім адзіным ратункам. Велікавольцы рашылі выкарыстаць адсутнасць немцаў і вярнуцца ў вёску. Другога выйсця ў той момант яны не бачылі. Пагрузіўшы скарб, глыбокай ноччу абоз рушыў з лесу. Перад світаннем велікавольцы прыехалі ў родную вёску.

Хлапчукі сказалі праўду. Немцаў у вёсцы не было. Спаць, акрамя дзяцей, ніхто не клаўся. Каб як-небудзь замаскіраваць сваю адсутнасць, трэба было распакаваць клункі, паставіць на месца жывёлу, навесці хоць які-небудзь парадак у хатах. 3 трывогай на сэрцы чакалі вяскоўцы наступлення дня.

Раніцай у Вялікую Волю зноў наехалі гітлераўцы. Вяскоўцам адразу кінулася ў вочы, што сярод салдат былі карнікі. Іх выдавалі чорныя шынялі з чалавечым чэрапам на рукаве. Нейкі новы, яшчэ затоены жах зноў закраўся ў сэрцы людзей. Але яны не выказвалі ўголас оваёй трывогі, наадварот, стараліся падбадзёрыць, абнадзеіць адзін другога, што ўсё абыдзецца, не трэба дарэмна хвалявацца.

Акупанты не звярталі ніякай увагі на велікавольцаў, нібыта не прыкмячалі іх. I гэта насцярожвала.
Вяскоўцы стараліся не выходзіць з хат, не трапляць на вочы салдатам. Яны чакалі, што будзе далей. Пакінуць іх фашысты ў спакоі ці стануць учыняць допыты, выяўляць партызан. Такое чаканне было пакутлівым.

У сярэдзіне дня акупанты загадалі вяскоўцам сагнаць усю жывёлу ў вызначанае месца. Калі загад быў выканан, уся жывёла была зведзена ў агульны статак, гітлераўцы назначылі дваццаць восем мужчын, якія павінны былі гнаць жывёлу ў Казлоўшчыну. У велікавольцаў некалькі адлягло на сэрцы. Вядома, жывёлы шкада, ды што зробіш. Людзі спадзяваліся, што на гэтым іх жахі скончацца, што немцы іх больш не крануць.

Прайшла яшчэ адна пакутлівая ноч. Акупанты чамусьці затрымалі адпраўку жывёлы. Гаварылі, што недзе каля Казлоўшчыны партызаны разграмілі атрад карнікаў. Магчыма, што гэта і паслужыла прычынай затрымкі.

Велікавольцы паціху сталі выходзіць на вуліцу, наведвацца да суседзяў. Гітлераўцы па-ранейшаму не звярталі на іх увагі. Знайшліся смельчакі: стары Васіль Ламака, Сымон Чудзілоўскі і іншыя, якія адважыліся пайсці да немцаў прасіць, каб тыя вярнулі ім кароў.

Жывёлу ахоўвалі чалавек трыццаць салдат. У тонкіх шынялях і кованых чаравіках яны дрыжалі ад холаду. Вайна гэтым ваякам мала прыносіла прыемнага.

Велікавольцы наблізіліся да першага трапіўшага ім салдата, словамі і жэстамі сталі выкладаць яму сваю просьбу. Немец слухаў уважліва. Ён неяк жаласна, па-чалавечаму глядзеў на змучаных людзей, і ў яго запалых ад сцюжы вачах адбіваўся смутак.

Азірнуўшыся па баках, салдат раптам загаварыў, звяртаючыся да Васіля Ламакі:
— Слухай, бацька. Я ёсць інтэрнацыянал, камуніст. Разумееш? Вашу вёску будуць страляць... Уцякайце ў лес.— Азірнуўшыся, ён яшчэ раз паўтарыў: — Уцякайце, а то будзе позна!

У людзей адразу апусціліся рукі, іх нібы апарылі варам, стала не да жывёлы. Не разбіраючы дарогі, яны паспяшаліся да сваіх хат.

— Што рабіць, як быць? — губляліся ў дагадках вяскоўцы.— Як разумець папярэджанне немца? А што, калі гэта правакацыя? Праўда, салдат быў не ў форме карніка, ды і твар яго такі, што не павінен ілгаць, асабліва вочы — сумныя, спагадлівыя. Але гэта быў вораг, і прымаць яго папярэджанне за чыстую манету было цяжка. Падвечар жывёлу пагналі ў Казлоўшчыну, а праз некаторы час акупанты зусім пакінулі вёску.

Такі манеўр фашыстаў зноў завёў людзей у тлум.

«Мабыць, салдат сказаў няпраўду. Фашыст ёсць фашыст, і верыць яму не трэба. Вяртацца зараз у лес небяспечна. Будзем сядзець у вёсцы, што будзе, тое і будзе».

Позна вечарам з суседняй вёскі Капці прыбегла дзяўчына з весткай, якая пацвярджала папярэджанне нямецкага салдата. Дзяўчына паведаміла, што ў іх доме стаяць карнікі. Вечарам яны прынеслі шнапсу і сталі піць. Гаспадыня якраз збіралася пайсці ў Вялікую Волю. Яе ўжо на парозе затрымаў салдат. Ён падазрона пачаў дапытвацца, куды жанчына сабралася ісці, можа, да партызан? Тая адказала, што хоча пайсці ў Вялікую Волю.

— Вялікую Волю? — перапытаў салдат.— Туды хадзіць нельга, яе будуць пуф-пуф, страляць, разумееш? — Дзіка зарагатаўшы, ён падаўся ў суседні пакой, адкуль несліся п'яныя выкрыкі. Жанчына (прозвішча яе так і не ўдалося ўстанавіць) пад страхам смерці выправіла сваю дачку, каб папярэдзіць велікаівольцаў аб намерах карнікаў.

У людзей пахаладзела кроў ад нядобрай весткі.

Няўжо салдат з сумнымі вачыма на самай спразе хацеў іх папярэдзіць? У трывозе, хваляваннях, страху перад невядомасцю прайшла гзтая бяссонная ноч. Займалася пахмурная раніца 16 снежня 1942 года.

Расправа

3 поўначы дзьмуў сцюдзёны вецер. У небе цяжка сунуліся, напаўзаючы адна на другую, шэрыя хмары. Здавалася, што на змёрзлую зямлю вось-вось сыпне снег. Ад парывістага ветру непрыемна рыпелі аканіцы, неяк журботна шумелі кашлатыя сосны. Над царквой немаведама чаго надсадна крычалі вароны. Цёмнай сеткай яны ўзнімаліся ўгару, кружылі над вёскай і, штурхаючы адна другую, зноў усаджваліся на драўляны падгнілы крьіж царквы.

У гэтую раніцу на вуліцы не было звычайнага ажыўлення. Не мычалі каровы, не рыпелі калодзежныя журавы, над комінамі не віўся сіні дымок. Мёртвая цішыня апанавала Вялікую Волю.

Вяскоўцы сышліся ў хату Івана Павачкі. Папярэджанне немца, прынесеная вестка з Капцей не выходзілі ў іх з галавы. «Як быць, што рабіць?»—напэўна, соты раз дапытваліся самі ў сябе велікавольцы і не знаходзілі адказу. Думкі вяскоўцаў падзяліліся. Адны прапанавалі заставацца ў вёсцы, чакаць, што будзе, другія настойвалі — пакуль няма ў вёсцы немцаў, кідаць усё і ісці ў лес. Паўтарылася тая ж гісторыя, што тады ў лесе. Кожны стараўся даць разумную параду. I ніхто не ведаў толкам, што прадпрыняць у гэтую крытычную часіну.

Апошнім было слова Васіля Ламакі, старэйшага і паважанага чалавека ў Вялікай Волі. Ён сядзеў ля прыпечка і смактаў тоўстую самакрутку. Дасюль Васіль маўчаў, слухаў, што гаварылі другія. Але ўнутры старога таксама ішла барацьба, як лепш паступіць. Можна было пагадзіцца і з тымі, і з тымі. I ўсё ж нейкае пачуццё падказвала яму: трэба ўцякаць, уцякаць у лес, нават калі гэта звязана з вялікай небяспекай. Тут патрэбна рызыка.

— Вось што,— падняўся ён з месца,— раздумваць і спрачацца тут няма чаго. Чуе маё сэрца, што немцы задумалі штосьці нядобрае. Пакуль не позна, разыходзьцеся па хатах і без лішняй валакіты ўнепрыкметку падавайцеся ў лес. Перачакаем там некалькі дзён, а потым будзем бачыць, што рабіць... Гэта мой апошні сказ. Калі згодны са мной, то праз гадзіну каб у вёсцы не было ніводнай душы.

Тады, калі ўсё было вырашана, калі ўсе згадзіліся на тым, што трэба ўцякаць у лес, і вяскоўцы сталі разыходзіцца, Марыя Ламака зірнула на Шчару і абамлела... Зялёным частаколам вёску акружылі гітлераўцы. Жах паласнуў па сэрцах людзей, яны адчулі, што цяпер справа дабром не скончыцца. Разгубленыя, перапалоханыя, яны паспяшаліся да сваіх сем'яў: паміраць, дык разам.

Нібыта зграя галодных сабак, накінуліся фашысты на вёску. Яны ўрываліся ў хаты і выкідвалі людзей на вуліцу. Спачатку карнікі дазвалялі браць вяскоўцам такія-сякія пажыткі, але, упэўніўшыся, што гэта замаруджвае час, забаранілі. Жанчыны, наспех апрануўшы дзяцей, каб пазбегнуць удараў, самі выходзілі на двор. Адсюль іх пад канвоем зганялі на плошчу да царквы. Наўкола чулася адрывістая мова чужынцаў, яна перамешвалася з жаласным плачам дзяцей.

Карнікі не пакідалі ў доме ніводнай душы, хапалі з калысак грудных дзяцей і выкідвалі на вуліцу, калі маці не ўспявалі падхапіць іх на рукі. Двуногія звяры звалаклі з печы 109-гадовую Ганулю Чудзілоўскую, тую самую, што ў пачатку вайны з малітвай праводзіла пагранічнікаў. У старой неставала сіл ісці самой. Карнікі прымусілі Ігната Ламаку і Пятра Шалеснага нясці яе на руках. Канстанцін Пузач быў вельмі хворы, яму можа заставалася некалькі гадзін да смерці, але і яго не пакінулі ў пакоі, сцягнулі з перадсмяротнага ложка. Амаль нежывога бацьку на смерць неслі яго дзеці. Марыя Чудзілоўская хацела непрыкметна пакінуць у калысцы сваё дзіцё. Матчыну хітрасць убачылі салдаты. Град удараў абрушыўся на бедную жанчыну. Шасцігадовы хлопчык Яніны Дарашкевіч, згледзеўшы салдат з чэрапам на рукаве, кінуўся хавацца пад ложак. Раз'юшаны фашыст ухапіў яго за кволенькую ручку і тузануў да сябе.
— Ой, балюча! — не сваім голасам заенчыў малы і страціў прытомнасць,,. Карнік выламаў дзіцяці ручку.
Дзеці, як і дарослыя, сэрцам чулі бяду. Яны не плакалі, усе пакуты пераносілі моўчкі. Скардзіцца ім не было каму. Іх бацькі былі бяссільнымі, каб абараніць дзяцей.

Царкоўная плошча ўвачавідкі запаўнялася велікавольцамі. Змучаныя бяссоннымі начамі, знясіленыя, яны трымаліся за сваіх дзяцей як за адзіную ўцеху. Вяскоўцы ведалі, што для іх гэта апошнія гадзіны жыцця. Людзі маўчалі, а маўклівасць звычайна наступае ў самыя трудныя мінуты.

Дзіўна, але чалавек ніколі не траціць надзеі на выратаванне. Нават цяпер, калі ў велікавольцаў не засталося ніякага сумнення, што іх сагналі на верную смерць, яны ў думках спадзяваліся на нейкі цуд, які іх выратуе. У смерць яны не верылі і не хацелі верыць.

Першым такім цудам для іх здалася царква. Тое, што вяскоўцаў сагналі да царквы, а не яшчэ куды, усяліла ў іх нейкую надзею. «Яны ж вераць у бога, нават на спражках іх рэмняў напісана: «3 намі бог». Няўжо яны возьмуць такі цяжкі грэх на свае душы, як забойства дзяцей? У іх таксама ж ёсць маці»,— разважалі велікавольцы. Многія жанчыны падалі на калені і маліліся на чорны крыж царквы. I толькі тады, калі адзін з карнікаў ускінуў аўтамат і даў доўгую чаргу па крыжу, на якім угняздзіліся напыжаныя ад холаду вароны, людзі зразумелі, што царква іх не выратуе. Для забойцаў не існуе нічога святога.
Страціўшы надзею на жыццё, велікавольцы развітваліся адзін з другім. Ніхто не плакаў. Людзі нібыта дамовіліся не паказваць забойцам сваіх слёз.

Ігнат Стырнік, якога толькі што прыгналі на плошчу, паведаміў вяскоўцам, што карнікі злавілі Андрэя Шалеснага, Аляксандра Рэгіновіча, Вікенція Пузача, пятнаццацігадовых падросткаў Маціеўскага і Урбановіча, якія хаваліся ў хмызняку за Вялікай Воляй. Пасля цяжкіх катаванняў іх расстралялі. Аб чым дапытваліся ў іх гітлераўцы,— было невядома.

Вестка аб смерці пяці вяскоўцаў крывавай ранай лягла на сэрцы людзей. Яны разумелі, што гэта толькі пачатак, што смерць чакае і іх, тым не менш не заставаліся абыякавымі да чалавечага гора.

Да дванаццаці гадзін дня ўсе велікавольцы былі сагнаны да царквы. Выставіўшы моцную ахову, карнікі занялі апусцелую хату Івана Павачкі, якая стаяла побач з царквой, запалілі печку і грэліся. Яны не ведалі, што далей рабіць з людзьмі, і чакалі загаду.

Вяскоўцам не дазвалялася ступіць і кроку ўбок. Хто асмельваўся выйсці з натоўпу, карнікі прыкладамі зноў заганялі на месца. Яны да паўсмерці збілі Міхаіла Ламаку толькі за тое, што ён памкнуўся адвесці ўбок па патрэбе свайго сямігадовага хлопчыка.

Сярод велікавольцаў выпадкова аказаліся дзве дзяўчыны з іншых вёсак — Ніна Трагневіч з Пяроніма і Алена Ступчык з Гуты. Вяскоўцы прасілі салдат адпусціць дзяўчат. Але дзе там! Карнікі нават і слухаць не сталі. Яны не хацелі пакідаць сведак сваіх крывавых злачынстваў.

Людзі закачанелі ад холаду. Дзеці ўжо не маглі плакаць уголас, а паціху стагналі на руках бацькоў.
Нарэшце пачуўся гул матораў. У Вялікую Волю ўязджалі дзесяць грузавікоў, поўных карнікаў.

Велікавольцы з жахам глядзелі на чорныя грузавікі, на якіх, нібы пугалы, шчыльна прытуліўшыся адзін да аднаго, сядзелі салдаты ў глыбока насунутых касках.

Уз'ехаўшы на пагорак, грузавікі спыніліся каля хаты Павачкі. Нібы груганы, з іх пачалі саскакваць на гулкую прамёрзлую зямлю карнікі. Яны размахвалі рукамі, прысядалі, штурхалі адзін другога, спрабуючы сагрэцца. Людзі глядзелі на іх, як на звяроў, якія вось-вось накінуцца на натоўп і пачнуць смактаць кроў.
Некаторыя ўбачылі, што з кабіны аднаго грузавіка выйшаў Валерый Жылінскі. Ён быў у форме нямецкага афіцэра.

— Няўжо Валерый? — схамянуліся велікавольцы. I зноў з'явілася нейкая надзея на выратаванне. Яны рашылі прасіць Жылінскага заступіцца за іх, абараніць. Вяскоўцы спадзяваліся, што Валерый падыдзе да іх, пацікавіцца, чаму яны аказаліся на плошчы з малымі дзецьмі. Але здраднік больш не паказваўся.

— Відаць, памыліліся,— шкадавалі велікавольцы, маючы на ўвазе Жылінскага.

Калі б чалавек мог ведаць наперад, што з ім станецца. Навошта велікавольцам было выходзіць з лесу? Хай бы яны там прынялі смерць. А мажліва, што нічога б гэтага і не было. А так здарылася непапраўнае, і вінаваціць, акрамя ворагаў, не было каго.

Тоўсты афіцэр у цёплым скураным паліто з вітымі сярэбранымі пагонамі падаў гучную каманду. Карнікі рынуліся ў натоўп і, пускаючы ў ход прыклады, пачалі выстройваць людзей у адну калону.

Чалавек не здаецца

Сям'я Івана Павачкі крочыла ў хвасце гэтай незвычайнай працэсіі. Вецер узмацніўся. Гнеўна шумелі кашлатыя сосны, размахваючы калючымі галінкамі. Здавалася, што дрэвы і тыя пратэстуюць супраць задуманага ворагам злачынства, калі б маглі — абаранілі б людзей ад смерці. У паветры насіліся першыя ледзь бачныя сняжынкі.

Карнікі дзейнічалі моўчкі. Яны разумелі адзін другога па інстынкту, як звяры. Нават каманда ім падавалася не словамі, а ўзмахамі рук. Грузавікі, завываючы маторамі, ехалі наперадзе калоны, за машынамі пад моцнай аховай ішлі велікавольцы.

Наблізіўшыся да шашы, калоне загадалі спыніцца. Карнікі замітусіліся. Так непакояцца драпежнікі, адчуўшы пах крыві. Некалькі карнікаў, ускінуўшы на плечы ручныя кулямёты, цераз шашу накіраваліся да Шчары. Неўзабаве адзін з іх вярнуўся на шашу і падаў рукой знак.

Велікавольцаў сталі падзяляць на дзве групы.

Адлічыўшы чалавек сто пяцьдзесят ад калоны, карнікі загадалі ім стаяць на месцы, а астатніх павялі далей. Як толькі калона схавалася за паваротам, групу велікавольцаў, у якой аказаўся і Павачка ў акружэнні карнікаў, павялі праз шашу ў густы хмызняк. Тут людзям зноў здалося, што сярод салдат мільганула нязграбная постаць Жылінскага. Але ім было ўжо не да яго.

Велікавольцаў падвялі да гары, якую яны называлі Высокія Могліцы. Людзей агарнуў жах. Каля гары былі ўстаноўлены фашысцкія кулямёты.

Маці са слязамі пачалі развітвацца назаўсёды са сваімі дзецьмі. Яны прыціскалі маленькія жывыя камячкі да грудзей, цалавалі пахаладзелыя тварыкі... Лямант жанчын разносіўся па Шчары.

3 даўніх часоў ля Высокіх Могліц бралі пясок на будаўніцтва дарог. Тут утварылася вялікая ўпадзіна, на якой параслі маладыя бярозкі і сосны. Людзей пачалі зганяць у гэтую ўпадзіну і класці ніц адзін да аднаго...

У той час, калі карнікі ўкладвалі людзей на халодны пясок Могліц, ад бацькоў адлучыліся многія дзеці. Спахваціўшыся, маці сталі клікаць іх, паўставалі з зямлі і, не звяртаючы ўвагі на ўдары, якія сыпаліся з усіх бакоў, кідаліся шукаць дзяцей. Як жа паміраць, не зірнуўшы ў апошні раз на родны тварык, не пацалаваць пасінелыя вусны... Перадсмяротны жах апанаваў людзей. Яны паднімаліся з зямлі і шукалі свае сем'і, сыходзіліся бліжэй сусед да суседа. I мёртвымі велікавольцы не жадалі разлучацца адзін з другім.

Іван Павачка са сваёй сям'ёй ляжаў на краі ўпадзіны. Пад левай рукой, бліжэй да сэрца, трымаў сямігадовага сына Міхаську. Справа тварам да зямлі ляжала яго жонка Сцепаніда. Да маці прытулілася дзяўчынка Ніна. Два дні назад ёй споўнілася тры годзікі. Велікавольцы чакалі стрэлаў, жадалі, каб хутчэй скончыліся іх пакуты, а каты наўмысна не спяшаліся.

Урэшце свінцовы град секануў па людзях.

Што адбылося каля Могліц, падрабязна расказвае Іван Осіпавіч Павачка — ахвяра гітлераўскіх катаў, які цудам застаўся жывым.

— Перш чым пачуць стрэлы,— успамінае Іван Осіпавіч,— я адчуў, што мне апякло пальцы на левай руцэ. Спачатку не зразумеў, што такое. Затым чакаю новых стрэлаў, а іх няма і няма... Кругом цяжка стогнуць людзі. Раптам чую: «Ой, татка, мне ў галоўцы баліць...» Гэта ледзь чутна прамовіў мой паранены сынок. Толькі я паспеў сказаць: «Цярпі, Міхаська, зараз перастане балець», як ударыла новая чарга. I зноў кулі мінулі мяне. Зноў перадсмяротныя крыкі людзей пранесліся над Шчарай. Тут я хацеў паварушыцца, каб глянуць на сыночка, але здранцвелае цела не слухалася. Тады я паклікаў: «Міхаська, ты жывы?» Хлопчык маўчаў. Левы бок пачало заліваць ліпкае цяпло. Гэта была кроў Міхаські...

Прагучала трэцяя чарга. Куля рванула паясніцу. У гарачцы я павярнуўся на бок. Павярнуўся і цяпер шкадую аб гэтым. Лепш бы мне ляжаць нерухома, тады б я не бачыў пакут сваіх блізкіх. Павярнуўшыся, я ўбачыў, як б'ецца аб зямлю жонка. Побач з ёю, закінуўшы ўгору акрываўлены тварык, ляжыць дзяўчынка. Я памкнуўся да іх, але новы страшэнны боль у правай назе стрымаў на месцы. Нейкі час я яшчэ чуў стогны людзей, чуў асобныя стрэлы, якімі карнікі дабівалі тых, хто ў смяротнай агоніі ўзнімаўся на ногі. Затым для мяне наступіла ноч, я нібыта праваліўся ў цёмную бездань. Больш я нічога не чуў. Не чуў, як крамсала чалавечыя целы апошняя чарга, як вылюдкі прыстрэльвалі дзяцей, якіх маці захавалі ад першых куль пад сваімі сэрцамі. Цяпер я ўспамінаю, што першай чаргой з кулямёта фашысты білі па галовах людзей, другой па грудзях, трэцяй — па спінах. I тут у іх была свая сістэма.

Ачнуўся я ад таго, што стала дужа горача,— выцершы рукавом няпрошаную слязу, працягвае свой невясёлы расказ Іван Осіпавіч,— не хапала паветра, задыхаўся. Адразу ніяк не магу зразумець, дзе знаходжуся, што са мной сталася. Затым у галаве пачалі ўсплываць жудасныя малюнкі расправы. Няўжо жывы? — не веру сабе. Але што давіць на мяне зверху? Паварушыўся, паспрабаваў прыўзняцца. За каўнер пасыпалася зямля, у галаву шыбануў свежы струмень паветра. Дыхаць стала лягчэй. Яшчэ раз сабраў сілы, прыўзняўся мацней і расхінуў над сабой зямлю... Перадыхнуўшы, стаў выбірацца з магілы. Была ноч. Прыслухаўся — нідзе нікога. Начное паветра асвяжыла памяць. Тут я да канца зразумеў, што адбылося са мной і маімі вяскоўцамі.

Колькі часу мне давялося прабыць пад зямлёй — не памятаю. Калі выбіраўся з ямы, то здзівіўся. Ноч, а зямля белая. Спачатку падумаў, што гэта мне здаецца. Не, зямля сапраўды была белай. Памацаў рукамі — снег! Нясцерпна пякло ў грудзях. Тварам я ўткнуўся ў снег і з прагнасцю пачаў есці. Снегам сцёр з вачэй і твару кроў, яшчэ раз прыслухаўся, навокал — цішыня. Паспрабаваў ісці. Ступіў некалькі крокаў і зваліўся. Нешта замітусілася ў галаве, і я страціў прытомнасць. Праз некаторы час зноў прыйшоў да памяці. Гэтаму дапамог холад. Акрываўленае адзенне змерзлася, нельга было паварушыцца. Пачынала світаць. Трэба было хутчэй уцякаць ад месца забойства. Мне здавалася, што карнікі абавязкова дагоняць і даб'юць. Намагаючы апошнія сілы, я поўз па пульхным снезе наперад у Казённы лес. Паўзу, а перад вачыма — акрываўлены тварык Ніны і слабенькі голас Міхаські: «Татка, балюча...» Думкі аб дзецях, якіх ужо няма ў жывых, надавалі мне сілы. На злосць ворагам я рашыў у чым бы то ні стала абавязкова выратавацца, выжыць, не здавацца смерці.

Ранак застаў мяне далёка ў лесе. Рухацца далей не было ўжо сіл. Я зарыўся ў снег і лёг...

I чалавек не здаўся. Трое сутак прабыў Іван Осіпавіч у лесе — паранены, знясілены холадам і голадам. Толькі на чацвёртыя суткі дабраўся ён да вёскі Капці. Дачакаўшыся прыцемку, ён ледзь жывы ўвалокся ў хату Адама Куршука. Гаспадар не адразу прызнаў у акрываўленым, змардаваным чалавеку Івана. У доме Куршукоў яго абагрэлі, перавязалі раны, накармілі, уклалі ў пасцель. На другі дзень Адам па просьбе Павачкі пераправіў яго да Віктара Касача, які даводзіўся Івану Осіпавічу сваяком. Там ён прабыў шэсць дзён. Крыху ачуняўшы, падаўся ў вёску Заяварка да Фамы Халопіка. Па суседству з Фамой жыў Аляксей Копаць, які некалі служыў у польскай арміі санітарам. Ён і лячыў Івана Осіпавіча аж да вяртання партызан.
На гэтым пакуты Івана Павачкі не скончыліся. Яму давялося вынесці яшчэ нямала цяжкіх выпрабаванняў.

Жывыя зайздросцяць мёртвым

А які ж лёс другой групы велікавольцаў?

Калі карнікі аддзялілі ад агульнай калоны 150 чалавек і павялі іх да Шчары, многія з надзеяй падумалі, што адна з гэтых калон — большая ці меншая — застанецца ў жывых. Яны не разумелі, навошта карнікам спатрэбілася раздвойваць калону. Аб лёсе 150 велікавольцаў у той момант ведаў, напэўна, толькі адзін Валерый Жылінскі.

У суправаджэнні тых жа дзевяці грузавікоў са зграяй карнікаў астатніх велікавольцаў прывялі ў Казённы лес, у той самы лес, куды яны збіраліся ўцякаць ад смерці. Хіба маглі вяскоўцы думаць, што замест ратунку яны тут знойдуць смерць. Фашысты затрымалі калону каля невялікага пагорка.

Аляксею Ламаку было тады дзесяць год, але ён добра памятае падрабязнасці забойства велікавольцаў. Вось што расказвае ён, відавочца і ахвяра дзікай расправы гітлераўцаў над безабароннымі людзьмі.

— Спыніўшы калону, карнікі некаторы час чакалі, што ім загадаюць рабіць далей. 3 кабін грузавікоў павыходзілі афіцэры. Яны нядоўга аб нечым раіліся з немцам у скураным паліто, затым накіраваліся да натоўпу, углядаючыся крыважэрнымі вачыма ў змучаныя твары людзей. Выгляд іх быў спакойны, ніколі не падумаеш, што яны рыхтуюцца да такой крывавай расправы. Некаторыя карнікі бралі з кішэняў цукеркі і раздавалі іх дзецям. Адна цукерка дасталася мне, я аддаў яе сваёй малодшай сястры Валі.

Нарэшце салдаты лачалі выводзіць з калоны мужчын і жанчын. Дзяцей і старых пакідалі на месцы. Маці не хацелі выпускаць з рук дзяцей. Вылюдкі сілай вырывалі іх і кідалі на зямлю. Тут узняўся такі лямант, што яго, як затым расказалі, чулі ў Малой Волі — за чатыры кіламетры. Мяне і Валю таксама адагналі ад бацькоў. Я стаяў побач з Гануляй Чудзілоўскай. Бабулька была настолькі слабай і змучанай, што не зусім разумела, што адбываецца навокал. Нехта з вяскоўцаў яшчэ па дарозе падабраў сукаваты кій, з дапамогай якога яна і трымалася на нагах. Дзеці з плачам лезлі да сваіх бацькоў, салдаты штурхалі іх і адкідвалі назад.

Мужчыны і жанчыны, якіх карнікі вывелі з калоны, з жахам чакалі, што будзе з імі далей. А далей тварылася нешта незразумелае. Велікавольцам раптам загадалі стаць на калені і закрыць твары далонямі. Людзі чакалі стрэлаў, але карнікі не стралялі. Расступіўшыся, салдаты прапусцілі наперад чорную крытую машыну. Велікавольцаў ахапіў жах. Людзі падумалі, што зараз машына пачне іх давіць. Машына наблізілася да шарэнгі велікавольцаў і спынілася. Салдаты ў чорным сталі здымаць з яе нейкую апаратуру і наводзіць на людзей. Нечакана запаліліся моцныя пражэктары і застракаталі апараты. Так яны паўтарылі некалькі разоў. Карнікі рашылі ўвекавечыць сваю крывавую дзейнасць на кінаплёнцы. (Пазней у Слоніме, Казлоўшчыне, Дзятлаве і другіх гарнізонах акупанты паказвалі кіначасопіс, як «чырвоныя бандыты» здаюцца ў палон. За партызан яны выдавалі велікавольцаў.)

Машына ад'ехала. Людзям загадалі падняцца. Затым зноў сагналі ўсіх разам і павялі ў лес. Адвёўшы метраў сто ад дарогі, калону спынілі. Салдаты разышліся па ўсім лесе, амаль на кожным кроку стаялі вартавыя. Я трымаўся за бацьку, маці ўзяла на рукі сямігадовую Валю.

Мы не ведалі, што з намі будуць рабіць. Стаялі і чакалі. Думалі, што карнікі пастрашылі, а к вечару возьмуць і адпусцяць людзей да хат.

Да калоны наблізілася восем салдат з вінтоўкамі. Моўчкі яны выпхнулі з натоўпу па два чалавекі і павялі ў напрамку пагорка, на якім раслі гонкія сосны. Праз некалькі мінут там грымнулі стрэлы, а потым данёсся страшэнны крык людзей... Прагучала яшчэ некалькі залпаў, і на нейкае імгненне ўсталявалася мёртвая цішыня, ад якой можна было звар'яцець. Астатнія велікавольцы адчулі, што надышоў іх апошні час...

Раптам паваліў снег. Ён падаў і падаў буйнымі камякамі, зацярушваючы кроў і трупы велікавольцаў.
Зноў з'явіліся тыя ж салдаты, і зноў шаснаццаць чалавек убавілася з калоны. Натоўп заварушыўся, як патрывожаны муравейнік. Велікавольцы гатовы былі накінуцца на забойцаў, біць іх, ірваць на часткі.

Карнікі адчулі намер людзей, узвялі на баявы ўзвод аўтаматы, насцярожыліся.

Адзін за другім гучалі залпы, і кожны такі залп уносіў дзесяткі велікавольцаў. Вылюдкі рашылі спачатку расправіцца з мужчынамі і падросткамі, а жанчын і дзяцей пакуль што не чапалі. Плакалі дзеці, прарэзліва галасілі маці...

Браты Валяр'ян і Канстанцін Чудзілоўскія рашылі ўцякаць. Што будзе, тое і будзе, памерці, дык у барацьбе за жыццё. Разам яны вырваліся з натоўпу аднавяскоўцаў і кінуліся ў розныя бакі. Загрымелі стрэлы. Канстанцін, прабегшы некалькі крокаў, зваліўся мёртвым. Валяр'ян, пятляючы, нібы заяц, працягваў уцякаць. Пакуль што кулі міналі яго. Сцяўшы зубы, забыўшы пра ўласную бяду, людзі назіралі за гэтым жахлівым відовішчам, малілі бога, каб той дапамог выратавацца чалавеку. Валяр'ян спатыкнуўся, затым хуценька падняўся. Прабег некалькі крокаў і раптам спыніўся, ухапіўшыся рукамі за жывот... Пастаяў крыху і рухнуў на зямлю.

Услед за Валяр'янам Чудзілоўскім патупаў і яго чатырохгадовы хлопчык. Ён няўпэўнена семяніў слабымі ножкамі, абутымі ў ірваныя чаравічкі, за бацькам. Маці ўжо не магла яго стрымаць. Яна білася ў страшэнных сутаргах на руках вяскоўцаў. Фашысты зарагаталі. Нейкі час яны забаўляліся, узіраючыся на хлопчыка, які дзе паўзком, дзе на нагах з такой цяжкасцю прабіраўся па следу бацькі... Калі хлопчык з такой настойлівасцю пераадолеў дваццаць метраў, адзін з гітлераўцаў узняў пісталет і прыцэліўся. Людзі войкнулі. Раздаўся сухі стрэл. Хлапчук моўчкі ткнуўся тварыкам у снег. Больш ён не падняўся.

Пераадольваючы страх, велікавольцы памкнуліся да хлопчыка, але чарга з аўтамата ўтрымала іх на месцы.

...Мяне і тату,— гаварыў далей Аляксей,— павялі з шостай партыяй. Тата хацеў развітацца з Валяй, узяў яе на рукі, каб пацалаваць, але салдаты выхапілі дзяўчынку з рук. Валя заплакала. Я ўхапіўся мацней за бацьку. Маці кінулася да мяне, напэўна, раэвітацца, але карнікі ўдарамі загналі яе ў натоўп. Больш я яе не бачыў...

На месцы, куды нас прывялі, мы ўбачылі забітых вяскоўцаў. Бліжэй да нас ляжалі ў крыві Осіп Чудзілоўскі, Рыгор Альховік, Ігнат Ламака, Уладзімір Ламака і Міхаіл Ламака. Уладзімір яшчэ варушыўся. Снег па-ранейшаму сыпаўся, сыпаўся на забітых і чырванеў. Нам загадалі класціся ў адзін рад з мёртвымі вяскоўцамі тварам уніз...

Стрэлы мне здаліся дужа моцнымі, нібы выбухі. Запахла гарэлым порахам. Я адчуў, як здрыгануўся тата. Нешта цёплае палілося мне за каўнер, на твар. Пачуліся стогны, крыкі. Людзі паміралі не адразу. Пасля залпу з вінтовак карнікі з пісталетамі ў руках абыходзілі рады і аглядалі забітых. Таго, хто мог яшчэ выжыць, яны дабівалі з пісталетаў, а астатніх пакідалі на цяжкія пакуты. Я чуў, як Іван Альховік прасіў салдат прыстрэліць яго, але каты прайшлі міма.

Забойцы наблізіліся да нас. Я прыціх. Салдат нагой ткнуў у маю галаву. Увесь твар мой быў заліты крывёю. Побач ляжаў забіты мой аднагодак Ваня Чудзілоўскі, яго кроў і сцякала на мяне. Кат палічыў мяне мёртвым і адышоў.

У таты былі прастрэлены грудзі. Ён намогся ўстаць на ногі, ды не здолеў. Тады ён закрычаў колькі было сіл, каб яго дабілі, пазбавілі пакут. Жывыя зайздросцілі мёртвым.

Скончыўшы абход трупаў, карнікі накіраваліся за новымі ахвярамі. Я паварушыўся.
— Ты жывы, сынок?—пачуўся слабы голас таты.
— Так, жывы,— адказаў я.
— Сынок,— знясілена загаварыў тата,— я паміраю... Ты ляжы спакойна, не варушыся, Можа не прыкмецяць... Як сцямнее, выбірайся адсюль, ідзі ў лес, жыві... У мяне ў кішэні сцізорык і запальнічка... вазьмі, ты любіў з імі гуляць... Перадай...

Што каму перадаць, ён так і не сказаў... Я яшчэ доўга чуў стрэлы, перадсмяротныя крыкі людзей, а потым ці страціў прытомнасць, ці заснуў — не памятаю.

Абудзіў мяне ад забыцця моцны крык. Гэта крычаў стары Васіль Ламака. «Хто жывы — уставайце!» Калі ён паўтарыў вокліч, я выбраўся з-пад забітых і пацягнуўся да старога. Васіль быў паранены ў галаву, на твары і на барадзе застыла кроў. Пачынала цямнець. На белым снезе чарнелі плямы крыві. Снег ужо зацерушыў трупы, чорная кроў прасочвалася наверх.

Васіль не пераставаў клікаць вяскоўцаў. Хутка да нас далучыліся Аляксей і Сымон Чудзілоўскія, некалькі пазней прыпаўзлі Уладзімір Ламака і сямігадовы Родзік Ламака. Потым з магілы выбраліся Марыя Ламака і маленькая Люба Чудзілоўская. Усяго нас сабралася тады восем чалавек. Пазней мы даведаліся, што з кіпцюроў смерці ўдалося вырвацца трынаццаці велікавольцам.

Непадалёку ў варонцы ад бомбы чуліся стогны жанчын. Тонкі зняможаны дзіцячы галасок прасіў аб дапамозе. «Мамачка, балюча!—енчыла дзяўчынка.— Ой, як балюча ножкам! Мамачка, вазьмі мяне...» Прыслухаўшыся, я пазнаў голас сваёй сястрычкі Валі. Гэта крычала яна...

Аляксей адразу пайшоў на голас сястры. У яме ляжалі трупы жанчын і дзяцей. Марыя Ламака расказала затым, што карнікі не сталі іх забіваць, як усіх, а, убачыўшы варонкі ад бомб, пачалі спіхваць туды. Запоўніўшы яму, фашысты далі некалькі чэргаў з аўтаматаў па жывому месіву. Адной куляй вылюдкі забівалі адразу некалькі чалавек. А параненыя не маглі выбрацца з ямы і задыхаліся ад крыві і трупаў. Марыя і Люба выпадкова аказаліся наверсе, гэта іх выратавала. Калі яны выбраліся з варонкі, то адтуль даносіўся страшэнны крык Клаўдзіі Пузач. Дзяўчына была жывая і памірала ў цяжкіх пакутах. Другіх галасоў яны не пазналі.

...Хлопчык нахіліўся над ямай. Валя па-ранейшаму клікала маці. Хлопчык па трупах дапоўз да дзяўчынкі. Яе галоўка была наверсе, прастрэленыя ножкі заціснулі трупы... Аляксей з цяжкасцю вызваліў сястру, узяў яе на рукі. Тая ўчапілася за шыю брата. Дзяўчынка ўвесь час стагнала: «Ой, брацік, балюча, ой, пячэ ў ножках... А дзе наша мама?» Кволенькае цельца яе білася ў сутаргах ад страшэннага болю.

Выбіваючыся з апошніх сіл, дзесяцігадовы Аляксей нёс на руках сямігадовую Валю. Ён падаў, зноў узнімаўся і крочыў — крочыў наперад...

Забойцы не сталі самі закопваць у зямлю свае ахвяры. Яны лічылі непатрэбным абцяжарваць сябе лішнім заняткам. Іх справа забіваць, а замятаць сляды сваіх злачынстваў прымушалі тых, хто яшчэ заставаўся жывы. Завяршыўшы крывавую расправу над велікавольцамі, карнікі вярнуліся ў апусцелую цяпер вёску на адпачынак. Наперадзе ў іх было яшчэ нямала чорных спраў.

На другі дзень карнікі з'явіліся ў Малой Волі. Салдаты ўрываліся ў хаты і выкідалі людзей на вуліцу. Дарослым загадвалі браць з сабой рыдлёўкі. Людзі яшчэ не ведалі ўсёй трагедыі сваіх суседзяў, але ім штосьці падказвала, што карнікі зрабілі нешта нядобрае з жыхарамі Вялікай Волі. Стрэлы і жудасныя крыкі людзей, якія яны ўчора чулі, не былі выпадковымі. У кожнага была думка, што зараз наступіла іх чарга. Устрывожаныя малавольцы з перапалоханымі дзецьмі на руках крочылі па заснежанай вуліцы. Прыкладамі ў спіну іх падганялі салдаты.

Не паспелі салдаты сагнаць людзей у адно месца, як у Малую Волю з грукатам увайшлі тыя ж дзевяць грузавікоў з карнікамі. Стала відавочным, што і тут людзей чакае лёс велікавольцаў.

У той час, калі вось-вось павінна была прагучаць каманда, калі вяскоўцы ўжо развітваліся з белым светам, да немца у скураным паліто наблізіўся Валерый Жылінскі. Ускінуўшы два пальцы да галавы, ён нешта доўга тлумачыў свайму гаспадару. Той усё не згаджаўся, потым махнуў рукой. Задаволены здраднік раптам ва ўвесь голас, каб чулі малавольцы, стаў угаварваць начальніка карнага атрада не чыніць вяскоўцам нічога дрэннага, адпусціць іх да сваіх хат. Ён чамусьці запэўніваў фашыста, што малавольцы самі ненавідзяць партызан. Людзям здалося, што яны аслухаліся. Ад Жылінскага яны чакалі ўсяго, толькі не гэтага. «Міласэрнасць» здрадніка была ім незразумелай.

Але тады ім было не да роздумаў. Па камандзе немца ў скураным паліто карнікі сталі разганяць вяскоўцаў налева і направа. У адзін бок старых і малых, у другі — дарослых. Старых з дзецьмі адпусцілі на ўсе чатыры бакі, а дарослых пад канвоем пагналі ў напрамку Вялікай Волі.

Людзі ішлі і не ведалі куды. Карнікі наўмысна не гаварылі ім ні слова, а толькі падганялі прыкладамі ў спіну. Трапіўшы ў гэтую калону, малавольцы не спадзяваліся застацца жывымі. Салдаты з чалавечымі чэрапамі і скрыжаванымі касцямі на рукавах чорных шынялёў рэдка каму даравалі жыццё. Забойства было іх заняткам, прафесіяй, прыемнай забавай. Гэтыя вылюдкі «працавалі» днём і ноччу, забіваючы старых і малых, тых, хто не мог трымаць у руках зброю, каб забіваць іх саміх.

Малавольцаў прывялі ў Казённы лес да месца забойства іх суседзяў. У людзей памутнела ў вачах ад таго, што давялося ўбачыць. Некалькі жанчын у беспрытомнасці зваліліся з ног. Людзі праціралі вочы, думалі, што гэта якое-небудзь зданне.

Не даўшы апамятацца, карнікі падзялілі малавольцаў на дзве групы: мужчын асобна, жанчын асобна. Указаўшы месца, мужчынам загадалі капаць вялікую яму. У каго не было рыдлёвак, тых салдаты прымусілі зносіць трупы да ямы. Жанчынам гітлераўцы далі больш «лёгкую працу» — закідваць зямлёй варонкі, у якіх былі трупы жанчын і дзяцей.

3 рыдлёўкамі ў руках жанчыны наблізіліся да першай варонкі і жахнуліся: сярод памёрзлых акрываўленых трупаў варушыўся год чатырох-пяці хлопчык, Убачыўшы людзей, вочкі яго засвяціліся дзіцячай радасцю. Пасінелы ад холаду тварык быў запэцкан крывёю. Хлапчук неяк хуценька прапоўз па трупах, устаў на ножкі і, блытаючыся ў доўгі, не па росту кажушок, накіраваўся да жанчын. Ён замёрз, хацеў есці... 3 вачэй жанчын паліліся слёзы. Схамянуўшыся, яны навыперадкі кінуліся да хлопчыка, каб прытуліць яго, абагрэць, суцешыць...

— Гэта ж Бронік! — ускрыкнула ад нечаканасці адна з жанчын, пазнаўшы хлопчыка.— Бронік Шківанць, сынок Ядвігі...— Яна працягнула рукі, каб узяць хлопчыка.
— Вэк!— грымнуў побач выкрык. Гусіным крокам да Броніка накіраваўся даўгавязы карнік. Наблізіўшыся, ён утаропіўся ў хлопчыка пустым бясколерным позіркам. Жанчыны прыкмецілі, як нецярпліва захадзіла сківіца ката. Правай рукой ён павольна пацягнуўся да кабуры...

— Застрэліць! — спалохаліся жанчыны. Не дамаўляючыся, рухомыя інстынктам маці, яны кінуліся да карніка.
— Паночак, даражэнькі, дазвольце нам узяць хлопчыка да сябе. Ён жа маленькі, нічога не разумее... Дазвольце!— Жанчыны слёзна вымольвалі жыццё Броніку.— Паночак, майце сэрца, не забівайце, грэх...

Не звяртаючы ўвагі на жанчын, гітлеравец узнімаў парабелум...

Бронік стаяў на месцы і пазіраў расшыранымі, нічога не разумеючымі вочкамі то на карніка, то на жанчын. Хлопчык не плакаў, а моўчкі чакаў прысуду, які вынес яму гэты вар'ят у чорным шынялі.

Суха хлопнуў стрэл. Хлопчык, нібы лялька, кульнуўся ў снег... Ён трапятнуўся некалькі разоў, выцягнуўся на халодным снезе і заціх... Куля трапіла прама ў лобік. У маленькай жменьцы нежывы Бронік сціскаў бліскучую гільзу. Гэта была апошняя цацка хлопчыка. Магчыма, што куляй з гэтага патрона была забіта яго маці...

Як толькі прагучаў стрэл, які абарваў жыццё чатырохгадовага Броніка Шківанця, кападалёку пачуўся слабы плач дзяўчынкі. Некалькі жанчын паспяшаліся на голас. Але вырадкі апярэдзілі іх. Пісталетны стрэл спыніў знясілены крык дзіцяці.

Гітлераўскія каты баяліся пакінуць жывымі нават дзяцей, баяліся, што яны вырастуць і раскажуць свету аб іх крывавых злачынствах. Але праўду не заб'еш! Людзі паўставалі з магіл, перамаглі самую смерць, каб паведаць свету трагедыю сваіх аднавяскоўцаў.

Двойчы забітыя

Як ні стараліся гітлераўскія разбойнікі не пакінуць у жывых ніводнай душы, яны ўсё ж пралічыліся. Жыццё нельга знішчыць, яго не закапаеш у зямлю, не заб'еш кулямі, не спаліш у агні, яно неўміручае. Трынаццаць велікавольцаў засталіся ў жывых.

Параненых, скалечаных, але жывых. Праўда, большасць з іх пасля перанесеных пакут доўга не жылі, некаторыя загінулі ў другі раз.

Пасля цяжкіх баёў акупанты вымушаны былі зняць блакаду Ліпічанскай пушчы. Войскам трэба было адпраўляцца на фронт, а яны ваявалі з партызанамі. У адзін дзень гітлераўцы спешна пакінулі партызанскі раён і хуткім маршам рушылі на фронт. Партызаны Булака вярнуліся ў Вялікую Волю.

Ніхто з велікавольцаў не выйшаў насустрач народным мсціўцам, як гэта было раней. Мёртвая цішыня вісела над апусцелай вёскай. Убачыўшы чалавека, шарахаліся ўбок адзічэлыя кошкі. Акупанты нібы знарок не кранулі будынкі ў Вялікай Волі. Здавалася, што вось-вось адчыняцца дзверы і ўзрадаваныя людзі выйдуць насустрач партызанам, запросяць іх у дамы... Але людзей не было. Сумны выгляд асірацелых дамоў горкім дакорам паліў сэрцы народных мсціўцаў. На месцы забойства веліка-вольцаў яны пакляліся адпомсціць ворагу за іх кроў.

Удары па ворагу ўзмацніліся. Рэдка праходзіў такі дзень, калі б на дарогах Слонім — Дзятлава, Казлоўшчына — Дзятлава, Слонім—Зельва і другіх не ўзляталі ў паветра нямецкія машыны з боепрыпасамі і жывой сілай, масты. Народныя мсціўцы псавалі сувязь, знішчалі ваенныя склады. 3 надыходам вясны 1943 года партызанская вайна дасягнула нябачных дасюль памераў. У змаганні з ворагам раслі і мужнелі рады народных мсціўцаў, Імя Булака па-ранейшаму наводзіла жах на акупантаў і іх наймітаў.

Летам 1943 года акупанты ў другі раз павялі наступленне на партызан. Яны зноў уварваліся ў Вялікую Волю, але больш не знайшлі тут сабе ахвяр. Забіваць не было каго, і вылюдкі, каб неяк дасаліць людзям, падпалілі вёску. Раз'юшанае полымя знішчала драўляныя пабудовы, здавалася, што ад вёскі нічога не застанецца. На шчасце, моцны дождж перашкодзіў задуме гітлераўцаў. Палавіна вёскі ўцалела ад агню. Вялікая Воля зноў засталася жыць. Вярнуліся з лесу нямногія яе жыхары, і сівыя дымкі — прыкметы жыцця — пацягнуліся з комінаў. Схлынулі смяротныя хвалі фашысцкай нечысці, і зноў гаспадарамі захопленай, але нескаронай зямлі сталі народныя мсціўцы.

Іван Павачка жыў цяпер адзін. Амаль кожны дзень наведваўся ён на магілу дзяцей і жонкі. Горкія слёзы ліліся з памутнелых вачэй адзінокага чалавека. Ворагі адабралі ў яго ўсё: дзяцей, жонку, радасць.

Трэці год зямля сатрасалася ад цяжкіх выбухаў вайны, трэці год яе пераворвалі, абпальваючы агнём, міны і снарады, трэці год савецкія людзі ў жорсткай барацьбе адстойвалі гонар, свабоду і незалежнаць сваёй сацыялістычнай Айчыны. У бітве на Волзе фашысцкаму зверу быў надломлен хрыбет, але ён працягваў агрызацца. Яго трэба было загнаць у логава і там прыкончыць. Фронт набліжаўся да Шчары. Усё часцей і часцей да Вялікай Волі дакатваўся цяжкі грукат артылерыйскай кананады. Нашы наступалі.

Партызаны прадаўжалі граміць акупантаў. Пры набліжэнні фронту іх удары ўзраслі. Гітлераўцы не на жарт былі ўстрывожаны актыўнасцю народных мсціўцаў. Ім цяжка ўтрымліваць фронт, а тут яшчэ партызаны не даюць спакою ні днём ні ноччу. Ім трэба размяшчаць франтавыя тылы, склады боепрыпасаў, рыць новыя ўмацаванні, адводзіць часці на адпачынак. Сваёй баявой актыўнасцю народныя мсціўцы зрывалі ўсе іх планы і задумы, трымалі акупантаў у пастаяннай трывозе. Тыл для іх быў таксама фронтам.

Усе гэтыя абставіны прымусілі немцаў павесці трэцяе па ліку наступленне на партызанскі раён. Вясной 1944 года фашысцкія часці з танкамі і артылерыяй блакіравалі Ліпічанскую пушчу. Яны вырашылі пакончыць з партызанамі. Толькі лясныя салдаты былі няўлоўнымі. Яны вялі няроўныя баі, гінулі, але барацьбы не спынялі. Рэгулярныя часці ворага сустрэліся ў сваім тыле з моцным і бясстрашным праціўнікам. Дзень і ноч грукацела Ліпічанская пушча. Немцы абстрэльвалі яе з артылерыі. У бяссільнай злосці яны не шкадавалі ні мін, ні снарадаў, білі наўгад, толькі б біць.

Светлым красавіцкім ранкам, калі шчодрыя праменні сонца падсушвалі яшчэ мокрую зямлю, на Вялікую Волю наляцелі фашысты. Яны ўварваліся ў вёску нечакана.

Іван Осіпавіч быў з рыдлёўкай у руках на гародзе. Вясна! Хіба можа стрымацца чалавек, каб не ўзрыць сотку зямлі, не ўкінуць туды жменьку зярнят. Ён так заняўся прывычнай справай, што не пачуў гулу машын, а калі схамянуўся — было позна. Стары памкнуўся да лесу, але яго схапілі.

— Партызанен!—дапытваліся ворагі, наносячы ўдары прыкладам па худой спіне Павачкі.

Іван Осіпавіч нават не апраўдваўся. Навошта? Усё роўна фашысты не павераць. Перад вачыма старога раптам усплылі малюнкі смерці дзяцей, жонкі, аднавяскоўцаў... Яму хацелася плюнуць ворагу ў твар, накінуцца хоць на аднаго фашысцкага салдата і зубамі рваць яго на кавалкі. Але кожны з іх адным ударам мог зваліць яго з ног. Павачка стаяў, схіліўшы сівую галаву, і маўчаў. Старому скруцілі рукі і павялі да машын.

Вёска займалася полымем. Чорныя клубы дыму, засланяючы сонца, узнімаліся ўгору. Урэшце вылюдкі рашылі даканаць Вялікую Волю, не пакінуць ад яе і следу.

Праходзячы каля хаты Міхаіла Альховіка, якая палала, нібы свечка, Іван Осіпавіч убачыў, як салдаты, падобна звярам, кінуліся за чалавекам. Яны нагналі яго за грушай і, збіваючы, валаклі да хаты. Аднекуль чуўся перапалоханы дзіцячы плач. Угледзеўшыся, Павачка пазнаў у чалавеку Альховіка.

Міхаіл Альховік, як і Павачка, не паспеў схавацца. Убачыўшы праз акно фашыстаў, ён залез са сваім пяцігадовым сынам у склеп, які быў пад падлогай. Салдаты ўвайшлі ў хату, зірнулі туды-сюды, затым кінулі пад стол куль саломы і запалілі. Горкі дым пацягнуўся ў склеп. Хлопчык стаў задыхацца. Міхаіл зразумеў, што далей заставацца ў склепе нельга. У хаце бушаваў агонь. Падхапіўшы на рукі знясіленага хлопчыка, Альховік праз акно выскачыў на двор і гародамі хацеў падацца ў лес. Але вылюдкі прыкмецілі чалавека. Збітых, акрываўленых бацьку і малога сына прывалаклі да палаючай хаты.

Шчыльнай сцяной іх акружылі гітлераўцы. Не паспеў Павачка ўцяміць, што адбываецца, як бахнулі два стрэлы. Міхаіл памёр адразу, а хлопчыку куля трапіла ў жывоцік. Ён яшчэ знайшоў у сабе сілы падпаўзці да бацькі і ўчапіцца за шыю... Так, не адрываючы адзін ад аднаго, іх і кінулі ў полымя роднай хаты.

Цяжкія выпрабаванні

Івана Павачку немцы палічылі за партызана і разам з двума вяскоўцамі — Уладзімірам Стырнікам і Міхаілам Крупіцам — павезлі ў Дзятлава ў турму. Іх кінулі ў вялікі мураваны склеп, дзе яны павінны былі чакаць сваёй смерці.

Пацягнуліся доўгія пакутлівыя дні няволі. У гэтай падземнай камеры немцы трымалі смяротнікаў. Акрамя Павачкі і яго вяскоўцаў тут знаходзіліся і сапраўдныя партызаны. Асабліва запомніўся Івану Осіпавічу партызан па прозвішчу Казёл з вёскі Сямёнавічы, што пад Наваельняй. Яго схапілі ў палон, калі група вярталася з баявога задання. Партызаны натрапілі на засаду. У час перастрэлкі Казёл выскачыў на паляну. Яго прыкмецілі варожыя коннікі. Цяжкія падкозы ўтапталі партызана ў зямлю... Яго не расстралялі адразу толькі таму, што палічылі за камандзіра. У турме яго кожны дзень цягалі на допыты, пасля якіх вяртаўся збітым да непазнавальнасці. Але партызан мужна зносіў усе катаванні, якія выпалі на яго долю.

На допыце збівалі ўсіх. Нямала зведаў пабояў і Іван Павачка. Гестапаўцы дамагаліся ад яго звестак аб партызанах, патрабавалі здрады. Але ён рашыў: лепш смерць, чым здраду.

Кожны тыдзень немцы выводзілі групы людзей на расстрэл. Іх стралялі тут жа на тэрыторыі турмы. У камеры ўрываліся перадсмяротныя крыкі людзей, глухія стрэлы. У такія жудасныя ночы ніхто не мог заплюшчыць вачэй. Акупанты наўмысна забівалі свае ахвяры на віду людзей, якія знаходзіліся ў лагеры-турме. Яны ведалі, што нішто так не дзейнічае на чалавека, як жах смерці, і ўсяляк імкнуліся паздзекавацца над тымі, хто яшчэ заставаўся ў жывых.

У адну з такіх страшэнных начэй у партызанскую камеру ўварваліся салдаты. Забраўшы Павачку і яго вяскоўцаў, гітлераўцы павялі іх у двор турмы.

«Цяпер ужо ўсё, канец,— думаў, крочачы за фашыстамі, Іван Осіпавіч.— А як хацелася жыць! Хутка вызваленне, фронт ужо зусім блізка. Якія яны зараз, нашы воіны?..»

Моцны крык, а потым удар у спіну вывеў яго з задумення. Палонных упхнулі ў другі агульны барак. Назаўтра Павачку разам з іншымі вывелі на работу, на збудаванне земляных умацаванняў.

У дзятлаўскай турме знаходзілася ў той час каля чатырох тысяч зняволеных. Людзі цярпелі тут такія пакуты, якія немагчыма апісаць. Палонных не лічылі за людзей. За малейшае парушэнне лагернага рэжыму збівалі да смерці. Каты марылі людзей голадам. Дзвесце грамаў трухлявага з пілавіннем хлеба і тухлая вада — вось і ўвесь рацыён палоннага. Многія паміралі. Чорныя крытыя машыны амаль кожны дзень адвозілі мёртвых некуды за лагер. У Павачкі распухлі ногі, ён ледзь валачыўся, але здавацца не хацеў.

А фронт падыходзіў усё бліжэй і бліжэй. Гарматныя выбухі сатрасалі сцены доўгіх баракаў. Нявольнікі з надзеяй узіраліся на ўсход, адкуль ішло вызваленне. Часта над лагерам праляталі самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах. Людзі не хавалі сваёй радасці, вачыма, поўнымі слёз, сачылі яны за імклівым палётам савецкіх знішчальнікаў.

У пачатку ліпеня фронт наблізіўся да Дзятлава. Да турмы даносіліся частыя чэргі з аўтаматаў, выбухі ручных гранат, аглушальна стракаталі кулямёты. Фашысты заварушыліся, наступіў крах іх панаванню. Яны падрыхтаваліся ўцякаць. Але перш чым убрацца ў сваё звярынае логава, гітлераўцы ўчынілі яшчэ адно страшэннае злачынства.

Палонных цяпер трымалі ў бараках. Яны сядзелі і не ведалі, што творыцца навокал. Кароткія радасныя весткі час ад часу прыносіў у сцены барака Рыгор. Прозвішча гэтага сумленнага савецкага хлопца Павачка не запомніў. Рыгор быў партызанам. Дзесьці пад Бешанковічамі яго, цяжка параненага, фашысты схапілі ў палон. Яго збівалі, катавалі, але партызан не выдаў ваеннай тайны. Страціўшы надзею вырваць якія-небудзь звесткі аб лясных салдатах, замест смерці гітлераўцы прапанавалі Рыгору пайсці да іх на службу ў так званую армію здрадніка Уласава. Хлопец згадзіўся ў спадзяванні, што пры першай магчымасці зноў уцячэ да партызан. У турме Рыгор з вялікай рызыкай праз зняволеных спрабаваў звязацца з народнымі мсціўцамі. Гэта яму не ўдавалася. Людзі баяліся правакацый, і хаця адчувалі, што хлопец свой, савецкі, трымалі язык за зубамі. Калі трапляўся зручны момант, Рыгор падоўгу размаўляў з Іванам Осіпавічам, расказваў аб сваім жыцці. Ён усім сэрцам ненавідзеў акупантаў, а яшчэ больш свой мундзір здрадніка. Употай ад немцаў ён прыносіў зняволеным хлеб, раскаэваў аб падзеях на франтах, разам з усімі радаваўся хуткаму збаўленню ад акупантаў. Чым мог ён дапамагаў нявольнікам лягчэй пераносіць пакуты. Ці застаўся ён жывым пасля крывавай завірухі, якая адбылася ў лагеры,—невядома. У апошнюю мінуту нехта бачыў, як яго вялі два гестапаўцы.

Аднойчы ранкам, калі страляніна асабліза ўзмацнілася, у вузкія вароты лагера-турмы ўехала стракатая легкавая машына. Праз некаторы час у лагеры аб'явілі трывогу. Перад баракамі нявольнікаў гітлераўцы выставілі кулямёты.

У асобным бараку фашысты трымалі палонных савецкіх афіцэраў. Іх было не менш пяцісот чалавек. Павачка бачыў іх здалёк, бо падыходзіць блізка да барака афіцэраў не дазвалялася. Гэта былі маладыя хлопцы. Нават тут, у лагеры, знясіленыя, параненыя, яны выклікалі захапленне сваёй нескаронасцю ворагу. Калі іх выводзілі на кароткую прагулку, многія плакалі, гледзячы, як яны носяць на руках сваіх таварышаў, якія ўжо страцілі апошнія сілы. Моцная салдацкая дружба дапамагала ім пераносіць цяжкасці.

Пасля аб'яўлення трывогі да барака афіцэраў пад'ехаў бензавоз. Моцны струмень бензіну заскакаў па даху і сценах барака, а праз мінуту яго ўжо лізалі чырвоныя языкі полымя... Вылюдкі падпалілі барак разам з ваеннапалоннымі.

Горкі, удушлівы дым цераз вузенькія акенцы пацягнуўся ў суседнія баракі. Людзі прыніклі да рашотчатых квадратаў і абамлелі. Барак, дзе знаходзіліся савецкія афіцэры, палаў як свечка.

Ад жаху ніхто не мог вымавіць слова. Людзі на нейкае імгненне аслупянелі. Не паспелі яны апамятацца, як раптоўна расчыніліся вузкія дзверы астатніх баракаў. Па рупары палонным загадалі пакінуць баракі. «Хто застанецца, будзе спалены»,— папярэдзілі фашысты.

Звар'яцелыя ад жаху людзі кінуліся да выхада, і тут у твары ім секануў свінцовы град. Гітлераўцы ва ўпор білі з кулямётаў па выбягаючых. Пярэднія валіліся мёртвымі, заднія, не ведаючы, што адбываецца ў двары, ірваліся наперад, насустрач смерці...

Іван Осіпавіч не памятае, як апынуўся за варотамі барака. Кулі і на гэты раз абмінулі яго. Павачка з апошніх сіл уцякаў ад стрэлаў, ад смерці. Ззаду ў яго раздаваліся кулямётныя чэргі.

Каты ніяк не маглі адарвацца ад людской крыві. Іх мучыла звярыная смага.

Толькі падвечар прыйшоў у сябе, сабраўся з думкамі Іван Осіпавіч. Ён яшчэ не верыў, што застаўся жыць. Яму ўсё здавалася, што вось-вось зноў наляцяць ворагі і пачнуцца новыя катаванні.

Непадалёку пралягала дарога. 3 цяжкім грукатам па ёй каціліся машыны, танкі. Толькі чые? Высокае жыта надзейна хавала Павачку ад чужых вачэй. Пераадольваючы ўласны страх, стары асцярожна пасунуўся наперад, каб зірнуць на шашу. Ён падабраўся зусім блізка і стаў услухоўвацца. 3 дарогі несліся рускія песні, вясёлы смех, родная мова...

— Няўжо нашы?!
Павачка асцярожна расхінуў перад сабой жыта і зірнуў на шашу. Па ёй імклівай хваляй праносіліся магутныя грузавыя машыны з чырвонаармейцамі. Маладыя загарэлыя твары, знаёмыя гімнасцёркі... «А чаму пагоны? — спалохаўся стары.— Можа гэта ворагі, можа мае вочы перасталі бачыць?.. Не, не можа быць, каб так смяяліся ворагі. Чакай! Рыгор нешта гаварыў пра пагоны... Значыць, свае, дачакаліся!»
Іван Осіпавіч устаў і, хістаючыся, пакрочыў насустрач савецкім воінам-вызваліцелям.
— Сынкі, родныя... вярнуліся! — са слязьмі на вачах прамовіў стары і па-бацькоўску прытуліў да схуднелых грудзей маладога салдата...

Затым, супакоіўшыся, ён доўга стаяў на абочыне дарогі і ўважліва ўглядаўся ў твары салдат. Іван Осіпавіч спадзяваўся ўбачыць знаёмых чырвонаармейцаў, якія адступалі праз Вялікую Волю чатыры гады назад. Яны ж казалі, каб іх чакалі...

Так да Івана Осіпавіча Павачкі прыйшло вызваленне. Чалавек застаўся жыць. Можа сам лёс захаваў яго ад смерці як сведку нечуваных злачынстваў, якія ўчынялі гітлераўцы на акупіраванай зямлі.

Рэха вайны

Ці даводзілася вам калі назіраць, як лепіць гняздо ластаўка? Колькі старання, колькі настойлівасці ўкладвае яна ў сваю цяжкую працу! Урэшце гняздо гатова. Раптам свавольная дзіцячая рука бязлітасна разбурае земляны мяшочак. Птушка трывожыцца, крычыць, імкліва носіцца над сваім ворагам. Здаецца, што яна больш ніколі не вернецца на старое месца.

Але не. Варта схавацца хлапчуку, як пакрыўджаная ластаўка зноў пачынае будаваць гняздо. Паспрабуйце разбурыць яго ў другі, трэці, пяты раз. Яна з ранейшай настойлівасцю будзе працягваць ляпіць сваё жыллё. Ластаўка ніколі не пакіне аблюбаванага месца, нават калі гэта пагражае небяспекай.

Так было і з велікавольцамі. Іх расстралялі, спалілі вёску раз, потым другі, і ўсё ж той, хто заставаўся ў жывых, зноў вяртаўся ў Вялікую Волю і пачынаў жыццё.

Жыццё! Гэта не толькі існаванне. Жыццё — гэта барацьба, барацьба за лепшае, барацьба за шчасце сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў.

Аднавілася, вырасла Вялікая Воля за пасляваенныя гады. Тут пабудавана многа прыгожых дамоў, лепшым стала само жыццё сучасных велікавольцаў. Некалькі ўлягліся ў сэрцах жахі вайны. ! ўсё ж след вайны яшчэ застаўся.

Бывала, Вялікая Воля сатрасалася ад вясёлых, жыццярадасных галасоў моладзі. Веснавымі вечарамі з чаромхавых берагоў Шчары несліся чароўныя гукі песень, прыпевак, пералівы галасістага гармоніка... Нічога гэтага няма зараз. Непрывычная цішыня стаіць над Шчарай. Днём здаецца, што вёска жыве паўнакроўным жыццём. Яе ажыўляюць бесклапотныя, радасныя галасы дзяцей, а прыйдзе вечар, і сумная цішыня — след вайны — павісае над Вялікай Воляй. Няма моладзі, няма каму веся-ліцца, спяваць песні, назначаць спатканні...

Самаму старэйшаму велікавольцу — Міхаілу Шалеснаму — зараз дваццаць адзін год. 3 моладзі старэй за яго нікога няма. У Міхаіла нават няма равеснікаў. Ён адзін. У вёсцы не знойдзецца чалавека трыццаці — сарака год. Паміж узростам Івана Павачкі і Міхаіла Шалеснага каля пяцідзесяці гадоў.

Але загоіцца і гэтая рана вайны. Міне яшчэ тры-чатыры гады, падрасце моладзь, і зноў паплывуць над Шчарай вясёлыя песні. Будуць тут і танцы, і вяселлі... Жыццё мацней за смерць.

Пастарэў, асунуўся Іван Павачка. Але ён не можа сядзець без работы. Калі не ідзе на работу ў калгас, то робіць што-небудзь на сваім двары. Надумаўся стары адрамантаваць агарожу. Выцягнуў з закутка яшчэ нямецкую рыдлёўку і прыняўся капаць ямку пад новы слуп. Выкінуўшы нямнога зямлі, Іван Осіпавіч адчуў, як рыдлёўка стукнула аб нешта металічнае. Ён паспрабаваў пастукаць яшчэ—гук паўтарыўся. Стары рукамі выграб зямлю і ўбачыў на дне ямы снарады. Іх было многа.

Заляпаныя зямлёй і ржаўчынай, яны грозна тапырыліся меднымі лычамі з неглыбокай ямы, гатовыя ў любую мінуту ўзняць у паветра, хто асмеліцца іх крануць.

«Адкуль тут яны?» — задумаўся стары. А потым успомніў. На гэтым месцы ў 1943 годзе стаяла нямецкая батарэя. Адсюль фашысцкія гарматы цэлы дзень білі па Ліпічанскай пушчы.

«Але як здарылася, што яны пакінулі снарады?»
Іван Осіпавіч асцярожна накрыў яму галінкамі, а сам пакрочыў у сельсавет.

Прыбыўшыя з Гродна мінёры выцягнулі з зямлі сотні мін і снарадаў, якія праляжалі на гародзе Павачкі каля дваццаці год. Моцны выбух скалануў Вялікую Волю. Гэта было яшчэ адно рэха вайны.

Помнік над Шчарай

Адмяцеліла крывавая завіруха. У цяжкім змаганні савецкі народ атрымаў перамогу над гітлераўскай Германіяй, знішчыў ненавісны фашызм. Дваццаць гадоў мінула з тае пары, калі прагрымелі апошнія залпы. На твары зямлі разраўняліся маршчыны вайны.

Зруйнаваліся траншэі і бліндажы, верасамі і багуннікам зараслі партызанскія зямлянкі, зніклі папялішчы, на месцах былых баёў квітнеюць маладыя сады.

Чытача, напэўна, цікавіць пасляваенны лёс герояў аповесці.

Былы партызанскі камбрыг Павел Іванавіч Булак жыве ў вёсцы Дзярэчын Зельвенскага раёна. Да нядаўняга часу загадваў млынам. Зараз ён на пенсіі. Адразу неяк не верыцца — баявы камбрыг і раптам — загадчык млына. Але гэта так. Стаць камбрыгам Паўла Іванавіча прымусіла вайна. У мірныя ж дні ён звычайны савецкі чалавек. I толькі тады, калі Павел Іванавіч апране святочны касцюм, на лацкане якога ззяюць два ордэны Леніна, ордэн Айчыннай вайны і пяць медаляў, можна меркаваць аб яго баявых справах.

Васіль Іванавіч Пішчулін і зараз не пакідае сваёй любімай прафесіі. Ён працуе інжынерам у Дзятлаўскім аб'яднанні «Сельгастэхніка», рамантуе трактары, камбайны, сеялкі. Як і ў дні вайны, ён бясстомны рацыяналізатар, уносіць у сваю працу ўсё новае, перадавое. Камуніст Васіль Пішчулін з'яўляецца перадавіком вытворчасці. Яго партрэт красуецца на раённай Дошцы гонару.

Па сённяшні дзень працуюць у родным калгасе «Перамога» «васкрэсшыя» з мёртвых. 3 трынаццаці іх засталося ў жывых трое. Аб Іване Осіпавічу Павачка ўжо гаварылася. Дадам толькі, што у 1965 годзе ён узнагароджан медалем «За адвагу».

Адным з лепшых працаўнікоў у арцелі лічыцца Аляксей Віктаравіч Ламака. Калі яго расстрэльвалі, яму было дзесяць гадоў, а зараз — трыццаць шэсць. У яго гадуецца дачка. Барыс Барысавіч Стырнік працуе конюхам.

Маці-Радзіма не забыла подзвігу велікавольцаў. У цэнтры вёскі над самай Шчарай узвышаецца помнік загінуўшым. Трохметровая фігура смуткуючай маці з сынам-сувораўцам схілілі свае галовы ў глыбокай жалобе. У ціхае надвор'е да помніка даносіцца пляск Шчары, развесістыя бярозы шапацяць лісточкамі, птушкі спяваюць над ім свае песні...

Калі табе, дарагі чытач, трапіць быць у Ліпічанскай пушчы, абавязкова наведайся ў Вялікую Волю, пакланіся помніку. Памятай, што тут пахаваны людзі, якія змагаліся за тваё і маё шчасце, за шчасце ўсіх людзей на зямлі.